• Газеты, часопісы і г.д.
  • Словы ў часе і прасторы Літаратура апошняга стагоддзя

    Словы ў часе і прасторы

    Літаратура апошняга стагоддзя

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 394с.
    Мінск 2015
    118.23 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Максім Танк да скону не кідаў пяра, да якога за доўгі яго век звыклася рука паэта, разумеючы, што яго слова гэта і ёсць яго справа, тое, што застанецца нашчадкам. Часам яго ахопліваў адчай, і ён у сваёй іранічна-ўсмешлівай манеры ўяўляў, як спусціцца ў пекла, як спазнае «апошнюю праўду», як будзе спяшацца вынесці яе на зямную паверхню, каб расказаць усім, але яму проста не хопіць часу на гэта. Усё ж, думаючы пра вялікае і вечнае, памятаючы пра сваіх папярэднікаў, класікаў, з якімі ён столькі год вёў адкрыты дыялог-дыскусію, Танк прыходзіў да асцярожнай высновы, што некалі надыдзе час, калі паэзія зноўку зойме сваё належнае месца ў жыцці людзей.
    Антыўтопія
    Антыўтопія (грэцк. anti супраць, utopia няіснае месца) плынь у літаратуры, што самаўсведамляе сябе ў якасці крытычнага апісання утапічнага грамадства (месца, якога няма). Гістарычна і генетычна антыўтопія звязаная з жанрам утопіі, мэтаю якога з’яўляецца мастацкае апісанне ідэальнага, па сутнасці, фантастычнага грамадства, яго аптымальнага і аптымістычнага варыянта ў аддаленай будучыні. Антыўтопія, у адрозненне ад утопіі, не верыць у навукова-тэхнічны і маральны прагрэс чалавецтва, лічыць
    ідэальную мадэль свету ілюзіяй, міражом і выяўляе небяспечныя, згубныя, непрадказальныя тэндэнцыі руху наперад.
    Вобразу «краіны дабра», «зямнога раю», намаляванага, прыкладам, у раманах Томаса Мора «Утопія», Тамаза Кампанелы «Горад Сонца», Фрэнсіса Бэкана «Новая Атлантыда», Джона Харынгтана «Акеанія», у антыўтопіі супрацьстаўляецца вобраз «краіны зла» ў творах Томаса Гобса «Левіяфан», Джонатана Свіфта «Падарожжы Гулівера», Міхаіла Салтыкова-Шчадрына «Гісторыя аднаго горада», Джэка Лондана «Жалезная пята», Герберта Уэлса «Машына часу», Карэла Чапека «Вайна з саламандрамі» і інш. Грандыёзныя «сацыяльныя эксперыменты», што адбываліся ў XX ст., моцна дыскрэдытавалі ўтопію. Аб’ектам вострай сацыяльнай сатыры робяцца не толькі навукова-тэхнічныя адкрыцці, але і рэальныя магчымасці стварэння «новага грамадства», выхавання «новага чалавека». Універсальным скептыцызмам прасякнутыя творы Яўгена Замяціна («Мы»), Джорджа Оруэла («1984»), Олдаса Хакслі («Чароўны новы свет»), Германа Гесэ («Гульня шкляных перлаў»), Лукаша Калюгі («Дзе косці мелюць»), Андрэя Мрыя («Запіскі Самсона Самасуя»), Кузьмы Чорнага («Млечны Шлях»), Алеся Адамовіча («Апошняя пастараль»), Васіля Быкава («Ваўчыная яма»)...
    Яўген Замяцін (1884-1937) адзін са стваральнікаў жанру антыўтопіі. Нарадзіўся ён у Варонежы; пасля вучобы ў гімназіі закончыў караблебудаўнічы факультэт Пецярбургскага палітэхнічнага ўніверсітэта. На параходзе «Расія» ў якасці практыканта пабываў у Канстанцінопалі, Александрыі, Порт-Саідзе, Іерусаліме. У пэўны час далучыўся да бальшавіцкай партыі: «У тыя гады (гады першай расійскай рэвалюцыі) быць бальшавіком азначала ісці па лініі найбольшага супраціву; і я быў балыпавіком».
    Трапіў пад арышт, а пасля яго выслалі з Пецярбурга. Шмат ездзіў па Расіі ад Архангельска да Астрахані. У час рэвалюцыі знаходзіўся ў Англіі будаваў першыя расійскія ледаколы. У верасні 1917 г. вярнуўся ў Расію. Выкладаў у педагагічным інстытуце, працаваў у выдавецтве «Всемнрная лмтература». У 1922-м разам з філосафамі Мікалаем Бярдзяевым, Львом Карсавіным, Мікалаем Лоскім і іншымі (усяго 22 чалавекі) быў арыштаваны і асуджаны на высылку з краіны на «філасофскім караблі». У апошні момант прысуд удачыненні да Замяціна быў адменены: пісьменнік стаўу 1920-я гг„ як ён сам іранізаваў, «галоўнай мішэнню для савецкай крытыкі». Урэшце, у 1932 г. ён усё-такі выехаў у Парыж, дзе праз пяць гадоў памёр.
    Яўген Замяцін пісаў мала, самы яго вядомы твор вышэйзгаданы раман «Мы». Раман друкаваўся ў перакладзе на англійскую мову (1925), а ў СССР быўапублікаваны толькі на пачатку 1990-х гг. 3 іншых твораў можна назваць аповесці «Астравіцяне» (1918), «Біч божы» (1938, апубл. пасмяротна). Замяцін уваходзіўу літаратурную суполку «Серапіёнавы браты», пра якую гаворка ішла вышэй. У сваіх эсэ і публіцыстыцы пісьменнік абараняў свабоду творчасці і ідэю безумоўнага суверэнітэту асобы («сапраўдная літаратура можа быць толькі там, дзе яе робяць не дабрадушныя чыноўніківыканаўцы, а вар’яты, пустэльнікі, ерэтыкі, летуценнікі, бунтары, скептыкі»).
    У рамане «Мы» (1920) ён паказаў грамадства, у якім немагчымыя непасрэдныя стасункі паміж людзьмі, што існуюць у атмасферы страху, недаверу, падазронасці, даносаў, а чалавечая асоба страчвае сваю непаўторную ўнікальнасць. Аўтар крылатага выказвання: «Я баюся, што ў расійскай літаратуры адна толькі будучыня: яе мінулае». Гэты твор стаў папярэджаннем аб мажлівых негатыўных выніках сацыяльна-навуковага эксперымента, задуманага людзьмі з таталітарным мысленнем. Назва твора паходзіць ад калектывісцкага «мы» пралеткультаўцаў (Пралеткульт культурнаасветніцкая арганізацыя, якая ставіла за мэту стварэнне новай, пралетарскай культуры), захопленых перспектывай ператварэння свету і аб’яднаных ідэяй пабудовы «матэматычна-беспамылкова-
    га шчасця». Дзеянне рамана адбываецца ў аддаленай будучыні у XXX ст., у «Адзінай Дзяржаве», якой кіруе «Дабрадзей»: адных карае за ерась, а другіх узнагароджвае за бязмоўнае паслухмянства. Адзінадумства дасягаецца за кошт амаль поўнага адмаўлення ад уласнай асобы, у выпадку супраціўлення ўладзе дапамагае паліцыя думак (выдаецца з адпаведнымі мэтамі «Дзяржаўная Газета», існуе «Адзіная Дзяржаўная Навука», якая «памыляцца не можа», бо «наш абавязак прымусіць усіх быць шчаслівымі»), выкарыстоўваецца хірургічнае ўмяшальніцтва (парушальніка правілаў, «замутнёнага», змяшчаюць у аперацыйны пакой, дзе дасягаецца абсалютная «празрыстасць» намераў і думак). Апафеозам ілжэсвабоды становіцца «дэмакратычная» працэдура выбараў Дабрадзея.
    Аповед вядзецца ад імя галоўнага героя Д-503: асабістыя якасці ў «Адзінай Дзяржаве» не маюць значэння, таму ўсе персанажы носяць замест імя нумар, як пазней у фашысцкіх канцлагерах. Д-503, таленавіты інжынер, будаўнік Інтэграла, ідэальнага грамадства, дзе запануюць прымусовае шчасце, парадак, камфорт, «апошняя і канчатковая ўсясветная рэальнасць», у якой задавальняюцца ўсе фізічныя патрэбы кожнага, а мноства асабістых «Я» інтэгруецца ў калектыўнае «Мы» («Мы» ад Бога, а «Я» ад д’ябла»), Усе «нумары» мусяць складаць «трактаты, паэмы, маніфесты, оды ў імя хараства і велічы Адзінай Дзяржавы». Д-5ОЗ, звыклы да лічбаў матэматык, не валодае «музыкай асанансаў і рыфмаў», таму запісвае тое, што бачыць, пра што думае, у канспект (дзённік).
    Чалавечая прырода не прымае панылага безасабовага існавання, картачнай сістэмы, даведзенай да абсурднага ўмяшальніцтва ў інтымную, эстэтычную, і разумовую сферы. Герой шукае шляхі вяртання да натуральнага, прыроднага жыцця. У старых манускрыптах Д-503 знаходзіць парэшткі даўніх ведаў, забароненых у Адзінай Дзяржаве, і імкнецца пранікнуць за межы Сцяны, дзе людзі жывуць так, як у часы старажытнасці, ва ўмовах «дзікай і яркай прыроды», «яшчэ ў свабодным, гэта значыць неарганізаваным, дзікім стане». Сярод безаблічных «нумароў» Д-503 адшуквае аднадумцу 0-90, з якой яго звёў выпадак машына выдала яму і ёй «ружовы білецік», які даваў дазвол на інтымнае любоўнае спаткан-
    не. Паміж героем і гераіняй узнікае каханне, якое адкрывае абодвум вочы на навакольны свет. Але закаханых выкрываюць даносчыкі... Фінал рамана змрочны: бяздушны механізм Адзінай Дзяржавы адольвае кволую спробу індывідуальнага супраціву.
    Яўген Замяцін першым у мастацкай літаратуры выкрыў ірацыянальнасць татальна-арганізаванай планавай сістэмы, паказаў яе бесчалавечнасць і бесперспектыўнасць, прадэманстраваўкатастрафічныя наступствы бальшавіцкай перабудовы свету гіпертрафію ваенізавана-агрэсіўнага калектывізму: маральную дэградацыю насельніцтва, спусташэнне прыродных рэсурсаў, палітычны тэрор, ГУЛАГ.
    Джордж Оруэл (1903-1950). У яго творах адлюстравалася драма ідэй рэвалюцыйнай перабудовы свету, што завяршылася маральным перараджэннем прафесійных рэвалюцыянераў, усталяваннем крывавых таталітарных рэжымаў і жорсткім задушэннем усіх чалавечых свабод, мільёнамі нявінных ахвяраў. Класік жанру антыўтопіі, Оруэл верыў у моц мастацкага слова: «Можна амаль беспамылкова сказаць: тое, што не прыносіць аніякай выгоды, правільна». Ён стаў вешчуном распаду апошняй у свеце імперыі СССР назва
    рамана «1984» набыла злавесна-сімвалічны сэнс.
    Эрык Артур Блэйр, які ўзяў сабе літаратурны псеўданім Джордж Оруэл, нарадзіўся ў Бамбеі (Індыя), належаў, як сам іранізаваў, да «ніжэйшай праслойкі верхняга пласта сярэдняга класа». Вучыўся, сярод іншага, у Ітанскім коледжы, дзе праходзілі падрыхтоўку будучыя палітыкі, пісьменнікі, мастакі. Любіў чытаць Дыкенса, Тэкерэя, Кіплінга, Уэлса. У 1922 г. ён вярнуўся ў Індыю, наняўся ў каралеўскую паліцыю і адбыў на месца службы ў Бірму. Праз пяць гадоў выйшаў у адстаўку: «Мне адкрылася тады, што, ро-
    бячыся тыранам, белы чалавек наносіць смяротны ўдар па сваёй уласнай свабодзе». Пасля вяртання ў метраполію Оруэл публікаваў разнастайныя нарысы. 3 канца 1936 г. быўу Іспаніі карэспандэнтам лонданскага штотыднёвіка, ваяваў у складзе трацкісцкага атрада міліцыі, быў паранены снайперам у шыю, потым з’ехаўу Францыю: «Іспанская вайна ды іншыя падзеі парушылі ва мне раўнавагу; з той пары я ўжо ведаў, дзе маё месца. Кожны напісаны мною з 1936 года радок наўпрост ці ўскосна быў супраць таталітарызму». У Другую сусветную вайну Оруэл служыў сяржантам у атрадзе добраахвотнікаў лонданскай мясцовай абароны, працаваў на радыё Бі-Бі-Сі, выступаў з публіцыстычнымі артыкуламі ў газетах і часопісах. Пасля вайны да самай смерці Оруэл жыў пустэльнікам у старым фермерскім будынку і пісаў сваю антыўтопію «1984». Сябры называлі яго «ўцекачом з лагера пераможцаў», маючы на ўвазе яго глыбокае перакананне ў тым, што пераможцы, як сведчыць досвед, вельмі часта пераймаюць агідныя звычкі тых, хто пацярпеў паразу.
    У рамане-казцы «Ферма», напісаным у 1943 і апублікаваным у 1945 г. (бел. пераклад С. Шупы, 1992), апавядаецца пра тое, «як рэвалюцыі непазбежна здраджваюць уласнай прыродзе, як ідэя роўнасці трансфармуецца ў ідэю «адны больш роўныя за другіх» і як у імя новага ладу калектыўная воля здзяйсняе гвалт над асобаю». Задума сатырычнага памфлета ўзнікла ў Оруэла тады, калі ён аднойчы ў вёсцы ўбачыў хлапчука, які паганяў каня, сцябаючы яго, як толькі той збочваў са сцяжынкі: «Мяне ўразіла думка, што, калі б толькі жывёлы ўсвядомілі сваю сілу, мы не змаглі б уладарыць над імі і што людзі эксплуатуюць жывёл амаль гэтак жа, як багатыя пралетарыят».