Яшчэ адна іпастась пісьменніка незнаёмы знаёмец Васіль Быкаў, аўтар трох дзясяткаў «баек жыцця» з філасофска-алегарычным зместам. Аўтар па-рознаму называе гэты жанр: прыпавесць, памфлет, хрэстаматыйная казачка для маленькіх, літаратурныя норавы і інш. Каля вытокаў беларускай інтэлектуальнай прозы знаходзяцца анекдатычныя гісторыі Ядвігіна Ш., «казкі жыцця» Якуба Коласа, «абразкі» Змітрака Бядулі, «скарбы жыцця» Максіма Гарэцкага, эцюды і імпрэсіі Кузьмы Чорнага. Падтэкст гэтых узораў «мініпрозы» насычаны алегорыямі, сімволікай, алюзіямі, рэмінісцэнцыямі. Часткова быкаўскія павучальныя гісторыі змешчаны ў зборніках «Сьцяна» (1997), «Пахаджане» (1999), «Калі рукаюцца душы» (з Рыгорам Барадуліным, 2003) «Выбраныя творы» (2004), «Парадоксы жыцця» (па-беларуску і ў расійскім перакладзе: 2005), а некаторыя, яшчэ неапублікаваныя, знаходзяцца ў сямейным архіве пісьменніка. Прыпавесць «Сцяна» (1995) адкрывае апошні перыяд творчасці Быкаваівядзечытачаадзгадакпрагістарычныярэаліідафіласофскіх разваг пра «беларускую сітуацыю». Аўтар ужо назваю свядома звязвае сваю задуму з навелай Сартра «Мур» і, абапіраючыся на беларускі досвед, удакладняе разуменне экзістанцыяльнай праблемы выбару. Воддаль праглядаецца таксама раман Аляксандра Дзюма «Граф Монтэ-Крыста». Аднак у героя «Сцяны», у адрозненне ад яго літаратурных папярэднікаў, сітуацыя абсалютна безнадзейная: «Выйсця адсюль не было... To быў поўны тупік; пастка за ім зачынілася... Жыць у турме не мела сэнсу, памерці таксама не большы сэнс. Добра было 6 не нарадзіцца зусім. Але, на жаль, тое ад яго не залежала...». Прыпавесць «Музыка» (1997), несумненна, працягвае шэраг класічных тэкстаў, прысвечаных тэме песняра і мастацтва. Гэта паэмы Янкі Купалы «Курган», Якуба Коласа «Сымон-музыка», літаратурная казка Максіма Багдановіча «Музыка», аповесць «Салавей» Змітрака Бядулі, апавяданне Максіма Гарэцкага «Страшная музыкава песня», паэма Максіма Танка «Люцыян Таполя», апавяданне Уладзіміра Караткевіча «Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў» і інш. Калі беларускі рух пачатку XX ст. меў сваё апраўданне («іменна інтэлігенцыя не дала зусім загінуць нацыянальнай культуры, беларускай мове»), то падзеі на памежжы XX і XXI ст. часцей за ўсё расчароўвалі. Прыпавесць «Музыка» на- гадвае нацыянальнай інтэлектуальнай эліце пра яе гістарычную місію. 3 такою ж высакароднаю мэтаю пісаліся прыпавесці «Народныя мсціўцы», «Ваўчыная яма», «Мальбара», «Тры нявымаўленых словы», «Труба», «Галоўны крыгсман», «Хутаранцы», «Апалагетыка «нагана», «Кошка і мышка», «Маленькая чырвоная кветачка», «Мурашкі», «Інтэграцыя» і інш., апублікаваныя ў 1998-2004 гадах. Васіль Быкаў ужо ў Вялікім Часе. Яго мастацкім адкрыццём сталася адкрыццё Часу ў яго шматлікіх варыянтах, сцвярджэнне яго велізарных магчымасцяў. Гэта паняцце аб яго незваротнасці і аб страчаных назаўжды магчымасцях, пра што беларусы ведаюць лепш, чым хто на свеце. Гэта паняцце выбару, звужанага да дылемы: быць альбо не быць нацыі, мове, самому жыццю. Гэта паняцце абсурду, калі знікае наіўная спадзяванка на шчаслівы збег акалічнасцяў і як Боская міласць з’яўляецца пачуццё рэальнасці. Калі глыбее разуменне сваёй здольнасці адольваць хаос і мацнее адчуванне велічы чалавечага духу. Таталітарызм і літаратура другой паловы XX стагоддзя Гісторыя згуляла злы жарт з таталітарнай культурай і «літаратурай сацыялістычнага рэалізму». Смерць Сталіна ў 1953 годзе і аб’ектыўна наспелая неабходнасць у зменах прывялі таталітарызм да натуральнай пагібелі. Як гэта адбывалася, выразна ілюструе верш-малюнак Вацлава Гавела, дзе сталінская сістэма паказаная ў выглядзе піраміды з нулёў, пастаўленай не на шырокую аснову, як звычайна ўяўлялі мастакі-карыкатурысты ўладную схему, а на вяршыню. Варта было галоўнаму «нулю», на якім усё трымалася, не вытрываць фізічнай нагрузкі і цяжару гістарычнай адказнасці, як уся піраміда рассыпалася. Працэс духоўнай дэградацыі савецкай літаратуры няўхільна адбываўся на працягу дзесяцігоддзяў і ўрэшце выйшаў з-пад кантролю камуністычнай партыі і яе карных органаў. Гэты драматычны працэс наглядна выяўляўся ў лёсе шмат каго з таленавітых савецкіх пісьменнікаў. Так, празаік Аляксандр Фадзееў, аўтар рама- на «Разгром», напісанага ў 1920-я гг. у «талстоўскай» традыцыі, стаў класікам савецкай літаратуры, рамантызаваўшы адразу пасля вайны з фашызмам подзвіг самаахвярных падпольшчыкаў у рамане «Маладая гвардыя». А ў апошні перыяд жыцця, на зломе 1940-50-х гг., калі ў савецкай літаратуры ішло змаганне з «бесканфліктнасцю» і «лакіроўкай» і пісьменнікі павінны былі паказваць, замест традыцыйнага змагання дабра са злом, змаганне «добрага з лепшым», доўга вымучваў тэкст эпічнага з паказальнай назвай рамана «Чорная металургія», «сацыяльны заказ» самога Сталіна. Эпоха хрушчоўскай «адлігі» (1950-60-я гг.), насычаная ідэалагічнымі кампаніямі, якія ішлі адна за адною, хвалепадобна, стала пачаткам канца сацрэалізму. Савецкая літаратура 1970-80-х гг„ калі надыходзілі брэжнеўскія «прымаразкі», а «маразм мацнеў», жыла ўзменлівых умовах пастаяннага лавіравання (пісьменнікі «вагаліся разам з ваганнем партыйнай лініі») і ўзважвання «станоўчага» і «адмоўнага» ў савецкай рэчаіснасці. Знікаў, хоць і павольна, але паслядоўна былы пафас «сцвярджэння камуністычных ідэй», слабелі сіла і націск усюдыіснай цэнзуры, штучна створанае пудзіла «ідэальнага героя» саступала месца вобразу савецкага чалавека, якому «нішто чалавечае не чужое», і пачалося асцярожнае рэфармаванне тэорыі сацрэалізму. Хрушчоўская эпоха ў савецкай гісторыі стварыла рух «шасцідзясятнікаў», якія надзвычай шмат зрабілі дзеля таго, каб падрыхтаваць грамадства да разумення неабходнасці зменаў. У гэтым руху надзвычайнае месца займалі, з прычыны «літаратурацэнтрызму» нашай культуры, пісьменнікі. На змену «монстрам» сацрэалізму прыйшло таленавітае «франтавое пакаленне» і «дзеці вайны», якія агулам атрымалі ўмоўнае найменне «шасцідзясятнікі». Узбагачаныя досведам перажытага ў перыяд вайны народа з фашызмам і «вайны з народам», якую вяла ўсе гады бальшавісцкая ўлада, начытаныя і адукаваныя, шасцідзясятнікі ўдыхнулі паветра свабоды і прагнулі зменаў у жыцці грамадства. У літаратурнай творчасці шасцідзясятнікі вышэй за ўсё ставілі паняцце «праўда». Паняцці «прыгажосць» і «дабро», «эстэтыка» і «этыка», «змест» і «форма» таксама іх цікавілі, але ставіліся ў за- лежнасць ад патрабавання «жыццёвай праўды», зразуметай як адлюстраванне «жыцця ў формах жыцця». Літаратурны працэс адбываўся ва ўмовах жорсткага ідэалагічнага супрацьстаяння дзвюх сістэм, капіталізму і сацыялізму, таму крытыка шасцідзясятнікамі сталінскай спадчыны была змушана непаслядоўнай і гістарычна абмежаванай. «Ліхому Сталіну» яны супрацьстаўлялі «добрага Леніна», шукаючы ў яго Поўным Зборы твораў (папраўдзе, і не поўным, што выявілася ў пазнейшыя часы) цытаты, якія дазвалялі, хоць у нейкай ступені, выказаць «праўду» пра мінулае і сучаснасць. Сляды гэтай міжвольнай ідэалізацыі лёгка знайсці ў творах шмат каго з пісьменнікаў-шасцідзясятнікаў. I гэта не дакор, не «камень услед», а рэальнасць. He так лёгка пераадолець прорву паміж паняццямі «праўда жыцця» і «праўда мастацтва». Наступствы літаратурнага сервілізму выявіліся досыць выразна. Палітычная ангажаванасць літаратуры 1960-80-х гг„ яе гіпертрафаваная сацыяльнасць і супермаралізм навідавоку, гэтаксама як і недаацэнка эстэтычнай асновы мастацкай творчасці. Шасцідзясятнікі заставаліся ў межах тэорыі сацрэалізму, спрабуючы пры гэтым рэфармаваць яе, удакладніць з дапамогаю больш шырокага разумення паняццяў «рэалізм», «жыццёвасць», «праўдзівасць», «шчырасць». Але сацрэалізм так і не здолеў перажыць нават шмат каго з шасцідзясятнікаў. Сацыялістычны рэалізм у творчасці Івана Шамякіна Іван Шамякін (1921-2004) пісьменнік, прыхільнік сацрэалізму, які ў сваіх творах заўсёды спяшаўся за днём бягучым. Яго цікавілі вострыя праблемы грамадскага гучання. Але нават самыя складаныя рэчы ён імкнуўся падаваць чытачу ў даступнай і займальнай форме. Ён бліскучы белетрыст, стваральнік каларытных народных характараў, асабліва вынаходлівы ў апісанні вобразаў беларускіх жанчын. Аддаючы даніну кан’юнктурнай палітыцы, ён, тым не менш, амаль заўсёды знаходзіў магчымасць выказаць думкі і пачуцці большасці сваіх чытачоў. Сёння шмат якія творы Івана Шамякіна маглі б стаць сцэнарнай асновай папулярных серыялаў. «Біяграфія мая, пісаў Іван Шамякін, надзвычай кароткая і вельмі звычайная». Звычайная, бо тыповая для пакалення, жыццё якога амаль цалкам уклалася ў межы сацыяльнага эксперымента бальшавікоў. Нарадзіўся ён у вёсцы Карма Добрушскага раёна ў сям’і лесніка. «Мне падабалася быць у лесе аднаму, згадваў ён свае першыя ўражанні ад прыроды, назіраць і разважаць з самім сабой. Якую, помню, я даваў волю сваёй фантазіі! Жах! Якім героем і асілкам я сябе ўяўляў!» Hernia падобнае глыбокую сувязь з сусветам, своеасаблівае маральнае і духоўнае ачышчэнне перажываюць і героі празаіка. Скончыўшы Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў, Шамякін працаваў у Беластоку. Служыў у войску ў зенітна-артылерыйскай часці ў Мурманску, ваяваў у Польшчы і Германіі. Вярнуўшыся з фронту, працаваў у школе і жыў прагай «пісаць, пісаць і яшчэ раз пісаць, не спыняцца ні на хвіліну». Па сутнасці, гэта яго творчае крэда: да скону не выпускаў з рук асадку, занатоўваў усё, што бачыў і перажыў. Менавіта «час адлігі» даў яму магчымасць напісаць першы значны твор раман-пенталогію «Трывожнае шчасце» (1957-65). I ў гэтым творы, і ў раманах «Глыбокая плынь» (1949), «Крыніцы» (1956) Шамякін выказаў сваё захапленне гераічным чынам беларускага народа, яго вынаходлівасцю і дасціпнасцю, яго мараю пра годнае і справядлівае жыццё дзеля будучыні сваіх дзяцей. У згаданай пенталогіі Іван Шамякін звярнуўся да асабістага досведу і ўспрыняў яго як эстэтычную вартасць, тым самым сцвярджаючы думку пра каштоўнасць чалавечай асобы ў грамадстве, не толькі абыякавым, але і жорсткім у дачыненні да свайго народа. Знікла патрэба ў сюжэтных эфектах, у закручанай інтрызе, у літаратурных упрыгожваннях. Жыццё было самадастатковым і несла ў сабе адчуванне мастацкай праўды, шчырасці і непасрэднасці, усяго таго, што дасюль прываблівае ў гэтым творы чытача.