ПАШЫРЭННЕ МАГЧЫМАСЦЯЎ РЭАЛІЗМУ Ў ЛІТАРАТУРЫ XX ПАЧАТКУ XXI СТАГОДДЗЯ «Эпічны тэатр» Бертальта Брэхта Сын фабрыканта з нямецкага Аўгсбурга Бертальт Брэхт (1898— 1956) з юначых гадоў адчуў непрыязь да асяроддзя, у якім выхоўваўся, гадаваўся «непаслухмяным сынам» у сваіх бацькоў. Падчас Першай сусветнай вайны ён дэклараваў свае пацыфісцкія перакананні, пазней пачаўвыразна сімпатызаваць камуністам. Пра нянавісць да вайны і ваеншчыны сведчаць не толькі яго знакаміты верш «Легенда пра мёртвага салдата» (1918), але і шэраг ягоных п’ес, самая знакамітая сярод якіх «Мапгухна Кура.ж і яе дзеці» (1941). Фармальна падзеі твора сягаюць у часы Трыццацігадовае вайны (1618-1648). Для Ганны Фірлінг (матухны Кураж) удзел у вайне прафесія. Як маркітантка яна аб’ездзіла ўсе франтавыя дарогі, часам удавала з сябе вялікую патрыётку, але галоўная мэта яе ваеннай кар’еры нажыва. ...Салдатам нельга, камандзіры, Ісці на бітву без яды - Віном Кураж падлечыць шчыра Іх ад знямогі і нуды. На страўнік на пусты гарматы... Хіба ж, спадарства, можна так? Найперш хай пад’ядуць салдаты I можна ў пекла, напрасцяк!.. (Пераклад Лявона Баршчэўскага.) Шчыраю сябе выяўляе матухна Кураж толькі ў адным у сваёй любові да дзяцей. Але сыны яе адзін за адным гінуць у бязлітаснай вайне. Жалоба маці непадробная і глыбокая, яе можна параўнаць з перажываннямі гераінь старагрэцкіх трагедый. Ды вінаватая ў сваёй бядзе, па-сутнасці, толькі яна сама. Шукаючы сродкаў выразнасці для сваіх п’ес, Бертальт Брэхт шмат што запазычыў з эстэтыкі і паэтыкі экспрэсіянізму. Але, у адрозненне ад Франца Кафкі, ён выступае ў іпастасі сацыяльнага крытыка, змагара за лепшую будучыню. Пра гэта сведчыць яшчэ адна з найболын вядомых п’ес, «Трохграшовая опера» (1928). Брэхт паказвае ў ёй норавы злачыннага свету, які трывала зросся з буржуазнай элітаю і стварыў свайго кшталту клан «мафію». Абрысы мастацкага свету Брэхта вызначаныя паэтыкай створанага ім «эпічнага тэатра». Як і Бернард Шоу, Брэхт разглядаў тэатр у якасці трыбуны выказвання сваіх поглядаў, марыў пра «павучальную п’есу», пра пераўтварэнне тэатра ў «педагагічную дысцыпліну». У адрозненне ад Шоу, які абапіраўся на метад парадоксу, Бертальт Брэхт вынайшаў творчы метад «ачужэння». Ён закліканы разбурыць сцэнічную ілюзію, уцягнуць у дзеянне на сцэне гледача. Апошні павінен не гэтулькі давяраць таму, што адбываецца перад яго вачыма, колькі рабіць самастойныя высновы. Актор, які выконвае свае ролі ў варунках «ачужэння», раз-пораз ператвараецца ў каментатара падзей, у рэзанёра. «Зонгі», якія таксама каментуюць падзеі п’есы, ствараюць пэўнага кшталту бар’ер паміж гледачом і сцэнаю. Свае творчыя прынцыпы Бертальт Брэхт рэалізоўваў не толькі як драматург, але і як непасрэдны ўдзельнік пастановак сваіх п’ес: у 1920-я пачатку 1930-х гг. ён актыўна супрацоўнічаў з рознымі нямецкімі тэатрамі (тэатр на Шыфбаўэрдам у Берліне) і рэжысёрамі (Эрвін Піскатар), а ў 1949 г. стварыў і ўзначаліў тэатр «Берлінер ан- самбль», дзе атрымаў магчымасць (праўда, істотна абмежаваную цэнзурай, што існавала ў тагачаснай ГДР) стварыць сапраўдны цэнтр «эпічнага тэатра». П’есы Брэхта шматкроць ішлі на беларускай сцэне, і сярод пастановак асабліва папулярнымі былі: «Што той салдат, што гэты» на сцэне Купалаўскага тэатра, «Трохграшовая опера» (Рускі тэатр), «Кар’ера Артура Уі, якой магло б не быць» (тэатр «Вольная сцэна»), На беларускую мову творы Брэхта перакладалі Лявон Баршчэўскі, Рыгор Барадулін, Васіль Сёмуха, Аляксей Зарыцкі ды інш. Міхаіл Булгакаў Міхаіл Булгакаў(1891-1940) адзін з культавых пісьменнікаў XX ст. Героі і вобразы яго прозы хутка міфалагізаваліся, а асобныя выслоўі і цытаты ператварыліся ў крылатыя, назыўныя. Яго творчыя пошукі апярэджвалі свой час і літаратурную моду 1960-80-х гг. на так званы міфалагічны (магічны, фантастычны) рэалізм. Будучы пісьменнік нарадзіўся ў Маскве ў сям’і прафесара багаслоўя Афанасія Булгакава. Дзед быў святаром, а бабуля дачкою царкоўнага служкі. У 1909-м Міхаіл паступіў на медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта. Працаваў земскім урачом на Смаленшчыне (сяло Нікольскае) і ў Вязьме. У пачатку першай сусветнай вайны Булгакаў быў мабілізаваны ў армію. Пабываў і ў пятлюраўскім войску, і ўбелай гвардыі. У лісце да сястры за 31 снежня 1917 г. ён пісаў пра бальшавіцкі пераварот у кастрычніку («зразумеў канчаткова, што адбылося»). У 1919 г. Булгакаў знаходзіўся ва Уладзікаўказе, неўзабаве занятым Чырвонай Арміяй. Лячыўся ў шпіталі ад тыфусу, і гэта выратавала яго ад пагібелі. У 1921-м ён пераехаў у Маскву («Мяне ганяла па ўсёй неабсяжнай і дзіўнай сталіцы адно жадан- не здабыць сабе на пражытак»), Пабываў на самых неверагодных работах. Друкаваўу сталічных выданнях фельетоны. У 1924 г. была забароненая публікацыя яго рамана «Белая гвардыя». У 1926-м адбылася прэм’ера драмы «Дні Турбіных», якая мела нечуваны поспех. Сталін глядзеў спектакль ажно 15 разоў. Яму імпанавала ідэя перамогі бальшавікоў над моцным і высакародным ворагам. ІГеса была знятая з рэпертуару, разам з іншымі яго творамі, увесну 1930 года. У тым самым годзе Булгакаў тэлефанаваў Сталіну, прасіў дазволу выехаць у эміграцыю, тлумачыў прычыну гэтага жадання тым, што не меў магчымасці зарабляць на пражыццё літаратурнай творчасцю. Нечакана атрымаў запрашэнне на працу. Працаваў спачатку ў Малым Мастацкім тэатры, потым у Вялікім тэатры рабочым сцэны, перакладчыкам. У 1938 г. ён напісаў п’есу «Батум», прысвечаную падпольнай дзейнасці Сталіна часоў юнацтва. П’есу Булгакаў даслаў на разгляд Сталіну, які адказаў, што рэвалюцыйная дзейнасць маладога Джугашвілі нікога не цікавіць. Гэта была апошняя спроба пісьменніка атрымаць доступ да друку. У апошнія гады творца амаль не выходзіў з дому: хварэў, адмаўлялі ныркі. За тыдзень да смерці ён дапісаў апошні варыянт рамана «Майстар і Маргарыта»... Малады празаік, аўтар «Запісак юнага лекара» (1925-26), быў сведкам жорсткага кровапраліцця, калі за кароткі час перажыў разам з кіяўлянамі некалькі пераваротаў, а пасля два гады ваяваў на баку белых. На яго шчасце, ніхто з літаратурных крытыкаў не здагадваўся пра яго белагвардзейскае мінулае. Аднак найбольш палітычна падкаваныя нюхам учулі ў аўтары зборніка апавяданняў «Д’ябаліяда» (1925) чужога. Перад Булгакавым узнікла дылема: альбо, «авалодаўшы разцом гістарычнага матэрыялізму, граніць свой чэрап і чарапы сучаснікаў», альбо «марудна, пакутліва загніваць у сябрыне масцітых і «неўміручых». Сярод апошніх згадваліся Міхаіл Зошчанка, Барыс Пільняк, Вікенцій Верасаеў, Яўген Замяцін, Ганна Ахматава, Андрэй Белы, Максімільян Валошын усе тыя, каго называлі «буржуазнымі пісьменнікамі». РАІІГІаўскі крытык Гросман-Рошчын дакладна вызначыў галоўную танальнасць першых твораў Булгакава: «Булгакаў як бы кажа: вы зруйнавалі арганічныя змацаванні жыцця, вы падрываеце карані быцця. Свет ператвораны ў лабараторыю. У імя выратавання чалавецтва як бы адмяняецца натуральны парадак рэчаў, і над усім бязлітасна пануе вялікі, але безразважны, ненармальны, а таму на пагібель асуджаны, эксперымент. Эксперымент нарадзіў варожыя сілы, з якімі справіцца не можа. А вось натуральная стыхія, жывое жыццё, якое ўступае ў свае правы, паклала канец вялікаму народнаму няшчасцю». Булгакаў, аўтар «Фатальных яек» і «Белай гвардыі», не быў наіўным адлюстравальнікам і выдатна бачыў, куды рухаецца Савецкая краіна. Нездарма ён у пачатку 1930 г. напісаў ліст ураду, дзе выказаў сваё сумненне ў слушнасці абранага краінай кірунку. Як урач па прафесіі ён зрабіў дакладны дыягназ хваробы, якая ахапіла Расію. У фінале аповесці «Фатальныя яйкі» (1925) узнікае здагадка пра магчымасць прымаразкаў... у жніўні. Палітычны змест гэтага параўнання быў зразумелы. Навука, наогул тэорыя, адказная перад людзьмі за эксперыменты, якія яна праводзіць на жывым жыцці. Вялікі фізіёлаг Іван Паўлаў у гэтым выпадку іранізаваў, што на такія доследы пашкадаваў бы аддаць не толькі мільёны людзей, але і аднаго сабаку. У аповесці «Сабачае сэрца» (1925; бел. пераклад А. Жука, 1988) Булгакаў, арыентуючыся на творчы досвед Гофмана і Гогаля, рэалізуе метафару, якая збліжае чалавека з жывёлай і дапамагае адчуць небяспеку расчалавечвання. Добры цюцька пад рукамі славутага хірурга Прэабражэнскага ператвараецца ў зласлівага душагуба катоў Шарыкава. Прафесар Прэабражэнскі, таленавіты вучоны і разумны натураліст, хутка зразумеў амаральнасць навуковага досведу і з іроніяй выслухоўвае захопленыя водгукі калегі Барменталя. У аснове сюжэта канфлікт паміж традыцыйнай гуманістычнай культурай, увасобленай у вобразе Прэабражэнскага, і агрэсіўным бескультур’ем улады, зніжаным да ўзроўню ўзброенага «марксізмам» дамкама і персаніфікаваным у вобразе Швондзера. Стварыць у лабараторнай прабірцы «новага чалавека» бальшавікам не ўдалося у выніку з’явілася пачвара, якая цалкам паўтарыла Кліма Чугункіна, хлуслівую, грубую істоту, схільную да крадзяжу, п’янства, забойства. Імя Булгакава ў пачатку 1930-х гг. у савецкім друку звязвалася з правай небяспекай, а яго творчасць з кулацкімі настроямі («кулакі і падкулачнікі, Булгакаў і падбулгачнікі»), У рамане «Майстар і Маргарыта», які празаік задумаў і пачаў пісаць у 1928 годзе (бел. пераклад А. Жука, 1994), вострай сатырычнай фарбай малююцца літаратурныя чыноўнікі: крытыкі Берліёз, Латунскі, Арыман, белетрысты Лаўровіч і Петракоў-Сухавей, рэдактар Лапшоннікава. Гэта яны, дагаджаючы бязбожнаму рэжыму, давалі дарогу ў літаратуру графаманам, накшталт паэта Івана Бяздомнага, і перакрывалі ўсе шляхі геніяльнаму Майстру, аўтару гістарычнага рамана «Понцій Пілат». Тагачаснае літаратурна-творчае асяроддзе савецкай сталіцы (ЦДЛ, Дом Грыбаедава, тэатр вар’ятэ) надзвычай яскрава і жывапісна намаляванае ў рамане. Самога Булгакава, беспрацоўнага літаратара, асуджанага ўладай на астракізм і забыццё, мучыла адчуванне дзіўнага, фантастычнага, дэманічнага становішча, у якім ён апынуўся ў трыццатыя гады. У пэўнай ступені гэта становішча завастрыла яго духоўны позірк на падзеі і дапамагло пранікнуць у нялюдскую сутнасць сталінскай рэчаіснасці. У 1937-м, калі ішлі масавыя арышты, уражвальна апісаныя ў рамане ў адпаведных паўфантастычных сцэнах, паводле ўспамінаў Алены Булгакавай, жонкі пісьменніка, ён «ужо не баяўся. Ён, ведаеце, неяк выпрастаўся, набыў упэўненасць... Ён адчуваў сябе ўжо вялікім пісьменнікам, з якім нічога не можа здарыцца». Насуперак шматлікім трагічным фактам гібелі таленавітых літаратараў і іх твораў, Булгакаў верыў у прарочую сілу слоў Воланда: «Рукапісы не гараць». Дзівосны лёс яго ўласнага твора парадаксальным чынам пацвердзіў слушнасць гэтых словаў: рукапісы вялікіх твораў не гараць.