• Газеты, часопісы і г.д.
  • Словы ў часе і прасторы Літаратура апошняга стагоддзя

    Словы ў часе і прасторы

    Літаратура апошняга стагоддзя

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 394с.
    Мінск 2015
    118.23 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    У байках Крапівы ствараўся своеасаблівы паноптыкум савецкіх персанажаў, носьбітаў шматлікіх заганаў сістэмы. У байцы «Чорт» высмейвалася боязь уяўных небяспек: «у промнях сонца яснага баяцца ценю ўласнага». У байцы «Саманадзейны конь» выкрываліся беспадстаўныя прэтэнзіі бальшавікоў: «малому веліччу быць хочацца заўсёды», «да славы прагныя, ды вузкія ў плячах». У байцы «Дэкрэт» даводзіцца, што прага савецкага кіраўніцтва наводзіць парадак з дапамогай дэкрэтаў прыводзіць да нагнятання страху і пагрозы тэрору («Дэкрэты як у нас, часамі, разбіраюць? II He разбяруцца, зловяць чык, II Тады й даводзь, што ты не бык»). Адзнакі шматлікіх праяваў таталітарызму высмейваюцца і ў іншых байках.
    Апазіцыйнасць «Узвышша» яскрава выявілася ў лірыцы Уладзіміра Дубоўкі, Язэпа Пушчы і ў прозе Кузьмы Чорнага, Андрэя Мрыя.
    Уладзімір Дубоўка (1900-1976) стаў адной з самых выбітных і адначасова трагічных постацяў эпохі «беларусізацыі» і першага падсавецкага Адраджэння. Дубоўка паходзіў з Пастаўшчыны, навучаўся розным рамёствам. Скончыў настаўніцкую семінарыю. Паступіў у Маскоўскі ўніверсітэт, але праз пэўны час мусіў заняцца настаўніцкай працай, а потым ісці ў Чырвоную армію. У 1923 г. з’явіўся
    ў друку яго першы зборнік лірыкі «Строма», за ім чытачы пазнаёміліся са зборнікамі «Трысцё» (1925), «Там, дзе кіпарысы» (1925), «Credo» (1926). Ужо тады Уладзімір Дубоўка меў рэпутацыю аднаго з самых шматабяцальных беларускіх паэтаў. Жывучы ў той час у Маскве і працуючы ў пастаянным прадстаўніцтве ўрада БССР пры ўрадзе CCCP, ён быў добра знаёмы з класікамі тагачаснай расійскай савецкай літаратуры Сяргеем Ясеніным, Уладзімірам Маякоўскім і інш.
    Зборнік вершаў Уладзіміра Дубоўкі
    «Наля» (1927) як, дарэ-
    чы, і некаторыя іншыя творы паэта праз сваю непрымальнасць з палітычнага гледзіпіча не мог быць надрукаваны ў Мінску і з’явіўся ў Цэнтральным выдавецтве народаў СССР у Маскве: да прадукцыі «нацыянальных меншасцяў» на роднай мове ў сталіцы імперыі пэўны час ставіліся паблажліва. У творах паэта не раз згадваецца вобраз Камуны Свету, які на свой лад выяўляў касмапалітычную мару пра яднанне ўсіх людзей у адну сям’ю. Аднак самога ідэалу камуністычнай будучыні Дубоўка не прымаў, бо ён звязваўся найперш з паняццем матэрыяльнага дабрабыту, які павінен быць забяспечаны індустрыяльным і тэхнічным прагрэсам, між тым як пра росквіт культуры і мастацтва, пра ўласна чалавечыя каштоўнасці гаварылася ў дэкларатыўнай форме («чалавек найвышэйшая каштоўнасць», «усё для чалавека, усё ў імя чалавека»). Гэтая думка пра ідэальнае і матэрыяльнае, духоўнае і прагматычнае стала асноўнай у шмат якіх творах Дубоўкі 1920-х гг„ вяршыні яго паэтычнай дзейнасці.
    У вершы з іранічнай назвай «Мы ўсе у большасці ранепгы» (каля 1926), якая нагадвала пра славутыя эксперыменты садавода-селекцыянера Івана Мічурына, паэт малюе час, калі «закрасуе ў камуне свету песня хіміі каталітычнай», а «нашы крозы, наша хваравітасць» цяжка будзе параўнаць «з якімсь цыянамідам». Ён
    сумняваецца ў дабротах навукова-тэхнічнага прагрэсу: «Гэным рытмам, гэным сугалоссям ці зайздросціць нам, ці памаліцца?» Паэт з трывогаю адзначае праявы расчалавечвання грамадства: «У інфузорнай плаваючы злосці, людзі душы ложаць на паліцы... Столькі песняў, сумных і шчаслівых, мы цяпер не чуем, бо не можам...» Больш таго, Дубоўка адкрыта выказаў неверагодную ў сваёй смеласці думку аб тым, што «Узвышша» будзе прызнаваць кіраўніцтва кампартыі толькі «ў магчымым для сябе напрамку і формах». У паэме «Урачыстая дата» (1927), прысвечанай 10-годдзю «Вялікага Кастрычніка», паэт надзіва непаэтычна «ўславіў» юбілей: «Песняй не абняць усю сучасную асвету, і нельга ў песні ўсё сказаць пра школы і ўніверсітэты, і нельга ў песні ўсё сказаць пра цуды калектыўнай волі, якімі будзем адзначаць мы паляпшэнне нашай долі». Іронія гэтых падкрэслена празаічных пасажаў падтрымлівалася і ў іншых мясцінах твора, дзе гаварылася пра захапленне рэвалюцыйнай фразеалогіяй («У пачатку было слова, і на слове слова, і пад словам таксама слова»), высмейвалася сентыментальнасць нацыянал-дэмакратаў («вельмі любілі народ і з верашчакай бліны, дрэннае ці дабро не разважалі яны. Нехта кудысьці ішоў, некага нехта зваў. Слоў было многа слоў, дзеі ніхто не знаў»). У паэме знайшлі месца і намёкі на сумнавядомыя падзеі беларускай гісторыі, згадкі пра разгон бальшавікамі Усебеларускага кангрэсу 1917 г.: «былі памылкі і разгоны, хапала крыўды і абраз». Шмат выразных палітычных алюзій было ў паэмах Дубоўкі «Кругі» (1927), «I пурпуровых ветразей узвівы», «Штурмуйце будучыні аванпосты» (абедзве 1929). Эпіграфам да гэтай паэтычнай трылогіі можна паставіць Дубоўкавы словы: «Не было і не будзе ніколі ад паэзіі трактарам нафты» і «усё вытварыць можна на пэўны капыл, за выняткам песні хмялёвай». У паэме «Кругі» вуснамі Насты Нарутавічанкі, «чалавека з народа», выказваюцца папрокі паэту, у вершах якога адна хіба: «няма адной маленькай справы чалавека», «жабрацтва духу не вялікі гонар». Паэт «перагледзеў свой шлях: вось памылкі, а вось дасягненні», і ў лісце чытачцы ўпэўнена сцвярджае: «Здзейсняцца ўсе нашы летуценні». Але гэта здарыцца тады, калі людзі перастануць клапаціцца толькі «аб шлунку»
    і трымаць дух «на галоднай норме». Тая ж праблема «ўбоства духу» ставіцца ў паэме «I пурпуровых ветразей узвівы», дзе намаляваныя вобразы Лірыка і Матэматыка. Гэта алегарычныя гюстаці, рупары аўтарскіх ідэй. Матэматык дакарае Лірыка, «дзівака альбо рамантыка»: «У нашы дні руін і будаўніцтва ты руйнаваць і будаваць павінен, а не бадзяцца нейкім дзендзівірам». Дэмагагічныя звароты Матэматыка («у нашы дні руін і будаўніцтва», «і дыктатуры працы») Лірык іранічна працягвае: «і электрычнасці, і фізкультуры». Матэматык не супраць пакарыстацца і палітычнымі намёкамі: «Ты разводзіш крамолу нейкую і два ўхілы!», «Чаго так пільна ты глядзіш на Захад?»
    У паэме «Штурмуйце будучыні аванпосты!», набранай для друку ва «Узвышшы» і забароненай цэнзурай, Дубоўка выказаў сваё крытычнае стаўленне да сталінскай калектывізацыі. У алегарычных постацях Кандуктара, увасаблення ўлады, і Пасажыра, у вобразе якога ўгадваецца прадстаўнік сялянства, намаляваныя галоўныя дзейныя асобы часоў «вялікага пералому». На шматслоўныя ўгаворы і аргументы Кандуктара Пасажыр адробліваецца кароткімі рэплікамі з выразным падтэкстам: «Цябе салавей не дагоніць»; «Ты думаеш, лёгка пакінуць П Усё, што ў стагоддзях сабрана?» Галоўная сюжэтная лінія па-майстэрску разгаліноўваецца за кошт лірычных адступленняў. У казцы пра музыку змяшчаецца роздум пра лёс нацыянальнай інтэлігенцыі, змушанай аддаваць свой талент на службу «д’ябальскай» уладзе. Сучаснікі пазнавалі ў вобразе музыкі Янку Купалу. У паэме шмат намёкаў і алюзій: Пасажыр сыходзіць на прыпынку «Цёмны Лес»; яго месца займае Дон-Пуза, поўная супрацьлегласць высакароднага ідальга Дон-Кіхота і сімпатычнага авантурніка Дон-Жуана; настрой аўтара перадае пераклад з Байрана: «Бывай, бывай, мой родны край...»
    29 верасня 1926 г., пасля чарговага ўсечанага «далучэння» беларускіх земляў да БССР, Уладзімір Дубоўка напісаў верш «На ўшанаванне новага падзелу беларускай зямлі», падпісаны псеўданімам Янка Крывічанін і апублікаваны за мяжой, у Вільні. Як на рэчаіснасць падсавецкае Беларусі, сапраўдным выклікам гучалі Дубоўкавы словы:
    .. .На плечы ганьбы мы прынялі многа: Нявольніцтва, жабрацтва навакол. Слязьмі сясцёр чужынцам мыем ногі, Заместа песень стогны бедакоў.
    Прыціх наш край, ад гутарак аскома...
    Прыціх наш край: маўчаць, усе маўчаць.
    Свабодай карыстаюцца сачкомы, Каб тых, хто мысліць, у вастрог саджаць. Дакуль чакаць і варажыць павінны?
    Пакуль раса не выесць вочы нам...
    3 усіх бакоў над нашаю краінай Сплялася несусветная мана.
    На нашым карку торг спраўляе смела Масква з Варшавай, з Рыгай і Літвой, I наша змучанае катам цела Штогодна новай кроіцца мяжой...
    Верш хадзіў у спісах. Следчыя выявілі, што ён перадрукоўваўся на машынцы Беларускага пастаяннага прадстаўніцтва, дзе працаваў паэт. 19 ліпеня 1930 г. Уладзімір Дубоўка быў арыштаваны «за напмсанме н распространенме антмсоветского м антнбольшевмстского стнхотворення», асуджаны на высылку двойчы на 5 і двойчы на 10 гадоў, з якіх паэт адпакутаваў 27.
    Язэп Пушча (1902-1964). У лірыцы гэтага паэта непрыманне афіцыйшчыны выяўлялася ў мастацкім падтэксце. Абурэнне духоўным тэрорам у вершы «На сэрцы раны ёсць» (1926) выказваецца ў форме рытарычнага пытання: «Няхай смыліць спіна, але нашто душу на церні распінаць?» У вершы «Вечна ўвечар...» (1926) паэт не згаджаецца з афіцыйнай устаноўкай на дзяжурны аптымізм: «Ўсё ж не веру, ой, не веру, што мажорам
    граюць на жалейцы...» Песімістычныя настроі Пушчы асабліва выразна прагучалі ў цыклах вершаў «Асеннія песні» і «Лісты да сабакі» (абодва 1927), жорстка раскрытыкаваных у белаппаўскіх выданнях за песімізм, за супрацьстаўленне Ленінграда, «горада рэвалюцыі», Беларусі, «найміцы астатняй», за скаргі на бяздольнасць беларусаў («Я спраўляю штодзень страшнае маленне: распяваю псалмы аб краіне роднай»), за «варожасць у адносінах да пралетарыяту і сацыялістычнага будаўніцтва». Зміцер Жылуновіч нават параіў Пушчу прайсці праз «дэзынфекцыйную камеру», каб пазбавіцца апазіцыйных настрояў.
    У паэме «Цень Консула» (1928) паэт выкарыстаў апрабаваны прыём «пераапранання» і ў вобразах нядаўняга мінулага Беларусі паказаў актуальную сучаснасць. Падзеі ў паэме адбываюцца падчас нямецкай акупацыі 1918 года. Выразныя намёкі на сучаснасць заўважаюцца ўжо ў назве, у якой змяшчаецца выпад супраць Андрэя Александровіча, аўтара паэмы-пасквіля «Цені на сонцы», напісанай на замову АДПУ з мэтай «вывесці на чыстую ваду» дзеячаў БНР, «нацыянал-дэмакратаў», эмігрантаў. У абліччы Консула Юлія Атэры адгадваецца партрэтнае падабенства са Сталіным (у 1953-м, годзе яго смерці, Пушча напіша верш «Смерць тырана»), а ў паводзінах «нарады траіх» злачынная дзейнасць будучых судовых «троек», што выносілі смяротныя прысуды найлепшым сынам і дочкам Беларусі. Створаны запамінальныя вобразы «памагатаяў» дыктатара Лейтэнант, які камандуе расстрэлам («Я цэлкіх пашлю на расправу стралкоў, Н Прамаху не будзе ні ў якім выпадку»), і прадажны журналіст Валасень («Я ў гэтым з прыемнасцю вам памагу, II Настроі паэтаў мне добра вядомы»), Наглядна апісваецца сцэна расстрэлу паэта Батуры, які паўстаў «супроць манархічных святынь і нейкага хоча краіне збавення».