Жанр філасофскай прыпавесці, «рамана-парабалы», адным са стваральнікаў якога быў пісьменнік і лётчык Экзюперы, у другой палове XX ст. зробіцца адным з самых улюбёных жанраў сусветнай літаратуры. Па-беларуску яго найважнейшыя творы друкаваліся ў перакладах Ніны Мацяш, а самы першы пераклад «Маленькага прынца» зрабіла Эдзі Агняцвет. Чэслаў Мілаш Мілаш прадстаўнік магутнай інтэлектуальнай плыні ў польскай паэзіі XX ст., да якой належаць Збігнеў Герберт, Тадэвуш Ружэвіч, Віслава Шымборска, гаворка пра якіх пойдзе далей, а таксама Станіслаў Граховяк (1934-1976), Станіслаў Бараньчак (1946-2014), кс. Ян Твардоўскі (1915-2005) і інш. Паходзіў Чэслаў Мілаш (1911-2004) са старой шляхецкай сям’і ліцвінскага радаводу і ўсё жыццё лічыў сваёй духоўнай радзімай Вялікае Княства Літоўскае. Нарадзіўся ён у літоўскіх Шацей- нях, на беразе ракі Нявяжы. Вывучаў юрыспрудэнцыю ў Віленскім універсітэце імя Стафана Баторыя, пазней прадоўжыў адукацыю ў Парыжы. Падчас вучобы ў Вільні стаў адным з заснавальнікаў вышэйзгаданай літаратурнай суполкі «Жагары» і рэдактарам выдаванага ёю аднайменнага часопіса. У 1937 г. пераехаў у Варшаву, дзе перажыў і гады акупацыі, беручы ўдзел у канспіратыўным літаратурным жыцці. 3 1945 г. быў на дыпламатычнай службе, у якасці дарадцы ў пытаннях культуры пасольстваў у Вашынгтоне і Парыжы. У 1951-м вырашыў не вяртацца ў камуністычную Польшчу; супрацоўнічаў з незалежным парыжскім польскім часопісам «Культура», які рэдагаваў наш зямляк Ежы Гедройц. 3 1961 г. жыў у ЗША, выкладаў славянскія мовы і літаратуры ва ўніверсітэце г. Бёрклі (штатКаліфорнія). У 1980-м атрымаў Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры, у 1994 г. пераехаў жыць у Кракаў, дзе і памёр. Як паэт Мілаш быў заўсёды ў пошуку новых сродкаў паэтычнага ўвасаблення, карыстаўся як традыцыйнымі, так і эксперыментальна-авангардысцкімі прыёмамі версіфікацыі. Паэзія Чэслава Мілаша ў сваёй сутнасці блізкая да класіцыстычнай канцэпцыі паэтычнага мастацтва, але яна заўсёды імкнецца да як найбольшага эмацыйнага ўздзеяння на чытача: Усё, пра што пісаў, здалося раптам блазенствам. Трапных слоў не мог знайсці. Глядзеў на свет, вялікі, трапяткі, абпёршы локці на каменную парэнчу. Ляцелі ветразі аблокаў, беглі рэкі, каналі захады. Дзівосныя краіны і ўсе істоты па маім жаданні агромністымі поўнямі ўзышлі. Занураны ў карціну дзіўных лямпаў, вылічваў іхні ход астралагічны і мовіў: «Свеце, згінь! О літасць, прападаю! Няма той мовы, каб красу ўвасобіць». Даліны бачыў, што ўва мне ляжалі, і мог ступнёй, акрыленаю бронзай, ісці над імі на слупах з паветра. Ды гасла ўсё... бяспамятная ноч. («Усё, пра што пісаў», пераклад Алега Мінкіна.) Шматгалоссе суб’ектаў паэтычнага аповеду, калажнасць пабудовы вершаў і паэм, стылістычная вытанчанасць, у якой арганічна выглядаюць устаўкі з гутарковай мовы, багацце міжкультурных алюзій і асацыяцый і блізкая асабістаму досведу паэта пачуццёвая канкрэтнасць з’яваў усё гэта дазваляе паэзіі Чэслава Мілаша быць своеасаблівым цэласным мастацкім пасланнем. Паэт бачыць сваёй задачай сведчыць пра няпэўнасць штодзённага чалавечага існавання, будаваць з дапамогаю вобразнага слова паразуменне паміж людзьмі, апісваць драматызм і прыгажосць жыцця, сумненні і сілу веры. «Мілашава паэзія піша польская даследчыца Бажэна Хшанстоўска хоча кампетэнцыі чытача, які жыве ў «роднай Еўропе», пачуваецца асвоеным у свеце культурніцкіх сімвалаў старажытнай хрысціянскай традыцыі, у еўрапейскай філасофіі й мастацтве». У адным з вершаў, напісаным у Бёрклі ў 1968 г„ паэт пасля доўгіх гадоў эміграцыйнага жыцця прызнаецца, што сапраўдная айчына для яго родная мова: Мая верная мова, служыў я табе, штоночы ставячы перад табою місачкі, поўныя фарбаў, каб мела ты коніка з поля, бярозку й гіля, што ў памяці захаваў я. Гэта доўжылася шмат гадоў. Ты была мне радзімай, бо іншай радзімы не меў я. I я думаў, што ты пасярэдніцай станеш таксама паміж мной і людзьмі дабрыні, хаця б іх было дваццаць ці дзесяць або не нарадзіліся шчэ. Прызнаюся цяпер у сумневах сваіх. Надараюцца моманты, што мне здаецца, жыццё змарнаваў. Бо ты мова зняслаўленых, неразумных, якія адзін аднаго ненавідзяць, можа, больш нават, як чужаніцаў, ты даказнікаў мова, ты мова вар’ятаў, хворых на нявіннасць сваю. Але хто без цябе я? Шкаляр недзе ў краі далёкім, a success, ані страху, ані прыніжэнняў. Так, ды хто без цябе я? Філосаф такі, як і кожны. Разумею, што гэта ўсё мне навука: асабістасці ані іскаркі не засталося. Грахаводніку з маралітэ Усясветны Ліслівец дыван падсцілае чырвоны, а тым часам магічны ліхтар карціны людскіх і боскіх пакутаў кідае на палатно. Мая верная мова, можа, я менавіта павінен цябе ратаваць. Так і буду далей табе ставіць місачкі, поўныя фарбаў, найсвятлейшых і чыстых, як толькі магчыма, бо ў няшчасці патрэбныя нейкія лад ці краса. («Мая верная мова», пераклад Юрася Бушлякова і Андрэя Хадановіча.) У творчым даробку Чэслава Мілаша, акрамя лірычных і ліраэпічных твораў (сярод інш., «Маральны трактат», 1947, «Паэтычны трактат», 1957, «Тэалагічны трактат», 2000), ёсць значныя і цікавыя аповесці («Здабыццёўлады», 1953; «Даліна Ісы», 1955, бел. пераклад Марыны Шоды, 2011), бліскучыя эсэ («Скуты розум», 1953, бел. пераклад Ю. Лаўрыка і Зм. Дзядзенкі, 2001); зборнікі «Кантыненты», 1958; «Прыватныя абавязкі», 1972; «Зямля Ульра», 1977, бел. пераклад Марыны Казлоўскай, 2011; «Сад навук», 1979), а таксама англамоўная «Гісторыя польскай літаратуры» (1969). У дзённіках «Падарожжа ў дваццацігоддзе» (апубл. у 1999) Мілаш узгадваў пра свае кантакты з беларускім асяроддзем у міжваеннай Вільні. Вершы і паэмы Чэслава Мілаша сёння можна прачытаць у беларускіх перакладах Максіма Танка, Алега Мінкіна, Лявона Баршчэўскага, Юрася Бушлякова, Андрэя Хадановіча, Яна Чыквіна, Алеся Разанава, Ганны Янкуты, Алеся Чобата і інш. Грунтоўная біяграфія творцы напісана кракаўскім даследчыкам Анджэем Франашакам (2011, бел. пераклад М. Пушкінай, М. Казлоўскай і М. Шоды, 2014). Паэзія Віславы Шымборскай, Тадэвуша Ружэвіча, Збігнева Герберта. Праз 16 гадоў пасля атрымання літаратурнай Нобелеўскай прэміі Чэславам Мілашам польская літаратура атрымала яшчэ адно сведчанне свайго сусветнага прызнання: гэтай жа самай прэстыжнай сучаснай літаратурнай узнагародай была ўганараваная Віслава Шымборска (1923-2012). Нобелеўскі камітэт высока ацаніў «чысціню і моц паэтычнага погляду» паэткі на драматычныя акалічнасці чалавечага існавання і здольнасць па-мастацку выяўляць супярэчнасці лёсу чалавечай асобы. Паводле Шымборскай, у сваім жыццёвым выбары мы адначасова свабодныя і абмежаваныя законамі як біялогіі, так і гісторыі. Каб выявіць універсальныя правілы і законы чалавечага існавання, паэтка вывучае спадчыну мінулых стагоддзяў, назірае за рэаліямі штодзённага жыцця, услухоўваецца ў гутарковую мову сваіх суайчыннікаў. Яна любіць звяртацца да мастацкай дэталі, каб праз яе выяўляць універсальныя праблемы. Лірыка Шымборскай не перанасычаная эмацыйнасцю, у ёй, безумоўна, дамінуе інтэлектуальны пачатак. Улюбёнымі стылістычнымі сродкамі паэткі з’яўляюцца моўная гульня, парадокс, іронія; яна выяўляе «прыхаваныя значэнні» звыклых слоў, выказвае скептычнае стаўленне да навакольнага свету, але не да мовы. Віслава Шымборская заўсёды лічыла, што словы гэта самы дасканалы інструмент для выказвання экзістэнцыйнага неспакою чалавека. Большасць паэтычных твораў Шымборскай сёння перакладзена на беларускую мову. Вялікі ўклад у гэта зрабіла паэтка Ніна Мацяш, выдаўшы тры зборнікі лірыкі Шымборскай, а ў 2013 г. выйшаў грунтоўны том выбранай лірыкі паэтэсы, дзе былі апублікаваныя таксама пераклады Максіма Танка, Алега Лойкі, Марыны Казлоўскай, Андрэя Хадановіча, Сяргея Прылуцкага, Наталлі Русецкай, Ганны Янкуты, Кацярына Маціеўскай, Антона Францішка Брыля. Тадэвуш Ружэвгч (1921-2014) быў аўтарам вядомых у Польшчы і па-за яе межамі п’ес (сярод інш., «Картатэка», 1960; «Сведкі, абоНашамаленькая стабілізацыя», 1962), апавяданняў, кінасцэнарыяў, але сапраўдную славу яму прынесла яго паэзія. Ужываючы самыя розныя формы паэтычнага выказвання, Ружэвіч у сваёй лірыцы ўвесь час звяртаецца да аднаго і таго кола тэм і праблем: у цэнтры яго ўвагі экзістэнцыйны і маральны выбар асобы. Прадстаўнік «пакалення Калумбаў» творцаў, дзейнасць якіх па-сапраўднаму пачалася ў гады Другой сусветнай вайны, гэты паэт усё больш і больш адыходзіў ад авангардысцкіх штампаў і ўсё больш канцэнтраваўся на праблеме існавання ў сучасным свеце самотнага чалавека, які пакутуе ад гэтай самоты. Уздзеянне Ружэвіча, як і Мілаша, на польскую паэзію было асабліва моцным у 1960-я гады. Сваім прыкладам гэты паэт як бы падтрымліваў абсалютна супрацьлеглыя тэндэнцыі. 3 аднаго боку, ён адмаўляў у лірыцы пафас, узнёсласць, папярэднія эстэтычныя ўзоры. I адначасна ён сам ствараў узор лірычнай споведзі, у аснове якой маральны неспакой асобы ў антуражы звычайнага штодзённага жыцця. Як ад- значае перакладчыца найлепшых вершаў Ружэвіча на беларускую мову Марына Казлоўская (зб. перакладаў выбраных вершаў «Без», 2012), «за вонкавай прастатой вершаў Тадэвуша Ружэвіча заўсёды адкрываецца падводная плынь, размова пра сутнаснае, быццёвае». Збігнеў Герберт (1924-1998) у сваім жыцці, паводле выказвання іншага выбітнага паэта Станіслава Граховяка, «быў балюча апалены вогненнымі языкамі гісторыі». Перажыўшы кашмар гітлераўскай акупацыі ў сваім родным Львове, ён не прыняў і камуністычных парадкаў новай Польшчы, да 1956 г. не друкаваў сваіх твораў, шмат разоў падоўгу жыў за межамі айчыны, але нязменна туды вяртаўся. Адна з галоўных рысаў паэзіі Герберта пастаяннае звяртанне да антычнай традыцыі. Пераасэнсоўваючы гэтую традыцыю, паэт імкнецца знайсці ў яе знаках новыя сэнсы, якія могуць зрабіцца актуальнымі ў сучаснасці. Для лірычных твораў Збігнева Герберта характэрная эмацыйная і інтэлектуальная дысцыпліна, памяркоўнасць і адначасова імкненне пазбегнуць залішняй сур’ёзнасці з дапамогаю іроніі і дыстанцыянавання ад лірычнага героя. У канцы 1970-х гг. паэт увёў у сваю творчасць вобраз Пана Когіта, які стаў як бы другім «я» самога аўтара, выяўляючы яго ўнутраныя душэўныя канфлікты, стаўленне да