памытых і павешаных ёю сушыцца. Такім жа велічным паўстае і вобраз Маці Урсулы Буэндыя, у дзявоцтве Ігуаран, якая ўзначальвае старадаўні род. У форме прыпавесці гісторыя Маконда адлюстравала лёс не толькі Лацінскай Амерыкі, але і ўсёй цывілізацыі. Пісьменнік называе чыннік агульначалавечай трагедыі: адчужанасць між людзьмі, якая прыводзіць да адзіноты. Усе змрочныя вяшчунствы, адбытыя на пачатку рамана, спраўджваюцца ў яго фінале: першага з роду Буэндыя ў старасці прывязваюць да дрэва, апошні нараджаецца з парасячым хвастком і з’ядаецца мурашамі, само мястэчка знішчана магутным ураганам. Так мастацкі свет рамана робіцца замкнёным, згорнутым у кола; яго пачатак і канец зашыфраваныя ў таямнічым санскрыцкім рукапісе, знойдзеным цыганам Мелькіядэсам. Апакаліптычныя прагнозы Маркеса вартыя таго, каб быць пачутымі. ГІісьменнік дакладны ў сацыяльных ацэнках, нягледзячы на шырыню яго мастацкага ўяўлення. У рамане «Восень патрыярха» (1975) ён яскрава і паслядоўна апісаў тып дыктатара і тыя чыннікі, што спараджаюць дыктатуру. За гратэскнымі сцэнамі у палацы дыктатара ходзяць каровы, прадаецца цэлае мора, тыран працягвае жыць пасля сваёй смерці адгадваюцца дакладна перададзеныя рысы сучасных таталітарных рэжымаў. Дзеянне рамана Габрыэля Гарсія Маркеса «Каханне падчас халеры» (1985, бел. пераклад Карласа Шэрмана апубл. у 2005), як і дзеянне яго папярэдніх твораў, разгортваецца на карыбскім узбярэжжы Калумбіі. Экзатычная атмасфера, дзіўны суплёт самых розных культурных традыцый еўрапейскай, індзейскай і афраамерыканскай робяць гэтыя мясціны незвычайнымі і таямнічымі. Але ані гэтыя акалічнасці, ані нават страшны паморак, які разгуляўся тут, не маюць істотнага ўплыву на жыццё і пачуцці галоўных герояў твора. Каханне ў інтэрпрэтацыі аўтара мае тыя самыя колеры і адценні, незалежна ад месца і эпохі. Раман Маркеса ўяўляе сабою глыбокае і ўсебаковае мастацкае даследаванне гэтага пачуцця. Творца паказвае, як мацней і мацней разгараецца каханне і як яно ўплывае на наша жыццё. Галоўная сюжэтная лінія рамана гісторыя шлюбу доктара Хувэналя Урбіна і Фэрміны Даса, а таксама гісторыя цярплівага чакання Фларэнтына Арыса сваёй каханай з даўно прамінулых гадоў. Маркес пераканаўча і тонка паказвае складаны свет пачуццяў гэтых герояў, асэнсоўваючы ўніверсальныя законы, на якіх грунтуецца псіхалогія мілоснага пачуцця, а таксама тую прорву, што аддзяляе юначае любоўнае захапленне ад прывязанасці, заснаванай на ўзаемным разуменні і духоўнай блізкасці. Паўсюды па-майстэрску і без пошласці выпісаныя эратычныя сцэны. 3 жыццём галоўных герояў пераплеценыя лёсы іншых дзейных асоб. Дзякуючы гэтаму аўтар узбагаціў свой твор новымі матывамі гвалту, здрады, забойства праз рэўнасць і інш. Сардэчныя гісторыі ў рамане Маркеса расказваюцца віртуозна і маляўніча. Аўтар, у традыцыях магічнага рэалізму, робіць нечаканыя павароты, «вывад» дзеяння за межы звыклай рэальнасці, ужывае цікавыя моўныя знаходкі. Каханне для яго гэта самы важны экзістэнцыйны досвед кожнага чалавека. Проза Маркеса стала прычынай сапраўднага буму ў літаратурным працэсе другой паловы XX ст. і прымусіла звярнуць увагу на лацінаамерыканскі феномен незвычайны ўсплёск у літаратурным развіцці гэтага рэгіёну. Жанр рамана-прыпавесці, рамана-парабалы набыў папулярнасць у сучаснай літаратуры дзякуючы аднаму з яго стваральнікаў Габрыэлю Гарсія Маркесу. Творчасці Габрыэля Гарсія Маркеса прысвечаны шэраг артыкулаў беларускага пісьменніка Карласа Шэрмана, які быў і перакладчыкам некаторых яго твораў як на беларускую (раман «Каханне падчас халеры», аповесць і апавяданні), так і на расійскую («Восень патрыярха», разам з Валянцінам Тарасам) мовы. Шэраг апавяданняў Маркеса па-беларуску ўзнавілі Валеры Буйвал, Віялета Ефіменка. Рэальнасць і міфалогія ў прозе Чынгіза Айтматава. Чынгіз Айтматаў (1928-2008) нарадзіўся ў кішлаку Шэкер у Кыргызстане, скончыў сельскагаспадарчы інстытут у Фрунзэ (цяпер Бішкек); яшчэ студэнтам надрукаваў свае першыя творы па-кіргізску, але пазней аддаў у сваёй творчасці перавагу рускай мове. Да яго найбольш вядомых твораў, што былі перакладзеныя на дзясяткі моў свету, належаць аповесці «Джаміля» (1958), «Матчына поле» (1963), «Бывай, Гульсары!» (1966), «Белы параход» (1970), «Рабы сабака, які бяжыць уздоўж мора» (1977), раманы «I вякуе дзень даўжэй за век...» («Буранны паўстанак», 1980-2002), «Плаха» (1986), «Божая маці ў снягах» (1988). У творчасці пісьменніка выразна прасочваюцца элементы міфалогіі, фальклору, прыпавесці, рэалістычнай сацыяльнай крытыкі. У ёй паядналіся рысы еўрапейскага сінтэтычнага рамана (рацыянальна выбудаваная кампазіцыя, інтэлектуальная насычанасць, філасофскія схемы, прытчавасць, іншыя формы іншаказу) і сярэднеазіяцкага эпасу (характэрная сістэма вобразаў, сузіральнасць, фальклорная аўтэнтыка, спецыфічныя прыродаапісальніцкія прыёмы, гістарычныя алюзіі). Мастацкі свет творцы шматвымерны. Так, узаемасувязь часавых і прасторавых характарыстык (хранатоп) у рамане «I вякуе дзень даўжэй за век...» прачытваеццаўтрох вымярэннях. Першае з іх мінулае, міфалагічнае і гістарычнае; другое сучаснасць; трэцяе фантастыка і будучыня. Гэтыя светы злучаюцца ў адно тэмай маралі, адказнасці чалавека, прадстаўніка цывілізацыі, за свае ўчынкі, за лёс сям’і, народа, нацыі, чалавецтва, Зямлі і Сусвету. Увасабленнем гэтага ў творы найперш выглядае вобраз чыгуначніка Едыгея з паўстанка Баранлы (Буранны). Выбіраючыся на пахаванне свайго даўняга сябра і аднадумцы Казангапа, Едыгей у думках вяртаецца да перажытага. Асэнсаванне ім пытанняў непарыўнасці мінулага і сучаснага, вечных пытанняў адбываецца ў форме метафарычнага аповеду, у якім узнікаюць сцэны часоў сталінскага беззаконня, цяжкой пасляваеннай рэальнасці... Едыгей не можа знайсці агульнай мовы з Казангапавым сынам Сабітжанам, які адарваўся ад традыцыйнай маральнасці і спавядае філасофію эгаіста і прыстасаванца. Адна з найважнейшых этычных каштоўнасцяў у разуменні Айтматава памяць індывідуальная і гістарычная, сімвалам якіх выступаюць могілкі Ана-Беіт. Чалавек, пазбаўлены памяці пра сваіх продкаў і свой народ, ператвараецца ў манкурта: гэтае ўласнае імя стала агульным дзеля вызначэння чалавечага тыпу. Манкуртызм, паводле кіргізскага пісьменніка, адна з галоўных бедаў сучаснай цывілізацыі, прычына і асяроддзе існавання таталітарных рэжымаў. Касмічны карабель, які рухаецца да Зямлі з далёкай галактыкі і мае на борце пасланцоў планеты Лясныя Грудзі, касмічных місіянераў, што валодаюць найвышэйшымі ведамі, не далятае да нашай планеты і паварочвае назад, бо зямляне адгароджваюцца ад космасу новым «абручом»: больш за ісціну ім цікавейшая ядзерная гонка ды «зорныя войны»... Раман «I вякуе дзень даўжэй за век...» пераклаў на беларускую мову класік нашай пасляваеннай літаратуры Міхась Стральцоў, іншыя творы Айтматава былі апублікаваныя ў перакладах Івана Сакалоўскага і Сяргея Міхальчука. Інтэлектуальная літаратура Адно з асноўных азначэнняў мастацкай літаратуры («мастацтва слова», «прыўкраснае пісьменства», «чалавеказнаўства») «мысленне ў вобразах». Распаўсюджанае меркаванне зводзіцца да таго, што задачай пісьменніка з’яўляецца адлюстраванне жыцця, дэталёвае і маляўнічае яго апісанне, узнаўленне вобразаў, карцін, сцэн. Існуе нават думка, што розум і веды перашкаджаюць творцу выяўляць свой талент. Аднак мастацкая творчасць не толькі ўменне прыгожа маляваць словам, але і здольнасць думаць, разважаць, супастаўляць, аналізаваць, рабіць высновы. Ужо звычайнае параўнанне адной з’явы з другой змяшчае ў сабе пачатак роздуму. Калі ўзяць звычайны корань дрэўца і пакласці яго на зіхоткую паверхню фартэпіяна, то ўжо ўзнікае эфект мастацтва. Але каб зрабіць гэта, патрэбна фантазія (гэты прыклад любіў прыводзіць пісьменнік Алесь Адамовіч, калі тлумачыў, што такое мастацкая творчасць і з чаго яна пачынаецца). Томас Ман Прадстаўнік багатага купецкага роду, Томас Ман (1875-1955), у адрозненне, скажам, ад Бертальта Брэхта, не «здраджваў» свайму класу. За доўтія гады жыцця яго погляды змяняліся ад кансерватыўных, нацыянал-шавіністычных да памяркоўна-ліберальных, антыфашысцкіх, але радыкалам ён ніколі не быў. У пачатку стагоддзя купецкая справа Манаў перажывала не найлепшыя часы. Заняпад старадаўняга купецкага роду з Любе- ка стаў тэмай першага буйнага твора Томаса Мана рамана «Будэнброкі» (1901), шмат у чым аўтабіяграфічнага. Твор належыць да жанру «сямейнага рамана», да якога звярталіся сучаснікі Томаса Мана (Джон Голсуарсі, Ражэ Мартэн дзю Гар, Максім Горкі, Уільям Фолкнер і інш.). Паказваючы чатыры пакаленні Будэнброкаў, пісьменнік адлюстроўвае не толькі матэрыяльны, але і маральны заняпад бюргерства: драбнеюць норавы, выходзяць з моды такія якасці, як дбайнасць, ашчадлівасць, адказнасць, сумленнасць у вядзенні спраў. У рамане тып бюргера супрацьпастаўлены тыпу мастака, хоць перавага не аддаецца ні таму, ні другому. У далейшым творчая сцежка Томаса Мана зрабіла паварот: ён рэалізаваўся найперш як пісьменнік-інтэлектуал, аўтар філасофскай прозы. Гэта было натуральна, калі ўлічыць яго прыналежнасць да нацыі, якая падаравала свету найвялікшых філосафаў Канта, Гегеля, Шапенгаўэра, Ніцшэ, Хайдэгера, Ясперса... Героем самых значных твораў Томаса Мана паўстае ўжо не бюргер, а інтэлектуал і чалавек мастацтва. На працягу паўстагоддзя пісьменнік стварае цэлую серыю «твораў пра мастакоў»: гэта навелы «Тоніо Крэгер» (1904), «Трыстан» (1903), «Смерць у Венецыі» (1913), раманы «Чарадзейная гара» (1924), «Лота ў Ваймары» (1939), «Доктар Фаўстус» (1947) і інш. Яны звязаныя агульнай тэмай маркотай і адзінотай мастака, гэтага «аблуднага бюргера», які безвынікова спрабуе пераадолець мяжу між творчасцю і рэальным жыццём. У навеле «Марыа і шптукар» (1930) аўтар спрабуе знайсці інтэлектуальнае абгрунтаванне любым спробам пашырэння таталітарызму, свядома ці несвядома падтрыманага самаўпэўненасцю тых, хто, маючы вялікія грошы, лічыць сябе ўладаром свету. У той самы час, заезджы фокуснік Чыпола падчас сваіх надзвычай папулярных выступаў-сеансаў з лёгкасцю маніпулюе свядомасцю звычайных людзей. Але менавіта з асяроддзя гэтых звычайных людзей з’яўляецца асоба, афіцыянт Марыа, які выкрывае небяспечнага штукара...