• Газеты, часопісы і г.д.
  • Словы ў часе і прасторы Літаратура апошняга стагоддзя

    Словы ў часе і прасторы

    Літаратура апошняга стагоддзя

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 394с.
    Мінск 2015
    118.23 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    пасажнае юнацтва і адчуванне сваёй неабароненасці, але і цяжкія сацыяльныя ўмовы жыцця, беднасць, адсутнасць веры ў лепшае заўтра. Галя выходзіць замуж за нялюбага, але багатага Хамёнка, спадзеючыся на векавечную мудрасць: «сцерпіцца злюбіцца». Одум да гераіні прыйшоў запозна. Сяргей, які кахаў Галю і якога яна некалі таксама горача кахала, вечны дакор яе сумленню. Далёкі рокат трактара, на якім працуе Сяргей, гучыць у вушах Галі, нагадваючы пра магчымае і страчанае шчасце, якому яна здрадзіла.
    У іншых апавяданнях 1950-х гг. лірызм узбагачаецца ў адным выпадку за кошт жыццёвага драматызму («Маці», «Memento тогі», «Дваццаць»), у другім з дапамогай гумару і сатыры («Прывал», «Субардынацыя»). Стрыманая, суровая баладная інтанацыя пераважае ў ваенных апавяданнях Янкі Брыля. Аўтар лаканічны ў перадачы розных сюжэтаў, аб’яднаных тым, што ўсе яны апавядаюць пра мужнасць і подзвіг беларусаў у часы цяжкіх выпрабаванняў. I маці, і стары пячнік, і дваццаць італьянскіх жаўнераў маглі выратавацца, аднак не пайшлі супраць свайго сумлення, зрабіўшы тым самым пэўны маральны выбар.
    Аповесці Брыля, паводле жанравых магчымасцяў, дазваляюць празаіку вобразна асэнсоўваць ужо большыя «кавалкі жыцця», вартыя, на яго думку, увагі. Вышэйзгаданыя аповесці «Сірочы хлеб», «У сям’і», а таксама «У Забалоцці днее», што пісаліся ў 1940-я, а заканчваліся ў 1950-я гг., спроба стварыць аб’ёмны малюнак драматычных падзей у заходнебеларускай вёсцы пасля вайны. У аповесці «На Быстранцы» (1953-55) яе героі, маладыя хлопцыінтэлігенты, абураюцца тым, што агульная справа, пачатая з такім энтузіязмам і спадзяваннямі, робіцца няўмела, нядбайна, проста кепска, і вінаватыя ў гэтым канкрэтныя выканаўцы. Хлопцы жывуць прадчуваннем абнаўлення, прагнуць зменаў.
    Душа пісьменніка імкнулася да раўнавагі, гармоніі светлага і змрочнага, добрага і злога, і ў выніку ўзнікла аповесць «Ніжнія Байдуны», упершыню апублікаваная ў 1975 г. У сусветнай літаратуры такое ўжо здаралася: французскі празаік Рамэн Ралан у час цяжкай працы над цыклам раманаў «Жан-Крыстоф» адчуў патрэбуўрэкрэацыйным (творчым, ачышчальным) смеху і напісаў
    вясёлую аповесць «Кала Бруньён», герой якой успрымаецца як узор характару французскага аптыміста, веселуна, фантазёра, брахуна. Байдуны, блазны, веселуны, гаваруны, гумарысты, пустабрэхі частыя госці ў беларускім фальклоры і ў творах беларускіх сатырыкаў і камедыёграфаў. Цэлы натоўп такіх смяшлівых гаваруноў высыпаў на старонкі аповесці Брыля, каб расказаць пра сябе і свой час, не чакаючы, пакуль нехта раскажа, і раскажа, хутчэй за ўсё, не так, як яны хацелі б і заслугоўваюць, смешна, дасціпна, раскавана. Смех галоўны герой аповесці. Вясёлых гісторый, жанравых сцэнак, жывога гумару шмат на старонках кніг Янкі Брыля. Аднак паўсюль адчуваецца прага смеху, які ачышчае, узвышае чалавека над слабасцямі і недахопамі, напаўняе аптымізмам. Гэта смех універсальны, усёабдымны, магутны; ён асабліва поўна выяўляецца ў народнай смехавой культуры. Яго адлюстраванне лёгка ўбачыць і ў творах празаіка-лірыка і гумарыста. Брыль адным з першых адчуў, што вялікая карнавальная традыцыя беларусаў, якія так любяць усялякія калектыўныя зборышчы, кірмашы, вяселлі, сямейныя святы, амаль не засвоена мастацкім словам. Уменне смяяцца і разумець смешнае сведчыць аб маральным і фізічным здароўі нацыі, яе прыродным розуме, дабрыні, шляхетнасці. Нацыя, здольная, смеючыся, развітвацца з горшым у сваім жыцці, мае ўсе падставы для гонару.
    Аўтар аповесці аднаўляе ў сваёй памяці вобразы землякоўніжнебайдунцаў. Любоў да смешнага ў крыві гэтых людзей, чый лёс якіх прымушае думаць хутчэй пра трагедыю, чым пра камедыю. У Ніжніх Байдунах усё лёгка перайначваецца ў смех, няма анічога, што не можа стаць аб’ектам жартаў, нязлога пакеплівання, здзеклівай заўвагі, трапнага слова. Самае сур’ёзнае ў вёсцы сам смех, «той смех, які ўвесь вылятае з прыроды чалавека, вылятае з яе таму, што на дне яе знаходзіцца вечна жывая крыніца яго» (Мікалай Гогаль). Смех байдуноў выяўляе іх актыўныя стасункі са светам, раскрывае супярэчнасці паміж знешнім і ўнутраным, зместам і формай, з’явай і сутнасцю. Ён дапамагае чалавеку адолець жыццёвыя супярэчнасці, непаразуменні, парадоксы, абсурд.
    Паводле арганізацыі матэрыялу, распрацоўкі сюжэта, па
    адносінах аўтара да падзей раман «Птушкі і гнёзды» (1964, поўны непадцэнзурны тэкст: 1993) з’яўляецца паэмай у прозе. Менавіта так назваў гэты твор крытык Уладзімір Калеснік: раман-паэма. У гісторыі сусветнай літаратуры падобныя прэцэдэнты ўжо былі: на памяці найперш «паэма» Гогаля «Мёртвыя душы», дзе геніяльна аб’ядналіся творчыя магчымасці паэзіі і прозы, дакладнае бачанне свету ва ўсіх падрабязнасцях і абагульнена-рамантычны позірк на падзеі з вышыні ідэалу. Сімбіёз лірыкі і эпасу ў творы Брыля атрымаўся арыгінальным, таленавітым, і, як вынік, раман «Птушкі і гнёзды» заняў адметнае месца ў творчасці празаіка і ў гісторыі найноўшай беларускай літаратуры. У творы шмат успамінаў, лірычных адступленняў, філасофскіх разваг: не адна толькі памяць пра былое трывожыць аўтара, але і жаданне ўбачыць сябе, свайго героя, маладое пакаленне з вышыні пройдзенага краінай шляху. I аўтару, і галоўнаму герою твора Алесю Руневічу, праз прызму душы якога паказана жыццё людзей першай, самай драматычнай палавіны XX ст., уласцівы не толькі паэтычны, захоплена-абагулены, але і касмічны, маштабна-рацыяналістычны погляд на падзеі. Раман шматразова перавыдаваўся на розных мовах свету, мае багатую крытычную літаратуру.
    У 1960-я гг. Янка Брыль уразіў чытача і крытыку тым, што раптам апублікаваў некалькі цыклаў лірычных мініяцюр, якія адны палічылі за абразкі, жанр, вядомы яшчэ з «нашаніўскага перыяду» (Ядвігін Ш., Змітрок Бядуля), другія ў непаразуменні ўспрымалі як урыўкі з пісьменніцкага дзённіка, які звычайна не публікуецца пры жыцці аўтара. Кнігі «Жменя сонечных промняў» (1965) і «Вітраж» (1972) сталі своеасаблівай літаратурнай сенсацыяй. Чытача ўражвала нябачаная раней ступень аўтарскай шчырасці і адкрытасці: шмат якія факты, асобныя персанажы былі на слыху, лёгка пазнаваліся, падзеі ўспрымаліся як самыя надзённыя і свежыя. Здзіўлялі багацце пісьменніцкага свету, яго унікальная назіральнасць і памятлівасць, небывалая шчодрасць, з якой ён рассыпаў самародкі сваіх ранейшых і пазнейшых уражанняў, згадак, высноў, сентэнцый, мудраслоўяў. Аб гэтым сведчаць зборнікі мініяцюр Янкі Брыля, выдадзеныя пасля 1993 г., пра якія гаворка пойдзе ніжэй.
    Уся творчасць Янкі Брыля насычаная роздумам над сваім векам, над перажытым беларусамі. Яна вельмі асабістая, але і грамадзянская, адзначаная гуманістычным пафасам. Брылёўскі лірызм і філасафізм, ягоны гумар дапамагаюць беларускай прозе выбавіцца ад псеўдапафаснасці, стылявой напышлівасці і сцвярджаюць эстэтычную каштоўнасць досведу асобы ў гэтым вялікім і складаным свеце.
    Міхась Стральцоў
    Яскравы прадстаўнік «лірычнай прозы», Міхась Стральцоў (19371987; нарадзіўся ў вёсцы Сычын на Магілёўшчыне) шмат зрабіў у справе інтэлектуалізацыі беларускай літаратуры. У яго прозе сцвердзілі сябе еўрапейскія формы навелы і эсэ, максімальна набліжаныя да аб’екта мастацкага апавядання і да характару апавядальніка, літаратурна-вытанчаныя паводле стылю. Рознабаковы талент пісьменніка глыбока выявіўся
    не толькі ў прозе, але і ў паэзіі, літаратурнай крытыцы, эсэістыцы.
    Пісаць вершы Стральцоў, сын вясковага настаўніка, пачаў у школе, змяшчаў іх у рукапісным часопісе. Браўся пісаць па-руску, але хутка адчуў, што яго творчая стыхія беларуская мова. Першы верш апублікаваўу 1952 г„ першае апавяданне («Дома») у 1957-м. Аўтар празаічных кніг «Блакітны вецер» (1962), «Сена на асфальце» (1966), «Загадка Багдановіча» (1968), «Адзін лапаць, адзін чунь» (1970), зборнікаў вершаў «Ядлоўцавы куст» (1973), «Цень ад вясла» (1979), «Мой свеце ясны» (1986), літаратурна-крытычных эсэ «Жыццёў слове» (1965), «У полі зроку» (1976), «Пячатка майстра» (1986).
    У Стральцова яскрава выяўлены талент лірыка і мысляра. У эпічных жанрах апавядання і аповесці пісьменнік таксама лірычны: раман як галоўны жанр афіцыйнай савецкай літаратуры ён свядома не прымаў. Сюжэты апавяданняў, аповесці «Адзін ла-
    паць, адзін чунь» (1966) пабудаваныя на паэтычна-філасофскіх асацыяцыях, а не традыцыйна-хранікальна і побытаапісальна. Аднак гэта не славутая «арнаментальная проза» 1920-х гг„ дзе паэтычны пафас і рытарычнае красамоўства выцяснялі жыццёвую канкрэтыку і прадметную рэчыўнасць свету. Гэта проза другой паловы XX ст., з характэрнай для яе рэалістычнай праўдзівасцю, інтэлектуальным падтэкстам, стылявой настраёвасцю і лаканізмам.
    У беларускай літаратуры Стральцоў займае асобнае месца як творца філасофска-інтэлектуальнай паводле зместу і еўрапейскалапідарнай у сваёй форме прозы. Менавіта Стральцоў у пачатку 1960-х гг., калі ў літаратуру прыйшло новае пакаленне, быў ініцыятарам публічнай дыскусіі аб шляхах развіцця беларускай прозы, дзе паўстаў як свядомы прыхільнік «новага стылю», пад якім разумеў навізну і свабоду вобразнага мыслення: «архаізм стылю цягне за сабой архаізм мыслення, і наадварот». У сваёй творчай практыцы празаік адмаўляўся ад распаўсюджанай у тыя часы фальклорнай паэтыкі, размоўна-побытавага стылю, занядбання псіхалагізму, ад спрошчанага вобраза героя, які, па яго словах, «усё яшчэ хадзіў у шарачковай світцы». Стральцоў не прымаў эпігонскай стылізацыі «пад народнасць», псеўдамоднага «лубка», якія здаваліся яму штучнымі і манернымі.
    Герой Стральцова жыхар сучаснага горада, але паводле паходжання і светаадчування ён вясковец. Адсюль славутая метафара «сена на асфальце». Яму хочацца замірыць у сваёй душы сучасны мегаполіс і ціхамірную вёску, сумясціць традыцыйнае і мадэрнае, быць на ўзроўні ідэй і самаадчування свайго часу. Ён выразна бачыць выдаткі гарадской цывілізацыі, дзе чалавек траціць сувязь з прыродаю, міжволі пазбаўляецца душэўнай гармоніі, якой у поўнай меры ўладае «натуральны», «прыродны» чалавек, жыхар вёскі. У гэтым стральцоўскі герой, звычайна малады чалавек, студэнт, аспірант, інтэлектуал, кніжнік, блізкі да герояў Гамсуна, Хемінгуэя, Гарэцкага, Чорнага, Брыля. Аднак і ў вёсцы, на ўлонні прыроды ён хутка спахопліваецца: не, не райская ідылія, не пастараль з пастушкамі акаляе яго. Унутранае жыццё героя не зводзіцца толькі да пачуцця дысгармоніі, адарванасці ад роднай, нацыяналь-