• Газеты, часопісы і г.д.
  • Словы ў часе і прасторы Літаратура апошняга стагоддзя

    Словы ў часе і прасторы

    Літаратура апошняга стагоддзя

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 394с.
    Мінск 2015
    118.23 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Праблемы гуманізму пастаўленыя Чорным у рамане «Трэцяе пакаленне» (1935), што зрабіла гэты твор папулярным у 1930-я гг. Тут яскрава паказаная сутычка носьбітаў калектывісцкай ідэі (Кандрат Назарэўскі, Антон Несцяровіч, Зося Тварыцкая) з носьбітамі філасофіі індывідуалізму («кулак» Скуратовіч, яго сын-бандыт Толік, Сцепуржынскі-Наўмыснік). Змаганне паміж імі ідзе за ўплыў на душу Міхала Тварыцкага, у якога мара ўзбагаціцца, стаць гаспадаром, бярэ верх над жаданнем працаваць на агульную карысць. Прага ўзбагаціцца для яго не самамэта, а спосаб выратаваць дачку Славу ад жахлівай будучыні, прыход якой упэўнена прадказваў Скуратовіч. Міхал стаў саўдзельнікам злачынства. Чорны-гуманіст паказаў трагедыю свайго героя, пакінутага на волю лёсу, зму-
    шанага шукаць паратунак у вялікім і жорсткім свеце. Праблемы, якія ў свой час хвалявалі класікаў сусветнай літаратуры (Бальзака, Дыкенса, Дастаеўскага, Заля), беларускім празаікам ставяцца на матэрыяле савецкай рэчаіснасці і вырашаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі сацыялістычнага рэалізму.
    Аўтар вярнуўся да рамана ў 1941 г., шмат што ў сваіх поглядах пераасэнсаваў у напрамку паглыблення гуманізму. Творчая драма Чорнага-мастака тут відавочная: з аднаго боку, уменне будаваць сюжэт, заснаваны на драматычнай калізіі і займальнай інтрызе, ствараць запамінальныя чалавечыя характары і тыпы, выкарыстоўваць вобразныя магчымасці беларускай мовы, а з другога інтэлектуальнае бяссілле перад рэальнымі супярэчнасцямі часу, дзе сутыкнуліся хрысціянская мараль і ваяўнічы атэізм савецкага грамадства, які ігнараваў чалавека як унікальную асобу. Вастрыню і драматызм канфлікту, тыповага для савецкага перыяду, Чорны спрабаваў змякчыць у аповесці «Люба Лук’янская» (1936), у п’есе «Ірынка» (1941), дзе прагучала «евангельская» думка: «чалавек стварэнне яснае, светлае, а не змрочнае і злое», свет трымаецца на «чыстай, чалавечнай, літасцівай, міласэрнай, ласкавай праўдзе».
    У гады вайны з фашызмам Чорны працягваў задуманае. Усведамленне асабістай адказнасці за будучыню вызначае пачуцці і думкі герояў «Пошукаў будучыні» (1943). Вясёла-гаваркі фельчар Максім Грынюк, пахмурна-рашучы Кастусь Лукашэвіч, «выгнанец з-пад Вільні», ласкавая і поўная надзвычайнай жаноцкасці Волька Нявадавых, сяляне Юрась Нявада і Сымон Ракуцька, немец Густаў Шрэдэр, граф Паліводскі усе яны шукаюць шлях у заўтра, тым самым выбіраючы шлях і для іншых. Дзеці робяць свой выбар разам з дарослымі, з тым жа энтузіязмам і адказнасцю («быццам ратуючы ўвесь свет не менш як ад касмічнай катастрофы»). Жорсткі век скраў у бацькоў маленства іх дзяцей і прымусіў дзяцей дачасна пасталець. У рамане шмат эпізодаў, дзе востра адчуваецца бязлітасная хада Вялікага Часу: «Час вялікі доктар».
    Імкнучыся да філасофскага асэнсавання падзей, Чорны бачыў іх на шырокім фоне гісторыі. За подзвігам «ціхага чалавека»
    стаіць усё яго жыццё, якое падрыхтавала героя да рашэння. У першай частцы рамана «Украдзенае маленства» апавядаецца пра мінулае герояў, пра перажытае ў часы першай сусветнай вайны. Бязлітасная неабходнасць вымушае Кастуся Лукашэвіча і Волечку Нявадавых разам шукаць паратунак, яны становяцца «вялікімі змоўшчыкамі», баронячыся ад жорсткага свету, дзе лютуе вайна. У іх паводзінах шмат дзіцячага, наіўнага, непасрэднага, што ідзе ад жадання рабіць дабро бліжняму. Душа аўтара поўніцца пачуццём вялікага замілавання да простага чалавека, якому багата не трэба, каб адчуваць сябе шчаслівым. Чорны ахвотна дае сваім героям магчымасць выказацца ў страсных маналогах. Юрась Нявада, які вяртаецца на Радзіму пасля фронту і палону, не ведаючы, што сталася з яго сям’ёй, напрыклад, здзіўляецца, што ёсць на свеце людзі, якім родны кут абыякавы: «Як жа гэта так жыць, каб чалавеку на свеце не было за што душой зачапіцца. Як на мой розум дык толькі той чалавек, што калі яго вырвуць з роднага месца, дык ён, пакуль жыў, будзе рвацца туды. А калі дарвецца і ўбачыць, што там усё спустошана, дык ён другі раз жыць пачне: дрэвы пасадзіць і дом паставіць». У другой частцы рамана «Вялікае скрыжаванне» зноў сыходзяцца шляхі-дарогі герояў. Юрась Нявада выказвае сваю на сутнасці чорнаўскую веру ў чалавека: «Ці ты верыш, што чалавек не вытрывае, каб вечна быць зверам? Вырві ты з чалавека сэрца і ўстаў на яго месца звярынае, дык у чалавечых грудзях і звярынае сэрца стане чалавечым».
    У рамане «Вялікі дзень» (1941-44) на першым плане філасофска-паэтычная катэгорыя часу. Яго задума выказаная лаканічна ў «Дзённіку»: «...нямецкая акупацыя была для беларускага народа не толькі парою пакуты, але і парою ўзвышэння, гартавання і гістарычнага ўзняцця народа як нацыі і ўзмацнення яго нацыянальнай самасвядомасці». У ваенных творах Чорнага зноў, як і раней, у 1920-я гг., на поўную моц пачынае гучаць улюбёная чорнаўская думка: «Чалавек гэта цэлы свет». Але ў ёй, акрамя знаёмага захаплення, ужо шмат трагізму. «Усеабдымная чалавечая асоба», чалавек, які мае «вялікую душу, што змяшчала ў сабе ўвесь свет і радасць, і смутак усіх людзей, дзе б яны ні жылі», -
    такімі бачыць раманіст сваіх герояў, «ціхіх сумленнікаў»: Максіма Астаповіча, яго жонку Марыну, Кірылу і Уладзіміра Вялічкаў, Антона Цвірку.
    Задума рамана-антыўтопіі «Млечны Шлях» (1944) выказаная аўтарам у словах « Беларускі чалавек сярод сваіх еўрапейскіх суседзяў у часе Айчыннай вайны». Чорны малюе ў рамане апакаліптычную панараму вынішчанай вайной Беларусі. На яе папялішчы і сустракаюцца прадстаўнікі ваюючых бакоў: чырванаармеец Уладзімір Ярмаліцкі, які ўцёк з нямецкага палону і перапоўнены страшнымі ўражаннямі; чэх Эдвард Новак, які ўсім, акрамя выгляду і вымовы, падобны да сапраўднага беларуса, шчыры, сціплы, чалавечны; паляк Люцыян Акаловіч, які расчараваўся ў сваіх планах аднавіць Вялікую Польшчу за кошт «усходніх крэсаў»; немец-«таўстун», нацысцкі светапогляд і прэтэнзіі на ролю звышчалавека якога выяўляюцца ў кожнай фразе, і немец-«стары», звыклы да маўклівабяздумнага падпарадкавання дысцыпліне; беларусы Мікалай Сямага, навуковы супрацоўнік Акадэміі навук, які ратуе сваю сям’ю ад вайны, яго дачка-падлетак Гануся, увасабленне анёльскай чысціні і святасці, перад якой усе астатнія героі спавядаюцца як перад самой будучыняй. Цяжкое выпрабаванне, якое выпала на долю беларусаў, выявіла на ўсю глыбіню лепшыя духоўныя і маральныя вартасці нашага народа, яго здольнасць да супраціўлення ліху. «Я ўжо думаў, што буду навекі без роду і без радзімы, без волі і сваіх жаданняў. Я думаў, што ўсё яны ўдушаць, абязвечаць і вырвуць з душы. Мяне душыла безнадзейнасць», так перадае свае адчуванні пасля перажытага ў канцлагеры Уладзімір Ярмаліцкі. Выснова, да якой ён прыходзіць: «Няхай жыве ўсясветная дбайнасць аб кожным чалавеку, які толькі хоць дзе на зямлі радзіўся на свет. I чорнае пракляцце таму, хто паліць і разбурае!»
    Кузьма Чорны чакаў дня вызвалення, марыў пабываць у родных Цімкавічах. У апошнія паўгода свайго жыцця вёў «Дзённік», запісваючы самае важнае, што хвалявала і непакоіла яго. Сярод мноства іншых турботаў, штодзённых, побытавых і творчалітаратурных, асобнае месца займае яго трывога за лёс задуманага серыялу, які ён ужо не меў часу і магчымасці завяршыць...
    Проза Міхася Зарэцкага (19011937). Міхась Зарэцкі (сапраўднае прозвішча Касянкоў) адзін з кагорты таленавітых беларускіх празаікаў, якія ўспрынялі час свайго нараджэння як пачатак новай эпохі ў гісторыі чалавецтва і гісторыі беларускай літаратуры. Аптымістычны настрой стваральніка рамантычнага напрамку ў беларускай прозе быў падтрыманы бурнай хваляй рэвалюцыйнага ўзрушэння жыцця Маладой Беларусі. За кароткі перыяд творчай працы празаік апублікаваў больш
    за 40 апавяданняў, аповесць «Голы звер» (1926), раманы «Сцежкідарожкі» (1927), «Вязьмо» (1932), пачатак рамана «Крывічы» (1929), п’есы, кінасцэнарыі, нарысы, артыкулы. Яго жыццё абарвана сталінскім рэжымам у тую самую чорную для беларускай літаратуры ноч 29 кастрычніка 1937 года, пра якую мы ўзгадвалі вышэй.
    У апавяданнях Міхася Зарэцкага традыцыйныя «вясковыя» сюжэты змяняюцца мала распрацаванымі сферамі духоўнага існавання чалавека, сярод якіх мастацкае адлюстраванпе лёсу «былых», каго рэвалюцыя пазбавіла ўчарашніх прывілеяў і хто спрабуе прыстасавацца да новых умоў. Аўтар пазбягае спрошчанага «бальшавіцкага» погляду на «эксплуататараў», які абуджае ў людзях пачуцці нянавісці. Менавіта ў апавяданнях «У віры жыцця», «Ворагі», «Адна партыя ў шахматы», «Дзіўная», «Кветка пажоўклая» звяртаецца ўвага сучаснага чытача на глыбіннае бачанне падзей мінулага, якія трагічна адгукаюцца ў будучыні.
    У сюжэце апавядання «Ворагі» (1923) на першымпланеўспаміны Паўла Гуторскага, старшыні павятовага ЧК (надзвычайнай камісіі), пра часы змагання з контррэвалюцыяй, якую ўвасабляе пан Купрыянаў, звязаны з бандай Зарубы. У памяці Гуторскага ажыла згадка пра Ніну Купрыянаву: «Няўжо радня?» Яму было 16 гадоў, «калі ў душы дрыгацела вясновая свежасць, калі ўвесь кіпеў дзіўнымі шалёнымі парываннямі». Гуторскі папраўляе сябе: «Цяпер
    інакш, цяпер розум. А тады было сэрца маладое, яшчэ дзіцячае зусім. А што лепей? Усяму свой час...» Гуторскі ўважліва вывучае паперу («з камячэйкі адзін піша») з даносам на былога пана Купрыянава які дасюль не супакоіўся, «свайго часу дажыдаецца». Пасада абавязвае: «Што з ім рабіць? Паслаць каго туды? Заарыштаваць? Час небяспечны...» Згадваецца і «Заруба гэты...» Што калі яны ў харусе? Гуторскі прымае шчаслівае рашэнне: «Хіба самому паехаць! Гэта найлепей...» А перад вачыма «лунаў няясны вобраз дзяўчыны, які быццам купаўся ў цьмяным тумане мінуўшчыны і вабіў да сябе сумна-прыветным, чароўным хараством».
    Гуторскі адразу пазнаў Ніну, сталую, прыгожую, вабную, адчуў, што не можа справіцца з даўнімі пачуццямі, у той час, як яна яго не толькі не пазнала, але і сустрэла непрыветна, нават пагардліва. Банду Зарубы чэкісты знішчылі. Сам атаман уцёк, каб неўзабаве з’явіцца ў вобразе Матроса, «змагара з самім сабой». Пан Купрыянаў быў арыштаваны. Дачка наведвала бацьку і ігнаравала ўсе спробы Гуторскага нагадаць пра мінулае. I толькі даведаўшыся, што бацьку чакае расстрэл, яна вырашыла «аддаць свайго любага ў ахвяру, каб ратаваць бацьку». Гуторскі, зразумеўшы, што яе выбранец і ёсць Заруба, неражыў пачуццё рэўнасці, «нрыкрае, агіднае, але моцнае». Аўтар апавядання апісвае яго душэўныя пакуты: «сумысля распальваў сябе... хацеў ненавідзець яе... а яе любіў...» Купрыянава выпусцілі, а Зарубу расстралялі. Далейшыя сустрэчы з Нінаю і спробы паразумецца скончыліся яе вердыктам: «Мы ворагі... Гэта часовае ўсё... I ваша, і маё... А тое праявіцца, праявіцца ў жыцці... наша варожасць...» Павел Гуторскі, у сваю чаргу, уцяміў: «Гэта закон жыцця... бязлітасны закон... Усё старое вымятаецца, выкідваецца, як непатрэбнае смяццё. Расчышчаецца дарога новаму. Паўстае новае жыццё...» Ніна ж Купрыянава пацвярджае сказанае: яна чакае нараджэння дзіцяці. Менавіта такую праўду пра чалавека і яго жыццё раскрывае аўтар.