Літаратурная апазіцыя Апазіцыя (ад лац. oppositio супрацьпастаўленне) супрацьдзеянне, супраціўленне сацыяльнаму, ідэалагічнаму, духоўнаму гвалту, супрацьстаянне несумяшчальным з пункту погляду агульначалавечай маралі палітыцы, дзеянням, поглядам. Яна заяўляе аб сабеўрозныхформах. ГІалітычная апазіцыя ваўмовахтаталітарнай сістэмы амаль немагчымая, і ўсялякія спробы пэўнай групы альбо асобаў выступіць насуперак ідэалогіі, якая пануе ў несвабодным грамадстве, жорстка пераследуюцца ўладай і яе карнымі органамі. Іншая рэч літаратурная апазіцыя, альбо апазіцыя ў мастацкай літаратуры, якая таксама, вядома, не вітаецца афіцыёзам, лічыцца нават, што яна наогул не існуе ў прыродзе. Аднак імкненне выказаць так ці інакш, наўпрост ці ва ўскоснай форме свае погляды, супрацьставіць гэтыя погляды, якія не супадаюць з існуючай дзяржаўнай і культурнай палітыкай, заўсёды, і ў самыя змрочныя перыяды савецкай гісторыі, было дастаткова моцным, каб быць заўважаным. Мастацкая літаратура і раней, і цяпер знаходзіцца ў авангардзе змагання за свабоду слова, думкі, друку, за дзяржаўную і нацыянальную незалежнасць. «Дух вее, дзе хоча», сцвярджае евангельская ісціна. Мастак слова, паводле вызначэння Максіма Горкага што праўда, выказанага ў дасавецкія часы, «апазіцыянер паводле сваёй натуры творцы». Без паветра свабоды ён не можа існаваць, а тым больш ствараць новае, невядомае. Палітычныя мэты ў цэлым дасягальныя, а вось эстэтычныя ідэалы, як лінія далягляду, заўсёды наводдаль. Афарыстычна гэтую думку выказаў паэт Васіль Зуёнак: «Паэт заўсёды ў апазіцыі: Да канстытуцыі, петыцыі, П Да прастытуцыі, паліцыі, II Паэт заўсёды ў апазіцыі». А далей ідзе пералік грамадскіх з’яў, якія не даюць супакойвацца на дасягнутым і нагадваюць пра «высокае неба ідэалу»; паэт заўсёды ў апазіцыі «да дэмакратыі, манархіі, да партабратыі і мафіі... да прывілеяў і правіцеляў, да юбілеяў і амбіцыі... да плюралізму і традыцыі, да блюдалізаў і патрыцыяў... да урбаністаў і правінцыі, да фанфарыстаў і да вінцікаў...» Верш завяршаецца тлумачэннем: «бо ў злагадзе і з тым, і з гэтым, відаць, не быў бы ён паэтам». Да літаратурнай апазіцыі, калі яе разумець як змаганне за свабоду слова, несумненна, адносяцца Сакрат, Авідый, Дантэ, Сервантэс, Мальер, Вальтэр, Міцкевіч, Пушкін, Лермантаў, Шаўчэнка... У Беларусі гэта Скарына, Гусоўскі, Сматрыцкі, Чачот, ДунінМарцінкевіч, Каліноўскі, Багушэвіч, Купала, Колас, Лёсік, Гарун, Аляхновіч, Геніюш... Само жыццё і лёс пацвярджае іх прыналежнасць да шматлюднай кагорты «вязняў сумлення» ўсіх часоў і народаў. У савецкія часы словы і справы звычайна не супадалі, і апазіцыйна настроеныя літаратары вынаходліва выкарыстоўвалі гэты прагал у сістэме. Вымушаныя «агаворкі» палітыкаў і ідэолагаў, якія крывадушна маскаваліся за дэмакратычнай фразеалогіяй, давалі апазіцыянерам такую магчымасць. У шматлікіх пастановах савецкай кампартыі па пытаннях літаратуры можна было знайсці фразы кшталту: «партыя заклікае да тактычных і беражлівых адносін да пісьменнікаў», «партыя выказваецца за свабоднае спаборніцтва розных груповак і плыняў у літаратуры», «КПСС беражліва, з павагаю адносіцца да таленту, да мастацкага пошуку». Нават у жорсткай сталінскай фармулёўцы, што савецкая літаратура павінна быць «сацыялістычнай па зместу і нацыянальнай па форме», пакідалася магчымасць для свабоднага манеўру. Апазіцыйна настроеныя супраць камуністычнай прапаганды літаратары актыўна засвойвалі напрацоўкі і вынаходніцтва сваіх папярэднікаў, якія навучыліся выкарыстоўваць «эзопаву мову» як асобны від тайнапісу, з дасціпна распрацаванымі сродкамі падцэнзурнага іншасказання, шматзначнай алегорыі, паўпразрыстых перыфраз (ад грэч. periphrasis апісальныя звароты), падтэксту, псеўданімаў, мянушак, алюзій (ад лац. allusio жарт, намёк), асацыяцый (ад лац. associatio злучэнне), іроніі і інш. У пэўным сэнсе літаратурная творчасць ва ўмовах цэнзурнага нагляду садзейнічала ўзбагачэнню арсенала мастацкіх сродкаў, слоўнікавага запасу, удасканаленню вербальнай гульні. Кожны пісьменнік выбіраў свой спосаб выказвання запаветных думак. Янка Купала выкарыстоўваў у часы БНР форму адкрытага выказвання, публіцыстычнай прамовы («Адбудова Беларусі», «Беларускае войска», «Беларускі сцяг уваскрос!», «Моладзь ідзе», «Торжышча», «Незалежнасць», «Справа беларускага нацыянальнага гімна»), У мастацкіх творах паэта і драматурга часоў БССР па-новаму раскрылася такая яскравая асаблівасць яго таленту, як глыбока іранічнае стаўленне да беларускай рэчаіснасці, якое не давала падставаў для аптымізму. Гэта ў адным выпадку перыфразы («світае», «сонца», «вясна», «восень», «вялікі сход», «царскія дары», «вырай», «гадаўшчына-памінкі», «вялікая прыгода», «суд гісторыі»), у другім мянушкі («сваякі-суседзі», «паязджане», «акоў паломаных жандар»), шматзначныя прозвішчы (Зносак, Здольнік, Пабягунская, Генрых Мотавіч Спічыні), псеўданімы (Заходні Вучоны, Усходні Вучоны, званар, грабар, сявец, прарок, пясняр, летапісец, ваяк, уладар, «над царамі цар», «пяць сенатараў»), у трэцім перанос дзеяння ў мінулае («Варшава панская і царская Масква»), спасылкі на Біблію («На біблейныя матывы»), У Купалы «эзопава мова» зрабілася прыкметай яго манеры пісьма. У вершы «Паэта і цэнзар» (1919), прысвечаным «быўшым, цяперашнім і маючым быць цэнзарам», Купала апісвае гісторыю інстытута цэнзуры: «Паэты пісалі паэмы, П А цэнзары рэзалі іх...»; «Ішоўзапаэтам паэта, П За цэнзарам цэнзар ішоў...» I вось здарылася неверагоднае: «Паэта прыдумаў паэму, Н А цэнзар яе не пасек». Цэнзар сапраўды «не сек і не рэзаў, а толькі... пагладзіў крыху». Удакладненне «а толькі» і шматкроп’е, якое абазначае паўзу, характэрны купалаўскі прыём, які выразна выяўляе іронію аўтара. Дзіўныя змены і папраўкі ўнёс цэнзар, які «меў добрае сэрца, што рэдка у нашым вяку». Паэт пісаў: Зваліце кароны і троны, Ўжо досць каралёў і цароў! Хай будзе народу ўладарства I панства зямлі жыхароў! А цэнзар «пагладзіў»: Шануйце кароны і троны.. О, чэсць каралям і царам! Патрэбна народу прынука, Патрэбен бізун жыхарам! Усе папраўкі ў гэткім жа родзе «навыварат». Паэт успамінае з удзячнасцю часы, калі яго творы «секлі» і ён яшчэ «мог вытрымаць неяк, пяяць, аб чым думка пяе». Але калі цэнзура пачала «гладзіць крывёю напісаны твор», ён не вытрымаў, узяў ды памёр, бо адбылася жахлівая падмена. Цэнзар жа сышоў у манастыр: «Сядзіць там, нічога не робіць. П Аловак свой выкінуў вон II I моліцца, моліцца шчыра. II За цэнзараў моліцца ён». Горкая купалаўская іронія ў фінале навідавоку. Сэнс верша у сентэнцыі: «у дабры часам гнездзіцца зло». Звышпільная савецкая цэнзура ўжо праз некалькі гадоў пасля напісання верша Купалы з «добрымі намерамі», якімі, як вядома, «выбрукаваная дарога ў пекла», падмяняла-«гладзіла» шмат якія творы беларускіх пісьменнікаў. Адной з першых спробаў здзейсніць падобную падмену з’яўляецца патрабаванне «калегіі Галоўліта» зняць з тэатральнай сцэны п’есу Купалы «Тутэйшыя» і «лічыць магчымай пастаноўку п’есы на сцэне пасля яе радыкальнай перапрацоўкі аўтарам і пасля таго, як перапрацаваная п’еса будзе прынятая да пастаноўкі адпаведнымі органамі». Падставай да забароны пад выглядам «перапрацоўкі» стала рашэнне Галоўліту: «Уся п’еса перапоўнена як замаскіраванымі, так і яўнымі выпадамі супроць Савецкай улады». 15 лістапада 1930 г., калі Купалу выклікалі на допыт у АДПУ па справе Саюза вызвалення Беларусі, паэту давялося пад прымусам апраўдвацца ў сваіх паказаннях, датычных п’есы. У кнізе літаратурнага крытыка Антона Адамовіча (1909-1998) «Супраціў саветызацыі ў беларускай літаратуры», выдадзенай у эміграцыі (1967), апісваецца драматычны працэс змагання беларускіх пісьменнікаў з наступам балынавікоў на свабоду творчасці. Аўтар з веданнем справы называе сродкі і прыёмы шыфроўкі (і дэшыфроўкі) зместу, якімі вынаходліва карысталіся яго калегі. Напрыклад, у аповесці Змітрака Бядулі «Салавей» (1928), якая лічыцца кла- сікай дзіцячай літаратуры, падзеі пераносіліся ў гістарычнае мінулае. У форме «пераапранання» ў эпізодах з гісторыі прыгоннага тэатра паказваліся адносіны балыпавікоў да беларускага тэатра: у гэты час былі забароненыя пастаноўкі «Тутэйшых» Янкі Купалы, «Апраметнай» Васіля Шашалевіча і нават «Вакханак» Эўрыпіда, «Эраса і Псіхі» Ежы Жулаўскага (у перакладзе Купалы). У выглядзе гістарычных персанажаў выступалі сучаснікі, як у «рамане з ключом» (roman a clef): у вобразе прыгонніка Вашамірскага пазнаваўся Аляксандр Крыніцкі, тагачасны першы сакратар ЦК КП(б)Б; у каталіцкім святару Курачковічу прафесар Мікола Піятуховіч; у купцу Вольскім маладняковец Анатоль Вольны, прыдворны одапісец; у шляхціцу Завішы Ігнат Шыпіла, рэдактар афіцыйнай газеты «Савецкая Беларусь», і г. д. «Біяграфіі» і «партрэты» герояў і прататыпаў настолькі «празрыстыя», што задума аўтара лёгка прачытвалася ў словах Сымона: «Не хачу быць панскім Салаўём!» Прыём «пераапранання» герояў выкарыстоўваўся празаікам у рамане «Язэп Крушынскі» (1929-32), у казцы «Сярэбраная табакерка» (1940, апубл. у 1958). Жанр байкі, надзвычай папулярны ў масавага чытача, адпавядаў імкненню творцаў да «тайнай свабоды». Змест байкі шматзначны, сэнс алегарычны, вобразы герояў, носьбітаў чалавечых заганаў, актуальныя менавіта гэтыя жанравыя асаблівасці прываблівалі сатырыкаў. Кандрат Крапіва (1896-1991), паводле слоў Антона Адамовіча, у шмат якіх сваіх байках, асабліва створаных у 1926-28 гг„ адкрыта паказваў на відавочныя недахопы сістэмы. У байцы «Ганарысты Парсюк» ён здзекліва высмейваў нецярпімасць бальшавікоў да любой крытыкі. У байцы «Саромлівы» Крапіва параўноўваў савецкае грамадства з ахвяраю «ганебнай» хваробы, якая не жадае прызнавацца ў сваёй бядзе і лячыцца, па- чынае загніваць і занепадаць. У хрэстаматыйнай байцы «Сава, Асёл і Сонца» таксама змяшчаецца апазіцыйны змест. Сава, правобраз балыпавізму, выкарыстоўвае цемру, каб паляваць на птушак: «сама іх драла, сама і галасіла». У святле сонечнага дня, калі яе намеры навідавоку, Сава бяссільная. I тады яе марна спрабуе ўратаваць Асёл засланяючы сонца вушамі, скачучы то ўлева («левы ўхіл»), то ўправа («правы ўхіл»), У традыцыйнай характарыстыцы Асла Крапіва знайшоў агульнае з паводзінамі лідара нацыяналкамуністаў Змітра Жылуновіча (Цішку Гартнага): навідавоку нават партрэтнае падабенства. Пасля разгрому «беларускіх нацдэмаў» байкар дапісаў заканчэнне, у якім досыць выразная выснова: «Каб сонца засланіць, вушэй асліных мала» ўдакладнялася «мараллю»: «Вось гэту праўду едкіх слоў II Нясу, абураны, я на фашысцкіх соў II I іх заступнікаў-аслоў». Сэнс твора змяняўся на супрацьлеглы.