• Газеты, часопісы і г.д.
  • Словы ў часе і прасторы Літаратура апошняга стагоддзя

    Словы ў часе і прасторы

    Літаратура апошняга стагоддзя

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 394с.
    Мінск 2015
    118.23 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    У рамане на вачах у здзіўленага чытача адбываецца спалучэнне рэальнага і фантастычнага. 3 аднаго боку, дакладна апісана тапаграфія Масквы, яе вуліц, будынкаў, сквераў, побыт кватэры № 50 дома № 302-біс, а з другога ствараюцца вобразы патойбочнага свету, дзе натуральна сябе адчуваюць Воланд, Азазела, Бегемот, Фагот. Слова ў рамане сапраўды «ў пачатку» ўсяго, яго прамы і іншасказальны сэнс рэалізуецца імгненна. Варта Берліёзу згадаць
    не да месца «чорта», як той адразу «саткаўся» з спякотнага «загусцелага» паветра. He паспеў дырэктар Камісіі відовішчаў Прохар Пятровіч вымавіць фразеалагізм «Чорт мяне вазьмі!», як «чорт» яго адразу «ўзяў», пакінуўшы ў фатэлі пусты касцюм. Голас з галёркі ў час чорнай магіі прапануе «голаў адарваць» канферансье Бянгальскаму, які ва ўсё ўмешваўся, даючы фокусам «матэрыялістычнае» тлумачэнне, і кот Бегемот ахвотна выканаў гэта пажаданне. Нарэшце, Маргарыта, змучаная думкамі пра лёс Майстра, прамаўляе ў адчаі: «Дальбог, чорту б душу прадала, каб толькі даведацца, ці жывы ён!» і Воланд прымае ў заклад яе душу і душу яе каханага.
    У «Майстру і Маргарыце» выкрышталізавалася арыгінальная філасофска-мастацкая канцэпцыя цэлай эпохі ў найноўшай гісторыі Расіі. Булгакаў сканструяваў складаную кампазіцыю твора, якая дапамагла яму пласт за пластам раскрыць змест. Сюжэт, прысвечаны Майстру і Маргарыце, высвятляе сутнасць дачыненняў мастака і ўлады. Дакладна, выразна, лаканічна апавядаецца гісторыя знаёмства і кахання галоўных герояў твора, што завяршаецца драмай пасля таго, як таленавіты і праўдзівы раман пра часы Понція Пілата, напісаны Майстрам («раман у рамане»), быў адкінуты сервільнай, атэістычнай, вулыарна-сацыялагічнай крытыкай у асобе Латунскага з палітычных матываў. Майстар трапляе ў псіхіятрычны шпіталь, а Маргарыта спрабуе дапамагчы каханаму.
    Імя Маргарыты-Марго наўпрост паказвае на літаратурную першакрыніцу на вобраз Маргарыты-Грэтхен у трагедыі Гётэ «Фаўст». Булгакаўская Маргарыта таксама ўвасабляе ў сабе ідэал жаночага хараства, бязмежнай адданасці і абсалютнай любові. Майстар знаёміцца ў дурдоме з паэтам-вар’ятам Іванам Бяздомным і, пачуўшы ад яго апавяданне пра з’яўленне ў Маскве Воланда, пераконваецца ў тым, што меў абсалютную рацыю, узнавіўшы ў сваім рамане версію падзей, што адбываліся ў самым пачатку хрысціянскай эпохі ў горадзе Ершалаіме: «Во, як я ўгадаў! Во, як я ўсё ўгадаў!» Тым часам Маргарыта заключае дамову з самім д’яблам у імя кахання да Майстра: пры дапамозе цудадзейнага крэму Азазелы робіцца нябачнай, учыняе разгром у кватэры зненавіджанага ёю Латунскага, ляціць на мятле, трапляе на баль сатаны, дзе яе абіраюць Ka-
    ралевай балю і выконваюць усе яе жаданні, у тым ліку вяртаюць ёй Майстра. 3 дапамогай магіі Воланд вяртае Майстру яго раман, спалены ў хвіліны адчаю і паняверкі, а абодвум закаханым даруе такі жаданы «спакой», пазбаўляючы іх ад болю і пакутаў. Майстар і Маргарыта зямныя істоты, а таму іх фізічная смерць немінучая. Майстра робіць неўміручым яго раман, Маргарыту яе каханне. Інфернальная, «нячыстая» сіла выконвае ў рамане ролю звяна, што звязвае мінулае і сучаснасць, рэальнае і фантастычнае, дапамагае зразумець парадаксальную сувязь дабра і ліха, растлумачыць словы Гётэ, узятыя Булгакавым у якасці эпіграфа: «Дык хто ж ты? Частка сілы той ліхой, Дабро ўтвараецца з якой».
    Зрабіць дабро, быць добрым у рамане спрабуе Понцій Пілат, рымскі пракуратар, ад якога залежала вызваленне ад пакарання Іешуа Га-Ноцры. Булгакаў падрабязна ўзнаўляе псіхалагічны малюнак узаемаадносін гэтых персанажаў «евангельскай гісторыі». Выразная пластыка пісьма патрэбная яму не толькі для мастацкай пераканальнасці аповеду, але галоўным чынам для вырашэння пытання, як павінен сябе паводзіць чалавек у свеце, у якім «Бога няма». Понцій Пілат, у адрозненне ад Іешуа Га-Ноцры, які не сумняецца ў існаванні адзінага Бога, баіцца толькі рымскага імператара і аддае «кесару кесарава», здаўшы на літасць раз’юпіанага натоўпу чалавека з дарам прарока, яму асабіста сімпатычнага. Яго віна ў тым, што ён у адказны момант выявіў «чалавечую слабасць», паддаўшыся нізкаму пачуццю страху, і за гэта пазней быў пакараны. Рымская імперыя ў гэтым сэнсе шмат чым нагадвае савецкую імперыю, дзе таксама ўсё залежыць ад прыхамаці аднаго чалавека. Атэістычнае савецкае грамадства вырашыла пабудаваць «зямны рай», грунтуючыся на пастулатах «перадавога вучэння». «Але, мы не верым у бога», «Мы атэісты», весела аб’яўляе Воланду Берліёз, а чытач праз момант пераконваецца ў памылковасці яго ўяўленняў: «Анечка ўжо купіла алей, і не толькі купіла, але нават і разліла».
    Берліёз, як і Пілат, пакараны за нявер’е. Што праўда, Пілату ў фінале рамана даруецца магчымасць уяўляць малюнак: па месячнай дарозе ён узыходзіць поруч з арыштантам Га-Ноцры, дагаворваючы тое, што не змог дагаварыць «тады, даўно, чатырнаццата-
    га чысла вясновага месяца нісана». Ведамства Воланда з’яўляецца працягам ведамства Ісуса Хрыста: «Святло нараджае цень, але іііколі не было наадварот». Доказаў на карысць гэтай фундаментальнай ідэі светабудовы ў рамане прыводзіцца шмат. Сам Воланд на першых старонках твора ўпэўнена сцвярджае: «Майце на ўвазе, што Ісус існаваў... I доказаў ніякіх не трэба...» А што да функцый, дык, паводле слоў Воланда, «кожнае ведамства павінна займацца сваёй справай». Воланд у рамане Булгакава ўзначальвае ведамства справядлівасці і наводзіць парадак у грамадстве, дзе на пэўным гістарычным адрэзку запанаваў вэрхал. Ён актыўна ўмешваецца ў хаду падзей, аднак дазіруючы пры гэтым меру пакарання: «Цагліна ні з таго ні з сяго нікому і ніколі на голаў не ўпадзе». У гэтым «князь цемры» перагукаецца з Га-Ноцры, які, разгортваючы перад ІІілатам ідэю тысячагадовага плана развіцця свету, аспрэчвае словы апошняга. Калі Пілат абвясціў, што жыццё арыштанта вісіць на валаску і што ад яго волі залежыць, перарэзаць гэты валасок ці не, Га-Ноцры, «светла ўсміхнуўшыся, затуліўся рукой ад сонца» і запярэчыў: «...Згадзіся, што перарэзаць валасок можа толькі той, хто павесіў?»
    Раман «Майстар і Маргарыта» натуральная рэакцыя нісьменніка-мысляра на савецкую рэчаіснасць, дзе адбывалася агрэсіўнае глумленне з вечных ісцін і дзе набіраў шалёны разгон працэс распаду адвечнай маралі. Як асобу і грамадзяніна Булгакава абурала ўзаконеная сталінізмам «гульня на паніжэнне», калі стаўка рабілася на нізкія інстынкты («Людзі, як людзі, толькі кватэрнае пытанне іх сапсавала»), Дакорам сучаснікам гучаць у рамане словы Іепіуа ГаНоцры: «дрэнных людзей проста няма на свеце», «праўду гаварыць лёгка і прыемна».
    У рамане ідзе размова аб свабодзе творчасці, якая датычыцца паводзінаў чалавека не толькі ў побыце, але таксама і ў літаратуры. Трагедыя Івана Бяздомнага ў тым, што ён невук: пісаў паэму пра Хрыста, не чытаўшы Евангелля. Іншая рэч Берліёз, які шмат ведае, аднак жа пазбаўлены веры ў найвышэйшы сэнс жыцця. У Левія Мацвея, вучня Га-Ноцры, свая бяда: ён бяздумна запісвае ўсё, што чуе ад настаўніка, будучы няздольным пранікнуць у глыбіню яго
    думак («я аднойчы зазірнуў у гэты пергамент і жахнуўся. Абсалютна нічога, што там запісана, я не гаварыў»). Апісанне «з натуры» аказваецца бездапаможным, мёртванароджаным злепкам. Левію супрацьстаіць вобраз Майстра, які, ствараючы свой раман аб падзеях, сведкам якіх сам не быў, абапіраецца на мастацкую фантазію, а таму мае магчымасць дапяць да сэнсу падзей. Віна Майстра толькі ў тым, што ён адмовіўся ад змагання за сваё дзецішча. Воланд, убачыўшы яго, зазначыў: «Сапраўды... яго сапраўды моцна скалечылі».
    Сам Міхаіл Булгакаў, перажыўшы не меншы пераслед з боку ўладатрымальнікаў, сцвярджаў як выпакутаванае: «Пісьменнік павінен быць трывушчым, як бы ні было яму цяжка. Без гэтага літаратуры не існуе».
    «Магічны рэалізм» Габрыэля Гарсія Маркеса
    Творчая асоба Габрыэля Гарсія Маркеса (1928-2014) фарміравалася ў адметным культурным полі, дзе злучыліся традыцыі Старога і Новага Светаў. У дзяцінстве на свядомасць Габрыэля («Габо») вельмі моцна паўплывалі казкі, прыпавесці, легенды індзейскай і лацінаамерыканскай даўніны і гісторыі іх расказвала бабка, донна Транкіліяна. Дзед, палкоўнік Нікалас Маркес, дзяліўся з унукам успамінамі пра былыя войны. Літа-
    ратар-пачатковец перажыў захапленне мадэрнісцкімі тварэннямі Кафкі, пераймаў у творчасці таксама і амерыканца Фолкнера. Яго літаратурная «школа», аднак, значна шырэйшая ад мадэрнісцкага досведу «настаўнікамі» Маркеса былі грэцкія трагікі, гісторык Плутарх, іспанец Ардоньес дэ Мантальва (аўтар знакамітага рыцарскага рамана «Амадыс Гальскі»), Рабле, Шэкспір, Сервантэс, Дэфо, Дастаеўскі, Талстой.
    Слава і поспех прыйшлі да яго, калі Маркес стварыў уласны стыль і адкрыў уласны творчы свет, імя якога Маконда. Менавіта так звалося прыдуманае пісьменнікам мястэчка, упершыню апісанае ў аповесці «Апапая лістота» (1955). Тут жа ўпершыню згадваюцца героі, што насялілі пазней адзін з самых знакамітых твораў XX ст. раман «Сто гадоў адзіноты» (1967). Дзеянне «Апалай лістоты» адбываецца на працягу гадзіны, праведзенай у мястэчку Маконда. Дзеянне рамана «Сто гадоў адзіноты» расцягнулася на стагоддзе. Аўтар паспявае прасачыць лёс шасці пакаленняў сваіх герояў, якія ўвасабляюць род Буэндь'ія. Гісторыя не абмінула ціхага мястэчка, схаванага ў глыбіні сельвы. Наступствы вялікіх падзей калумбійскай гісторыі грамадзянскіх войнаў, путчаў, дыктатураў, а таксама заснавання «бананавых кампаній», страйкаў і бунтаў змяняюць аблічча Маконда з яго патрыярхальным ладам жыцця. ГІраўда гісторыі дапаўняецца тут спараджэннямі багатай аўтарскай фантазіі: апісваецца дзіўная эпідэмія бяспамяцтва, якая ахапіла мястэчка; грандыёзны патоп, што прымушае ўзгадаць часы Ноя. У рамане мае месца спалучэнне рысаў самых разнастайных літаратурных жанраў і стыляў: прыпавесці, фальклорных твораў, індзейскіх паданняў, сямейнай хронікі, рыцарскіх раманаў, біблійных матываў і г. д. Сінтэз рэальнага і ірэальнага, адметнасць творчага метаду Маркеса, дапамог крытыкам вызначыць стыль яго прозы: «магічны рэалізм».
    Вось кароткае апісанне дзеяў палкоўніка Аўрэліяна Буэнды'я: ён «падняў трыццаць два ўзброеныя паўстанні і ўсе трыццаць два прайграў. У яго было сямнаццаць дзяцей мужчынскага полу ад сямнаццаці розных жанчынаў, і ўсё яго сыны былі забітыя адзін за адным у адну-аднюткую ноч, перш чым старэйшаму з іх споўнілася трыццаць пяць гадоў. Сам ён застаўся жывы пасля чатырнаццаці замахаў на яго жыццё, сямідзесяці трох засадаў, расстрэлу і кубка кавы з такой порцыяй стрыхніну, якая б магла зваліць каня». Калі аўтар паказвае жаночую прыгажосць, дык яна асляпляе, пазбаўляе розуму. Такой прыгажосцю надзеленая Рэмэдыяс Прыўкрасная з-за яе б’юцца на дуэлях, сканчваюць жыццё самагубствам, а сама гераіня ўзносіцца да неба на прасцінах,