Прашаптаныя да нематы, Мы сябе ў немату вяртаем... (3 верша «Вяртаем..2005) Душа паэта захопленая веліччу Сусвету, уласнай здольнасцю адухаўляць рэчы і прадметы, даваць імёны з’явам прыроды. Беларускае слова ў яго творах раскрывае безліч сваіх адценняў і сэнсаў. Майстэрства само ў сабе захапляе паэта, дапамагаючы выяўляць некранутыя радовішчы лексікі, народнай мудрасці і досціпу. Асобнае месца сярод вершаў займаюць творы, прысвечаныя бацьку і маці, роднай зямлі. Тут паэт больш паважлівы да слова, менш карнаваліць і гуляецца з метафарамі прадмет гаворкі вымагае быць сур’ёзным і засяроджаным («Радзіме», «Куліна», «Наведвайце бацькоў», «Нагбом», «Я сын зямлі»). Наогул, чым далей, тым болып паважней паэт ставіцца да сваёй паэтычнай місіі. Час, калі ён «у жыцці куляўся смела», мінуўся, іграць «даўно старую ролю» яму абрыдла: «Слоў не хочацца кідаць на ўзвей-вецер, як гаварыла мама». Тым больш што ў свеце беларусаў адбываюцца незваротныя працэсы: «Заяц шустры, конь ціхагаловы, верацяно, памяло моўчкі папераходзілі ў словы, быццам іх зусім не было», наперадзе здань нематы, без’языкасці. Вершаванне, мастацтва слова з’ява маральнага плана і вымагае ашчаднасці. Вялікае вынаходства Гутэнберга, стваральніка друкаванай кнігі, разлічанай на масавага чытача, і ў век камп’ютарнай тэхнікі і небывалай папулярнасці візуальнага мастацтва не губляе сваёй прывабнасці ды вечнай навізны. Чытач і ў новых умовах зямнога быцця заўсёды знойдзе час на тое, каб застацца сам-насам з кнігай, у якой чуе голас аўтара аднадумцы, суразмоўніка, сябра. У вершы «Запозненая падзяка Гутэнбергу» (1989) Рыгор Барадулін апавядае вясёлую гісторыю пра сваё першае сутыкненне з друкарскім станком і пра першы свой гузак на ілбе ад зубчатага кола, якое неасцярожна раскруціў малы друкар: Кажу праз колькі год Мой дзякуй Гутэнбергу, Што даручыў станку Свайму Сказаць без груку Худому хлапчуку Пра сінякі ў друку. Пра змены ў становішчы мастацкай літаратуры ў сучасным свеце і ў сітуацыі, у якой апынуліся майстры прыгожага слова, разважае і Васіль Быкаў, сябра Барадуліна, з якім яны супольна стварылі кнігу «Калі рукаюцца душы» (2002): «Слова папяровае ўсё часцей мяняецца на візуальны вобраз болей багаты і даступны для ўспрымання. I калі што трымаецца старых людскіх звычак, дык гэта паэзія. Думка і пачуццё ўпарта не хочуць знікаць з традыцыйных, гутэнбергаўскіх радкоў, надта яны паядналіся ў чалавечай свядомасці і пакуль што трымаюцца адзін аднаго». У сучаснай пейзажнай лірыцы, акрамя традыцыйнага захаплення хараством роднага краю, прыкметна пабольшала пачуцця смутку і скрухі. Гэтае адчуванне ад супрацьлеглага, па кантрасту вобразна выявіў Рыгор Барадулін у вершы «Памінаю» (2001): На вачах маіх знікла стагоддзе, У якім дазвалялася есці Усё азярное, рачное, лясное I стаяць пад дажджом 3 босаю галавою, Каб крыху падрасці... Добрым словам любою парою Пры нагодзе Памінаю добрае старое Стагоддзе. Скрушная думка пра зменлівасць жыцця і несупыннасць часу, пра непрыкметнасць лёсу асобнага чалавека ў пошуме сусветных падзей, аднак, яшчэ мяжуе са сціплай надзеяй на тое, што «...і ад мяне след застанецца ў свеце, П Як на вадзе ад летуценнага вясла». Ці не тое гэта «вясло», цень ад якога на хуткаплыннай вадзе заўважыў сябар паэта Міхась Стральцоў у адным са сваіх вершаў? Лірычны герой у вершах Барадуліна стаміўся іграць «даўно старую ролю» версіфікатара, вершаруба, весялуна-жартаўніка тады, калі свет стаіць перад цяжкімі выпрабаваннямі. Вобраз маці, якой паэт за сваё жыццё прысвяціў столькі мастацкіх шэдэўраў, застаецца для яго апошняй інстанцыяй найвышэйшай жыццёвай і чалавечнай ісціны, узорам душэўнай чысціні і рэдкай спагады да людзей, якіх яна разумее як самую сябе («Планета матуль», «Маме я не ўсё гаварыў...», «Меа culpa»). Гутарковы выраз «матчына слова» ў яго ўяўленні гучыць у сваім першасным значэнні. Ад яго паэт пачынае свае тужлівыя ў стылі Кнігі Эклезіяста развагі пра зямное існаванне: Спачатку, ад яйка Ab ovo, 3 Вялікадня, 3 дня ўваскрашэння Стараецца матчына слова Прынесці душы суцяшэнне, Каб зноў паўтарыцца, напіцца Ex ipso fonte 3 самай крыніцы. («Спачатку, ад яйка Ab ovo...», 1992) Паэт жахаецца ад думкі, што «адышоў далёка ад сябе, ад утрапёнага і маладога», «ад шчырага ў сваім святым наіве», і моліць Бога, каб ён даў яму яшчэ пэўны тэрмін на здзяйсненне апошняга жадання «хачу вярнуцца да сябе самога». Так нараджаюцца Bep- шы «Ушацкай кнігаўцы», «На ты лепей з Богам і маці...», «Два», «Бульбяная балада», «Звыкся слухаць глухую стому...», «Святыя грэшнікі» і інш., у якіх выразна вымалёўваецца крутая парабала гэтага вечнага вяртання «на кругі свае». Наш сучаснік зноў, як і яго далёкія продкі, паўстаў перад векавечнымі загадкамі жыцця, якія марна спадзяваўся разблытаць з дапамогай навукі і тэхнікі. Створаны шматлікімі пакаленнямі міф пра Сусвет працяглы час дапамагаў ім жыць у раўнавазе з прыродай. Ён перадаецца па гістарычным ланцугу ў няпісанай кнізе паданняў, легендаў, казак, песень, показак. Адракаючыся бяздумна і безаглядна ад спадчыны мінулага, людзі тым самым міжволі адракаюцца і ад саміх сябе, прыроднага і гістарычнага ў сабе. Таму натуральным здаецца рытарычнае пытанне Барадуліна-паэта ўвершы «Лямант» (1988): Няўжо гэта ў радыеактыўным пыле Задыхнуцца нашы песні, Нашыя казкі, былі? I ўсё жывое ў вочы свяціл Зямля атрасе, як пыл? Беларуская хата населеная свойскімі багамі ў вершах і паэмах Рыгора Барадуліна. Адзін пералік гэтых міфічных персанажаў у паэме «Аблачына-самабранка» ўражвае: Дамавік, Дзедка, Бай, Гаспадар, Доля, Каляда, Чур, Вешча, Цемра, Крук, Хмель... Мала таго, у двор заходзяць 12 сясцёр: «Трасавіца, агнявіца, зябавіца, II Гнятавіца, кархавіца, глухавіца, II Ламавіца, пухлявіца, жаўтавіца, П Старгавіца, глядавіца, нявідуха...» Бліжэй да ночы ў госці да рахманага і шчырага беларуса-гаспадара з’язджаюцца багі-суседзі Пярун, Ярыла, Юр’я, Цёця, Жыцень, Ляля, Белабог, Зніч, Кон, Сам, Жыжаль, Зюзя, а за імі «Прагун, Траскун, Скварун, Пабягун, Цягун, Дрыгун, Крахкатун, Звягун, Маўчун, Казытун, Крутун, Шчыпун». Усім ім хапае месца ў вясковай хаце за сталом, «што помніць маміны рукі», усім ім рады гаспадарлівы і гасцінны беларус. Занадта шмат трагічных падзей легла паміж зорнымі часамі старажытнай Крывіі і сённяшнімі днямі, калі акрыяла надзея на лепшае, задужа многа беларускіх сыноў, не аплаканых матуляй, застрэленых чэкісцкай куляй, пакінула гэты свет да часу, каб спадзявацца, што зноўку, як некалі, гучна зазвоняць «без’языкія званы». У адным з барадулінскіх вершаў гучаць гнеўныя і адначасова тужлівыя інтанацыі 78-га псалма, змест якога выкарыстоўваў у свой час Янка Купала ў вершы «На біблейныя матывы» («Божа’ Паганцы прыйшлі на айчыну тваю, Дом апаганілі, дом твой святы...»). У Рыгора Барадуліна малітва-псальм гучыць так: Божа, пашлі Беларусі Ласку з Тваімі вачамі, Сэрцы суцеш у скрусе, Злітуйся над крывічамі. Божа, вярні дадому Блудныя душы з выгнання. Поперак духу злому Воля гасподняя стане. Хай беларус беларуса Будзе любіць як брата. Светлая імем Ісуса Наша крывіцкая хата. («Маленне за Беларусь», 1992) Сучасная Беларусь з яе шматлікімі праблемамі, якія здаюцца амаль невырашальнымі, гэтулькі іх набралася за апошнія дзесяцігоддзі, паўстае на ўвесь рост у вершах Рыгора Барадуліна «Беларусь на крыжы», «Певень першы раз прапяяў...», «Святыя», «Новыя святцы», «Адабралі дажджы...». Менавіта ў новым самаадчуванні вытокі паэтавага сарказму, калі ён згадвае тых, хто «свайго Каліноўскага выдаў», «неўбярог свайго Купалу», «адрокся ад мовы»: «Як у сцюдзёную раку, // Памалу ў Біблію заходжу, // Бо веру, што душу злагоджу, // I думаю, бяду ўраку». Апакрыфічна-паэтычнае «Евангелле ад Мамы» (1995) выяўляе спробу паэта ўзнавіць, пакуль што хоць бы ў вершах, казачна-далёкую краіну Крывію: ... Дзе карані твае, Адкуль твой род пачаўся, Ці з прыцемкаў быцця, Ці з цемры небыцця... (3 верша «Дзе карані твае..1992) Зноў і зноў ён шукае самае дакладнае і самае глыбокае вызначэнне для унікальнага феномена беларушчыны. У творчасці Барадуліна выразна нагадалі аб сабе напружаныя пошукі «новага слова», якое адпавядала б супярэчлівай панараме сучаснай рэчаіснасці і адкрывала перспектыву руху ў трэцяе тысячагоддзе хрысціянскай эры. У гэтым сваім памкненні паэт звяртаецца да творчага досведу класікаў. Асабліва часта ён звяртаецца да вялікага свайго сучасніка, сябра і аднадумца Васіля Быкава («За словам Быкава іду!», «Возера пры дарозе...», «Прыгадваю гарыстыя Бычкі...»). Размова-дыялог з пісьменнікам натуральна перарасла ў паэтычную кнігу «Лісты ў Хельсінкі» (2000), у якую ўвайшлі, з аднаго боку, «вершалісты» Быкаву, а з другога адказы апошняга ў малюнках. Эпісталярны жанр, які ў сучасных умовах распаўсюджвання інфармацыі можа здацца састарэлым, набывае тут сваё новае жыццё. Ростань надае свежае дыханне пачуццям сяброўства, змацаванага сумеснымі сустрэчамі, гаворкамі, вандроўкамі і выпрабаваннямі. У якасці эпіграфа да кнігі Рыгор Барадулін прыводзіць радкі, якія ўспрымаюцца як яго паэтычная вера ў вялікую будучыню народа і ў яго хуткае Адраджэнне: Будуць часам ідалы раструшчаны, Свет разумны стоміцца ад крыкаў. Васільком у жыце беларушчыны Назаўсёды застанецца Быкаў! Бадай, найбольш адметныя кнігі апошніх дванаццаці гадоў творчасці паэта вышэйзгаданы зборнік «Евангелле ад Мамы» і кніга паэзіі «Ксты» (2005). У «Евангеллі ад Мамы» Рыгор Барадулін будуе свой свет вакол трох касмічных «М» Маці, Мовы, Малітвы: Я царкву сваю ў душы нашу 3 алтаром святла, званіцай болю. Правіць смутак мой па мне імшу, Хоча хваласпеў злагодзіць долю. Я хаджу, ўпавіты праз вякі, Як шляхамі да сябе, Грахамі. Прычашчаюся з Яе рукі, Спавядаюся прачыстай Маме. 3 тлумам ды з малітваю жыву, Паважаючы зямлю сырую. I за тое, Што нашу царкву, Думаю, ўсявышні мне даруе... («Я царкву сваю ў душы нашу..1993) Настрой кнігі «Ксты», можа, найлепшым чынам выяўляецца ў вершы «Душа вяртаецца дадому» (пасля 2000): Непадуладная нікому, 3 захмарнай вераю на ўзноў, Душа вяртаецца дадому Да першавоч, Да першасноў. Яна й мяне з сабою кліча Ў сваё чарговае жытло Адсюль, Дзе ліха сыталыча