рэальнага жыцця. Удумлівы чытач сёння можа ўбачыць пэўныя паралелі паміж аповесцю «Чужаніца» і незалежна ад яе створанай аповесцю Кузьмы Чорнага «Лявон Бушмар», герой якой таксама ўяўляе сабою ўзор «прыроднага чалавека». У рамане Камю «Чума» выявілася эвалюцыя філасофскіх поглядаў аўтара на чалавека ў абсурдным свеце. Доктар Бэрнар Рыё, галоўны персанаж твора, і яго сябры не пагаджаюцца са сваёй пасіўнай роллю і бунтуюць супраць наканавання. Рыё становіцца арганізатарам абароны ад страшнай эпідэміі, якая немаведама як і чаму пачалася і немаведама як і чаму скончылася. Хроніку бяды, нашэсця чумы апісвае бясстрасна, лапідарным стылем сам доктар Рыё, вечна заклапочаны, вельмі стомлены працэсам амаль безнадзейнага змагання з бядою, якая зноў і зноў вяртаецца ў свет. Чытач лёгка спасцігае першы шэраг асацыяцый, якія ляжаць навідавоку: дзея адбываеццаў 194...годзе, калі краіны Еўропызаліла «карычневая чума». Аднак Камю цікавяць сацыяльна-гістарычныя акалічнасці ўзнікнення чумы, якія ўспрымаюцца ў яго творы проста як неабвержны факт і не вымагаюць асаблівага тлумачэння: «выяўны змест “Чумы” гэта змаганне еўрапейскага Супраціўлення супраць нацызму». Але «Чума» не толькі гістарычная фрэскахроніка, але і прыдуманая прыпавесць, аб’ектам даследавання якой з’яўляецца стан чалавека ў «памежнай сітуацыі». Творы Альбэра Камю неаднаразова друкаваліся па-беларуску ў перакладзе Зміцера Коласа. Жан-Поль Сартр Жан-Поль Сартр (1905-1980), французскі пісьменнік, філосаф-экзістэнцыяліст, якому было цесна ў межах вобразнага мыслення і заўсёды хацелася, каб філасофскія ідэі выяўляліся ў рэальнай дзейнасці. Будучы неардынарнай асобай, ён уяўляў сабой інтэлігента, свабоднага ад пануючай ідэалогіі ды агульнапрынятага кодэксу паводзінаў, для якога ісціна, як ён яе разумеў, была даражэйшай за ўсё. Сартр нарадзіўся ў Парыжы ў сям’і марскога афіцэра. Рана страціў бацьку, але «гадаваўся сярод кніг», пра што пазней дасціпна напісаў у кнізе ўспамінаў «Словы» (1964). Вучыўся ў прывілеяванай школе «Эколь Нармаль», служыў у войску. Пазней выкладаў філасофію. Захапіўся ідэямі Эдмунда Гусерля і Марціна Хайдэгера, стаў заснавальнікам атэістычнага экзістэнцыялізму. Ажаніўся з Сімонай дэ Бавуар, будучай пісьменніцай, з якой пазнаёміўся яшчэ ў школе і быў шчаслівы ў шлюбе шмат гадоў. У Другую сусветную вайну служыў у метэачасцях. Трапіў у палон, адкуль вызваліўся, сімуляваўшы невылечнае захворванне. Зноў выкладаў філасофію. Удзельнічаў у руху Супраціўлення, зблізіўся з французскімі камуністамі, якіх у гады вайны называлі «партыяй расстраляных». У пасляваенныя дзесяцігоддзі Сартр публічна вітаў левыя палітычныя рухі, прапагандаваў сацыяльна-палітычную ангажаванасць і спрабаваў узбагаціць экзістэнцыялізм эўрыстычнымі магчымасцямі марксізму. Гучна палемізаваў з Альбэрам Камю, апраўдваючы не толькі сталінізм, мааісцкую «культурную рэвалюцыю», рэжым Кастра на Кубе, але і факт існавання савецкіх лагераў. У 1964 г. Сартру была прысуджана Нобелеўская прэмія ў галіне літаратуры «за творы, насычаныя ідэямі і прасякнутыя духам свабоды, якія мелі велізарны ўплыў на нашае стагоддзе». Ад прэміі ён адмовіўся. Сярод «асабістых прычын» назваў заўсёднае свядомае адхіленне «афіцыйных знакаў адрознення», а сярод «аб’ектыўных» магчымае парушэнне раўнавагі паміж «усходняй» і «заходняй» культурамі. Прапанаваў прысудзіць Нобелеўскую прэмію Міхаілу Шолахаву, што і адбылося ўжо ў наступным годзе. Сартр зрабіў сімвалічны прымірэнчы жэст у бок правых, асудзіўшы ініцыяваную камуністамі вайну ў В’етнаме. У 1968 г. ён падтрымаў моладзевы пратэстны рух («студэнцкую рэвалюцыю»), Яго погляды і ўчынкі наогул цяжка паддаваліся рацыянальнай логіцы. У апошнія гады жыцця быў амаль сляпы ў выніку хваробы вачэй. Сваё арыгінальнае разуменне экзістэнцыялізму Сартр раскрыў у філасофскім трактаце «Быццё інішто»(1943), асноўныя палажэнні папулярна растлумачыў у публічнай лекцыі «Экзістэнцыялізм гэта гуманізм» (1946). Гэта думкі пра існаванне, якое папярэднічае сутнасці, пра «адзіноту» чалавека ў чужым свеце, пра тое, што ён свабодны ў сваім выбары, што яго матываваны выбар нясе ў сабе маральны сэнс («свабодны выбар змагання за вызваленне»). Філасофскія ідэі Сартра вобразна выяўляліся ў яго мастацкіх творах: у раманах «Млосць» (1938), «Дарогі волі» (1945-49), у зборніку навел «Мур» (1939), у п’есах «Мухі» (1943), «Пры зачыненых дзвярах» (1945) і інш. Напісаў цыкл эсэ «Што такое літаратура?» (1947). Мастацкія творы Сартра не з’яўляліся простай ілюстрацыяй яго філасофскіх ідэй: вобразнае мысленне дазваляла паглыбіць і ўзбагаціць іх гучанне і змест. Звычайны герой, «проста чалавек» паступова ператвараецца ў экзістэнцыянальнага героя, які востра перажывае сваю адзіноту, млосць, адчувае невыносны ціск акалічнасцяў і міжволі пачынае спасцігаць катэгорыі «быццё» і «нішто». Яго бянтэжыць і трывожыць адсутнасць сэнсу ўласнага існавання, яго абсурднасць. Бог адвярнуўся ад зямнога свету, і запанавала выпадковасць. У навеле «Мур» (1939) гэты стан беспрытульнай душы выяўлены асабліва яскрава. Чалавек свабодны, але яго магчымасці выбіраць гранічна абмежаваныя. Арыштаваныя франкістамі рэспубліканцы ведаюць, штб іх чакае на золку і што здарыцца ў гэты час у двары, каля цаглянага мура. Пры ўсім жаданні захаваць у сабе нешта чалавечае ім гэта даецца цяжка: жывая плоць прагне паратунку, а дух спаралізаваны і прыніжаны. Пабла Іб’ета, герой-наратар, трымаецца мужна і годна, бо спадзяецца на тое, што зможа падмануць катаў і не выдаць месца, дзе хаваецца камандзір інтэрнацыянальнай брыгады Рамон Грыс. Ён называе падчас допыту іншае месца сховішча і цешыцца думкаю аб сваёй апошняй перамозе над франкістамі. Аднак у абсурдным свеце пануе ірацыяналізм, адсутнасць нармальнай логікі: Рамон Грыс хаваецца менавіта там, дзе яго, паводле разлікаў Пабла Іб’еты, не павінна быць. Свядомасць «нішто» ў параўнанні з «быццём» як аб’ектыўнай рэальнасцю. Акрамя дачыненняў быцця і свядомасці, Сартра цікавяць стасункі паміж носьбітамі розных свядомасцяў. Праблема «Іншага» («Другога») асэнсоўваецца ў сувязі з праблемай свабоды: сутыкненне «мноства» ўяўленняў пра свабоду непазбежнае. Яна ставіцца і распрацоўваецца ў п’есе «Пры зачыненых дзвярах». Дзеянне адбываецца ў цеснай замкнёнай прасторы: пакой, гасцінічны нумар, астрожная камера, мур, спальня, «інтым» у гэтых акалічнасцях героі перажываюць нешта падобнае да клаўстрафобіі. Страх перад іншымі трымае іх разам: дзверы ў сапраўднасці адчыненыя, але ніхто нават не спрабуе сысці з пакоя, дзе ўсе перажываюць пякельную пакуту. «Пекла гэта іншыя», самае цяжкае «быць бачным Другім», ператрываць «выпрабаванне позіркам». У кожнага сваё апраўданне, чаму вязні не могуць ніяк расстацца адзін з адным: з дапамогаю «іншых» яны самасцвярджаюцца, па-мазахісцку ўпіваюцца сваімі пакутамі («Я прымаю і я хачу, каб іншыя нагадвалі мне пра маё быццё, якое я прызнаю»). 3 гэтага замкнёнага кола са сваімі правіламі гульні героі Сартра не могуць вырвацца, ды і не хочуць вырывацца, бо ведаюць, што адразу трапяць у іншае кола. Думкі Сартра пра свабоду чалавека, пра межы яе выяўлення, пра маральныя наступствы ўпалі на ўдзячную глебу грамадскіх чаканняў. Яны заўсёды выклікалі палкія спрэчкі і, урэшце, уплывалі на духоўную атмасферу ў Еўропе, якая толькі-толькі пачынала пераасэнсоўваць ваенную катастрофу і крах таталітарызму. Афарызмы Сартра, што сканцэнтравалі ў сабе вынікі яго шматгадовага роздуму пра свет і пра чалавека ў свеце, вартыя таго, каб іх засвоіць: «чалавек ёсць толькі тое, што ён сам з сябе робіць»; «выбіраючы сябе, я выбіраю чалавека наогул»; «для кожнага чалавека ўсё адбываецца так, быццам вочы ўсяго чалавецтва скіраваныя на яго»; «нават у тым выпадку, калі я нічога не выбіраю, я тым самым усё-ткі выбіраю»; «свабода не можа мець іншай мэты, апрача сябе самой»; «чалавек гэта свабода». Сёння беларускі чытач можа пазнаёміцца з шэрагам твораў Жан-Поля Сартра ў перакладах Зміцера Коласа. Васіль Быкаў 3 імем Васіля Быкава звязанае ўяўленне пра пісьменніка, які цягам дзесяцігоддзяў апавядаў свету праўду пра вайну ў яе сучасным абліччы. Ён выкрываў таталітарызм і будзіў у грамадстве думку пра неабходнасць радыкальных зменаў. Быкаў унікальная эстэтычная з’ява ў беларускай і сусветнай літаратуры. Як мастаку слова яму ўлас- J цівая высокая ступень мастацкай праўдзівасці, глыбіня пранікнення ў таямніцы народнай і чалавечай псіхалогіі, рэдкасная рэчыўнасць вобразнага бачання свету, фенаменальная своечасовасць водгуку на падзеі, прыпавесцевая шматзначнасць, дакладнасць прароцтваў. ВасільБыкаўнарадзіўся 19чэрвеня 1924г.увёсцыБычкіУшацкага раёна на Віцебшчыне ў беднай сялянскай сям’і. Пра сваё дзяцінства ўзгадваў неахвотна: «Галоднае жыццё, калі трэба ісці ў школу, а няма чаго паесці і апрануць...» Суцяшэнне знаходзіў у сузіранні роднай прыроды і чытанні кніг. Любіў маляваць. Паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча. Аднак «у 1940 г. адмянілі стыпендыі, і гэта акалічнасць зноў вярнула мяне ў вёску». Здаў экстэрнам экзамены за 10 клас Кубліцкай СШ. Пасля школы «фэзээн» (фабрычна-завадскога навучання) паехаў на працу ў горад Шостку, што на Украіне. У пачатку вайны 1941-45 гг. Быкаў быў мабілізаваны на абаронныя работы. Адстаў ад калоны 17-18-гадовых юнакоў, якая адступала на ўсход, і быў арыштаваны каменданцкім патрулём. Без суда і следства асуджаны на расстрэл, але чырвонаармеец, які павінен быў выканаць прысуд, пашкадаваў: «Пацан, бяжы! Хутка!» Лейтэнанту, які аддаваў злачынны загад, у той жа дзень адарвала мінаю рукі. Тады ён упершыню падумаў: «Бог ёсць!» У 1943 г. Быкаў закончыў Саратаўскае ваеннае вучылішча, з 80-ці выпускнікоў якога ў вай- ну ацалела толькі чацвёра. Камандаваў артылерыйскім разлікам: «саракапятку» (супрацьтанкавую гарматку) байцы называлі «Бывай, Радзіма!» Паводле дакументаў, «забіты і пахаваны» ў брацкай магіле каля вёскі Севярынка на Кіраваградчыне, што на Украіне. На абеліску было напісана яго прозвішча, маці атрымала паведамленне аб смерці сына. Расійскі пісьменнік Віктар Астаф’еў казаў пазней пра гэта: «Лёс захаваў нам Быкава. Быкаў правафланговы нашай літаратуры». 3 войскам будучы пісьменнік прайшоў Украіну, Румынію, Балгарыю, Венгрыю, Югаславію. Быў двойчы паранены, лячыўся ў шпіталях. Вайну скончыў у Аўстрыі, потым служыў у Балгарыі, на поўдні Украіны. Дэмабілізаваны з арміі ў траўні 1946 г., ён працаваў у мастацкай майстэрні ў Гродна, пасля карэктарам у «Гродзенскай праўдзе». Вясной 1948 г. атрымаў позву ў войска, служыў афіцэрам на Далёкім Усходзе, на Кунашыры, Сахаліне, Курылах, праз шэсць гадоў быў пераведзены ў Лапічы, што пад Асіповічамі («Усё ж дома, не на чужыне, Беларусь не Курылы»), У 1955-м адбылося скарачэнне савецкай арміі, і Быкаў развітаўся са службаю («упершыню за шмат год адчуў сябе вольным»), Пасля другой дэмабілізацыі ён працаваў у сакратарыяце газеты «Гродзенская праўда», быў літаратурным супрацоўнікам і кансультантам. ГІазнаёміўся з журналісткай Ірынай Міхайлаўнай Суворавай, будучай жонкай, з 1972 г. быў на пасадзе сакратара Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР. У 1978-м пераехаў на сталае жыхарства ў Мінск і з гэтага часу займаўся выключна творчай працай. Васіль Быкаў фактычна быў змушаны з’ехаць у эміграцыю, што пачалася ў пачатку лета 1998 г. Жыў ён у Хельсінкі (Фінляндыя), потым у Германіі. Узімку 2003 г. прыняў запрашэнне Вацлава Гавела і пераехаў у Прагу (Чэхія). У лютым таго самага года абследаваўся ў лякарні, дзе быў пастаўлены несуцяшальны дыягназ. Напрадвесні была зроблена аперацыя. 26 траўня Васіль Быкаў прыехаў у Мінск. Ляжаў у анкалагічнай лякарні. Памёр 22 чэрвеня 2003 г. Развітацца з вялікім сынам беларускай зямлі прыйшло больш за 50 тысяч мінчан і гасцей сталіцы. ГІахаваны Васіль Быкаў на мінскіх Усходніх могілках.