Аб нашым загубленым шчасці Павінен узнаць я, каб нам, маладым, Ў жыцці не было больш напасцяў. (3 верша «Зманлівасць», каля 1938) Сам працэс паэтычнай творчасці ўспрымаўся як найлепшыя лекі ад адчаю. Аўтар узгадвае гісторыю крывічоў, звязваючы свой лёс з лёсам продкаў: «У няволі сярод чужых II Памірае патомак ваш». Як ні дзіўна, яго і ў гэтых варунках наведвае пачуццё гумару, якое нагадвае пра «астрожную лірыку» Пушкіна, Лермантава, Багушэвіча, Коласа, Гаруна: паэтычная думка адчувае сябе вольна і ў няволі. Лірыка Сяднёва нагадвае паэтычны дзённік, дзе пазначаюцца дзень за днём і падзея за падзеяй усе этапы яго зямнога шляху: Калыма, Беласток, Берлін, Прага, Глен-Коў... Знаходзячыся на Калыме, Сяднёў напісаў верш, які, дзякуючы найперш ананімнаму рускаму перакладу, стаў вядомы мільёнам савецкіх зняволеных: Калыма, ты Калыма, Дзіўная плянэта: Дванаццаць месяцаў зіма, Астатняе лета... Часам вершы Сяднёва падобныя да лістоў каханай, сябру, якія аўтар не адаслаў, бо не ведае адрасу. Вобраз Беларусі прыходзіць да лірычнага героя толькі ў снах: «гэта значыць, напэўна, я туды не вярнуся». Дарэчы, у апошнія гады жыцця, калі Беларусь набыла незалежнасць, Масей Сяднёў штогод, а часам і двойчы на год, наведваў Радзіму. Беларусь цікавіць паэта як фепомен, якому няма аналагаў у свеце: «Ці, неразумная, ня знаеш яшчэ, хто ты, II Ці ты няспраўджаны яшчэ вякамі міт...» Лірыка Сяднёва, узятая ў яе поўным аб’ёме, абвяргае прыкметна заніжаную самаацэнку («Звычайны я. Я славы не прыдбаў я толькі кропля ў акіяне») і ўспрымаецца як сведчанне аб перажытым, аплачанае дарагім коштам тугі, сумненняў, роспачы, надзеі і веры... Алесь Салавей (1922-1978). Гэта паэт «чыстай красы», кніжнік, эстэт. Яго лірыка поўніцца літаратурнымі асацыяцыямі і рэмінісцэнцыямі. Надзвычайнае месца ў ёй займае катэгорыя прыгажосці, вобразнае ўвасабленне якой паэт бачыць у родным краі. Нарадзіўся Альфрэд Радзюк (гэта сапраўдныя імя і прозвішча паэта) у вёсцы Крысава, што непадалёк ад Койданава, у сям’і службоўца. Пасля арышту бацькоў быў выключаны з Мінскага педвучылішча. У вайну з фашызмам нейкі час партызаніў. Праз сваю блізарукасць мусіў вярнуцца ў Лагойск, дзе яшчэ перад вайною вучыўся ў школе. Быў арыштаваны немцамі, але выпушчаны як сын ахвяраў бальшавіцкага тэрору. Жыў у Рызе. 3 кастрычніка 1942 г. працаваў сакратаром часопіса «Новы шлях». Удзельнічаў у працы II Усебеларускага кангрэсу, потым эміграваў. Пасля працяглага блукання па Еўропе завербаваўся на заробкі ў Аўстралію. Там ён і памёр, падчас купання ў моры, ад разрыву сэрца. Алесь Салавей пачаў пісаць яшчэ школьнікам. Друкаваўся пад сваім прозвішчам у дзіцячай прэсе. Удзельнічаў у канферэнцыі маладых пісьменнікаў. Аўтар кніг «Мае песьні» (Менск, 1944), «Сіла гневу» (Остэргофэн, 1948), «Зьвіняць званы сьвятой Сафіі» (1948), «Нятускная краса» (пасмяротна, Нью-Ёрк Мельбурн, 1982). Грамадзянская пазіцыя паэта выявілася ў пейзажнай лірыцы, дзе апяваецца краса роднага краю, а крывавыя падзеі вайны згадваюцца толькі ўскосна як нешта варожае чалавеку. Эстэтычная арыентацыя на высокае, прыгожае і вечнае выявілася ў форме твораў пераважна санетаў, трыялетаў, рамансаў, актаваў, васьмірадкоўяў і інш. Паэт адчуваў сябе і сваю прысутнасць у шырокім кантэксце еўрапейскай культуры і літаратуры. Героямі яго вершаў з’яўляюцца Аляксандр Македонскі, Пегас, Зефір, Муза, Ісус Хрыстос і г. д. Некаторыя творы напісаныя як вольныя пераклады з антычных аўтараў. 3 часам паэт усё больш пранікаецца трагізмам свайго становішча «паміж двух агнёў». Ён не прымае як від паэтычнай зброі вінтоўку, а выхад бачыць у апяванні красы. У паэме «На хуткіх крылах вольнага Пегаса» (1943) Алесь Салавей у сваім лёсе бачыць адлюстраванне гісторыі крывіцкага краю, аднак ён верыць у змены да лепшага: Нялёгкім будзе бой. 3 крыві, з агня He кажны выйдзе цэл. Шмат з нас паляжа... Мы зброяй родам даўняга кап’я Перад сусветам сцвердзім і дакажам, Што слаўная крывіцкая сям’я Сіл досыць мае на загубу ўражжу... Паэма разбітая на 14-радкоўі, у кожнай страфе свой сюжэт і свая адмысловая рыфмоўка: гармонія формы ўраўнаважвала трагічны змест («Шлях будзе вольны //1 на ўзлёце часу II Прымчыцца ён у Ц Край без перашкод II На хуткіх крыллях вольнага Пегаса»), Радзіма Беларусь і вялікі свет еўрапейскай культуры ў лірыцы Салаўя цесна злучаныя ў адно цэлае: Янка Купала камфортна адчувае сябе ў суседстве з Гамерам і Сакратам («Купала Гамэру цісьне бачу я руку. Н Музыкі вечнага не змоўкне лера. // Хто йдзе ў вякі той не памрэ зусім»), Паэзія дзівосны феномен гісторыі духу, якому наканавана вечнасць: адзін з цыклаў вершаў мае назву «Жывому жыць. Знішчэньню смерць». У вершах паэта фіксуюцца шматлікія прыкметы эпохі. Алесь Салавей з тугою канстатуе, што паэзіі ўсё менш месца ў свеце «мадэрну». Аднак ён спадзяецца на неўміручасць мастацтва слова («Яшчэ ня моўкнуць стройныя санеты», «Чалом, чалом, слухмяныя актавы, і рыфмаў звон, і сьпеў радкоў, чалом», «Александрыйскі верш! Ты пад рукой Максіма гучнеў і ажываў з табой жыла радзіма: і ейны колішні, і ейны прышлы дзень, нятускная краса і сіл зямных струмень. I зь імі ты не змоўк»), Асоба і мастацкі пгалент Ларысы Геніюш. Ларыса Геніюш (1910-1983) неардынарная асоба, палымяная патрыётка асвяціла сваю паэтычную творчасць уласным драматычным лёсам, мужным супраціўленнем татальнаму гвалту і масаваму здзічэнню грамадства, абаронай беларускасці. Нарадзілася яна ў вёсцы Жло- баўцы Ваўкавыскага павета на Гродзеншчыне ў заможнай сялянскай сям’і. Бацькі былі арыштаваныя ў 1939-м і загінулі пакутніцкай смерцю: бацька у астрозе, маці і малодшыя сёстры у высылцы, у Казахстане. Ларыса Міклашэвіч (дзявочае імя і прозвішча паэткі) закончыла Ваўкавыскую польскую гімназію. Выйшла замуж за доктара Янку Геніюша, які працаваў у Празе, і выехала ў Чэхію. Была сакратаром Старшыні Рады БНР. У час вайны з фашызмам з акупацыйнымі ўладамі ніяк актыўна не супрацоўнічала, прытым што брала ўдзел у II Усебеларускім кангрэсе ў Мінску ў чэрвені 1944 г. У 1948-м Ларысу Геніюш арыштавалі агенты НКВД; яна была разам з мужам патаемна вывезеная ў Мінск. Атрымала 25 гадоў канцлагера. Кару адбывала ў Інце і Абезі, у Комі АССР. У маі 1956 г. яе вызвалілі. Жыла ў Зэльве. Савецкага грамадзянства не прыняла: лічыла сябе грамадзянкай БНР. Увесь час знаходзілася пад пільным наглядам карных органаў. Памерла 7 красавіка 1983 г. Вершы Ларыса пачала пісаць у юнацтве. Друкавалася ў эмігранцкай прэсе. У Празе выдала зборнік вершаў «Ад родных ніў» (1942). У савецкія часы выйшлі ў свет (з дапамогай Максіма Танка іУладзіміра Караткевіча) паэтычныя кнігі «Невадамз Нёмана» (1967) і «На чабары настоена» (1982). Лейтматыў лірыкі Геніюш песнігімны роднаму краю. За ўзор паэтка бярэ народную песню, традыцыйную сялянскую этыку. У шмат якіх вершах вар’іруюцца настроі «Слуцкіх ткачых» Максіма Багдановіча. У патрыятычнай лірыцы на першым плане вобразы абаронцаў Радзімы, рыцараў, асілкаў: «Пад горды сцяг збіраліся дружыны II Грудзямі-мурам ворага спаткаць». Гнеў і абурэнне ў паэтэсы выклікае кволасць духу сучаснікаў: Мы Край грудзьмі сваімі баранілі, Каб ўнук ў няволі, ў сораме заціх? Каб нашы землі, нашы пушчы, рэкі Чужак сваёй краінай называў Ды слаўна племя мучыў сёння здзекам I нават мове волі не даваў? (3 верша «Дзяды», 1935) Сэрца і думкі лірычнай гераіні перапаўняюць страсныя пачуцці захаплення красою свайго краю і палкай нянавісці да прыхадняў усіх гатункаў. Гэтыя пачуцці гранічна абвастрыліся ў гады эміграцыі і перараслі ў жорсткую настальгію. Шмат вершаў прысвечана беларускай мове, апяванню яе хараства і мілагучнасці і заклікам да яе абароны: Сёння на пласе родная мова. Вырваць жывую належыць з агню. Слова «кахаю» слабае слова. Мужнае слова «абараню!» (Апубл. у 1990) У лірыцы Ларысы Геніюш раскрываюцца вытокі духоўнай моцы беларусаў: дзіўная адданасць сваёй занядбанай Айчыне, замілаванне красой народных звычаяў, песень, мастацтва, высакароднасцю душы простага люду. У кнізе ўспамінаў, якая не мела назвы (бо не мела назвы перажытае аўтаркай) і якую ў 1990 г. публікатары надрукавалі пад загалоўкам «Споведзь», тым самым уключыўшы яе ў шэраг іншых славутых «споведзяў» (Аўгусціна, Жана Жака Русо, Льва Талстога, Лідзіі Чукоўскай), Геніюш заклікае сваіх сучаснікаў і нашчадкаў да споведзі і пакаяння. Жыццяпіс паэтэсы пазначаны рэдкаснай экспрэсіяй і сугестыўнасцю (г. зн., асаблівай сілай уздзеяння, ад лац. suggestio унушэнне, намёк), уменнем перадаць напал душы асобы, абражанай нялюдскай уладай і інертнасцю навакольнага асяроддзя. Задачы стварыць адпаведны настрой спрыяе вынаходства Ларысы Геніюш, якая замест традыцыйнага ў літаратуры ўжывання ў мемуарным жанры дзеяслова ў прошлым часе свядома выкарыстоўвае цяперашні час, а ў выніку ўзнікае адчуванне, быццам усё апісанае адбываецца на вачах у чытача. Вонкава твор напісаны паводле вядомага агіяграфічнага канона жыційнай літаратуры, аднак гарачлівасць лірычнай гераіні, трапя- танне яе жаночага сэрца, развітая культурай чуласць да небяспекі, грамадзянскі тэмперамент, «цеплыня патрыятызму» (Леў Талстой) рэзка рассоўваюць межы жанру. Споведзь ператвараецца ў пропаведзь ідэй дабра, праўды, хараства, чалавечнасці. «Беларуская Жанна д’Арк», як называлі ў эміграцыі Ларысу Геніюш, ведала, у чым вытокі яе духоўнай моцы. Нездарма ўспаміны пачынаюцца з дабраславення роднага дома, сямейнай цеплыні дачыненняў, свету дзяцінства, захаплення юнацкіх гадоў, гармоніі і ладу існавання на ўлонні роднай прыроды, натхнёнай працы. Гэты «зямны рай» руйнуюць з нейкай інфернальнай (патойбочнай) злосцю і жорсткасцю некрафільскія таталітарныя рэжымы, пачынаючы з нацызму і сталінізму і завяршаючы часамі Брэжнева, Суслава, Андропава. Драма беларусаў, як яе разумее аўтар успамінаў, у тым, што яны заціснутыя паміж молатам Захаду і кавадлам Усходу і што ў іх няма выбару: «Калі выйграюць немцы, то знішчаць усіх нас, калі выйграюць Саветы, то знішчаць інтэлігенцыю і асімілююць народ». Прыкладаў мужнасці беларусаў у кнізе нямала, і сярод іх найбольш уражлівы прыклад самой Ларысы Геніюш: «3 калень я ўстала другім чалавекам, па-новаму нейкім сільным і зусім спакойным. Для мяне існавала цяпер толькі мая Радзіма... Я ня ведала, што йсьці на сьмерць за Радзіму ня страшна, а лёгка, весела, амаль сьвяточна».