Янка Юхнавец (1921-2004), які нарадзіўся ў вёсцы Забродак на Бягомльшчыне, належыць да найболып адметных прадстаўнікоў беларускай эмігранцкай паэзіі (большую частку свайго жыцця пражыў у ЗША). Увабраўшы досвед розных культур, эстэтычных і філасофскіх школаў, ён насыціў сваю лірыку глыбокімі асацыяцыямі, якія знаходзяць арыгінальнае моўнае ўвасабленне: У немань ночы адыходзіла лета. Зарніцы свігалі у нябёсны адхон. Свяцістасць іхняя забаўна, але спалохліва азёрную паласкала стынь. А потым сталася зусім начліва. Нейкі час ля возера заспяваў. Псалм у несапраўдным раю падораны ўсім між зямных уяў. («Эскіз», 1949) Няма нічога дзіўнага, што зборнік сваіх выбраных твораў, апублікаваных у Мінску ў 1994 г„ паэт назваў «Сны на чужыне». Бо менавіта метафізічнае адчуванне чужыны і бацькаўшчыны, у іх адрознасці і адначасна еднасці, пранізвае ўсю паэзію Янкі Юхнаўца: Апаў лісток. Пайшоў, дарогі не шукаючы. Каля карэння, бы на парозе, ён раз шапнуў, у спадзе лётным: Блудным сынам буду... Сынам блудным буду я цяпер. («Лісток на дрэве», 1961) Скразныя вобразы Юхнаўцовай паэзіі гэта «дарога», «вецер», «пачатак», «вясна», «хмары», «вандроўнік». Яго лірыка ўцягвае чытача, змушае яго да сумоўя з паэтам. Як зазначае вядомы літаратуразнаўца і грамадскі дзеяч Алесь Бяляцкі, паэт імкнецца вырашыць эстэтычную звышзадачу «пачуць няўлоўнае, вылучыць паэтычную субстанцыю нашага жыцця, зразумець спрад- вечнасць гэтага вялізнага свету, адначасна звёўшы свет вакол сябе ў адзінае беларускае цэлае». Янка Юхнавец выявіў сябе як паслядоўнік паэта-імажыста Эзры Паўнда і гэтым абверг стэрэатыпнае ўяўленне пратое, што беларускай эмігранцкай паэзіі нібыта не ўласцівы мадэрнісцкі, авангардысцкі пошук. Сёння імя Янкі Юхнаўца носіць літаратурная прэмія для беларускіх творцаў у эміграцыі, заснаваная пасля смерці паэта. Расійская літаратурная эміграцыя Найяскравейшы след у рускай літаратуры пакінулі прадстаўнікі першай паслярэвалюцыйнай хвалі эміграцыі: Іван Бунін, Іван Шмялёў, Аляксей Рэмізаў, Уладзіслаў Хадасевіч, Рыгор Іванаў, Зінаіда Гіпіус, Дзмітрый Меражкоўскі, Марына Цвятаева, Уладзімір Набокаў і інш. Бунін сваё рэзкае непрыняцце рэвалюцыі і бальшавіцкага перавароту адкрыта выказаў у нататках «Акаянныя дні», якія апублікаваў у гады эміграцыі, у 1935 г. (бел. пераклад Андрэя Каляды, 2013). За мяжою ён напісаў шэраг выдатных твораў, а ў 1933 г. атрымаў Нобелеўскую прэмію. Меражкоўскі, стаўшы эмігрантам, напісаў раман «Нараджэнне багоў» (1924), які з’яўляецца своеасаблівым працягам яго гістарычнай трылогіі «Хрыстос і Антыхрыст» («Смерць багоў», «Уваскрэслыя багі», «Антыхрыст»), Гісторыю цывілізацыі ён уяўляў як трагедыю сутыкнення хрысціянства і паганства: у балынавізме пісьменнік бачыў марную спробу злучыць у адной асобе Хрыста і Антыхрыста. Новая хваля літаратурнай эміграцыі, што ўзнялася ў апошнім трыццацігоддзі XX ст., рэпрэзентаваная такімі імёнамі расійскіх пісьменнікаў, як Аляксандр Салжаніцын, Уладзімір Вайновіч, Уладзімір Максімаў, Андрэй Сіняўскі, Аляксандр Зіноўеў, Навум Каржавін, Васіль Аксёнаў, Іосіф Бродскі, Юз Аляшкоўскі, Сяргей Даўлатаў, Эдуард Лімонаў, Саша Сакалоў. Беларускія пісьменнікі Васіль Быкаў, Святлана Алексіевіч, Уладзімір Някляеў, Зянон, Сяржук Сокалаў-Воюш, Алесь Разанаў, Ванкарэм Нікіфаровіч, Лявон Юрэвіч, Макс Шчур, Вальжына Морт, Антон Францішак Брыль і іншыя апынуліся (назусім ці часова) у эміграцыі ў канцы XX і ў пачатку XXI ст. У шэрагу выпадкаў асноўным матывам ад’езду за мяжу была немагчымасць свабоднага існавання на Радзіме, а ў асобных выпадках і рэальная пагроза жыццю. Барыс Пастарнак, з’яўляючыся «ўнутраным эмігрантам», апублікаваў свой раман «Доктар Жывага» за мяжою (1957), што за савецкім часам прыраўноўвалася да здрады Радзіме. Тым самым ён, па сутнасці, адкрыў шлях расійскай літаратуры, літаратурам іншых народаў савецкай імперыі на Захад. Раман нездарма пачынаўся са сцэны пахавання маці галоўнага героя, паводле прозвішча якога названы твор: «Ішлі й ішлі й спявалі «Вечную памяць». Аўтар развітваўся з цэлай эпохаю і тым светам, да якога сам належаў і ў якім быў «закладнікам вечнасці». Расійскі паэт Андрэй Вазнясенскі пісаў: «Доктар Жывага» раман асаблівага тыпу, раман паэтычны, раман пра тое, як жывуць вершамі і як вершы нараджаюцца з жыцця. Такіх раманаў яшчэ не было». У большай альбо меншай ступені ва «ўнутранай эміграцыі» знаходзіліся і тварылі некаторыя іншыя паэты і празаікі былой савецкай імперыі: літовец Томас Вянцлава (нар. у 1937, выехаў у ЗША ў 1977 г.), украінец Васіль Стус (1938-1985, памёр у зняволенні), расійцы Навум Каржавін (нар. у 1925, эміграваў у 1974 г.), будучы нобелеўскі лаўрэат Іосіф Бродскі (высланы з СССР у 1972 г.), Наталля Гарбанеўская (1938-2013; эмігравалаў 1975 г.), нашазямлячка Ларыса Геніюш, пра якую гаворка ішла вышэй, і інш. Зрэшты, пачуццё «ўнутранага эмігранта» не было незнаёмым шмат каму з талентаў, якіх у СССР даволі актыўна друкавалі і нават узнагароджвалі: варта згадаць хоць бы нашых землякоў Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Рыгора Барадуліна, Аляксея Карпюка (1920-1992), украінцаў Івана Драча (нар. у 1929 г.), Васіля Сіманенку (1935-1963), латышку Візму Бэлшавіцу (1931-2005), расійцаў Булата Акуджаву (1924-1997), згаданага Уладзіміра Высоцкага і шмат каго яшчэ. Марына Цвятаева (1892-1941). Будучая паэтка нарадзілася ў Маскве ў сям’і філолага і мастацтвазнаўцы, прафесара Маскоўскага ўніверсітэта Івана Цвятаева. Першы свой верш напісала, маючы шэсць гадоў, а ў 1910 г. дэбютавала першым паэтычным зборнікаіч «Вячэрні альбом». Пазней выйшлі яшчэ два зборнікі: «Чароўны ліхтар» (1912) і «3 дзвюх кніг» (1913), якія, па сутнасці, засведчылі, што яна ўжо сфарміравалася як сталая паэтэса. У паэтычнай творчасці Цвятаевай прысутны моцны фальклорны пачатак, што асабліва яскрава ўвасобілася ў яе паэмах «Цар-дзяўчына» (1920), «На Красным кані» (1921), цыклах вершаў «Сценька Разін», «Сценька Разін» (абодва 1917). 3 іншага боку, у яе выразна адчуваецца захапленне еўрапейскай інтэлектуальнай паэзіяй. У 1921 г. паэтэса выязджае ў эміграцыю: яе муж, Сяргей Эфрон, як удзельнік белагвардзейскага руху, яшчэ раней мусіў пакінуць радзіму, а цяпер даслаў ёй ліст з Прагі. У чэхаславацкай сталіцы яна завязвае перапіску з Райнэрам Марыя Рыльке, паэзія якога яе моцна ўразіла. Калі Рыльке ў 1926 г. памірае, Цвятаева рэагуе на трагічную вестку вершам-плачам: .. .Што рабіць мне ў навагодняй мітусні звычайнай 3 гэтай рыфмаю схаванай «смерць» і «Райнэр». Раз ужо ты, вока гэткае, прыцьмела, Значыць, не ў жыццё жыццё, а смерць не ў смерць саспела. To ж цьмянее, я дазразумею пры сустрэчы, Што жыцця няма ці смерці: ў трэцім нечым Новае... (Пераклад Лявона Баршчэўскага.) У гады эміграцыі (з 1925 г. паэтэса жыла ў Францыі) Марына Цвятаева выдае кнігі паэзіі «Ростань» (1922), «Псіхея», «Рамяство» (абедзве 1923), «ІІасля Расіі» (апошні прыжыццёвы зборнік, 1928), піша цыклы вершаў «Зямныя прыкметы», «Сівіла» (абодва 1922), «Часіна душы» (1923), «Вершы да сына» (1932), «Надмагілле» (1935), «Вершы да Чэхіі» (1938-39); «Паэму Гары», «Паэму Канца» (абе- дзве 1924), «Паэму Лесвіцы» (1926), лірычную сатыру «Пацукалоў» (1925), трагедыю «Федра» (1927) і іншыя творы. Тут выявіліся не толькі надзвычайны паэтычны талент, але і трагічнае светаадчуванне паэтэсы: «Я ўсе рэчы свайго жыцця палюбіла развітаннем, а не сустрэчай, разрывам, а не злучэннем». У гэты самы час муж паэтэсы Сяргей Эфрон пачынае рызыкоўнае супрацоўніцтва з савецкай разведкай, а пасля выкрыцця яго французскімі спецслужбамі мусіць уцякаць у Савецкі Саюз, дзе ўрэшце робіцца ахвярай сталінскага тэрору. Але яшчэ перад гэтым Марына Цвятаева з дачкою прыязджаюць на радзіму (чэрвень 1939 г.) і жывуць у падмаскоўным Болшаве. На пачатку вайны Цвятаеву эвакуіравалі ў татарскую Елабугу, дзе яна ў роспачы ад пакут, што зваліліся на яе, праз дзесяць дзён скончыла жыццё самагубствам. Аляксандр Салжаніцын (1918-2008), выбітны прадстаўнік расійскай прозы XX стагоддзя, нарадзіўся ў Кіславодску ў сялянскай сям’і. Удзельнік вайны, вязень сталінскага ГУЛАГу, аўтар шматлікіх кніг, ён працягвае ў сваёй творчасці духоўныя традыцыі расійскага класічнага рэалізму. Аповесць «Адзін дзень Івана Дзянісавіча» (1962), раманы «У крузе першым» (1968) і «Ракавы корпус» (1968), дакументальная кніга «Архіпелаг ГУЛАГ» (197375), напісаныя яшчэ да прымусовага выгнання («выдварэння») пісьменніка за межы СССР у 1974 г., узор сацыяльнага крытыцызму і спавядальнага пафасу чалавека, які свядома зрабіў устаноўку на выкрыццё нялюдскага рэжыму, усталяванага бальшавікамі. Слова «ГУЛАГ» стала назыўным ва ўсім свеце. Пакутлівы шлях да ісціны, няроўнае змаганне таленавітага і адважнага пісьменніка з таталітарнай дзяржавай-монстрам, перыпетыі пакручастага лёсу ўражліва ўзноўленыя Салжаніцыным у яго аўтабіяграфічнай кнізе «Бадалася цяля з дубам» (1975). За мяжою празаік стварыў шматтомную эпапею «Чырвонае кола» (1969-83), прысвечаную «мастацкаму даследаванню» тэмы расійскай рэвалюцыі 1917 г. Аляксандр Салжаніцын аўтар яркай публіцыстыкі. Яго эсэ «Жыць неўхлусні» (апубл. у 1974), сацыяльна-маральны маніфест іншадумца, дапамагала творчай інтэлігенцыі, сумленным лю- дзям у часы Савецкага Саюза аказваць духоўнае супраціўленне гвалту, паводзіць сябе годна ва ўмовах несвабоды. Рэзка крытычны позірк на гісторыю і сучаснасць Расіі вызначае публіцыстычны пафас артыкулаў «Нашы плюралісты» (1982), «Як нам абладзіць Расію» (1990) і інш. Паводле словаў Салжаніцына, яшчэ да публікацыі яго кнігі «Архіпелаг ГУЛАГ» на Захадзе існавала цэлая лі- таратура на тэму таталітарызму і ста- лінскіх канцлагераў. Дарэчы, менавіта ў краінах Захаду былі ўпершыню надрукаваныя вышэйзгаданая аповесць Францішка Аляхновіча «У капцюрох ГПУ» (1-е выданне на польскай мове ў 1934 г.), успаміны пра жахі ГУЛАГу (1-е выданне на рускай мове ў 1936 г.) яшчэ аднаго беларуса Івана Саланевіча (1891-1953). Аднак заходнія інтэлектуалы заставаліся глухімі да апісання жахлівага досведу сыходжання ў пекла, якое стала прадметам «мастацкага даследавання» ахвяраў палітычнага тэрору. Журналіст Ісак Дон-Левін апублікаваўу 1920-хгг. лісты 323-х«зэкаў» Салавецкага канцлагера, якія апавядалі пра расстрэлы і здзекі бальшавіцкіх карнікаў, і папрасіў некаторых духоўных правадыроў Захаду выказацца. Адмовіліся Рамэн Ралан, Герберт Уэлс, Карал Чапэк, Бернард Шоу, Альберт Эйнштэйн. Дзіўная слепата напала на такіх пісьменнікаў, як Максім Горкі, Марцін Андэрсен-Нэксё, Ліён Фэйхтвангер, якія пабывалі на будаўніцтве Беламорска-Балтыйскага канала і не заўважылі нічога з таго, што сведчыла пра гвалт і здзекі камуністычнай улады з людзей.