за вёскай, але яны штораз іншыя, непаўторныя: раніцай і ўдзень, пад сонцам і прыцемкам, у дождж, пад снегам, на спадзе лета і глыбокай восенню... Пісьменнік імкнецца перадаць хуткаплыннасць усяго існага на свеце, на фоне чаго асобнае чалавечае жыццё, яго экзістэнцыйныя праблемы і драмы ўспрымаюцца асабліва трагічна. Вячаслаў Адамчык, як і яго вялікія папярэднікі, сярод якіх ён вылучаў імёны Дастаеўскага, Буніна, Пруста, Фолкнера, Чорнага, нанова адкрываў час як філасофскую катэгорыю нашага зямнога існавання. Чыннік часу, у параўнанні з паняццем прасторы, набывае ў яго творах глыбокую змястоўнасць і вобразную значнасць. Героі яго твораў часцей за ўсё прайграюць у сваёй няроўнай сутычцы з часам, гісторыяй, выпадковасцю. He паспявае за часам стары Кароль Нябожа («Кароль Нябожа», 1968), страшная, нечалавечая смерць даганяе Марціна Дзікуця («Дзікі голуб», 1968), у нялюдскі час выпадае жыць і любіць беларупічыну маладой настаўніцы Леанардзе Баброўскай («Прылёт кажана», 1999), чужынцы знявечылі белы раяль, на які захоплена глядзеў у школе малы беларус («Раяль з адламаным вечкам», 1964), толькі ва ўспамінах застаўся светлы вобраз настаўніцы, у якую закаханы яе вучань-падлетак («Урок арыфметыкі», 1965), бясконца кружыць і марна шукае сляды старой Нямігі, на якой у студэнцкім інтэрнаце жыў герой навелы «Аптэка нумар тры» (1967)... Творчая задума будучага эпічнага серыяла разрасталася год за годам. Чытач раманаў «Чужая бацькаўшчына» (1977), «Год нулявы» (1982), «I скажа той, хто народзіцца» (1987), «Голас крыві брата твайго» (1990) лёгка пазнае, пра каго ідзе размова ў дзённікавых запісах 1965 і 1966 г.: «Для апавядання: чалавек жыў з канём, з канём і памёр. Імёны: Кароль, Клемус». Адчуванне, што момант, калі можна падступацца да працы, мацнела з часам: «Усё збіраю, як дзяўчына перад замуствам, рыхтую пасажнае, толькі ж калі тое сьвята будзе калі ж пісацьму раман? Зьняверыўся і не ведаю, як да яго падступіцца». Падштурхоўвала да гэтай цяжкай, расцягнутай на дзесяцігоддзі, працы разуменне, што ўсё ў жыцці шпарка змяняецца і амаль бясследна знікае, што, калі не ён, то ніхто больш не напіша пра свой край, прыкметна адрозны ад чорнаўскай Случчыны, мележавага Палесся, пра жыццё людзей у «чужой бацькаўшчыне», на самым памежжы Захаду і Усходу. Раман-тэтралогія Вячаслава Адамчыка па-майстэрску ўзнаўляе жыццё заходнебеларускай вёскі Верасава і яе жыхароў напярэдадні і ў час Другой сусветнай вайны. Выразна-пластычныя малюнкі штодзённага побыту, паэтычна-маляўнічыя партрэты герояў ствараюць свет гэтага твора. Знаёмыя літаратурнай класіцы малюнкі і вобразы, характары і тыпы захапляюць і ўражваюць сваім трагізмам. Дзеянне адбываецца ў сярэдзіне XX ст„ бадай, самага драматычнага ў гісторыі зямной цывілізацыі, у самы глухі перыяд гісторыі Заходняй Беларусі, калі нацыянальна-вызваленчае змаганне заімерла, а самыя лепшыя людзі гэтага краю марнелі ў польскіх, савецкіх, нямецкіх астрогах і канцлагерах. Шматлікія героі рамана жывуць штодзёншчынай, элементарна выжываюць, мала спадзеючыся на шчаслівы канец. Усе змены, што адбываюцца, звыкла ідуць да горшага. Высілкі простага люду і нешматлікай нацыянальнай інтэлігенцыі накіраваныя на тое, каб захаваць сваю чалавечую годнасць. Падзеі адбываюцца на фоне няспыннага руху Вялікага Часу, які Вячаслаў Адамчык малюе шырокімі ўзмахамі пэндзля майстра. У тэтралогіі пафас «думкі народнай» выяўляецца ў блізкім да фальклорна-міфалагічнай тыпізацыі ўзнаўленні эпахальных падзей у найноўшай гісторыі беларусаў, якія жывуць на памежжы Усходу і Захаду, у стварэнні калектыўнага вобраза народа. Абагульнена-абстрагаваны погляд з вышыні часавай дыстанцыі выяўляецца ў адпаведных словазлучэннях («людзі рыхтаваліся да зімы», сяло збіралася ў Корсакаў» і г. д.). Словы «верасаўцы», «ведраўцы», «дварчане», «людзі», «сяло», «акруга» ў кантэксце раманнага апавядання ўспрымаюцца як сінонімы абагульненага вобраза-паняцця «народ», «беларусы». Увагу прыцягваюць падзеі агульнанароднага маштабу (Каляды, Вялікдзень, Купалле, вяселле, хрэсьбіны, хаўтуры, малацьба, смаленне вепрука, гуканне вясны, пажар, няшчасце, паводка і г. д.). Міфа-паэтычныя, фальклорнаэтнаграфічныя адносіны беларусаў да свету, на думку празаіка, змяшчаюць у сабе традыцыйнае ўяўленне пра цыклічнасць, замкнёнасць развіцця, пра кругазварот з’яў прыроды і гісторыі. Аўтар трылогіі шчодра чэрпае сваё натхненне з крыніцы народна-беларускага самаадчування і самаразумення. Сюжэт паўтарае і трансфармуе асобныя матывы лірычнай народнай песні, беларускіх балад, легендаў і паданняў. Яго героі плоць ад плоці самога народа («Грамада вялікі чалавек»). Героі тэтралогіі, усе разам і кожны паасобку, набліжаюцца да гістарычнага парога, за якім ім давядзецца развітацца з традыцыйным ладам існавання і прыстасоўвацца да шпаркіх зменаў у свеце. Аўтар чула фіксуе самыя малыя адзнакі новага у думках і паводзінах герояў, у вялікіх грамадскіх падзеях, у эпічным стане свету. Адкрытая публіцыстычнасць у тэксце адсутнічае, калі не лічыць асобных фармулёвак з палітычным адценнем у дыялогах і маналогах герояў, якія як дзеці сваёй эпохі жывуць тым, што закранае непасрэдна кожнага. На фоне гаспадарчага клопату, побытавай неўладкаванасці, заблытаных сямейных стасункаў, сварак, нагавораў, плётак раз-пораз узнікаюць глухія чуткі пра тое, што дзеецца ў вялікім свеце. Верасаўцаў узрушвае навіна, якая нічога добрага не абяцае, бо яны ўсё падсвядома адчуваюць: «Германец ужо маршыруе па Празе». У верасаўцаў жа свае маленькія драмы, якія здаюцца вялікімі. Выходзіць замуж за нялюбага, але багатага гаспадара Алеся Корсак. Нагараваўшыся, неўзабаве застаецца сам-насам, удавою. Але яе мары аб жаночым шчасці, як здаецца гераіні, перашкаджае прысутнасць у хаце свякрухі і нямой залвіцы. Алеся халаднакроўна зводзіць абодвух са свету толькі дзеля таго, каб быць вольнай і шчаслівай з Імполем Верамеем. Тым часам прыгажун, перакаціполе, вясковы пралетарый Імполь, расчараваўшыся ў прымацтве, кідае вокам на маладзейшую за жонку дзяўчыну Хрысціну. Алеся ў адчаі збіраецца кінуцца пад цягнік, аднак жа паўтарыць лёс Ганны Карэнінай ёй не дадзена: яна чакае дзіця. На фоне гэтых падзей адбываецца мноства іншых, не менш трагічных: гінуць, ачышчаючы за капейкі цыстэрну з-пад газы, Сяргей Рэпка і беспрацоўны Восіп, збіваюць у пастарунку за беларускамоўныя вершы Міцю Корсака, тоне ў рэчачцы малы сынок Марціна Ваўчка, які, не здагадваючыся пра гэта, спяшае з вайны дамоў... Але перад намі не «раман жахаў», а само жыццё, дзе адбываецца столькі жахлівага, і самае жахлівае тое, як проста гінуць, знікаюць са свету людзі. Драматызм падзей нарастае і мацнее з кожным новым раманам, каб у заключным творы дасягнуць маштабаў мясцовага апакаліпсісу, калі гіне большасць герояў. Зямное існаванне гэтых людзей пазбаўленае духоўнасці, беларуская інтэлігенцыя як носьбіт нацыянальнай ідэі амаль цалкам вынішчана, жыццё нагадвае жывёльнае змаганне «ўсіх супраць усіх». Пачынаецца незваротны распад нацыі як адзінага цэлага, яе маральная дэзарыентацыя і дэградацыя. Палонны нямецкі лётчык тлумачыць беларускаму патрыёту Міцю Корсаку, які апынуўся ў канцлагеры ў Картуз-Бярозе: «...Замест паэта я стаў вайсковым лётчыкам, скідаў бомбы. Я некага ўжо забіў і, пэўна, астануся жыць. Гіне звычайна той, хто робіць дабро... I гэта не толькі твой лёс, але і лёс твайго народа». Празаік выказвае кволую надзею на павольнае вяртанне беларусаў ва ўлонне сучаснай еўрапейскай цывілізацыі. Менавіта таму раман-тэтралогія завяршаецца сцэнай, дзе Алеся Корсак, страціўшы амаль усё, што мела, акрамя малога сына і з ім яна выходзіць за вёску на шлях, што вядзе ў вялікі свет людства. Эіюха зменаў цікавая тым, што вызваляе таямнічую сутнасць шмат якіх мінулых падзей і раскрывае сапраўдныя мэты людскіх учынкаў. У прозе Вячаслава Адамчыка арыгінальна спалучыліся імкненне перадаць вострае адчуванне плыні жыцця і адначасова рацыянальная прага ўсё патаемнае зрабіць відавочным, за вонкавым унутранае, за зямной плоццю жывую душу. Час гэта сувязь пакаленняў, якая вызначае не толькі будучыню, але і мінулае. Мінулае з пункту погляду сучаснасці ўспрымаецца і асэнсоўваецца глыбей, чым у момант, калі яно здзяйснялася. 3-за знешняга і відавочнага на першы план выходзіць унутранае, фундаментальнае, лёсавырашальнае. Чым далей у мінулае, тым вузейшым робіцца поле верагоднага, варыятыўнага. У Адамчыка гэта навочна выяўлялася ў пошуках гістарычных вытокаў і генетычных каранёў, у выніку якіх пасля яго скону ўжо апублікавана эсэ «Генеалогія, альбо Радавод Адамчыкаў», а калі гаварыць пра мастацкае ўвасабленне мінулага, то гэта гістарычная драма «Раіна Грамычына» (1988) і фантастычная аповесць «Падарожжа на Буцафале» (1991). У творы, названым «Развітальная аповесць» (1995), у апавяданнях, складзеных самім аўтарам і выдадзеных пасля яго смерці ў 2001 г. у кнізе «Нязрушаны камень» (2002), кідаецца ў вочы імкненне выдатнага майстра слова не толькі ўзнавіць навакольны свет маляўніча і прадметна, але і перадаць яго імпрэсіяністычную зменлівасць і трагічную асуджанасць на забыццё. Менавіта адчуванне бязлітаснай хады гісторыі, якая пакідае ў чалавечай памяці толькі тое, што запісана, асэнсавана, вобразна ўвасоблена, вызначае змрачнаватую танальнасць апошніх твораў Вячаслава Адамчыка. Тут усё адразу і споведзь, і пакаянне, і боль, і віна, і надзея... Традыцыі рэалістычнай школы ў расійскай літаратуры Руская вясковая проза бярэ свой пачатак у класічнай традыцыі «Вёскі» Аляксандра Пушкіна, «Паляўнічых апавяданняў» Івана Тургенева, паэмы «Каму на Русі жыць добра» Мікалая Някрасава, вясковых сцэн «Вайны і міру» Льва Талстога, «Мужыкоў» Антона Чэхава, «Вёскі» Івана Буніна і інш. Класікі паказвалі багацце духоўнага свету расійскага селяніна-мужыка, яго маральных якасцяў, выхаваных у працы, у жыцці на ўлонні прыроды. У пэўным сэнсе яны ідэалізавалі сваіх герояў, стваральнікаў і носьбітаў народнай культуры, супрацьстаўлялі іх бездухоўнасці «людзей без каранёў», «перакаці-поле». Цікавасць пісьменнікаў да вёскі прыкметна абвастрылася пасля вайны з фашызмам. Менавіта вёска найбольш пацярпела ад вайны, па сутнасці, абязлюдзела і агалела, вычарпала да донца ўсе свае людскія і матэрыяльныя рэсурсы. Вайна, пасля гвалтоўнай калектывізацыі, падсекла пад корань магутнае дрэва народнага існавання. Маральны заняпад вёскі, знакі духоўнай дэградацыі ў апавяданні «Матрунін двор» (1959) вышэйзгаданага Аляксан-