• Газеты, часопісы і г.д.
  • Словы ў часе і прасторы Літаратура апошняга стагоддзя

    Словы ў часе і прасторы

    Літаратура апошняга стагоддзя

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 394с.
    Мінск 2015
    118.23 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    О, Вільня, крывіцкая Мекка!
    О, места, ўсё цуд, хараство! Дзяржаўная думнасць павекаў, Узнята рашуча брыво!..
    I ты ці чакаеш пад здзекам, Што бомкне ўрачыстая медзь? О, Вільня, крывіцкая Мекка! Ці варта прарока ты стрэць?
    Відавочная палітычная і грамадзянская заангажаванасць Уладзіміра Жылкі не перашкаджала яму быць адкрытым перад жывым жыццём, чула ўспрымаць магутныя токі няўлоўнага часу і інтэнцыі з мінулага і з будучыні. Яго захаплялі боская краса Сусвету, Чалавек як Боскае стварэнне, таямнічая і хвалюючая жаночая прыгажосць. Туга па харастве адухаўляе лірычнага героя Жылкі, надаючы глыбокі сэнс яго штодзённаму існаванню, дзе не ўсё адно
    толькі радасць, але і пакуты, і хвароба, і побытавая неўладкаванасць. Эстэтычная катэгорыя хараства займае цэнтральнае месца ў паэтычным светапоглядзе Уладзіміра Жылкі. У ягоным «Дзённіку» (1923-26), дакладней, нешматлікіх урыўках, што захаваліся, пра гэта сказана адкрыта і падкрэслена жарсна: «Лепей я раскажу аб сваім каханні, апошнім каханні. Каханка гэтая... і хто б мог падумаць... Хараство. ...Колькі было раней падобных «каханняў». Але, можа, таму і кахаў і Беларусь, і барацьбу, і буры, і вясняныя громы, і палі, і сенажаці, што ва ўсім гэтым свяціўся Яго свет. (Цікава, што па-беларуску хараство, як і неба, як і сонца, святло, цяпло ніякага роду.) I чым грубей і недалікатней штоўхае цябе жыццё, чым яго ўсмешкі больш жорсткія, чым балючай жыць, тым больш хочацца Яго Хараства. I чым яго менш становіцца ў табе, тым дужэй жаданне да Яго». А далей даецца пералік тых, каго Жылка называе «рыцарамі Святла», «змагарамі з цемрай»: «трагічны Гогаль, парадаксальны Оск. Уайльд, святы Гл. Успенскі, хворы Дастаеўскі, мудры Ібсэн, заблудзіўшыйся Ніцшэ». Пералік завяршаецца імем Хрыста: «Я не ведаю нічога болей харошага, вялікага, як неўміручы (ляпей сказаць) памершы і ўваскросшы Хрыстос». У вершы пад шматзначнай назвай «Хараство» (1923) выказваецца філасофскае разуменне неверагоднай заблытанасці ўсяго на свеце: «Няясны і трывожны сны людства, I блудны цёмныя яго дарогі...». Свет «курных хат», убогі прытулак «дробнай вясковай дзятвы», дзе пераважаюць «будзённыя трывогі», не пакідае асаблівай надзеі на сапраўдную паўнату самаадчування і самавыяўлення. Аднак над гэтай убогасцю штодзёншчыны «ўзносіць нас туга да хараства». I хоць «хістка сцежка», якая вядзе людзей да жаданай дасканаласці, усё ж застаецца вера ў тое, што «злучны дух і маса, гармонія ў жыцці і сэнс-акраса». Адчуванне хараства, прага яго нараджаецца ўжо ў дзяцінстве, узмацняецца ў юнацкім узросце: «Як магло бы дзяўчо без люстэрка Кволых вёснаў пазнаць хараство?» («Да Персі Шэлі», 1923-25). А ў вершы «Максім Багдановіч» (1927) ужо сцвярджаецца ўзважана-рацыянальны погляд паэта, які цвяроза ўсведамляе сваю асуджанасць на хуткую смерць і востра ўспрымае хараство і хуткаплыннасць навакольнага свету.
    У вершах апошніх гадоў Уладзімір Жылка («Каму жыццё атрутны келіх...», «Не складаць мне болей песняў...», абодва 1926; «Развітанне», 1928; «Верш развітання», 1931) выразна гучаць скруха і адчай чалавека, які цвяроза ўсведамляе сваю асуджанасць на хуткую пагібель. Асабістае ў іх, звязанае са станам здароўя, спалучаецца з грамадскім, прадыктаваным акалічнасцямі жыцця, незалежнымі ад волі прыватнага чалавека. У развітальнай паэме «Тастамент» (1932-33) ёсць згадкі пра шчаслівае маленства, калі нарадзілася пачуццё замілавання да роднага Краю, ёсць і пакутлівы роздум пра страчаныя надзеі на будучае нацыянальна-культурнае адраджэнне («Думаў я, што не будзе выбоін, He наважацца стрымваць хады, Што мінуўшчыны крыўды загоім...»). У адпаведнасці з уласным светаадчуваннем і глыбокай верай у канчатковую справядлівасць, у душы аўтара ўзнікаюць думкі пра боскае наканаванне і сэнс цяжкага жыццёвага выпрабавання:
    He спытаю, чаму і завошта Адрываюць ад бацькаўскіх ніў... Мо затым, каб не быў спаняверцам, Мо затым, каб любіў я мацней! Мо затым, каб навек непарушна, Каб навек зліўся з Краем мой дух...
    У гэтым творы Уладзімір Жылка малюе партрэт сваёй суровай эпохі, знаходзячы ў галерэі людскіх абліччаў і сваё сціплае месца:
    На зломе дзвюх эпох злавесных, У неспрыяльным ветры злым Сваё жыццё прайшоў я чэсна: Пясняр, змагар, бядняк праз век, Быў перш за ўсё я чалавек.
    Максім Танк
    Максім Танк (сапраўдныя імя і прозвішча Яўген Скурко; 1912-1995) паэт, якога польская крытыка 1930-х гг. параўноўвала з кветкай агавай, што расцвітае раз на сто гадоў жыў ідэямі свайго часу, якія чэрпаў з твораў сучасных яму паэтаў, рэалістаў і мадэрністаў. Вядомы літаратуразнаўца і паэт Мікола Арочка адзначаў: «На фарміраванне эстэтычнага ідэалу Максіма Танка паўплывала не толькі класічная польская паэзія ад А. Міцкевіча і Ю. Славацкага да Ю. Тувіма, К. I. Галчыньскага, У. Бра-
    неўскага... Танку самому хацелася разабрацца ў вартасцях даробку слыннага «Скамандра» (Я. Лехань, А. Сланімскі, К. Вяжыньскі) і кола паэтаў-футурыстаў (А. Стэрн, А. Ват) і кракаўскага авангарда (Т. Пэйпер, Ю. ІІшыбась) ці люблінскага (Ю. Чаховіч)». Заходнія мадэрністы, якія ішлі да яго праз польскую літаратуру, дапамагалі пераадольваць прымітывізм рэвалюцыйнай паэзіі і спасцігаць складанасць псіхалагічнага жыцця асобы. Што праўда, Танка насцярожвала імкненне мадэрністаў ствараць «паэзію без радзімы», інакш кажучы, касмапалітычнае мастацтва. Яго ўласная творчасць вельмі зямная, рэчыўна-прадметная, сапраўды нацыянальная.
    У Заходняй Беларусі, дзе прайшло дзяцінства і час сталення паэта (нарадзіўся ў вёсцы Пількаўшчына на Мядзельшчыне), у яго было не так шмат магчымасцяў атрымаць нейкую грунтоўную літаратурную адукацыю: актыўны ўдзел у пракамуністычным руху, неаднаразовыя арышты польскімі ўладамі не дазволілі яму доўга правучыцца ані ў Радашковіцкай беларускай, ані ў Віленскай рускай гімназіях, а пагатоў закончыць універсітэт. Тым не менш, ужо ў першых зборніках лірыкі Максіма Танка («На этапах», 1936; «Журавінавы цвет», 1937; «Пад мачтай», 1938) выяўляецца схільнасць паэта да медытатыўнасці, глыбокага роздуму над тым, што
    ён сузірае. Шмат якія творы паэта пабудаваныя як лірычныя трактаты, што, аднак, трымаюцца не на логіцы, а на багатай метафорыцы і асацыятыўнай умоўнасці. Напрыклад, верш «Калі няма на свеце маёй мовы...» (1931) пабудаваны як разгорнуты, аргументаваны адказ на змешчаную ў эпіграфе фразу з шавіністычнай прэсы: «Няма ніякіх беларусаў і іх мовы».
    Калі няма на свеце маёй мовы, Майго народа і мяне самога, Дык для каго будуеце, панове, Канцлагеры, катоўні і астрогі? Супроць каго рыхтуеце расправы I шыбеніцы ўзносіце пад хмары, Штодня арганізуеце аблавы I ўсіх мабілізуеце жандараў?
    Супроць каго рыхтуеце вы змовы 3 прадажнымі і юдамі і богам, Калі няма на свеце маёй мовы, Майго народа і мяне самога!
    Цікава, што сваю палеміку з «ворагамі беларушчыны» паэт працягвае і пазней, выкарыстоўваючы паэтычны падтэкст, а часта і эзопаву мову іншаказу («Родная мова», 1943).
    У паэме «Люцыян Таполя» (1946) Максім Танк, выкарыстоўваючы смелыя як на час сталіншчыны алюзіі, знаходзіць магчымасць у паэтычных вобразах-сімвалах звярнуцца да вечнага пытання пра сутнасць і прызначэнне мастацтва. Загалоўны герой твора верыць у тое, што «чорным сілам пекла... не спыніць палёту думы», і гэтую сваю веру ён увасабляе ў вобразе стромкай вежы, да якой паўзуць і не могуць дапаўзці хімеры-здані з тварамі магнатаў, панскіх служак, езуітаў...
    Філасофская лірыка Максіма Танка, найболып поўна прадстаўленая ў паэтычных зборніках «На камені, жалезе і золаце» (1951), «След бліскавіцы» (1957), «Глыток вады», «Перапіска з зямлёй» (абодва 1964), «Хай будзе святло» (1972), «Дарога, закалыханая жытам» (1976), «За маім сталом» (1984), «Збор калосся» (1989) і інш., засяроджваецца на роздуме над «вечнымі праблемамі»
    зямнога быцця (дабро і зло, жыццё і смерць, час і прастора, вечнасць і бясконцасць, сэнс існавання і г. д.). Вершы Максіма Танка і паводле сваёй формы нагадваюць пра імкненне паэта знайсці адказы на шматлікія пытанні, якія ставіць перад чалавекам жыццё. Вельмі часта гэта свабодныя вершы (вертбры), якія даюць большую прастору для вольных разваг, асацыяцый і лагічнага мыслення. Паэт у гэтым выпадку, аднак, памятае, колькі разумных людзей да яго задумвалася над тымі ж «праклятымі пытаннямі» і як часта іхнія пошукі завяршаліся нічым. Менавіта таму ў яго медытацыях заўсёды прысутнічае здаровы гумар былога вяскоўца і іронія інтэлігента, які спасціг кніжную мудрасць і разумее, што «мы ведаем толькі тое, што нічога не ведаем». Паэтычныя дзённікавыя запісы Максіма Танка перапоўненыя нечаканымі паваротамі думкі, трапнымі назіраннямі, жыццёвай мудрасцю чалавека, які шмат бачыў на сваім вяку і не схільны паддавацца ілюзіям і хлусліваму пафасу, які ведае, што цяжэй за ўсё на свеце праўда:
    Калісьці,
    Лекадумна заглыбіўшыся У лабірынце сваіх Пошукаў Праўды, Узяць забыўся
    Нітку Арыядны. Цяпер не ведаю, Ці ўдасца, Калі нават і адшукаю Гэту Праўду, Мне вынесці яе На свет.
    («Нітка Арыядны», 1994)
    У апошнія гады жыцця Максім Танк апублікаваў паэтычныя кнігі «Мой каўчэг» (1994) і «Errata» (выд. у 1996), у саміх назвах якіх выяўляецца імкненне дапоўніць малюнак эпохі і творча пераасэнсаваць яе лёсавызначальныя падзеі. Сапраўды, у «каўчэгу» паэтычнай творчасці Танка сабралася «ўсякай твары па пары», а ў выніку танкаўская мадэль свету атрымалася надзвычай прадстаўнічай.
    Лацінскае слова «Errata», у сваю чаргу, азначае запаўненне прапушчанага, выпраўленне памылак усяго таго, у чым адчуў патрэбу паэт, каб быць на «ўзроўні веку».
    Востра адчуваць нервова-імпульсіўны пульс рэчаіснасці другой паловы XX ст. дапамагаў Танку дзённік, які ён вёў цягам усяго свайго жыцця і які быў апублікаваны пасля яго смерці. Яго лірыка таксама ўспрымаецца як своеасаблівы «паэтычны дзённік», а некаторыя вершы маюць азначэнне свайго жанру «з дзённіка»... У вершах паэта жыве і вольна дыхае, балюча перажывае рэзкія змены ў маральнай атмасферы яго душа, душа адоранага мастацкім геніем чалавека, вечнага шукальніка хараства, актыўнага змагара за дабро і праўду, проста вясёлага, зычлівага і мудрага сучасніка ўсіх вялікіх падзей, якія адбыліся на працягу яго веку...