• Газеты, часопісы і г.д.
  • Словы ў часе і прасторы Літаратура апошняга стагоддзя

    Словы ў часе і прасторы

    Літаратура апошняга стагоддзя

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 394с.
    Мінск 2015
    118.23 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Трымценню рохкаць пачало.
    3 сабой бярэ,
    Каб там ласкава
    Дазволіць мне ў зямлю пайсці Цягнуцца ў неба каласкамі Ці слухаць вецер у трысці...
    Аўтар «Кстоў» дабудоўвае раней створаны ім свет да маштабаў вялікасці. Вера сагравае гэты пераствораны Сусвет, Слова памяншае касмічныя адлегласці, якія не могуць быць ахопленыя думкаю.
    Лінія паэтычнага лёсу Рыгора Барадуліна як бы спаткалася з традыцыяй беларускай духоўнай паэзіі, што доўжыцца ад часоў Кірылы Тураўскага, у якім, паводле трапнага выказвання Максіма Гарэцкага, «паэт змагаўся з аскетам»... Барадулін сузірае Ерусалім, Мора Галілейскае, Іярдан, Сцяну Плачу і прыносіць ім паэтычную ахвяру ў цыкле «Бэтлеемам стане сэрца...» Ды ў сэрцы паэ-
    та зліваюцца Іярдан і Вушача, сустракаюцца Палестына і Крыўя, а ў Гефсіманскім садзе спеюць сапяжанкі:
    У Гефсіманскім садзе паквець адшумела...
    А ў садзе
    Недзе каля Ціханят
    Антонаўкі ды сапяжанкі смела
    У кулачках трымаюць страх зярнят...
    («У Гефсіманскім садзе», 1998).
    Беларусь, Крыўя, Вушаччына... Яны ёсць неад’емнай часткаю і цэнтрам створанага паэтам планетарнага хранатопу. Тэкст «Дванаццаці біблейскіх балабаў» (2001) лапідарны, ёмісты, суровы і хрэстаматыйны, як быццам паэт высякаў яго на тым самым камені, які скарыстоўваў Майсей для сваіх скрыжаляў. А поруч з імі больш разняволеныя паэтычныя тэксты беларускіх (крыўскіх) баладаў.
    Аблокі над матчынай хатай, ціхая Вушача, агонь у печы і валуны паабапал тутэйшых дарог, што не даюць заблукаць на ростанях свету, створанага Барадуліным, нагадваюць пра першапачаткі Быцця, яго адвечныя паветра, ваду, агонь і зямлю. Тут лучацца міфалогія і вера, стыхіі й дух, зямное і планетарнае. Перавага за існым і духоўным. Над рэчамі ўзвышаецца Слова...
    Вобразнай і надзвычай багатай на моўныя пярліны паэзія Барадуліна застаецца аж да самых апошніх яго лірычных твораў, што ўвайшлі ўпершы пасмяротны зборнік «Унеба пехатою» (2014):
    Круччо карча рэбрае, Ў балючае сьвятло Смутак свой загарнуць пасьпела. I слухае, як плача прыцьмела Ўсё, што наканаваньнем было. I поўня, як сьляза начы, Дрыжыць
    Цень у прадоньне цягнучы.
    («Й...», 20 лютага2014 г.)
    Паралельна з кнігамі лірыкі Барадулін апублікаваў шэраг кніг
    гумару і сатыры: «Дойны конь» (1965), «Няўрокам кажучы» (1971), «Журавінка» (1973), «Суровая вымова» (1976), «Абразы без абразы» (1986), «Мудрэц са ступаю» (1988), «Здубавецця» (1997), «Дуліна ад Барадуліна» (2004) і інш. Ачышчальная сіла смеху надае ўпэўненасці ў скрушны час этнацыду беларусаў.
    Рыгор Барадулін стаў Янкам Купалам сённяшняга часу: ён здолеў уратаваць ад поўнага засыхання ручаінкі жывой моватворчасці, у значнай ступені ўзяўшы на сябе абавязак ствараць жывую мову за народ, які ад гэтай мовы мала што не цалкам адцураўся. У гэтым сэнсе неацэнны і перакладчыцкі даробак Барадуліна, а ў ім перадусім непаўторныя перастварэнні па-беларуску паэтаў іберыйскалацінаамерыканскага свету: Габрыэля Гарсія Лоркі, Габрыэлы Містраль, Сесара Вальеха, Нікаласа Гільена, Пабла Нэруды і інш.
    Ніл Гілевіч
    Усё сваё свядомае жыццё Ніл Гілевіч (нарадзіўся 30 верасня 1931 г. у в. Слабада, што на Лагойшчыне) прысвяціў служэнню роднаму слову. Дзеля гэтага служэння ён напоўніцу выкарыстоўвае свой несумненны літаратурны талент і здольнасці даследчыка-навукоўца. У яго творчасці цікавасць да беларускай фальклорнай традыцыі гарманічна спалучаецца з адданасцю традыцыйнай, «парнаскай» эстэтыцы і нязменнай публіцыстычнасцю. Гэтыя рысы яскрава выявіліся ўжо ў першым
    паэтычным зборніку Гілевіча, «Песня ў дарогу» (1957), і мелі сваё развіццё і працяг у наступных кнігах лірыкі, сярод якіх асабліва варта вылучыць «Неспакой» (1961), «Балымак» (1965), «Лісце трыпутніку» (1968), «Актавы» (1976), «Повязь» (1987), «Незалежнасць» (1991), «Ёсць зямля такая...» (1993), «На высокім алтары» (1994), «На флейце самоты» (2004), «Замова ад страху» (2009)
    і інш. У паэзіі народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча навідавоку працяг традыцыі сацыяльна-выкрывальнай літаратуры першай чвэрці XX ст. Актыўна абвешчаная традыцыя непрымання зла ва ўсіх яго праявах, адкрыты публіцыстычны пафас, кантрастнасць пачуццяў, настрояў, дачыненняў, калі атмасферу твора вызначае або любоў, або нянавісць, найбольш яе прыкметныя асаблівасці. Трыбунныя інтанацыі, уласцівыя публічнай прамове, звернутай да грамады, змякчаюцца за кошт лірычнага пачуцця або грубаватага гумару. Некаторыя свае сатырычныя творы Ніл Гілевіч апублікаваў пад псеўданімамі (Баркулаб Дамінік-Крывіцкі, Базыль Раскапэнда-Бабэцкі). Звычайна гэта паэмы, назвы якіх гавораць самі за сябе: «Ачмурэнне», «Тутэмія (Сказ пра эпідэмію)», «Сказ пра лігу чыстакроўных», «Роздум ля параднай брамы», «Гэй, наперад, гэй, назад!», «Уваскрашэнне» і інш. У 2003 г. Ніл Гілевіч апублікаваў артыкул, у якім ён прызнаўся ў аўтарстве створанай у сярэдзіне 1970-х гг. шырокавядомай сатырычнай паэмы «Сказ пра Лысую Гару», падпісанай псеўданімам «Францішак ВядзьмакЛысагорскі».
    Ліра-эпічны твор Гілевіча «Родныя дзеці» (1972-84, апубл. у 1985) шмат хто з крытыкаў называе першым беларускім раманам у вершах. Пачаўшы твор з «Запеўкі», аўтар як бы дае ключ да разумення ўсяго твора, падкрэслівае, што яго найбольш хвалююць праблемы захавання беларускай гістарычнай і культурнай спадчыны, а найперш роднай мовы; зберажэння натуральнага прыроднага асяроддзя і аўтэнтычнай чысціні чалавечых пачуццяў. Праз узаемныя стасункі галоўнага героя «Родных дзяцей» кампазітара Сцяпана Вячоркі, які прыязджае наведаць маці ў сяло, з яго сваякамі, суседзямі ствараецца запамінальны вобраз беларускай вёскі эпохі брэжнеўскай мадэрнізацыі. Неабходная для жанру рамана любоўная сюжэтная лінія звязана з тым, што галоўны герой даведваецца пра тое, што ў вёсцы настаўнічае Альжбета Кудзёлка, з якой яго ў юначыя гады звязвала глыбокае пачуццё... Удачай аўтара можна лічыць стварэнне некалькіх адметных вобразаў-характараў, народных тыпаў. Хоць і не без пафасу, але да месца ў творы гучаць запамінальныя радкі:
    Мы тройчы дзеці ў вечным крузе:
    Мы дзеці роднае сям’і.
    I дзеці Маці-Беларусі,
    I дзеці Матухны-Зямлі.
    Асабліва трэба адзначыць мову твора: яна выразная, прамоўная, надзвычай багатая і разнастайная. Да самых яркіх радкоў «Родных дзяцей» належаць тыя, дзе персанажы, прывучаныя «гаварыць па гарадскому», спрабуюць выказацца яскравай «трасянкаю»...
    У апошнія гады Ніл Гілевіч, нягледзячы на паважны ўзрост, застаецца актыўным творцам: яго вершы, публіцыстыка, якія не страцілі сваёй злабадзённасці і вастрыні, рэгулярна друкуюцца на старонках недзяржаўнага друку. Знакавай падзеяй для нашай культуры стаў выхад у прыватным выдавецтве 23-томнага Збору твораў Гілевіча, які дазваляе паглядзець на абсяг яго пісьменніцкага і навуковага даробку з новай вышыні.
    Паэзія Анатоля Вярцінскага. Яшчэ адзін яскравы прадстаўнік «філалагічнага пакалення» ў літаратуры Анатоль Вярцінскі (нарадзіўся ў 1931 г. у вёсцы Дзямешкава Лепельскага раёна) друкаваў свае вершы з 1954 г., а пасля заканчэння журфака БДУ дэбютаваў зборнікам паэзіі «Песня пра хлеб» (1962). Асаблівасці яго адметнай творчай манеры імкненне спалучыць сацыяльнае і нацыянальнае з агульначалавечым пачалі яскрава выяўляць
    сябе, хутчэй, у наступных паэтычнай кнігах: «Тры цішыні» (1966), «Чалавечы знак» (1968), «З’яўленне» (1975), «Ветрана» (1979). У вершы «Мы на пачатку зазналі страху...»(1966) паэт сцвярджае, што чалавеку наканавана вучыцца ўсяму ад прыроды: лятаць ад птушак, шумець ад ветру, ліць няшчырыя слёзы ад кракадзілаў, быць задуменнымі ад воблакаў, быць спакойнымі ад дрэў, але чалавечнасць існуе толькі ў чалавека. Бадай, найбольшую вядо-
    масць у 70-я гады Вярцінскаму прынёс невялікі верш, які стаў песняй: «Два полі» (1975), уякой сублімавалася перажытае Вярцінскімпадлеткам падчас апошняй вайны і прачытанае ім у творах ваеннай паэзіі і прозы:
    .. .Было ў салдата два полі, поле, дзе кветкі збіраў, бегаў з сябрамі на волі, і поле, дзе ён паміраў.
    Анатоль Вярцінскі ў сваёй лірыцы не задавольваецца вобразамі чыста беларускімі: разважаючы над лёсамі такіх легендарных і рэальных постацяў, як старажытны грэцкі тытан Праметэй, рымскі змагар з тыраніяй Спартак, кітайскі паэт-мудрэц Ду Фу, вялікі расійскі пісьменнік Леў Талстой, французская спявачка Эдыт Піяф, ён імкнецца сцвярджаць гуманістычны, вечны для ўсіх часоў і народаў пачатак. Прысвячаючы верш студэнтцы ўніверсітэта і будучай паэтцы Яўгеніі Янішчыц, Вярцінскі знаходзіць папраўдзе незвычайныя словы:
    .. .Калі яна і ад «ммра сего», то ад таго, які лятае, ад свету Цёткі і Сафо, ад свету Ахматавай і Цвятаевай...
    (3 верша «Сустрэча на Паркавай магістралі», 1969).
    Паэзіі Вярцінскага не чужое эксперыментатарства што да формы веріпа. Так, напрыклад, ён спрабуе ў межах аднаго верша спалучыць рэгулярны рыфмаваны верш і верш у прозе («Яблыня ў горадзе», 1986), стварыць свабодным вершам эпічны аповед пра свой колішні прыезд да Васіля Быкава ў Гродна («Ода магчымасцям мірнага жыцця, або Штрых да партрэта Васіля Быкава», 1984)...
    Лірыка Генадзя Бураўкіна. Лёс выпускніка факультэта журналістыкі Белдзяржуніверсітэта Генадзя Бураўкіна (1936-2014; нарадзіўся ў вёсцы Шуляціна на Расоншчыне) асабліва пакручастым не назавеш калі, вядома, не казаць тут пра цяжкое ваен-
    нае дзяцінства. Сын камуністычнага актывіста, удзельніка партызанскага руху, ён таксама ўжо ў маладыя гады далучыўся да камуністычнай партыі, быў супрацоўнікам і рэдактарам розных афіцыйных выданняў, у 1980-х гг. узначальваў Белдзяржтэлерадыё, а потым стаў афіцыйным прадстаўніком БССР у Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку. Ужо ў 1960 г. Бураўкін дэбютаваў у паэзіі зборнікам «Майская просінь», за якім рэгулярна выходзілі наступныя: «3 любоўю і нянавісцю зямной»
    «Жніво» (1971), «Выток» (1974), «Варта вернасці» (1978) і інш. Па-сапраўднаму, аднак, як выдатны паэт Бураўкін выявіў сябе пачынаючы з 1985 г., у зборніках інтымнай лірыкі «Пяшчота» (1985) і «Чытаю тайнапіс вачэй» (2001), а таксама ў іншых паэтычных кнігах. Бураўкін з імпэтам падтрымаў абвяшчэнне незалежнасці Беларусі і рабіў усё магчымае дзеля яе станаўлення і ўмацавання і як дыпламат, і як літаратар. Адзін з самых яскравых вершаў таго часу «Малітва» (1994):