• Газеты, часопісы і г.д.
  • Словы ў часе і прасторы Літаратура апошняга стагоддзя

    Словы ў часе і прасторы

    Літаратура апошняга стагоддзя

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 394с.
    Мінск 2015
    118.23 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Сучасная беларуская драматургія
    Ажыўленне жанравага руху ў драматургіі нашага часу непазбежна звязана з мастацкім эксперыментам, пошукавымі формамі творчасці. Вышэй, у раздзеле пра мадэрнізм у беларускай літаратуры, гаворка ўжо ішла пра развіццё драмы абсурду ў сучаснай беларускай літаратуры. Эксперымент у драматургіі нашага часу цяжка сабе ўявіць без элементаў адпаведнай паэтыкі.
    3 грамадска-палітычнымі рэаліямі звязана эксперыментальная п’еса Галіны Багданавай (нар. у 1961 г.) «АС лінія» (1997). Яна, дарэчы, мае падзагаловак «Абсурд у стылі посткамунізму». Цэнтр дзеяння п’есы бясконцая, можна сказаць, адвечная чарга па яйкі, у якой сустракаюцца жыхары посткамуністычнага часу. Іх размовы, маналогі і дыялогі абсурдныя, як таго патрабуе жанр, але навідавоку бязрадасная праўда пра бязладдзе.
    Іншыя беларускія драматургі спрабавалі спалучыць эксперымент і традыцыю, новае і апрабаванае. У магчымасці такога сінтэзу пераконвае п’еса Анатоля Дзялендзіка (нар. у 1934 г.) «Султан Брунея» (паст. 1998), паводле сваіх стылёвых прыкметаў цалкам належыць да «камедыі абсурду». Як і «АС-лінія» Багданавай, твор прысвечаны рэаліям постсавецкага часу. Сацыяльныя кантрасты, алагізмы побыту, якія выспелі ў наш «пераходны перыяд», паказваюцца аўтарам у стылі нонсенсу.
    У 1980-х 1990-х гадах сінтэз традыцыйнага і эксперыментальнага найлепш удаўся драматургу Міколу Арахоўскаму, пра што гаворка ішла вышэй. У XXI стагоддзі эксперымент у нацыянальнай драматургіі пераарыентаваўся ў адпаведнасці са змененай культурнай сітуацыяй і адбываўся пад знакам некаторых атрыбутаў
    постмадэрнісцкай творчасці, такіх, як дэканструкцыя, бурлескавасць, інтэртэкстуальнасць, пастыш (іншая версія першапачатковага аўтарскага твора з захаваннем яго стылю), універсальная іронія.
    Высветлілася тэндэнцыя цікаўнасці аўтараў не толькі да жыццёвага, гістарычнага, але і да літаратурнага досведу. На мяжы традыцыі і эксперыменту знаходзіцца пашыраная ў апошні час практыка рымейку. Вяртанне да кніжных ведаў, назапашаных нацыяй за тысячу гадоў, магчымае праз практыку інсцэніроўкі літаратурнай класікі. Найбольш плённа ажыццяўляе такія праекты драматург Сяргей Кавалёў, які інсцэнізаваў творы Яна Баршчэўскага, Саламеі Пільштыновай-Русецкай, Уладзіміра Караткевіча ды іншых у створаных у 1990-х 2000-х гадах п’есах «Звар’яцелы Альберт», «CanaMen», «Заяц варыць піва», «Трыстан ды Ізольда»...
    Трэба адзначыць рэжысёраў, якія змаглі пераадолець комплекс правінцыйнасці і плённа працуюць з творамі беларускіх драматургаў, ствараючы на іх аснове самабытныя і высокаталенавітыя, дасканалыя паводле формы і зместу спектаклі, Валерый Анісенка, Віталь Баркоўскі, Наталля Башава, Аляксандр Гарцуеў, Галіна Дзягілева, Сяргей Кавальчык, Валерый Мазынскі, Мікалай Пінігін ды іншыя.
    Жанравы рух сучаснай драматургіі ў многім актывізаваны попытам, камерцыйным складнікам тэатральнага працэсу, але нават тады, калі драматург выконвае сацыяльны заказ, ён мусіць памятаць пра традыцыю, пра класічную спадчыну. Пра тое, што новае жыццё п’есы магчыма ва ўмовах спалучэння эксперымента і традыцыі.
    Адна з найболып яскравых прыкмет жанравага руху сучаснай беларускай драматургіі інтэнсіўнае развіццё гістарычнай драмы. Карусь Каганец, Еўсцігней Міровіч, Язэп Дыла, якія прысвячалі свае п’есы беларускай мінуўшчыне, толькі падступаліся да стварэння жанру гістарычнай драмы, а сапраўдным яе першаадкрывальнікам стаўся Уладзімір Караткевіч. Адным з паслядоўнікаў Караткевіча ў драматургіі можна лічыць Аляксея Дударава, у творчасці якога адбылася пэўная жанравая трасфармацыя, звязаная з цікавасцю
    аўтара, што раней набыў вядомасць праз свае вострасацыяльныя п’есы сучаснай тэматыкі, да гістарычнай мінуўшчыны.
    У жанры гістарычнай п’есы працаваў і драматург Алесь Петрашкевіч (1930-2012), ствараючы ўражальны сваімі памерамі драматургічны цыкл «Здрапежаная зямля» (выд.: т. 1, 2003; т. 2, 2015). Як і Уладзімір Караткевіч, ён пераходзіць з адной эпохі ў іншую, прысвячаючы ім той або іншы твор. Асвятляюцца падзеі, пераломныя для лёсу беларускай нацыі: падзелы, паўстанні, экспансіі, войны, здрады, рэвалюцыі... Жанравыя вызначэнні п’ес: драма, гістарычная драма, трагедыя. Вянчае чараду нацыянальных ліхтугаў п’еса «Дагарэла свечачка...», прысвечаная чарнобыльскай трагедыі. Тэкстам Петрашкевіча крыху бракуе таго гістарычнага аптымізму, з якім углядаўся ўбеларускую мінуўшчыну Уладзімір Караткевіч. Але варта адзначыць высокую ступень іх інфарматыўнасці, гістарычнай дакладнасці, бо дзеянне гэтых твораў грунтуецца на падставе ўважлівага вывучэння аўтарам малавядомых гістарычных дакументаў.
    У жанравым руху сучаснай гістарычнай драмы назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя: яна набывае прыкметы гісторыка-біяграфічнай п’есы, а часам і цалкам належыць да азначанага жанру. Цэнтральным у дзеянні вельмі часта робіцца вобраз жанчыны, і гэта не выпадкова, бо дзе жанчына там жарсці, каханне, гульня самалюбстваў, паядынкі. Прыкладам, добра распрацаваны ў нацыянальнай драматургіі летапісны сюжэт, які распавядае пра паход кіеўскага князя Уладзіміра на Полацк і яго наступствы. Канфлікт у п’есах разгортваецца вакол цэнтральнага вобраза Рагнеды. У большасці паэтычных і празаічных твораў, прысвечаных дачцэ Рагвалода, падкрэсліваўся ахвярніцкі, пакутліва-трагічны лёс Рагнеды. Аддавалася належнае той цярплівасці, з якой славутая палачанка несла крыж жыццёвых выпрабаванняў. Алесь Петрашкевіч паспрабаваў перагледзець такую трактоўку жаночага вобраза ў гістарычнай драме «Гора і Слава» («Русь Кіеўская», 1983, паст. у 1982). Ён паказаўіншую Рагнедужанчыну-палітыка, надзеленую дзяржаўным розумам і клопатам пра Радзіму. Яна кіруе мужам, а не ён ёю, яна накіроўвае шалёную энергію Уладзіміра на стваральныя
    мэты. У сваю чаргу, Аляксей Дудараў у п’есе «Палачанка» (1998) паказвае гісторыю «крывавага вяселля» Рагнеды ў святле вялікіх пачуццяў, шэкспіраўскіх жарсцяў. Рагнеда праклінае Уладзіміра, і праклён гэты, у духу рамантызаваных твораў, пераносіцца на лёс усёй радзімы. Разгорнутая псіхалагічная характарыстыка ўдзельнікаў летапісных падзей праведзена ў драме Івана Чыгрынава «Звон не малітва» (1988). Дзеянне драмы адбываецца ў апошнія гады жыцця Рагнеды калі шматпакутная княгіня, «саламяная ўдава», знаходзілася ў высылцы разам з сынам, княжычам Ізяславам, будучым полацкім князем і адным з заснавальнікаў хрысціянскай веры ў Беларусі.
    Рагнеда паслядоўная і свядомая прыхільніца хрысціянства («Гора і Слава...»), у драме «Звон не малітва» паказана як язычніца. Але слова «адступніцтва», якое ўжываецца ў такіх выпадках, не адпавядае паводзінам Рагнеды. Яна вяртаецца да веры бацькоў, адмаўляецца ад імені Гараслава як ад памяці пра сапраўды горкія старонкі свайго жыцця. У яе, жанчыны, якая перажывае складанае, супярэчлівае пачуццё да мужа, Уладзіміра, змена веры звязана з асабістымі, інтымнымі перажываннямі... Аляксей Дудараў у «Палачанцы» сватанне да Рагнеды прадставіў як псіхалагічна ўскладненую гісторыю пра нянавісць і каханне. Выпадковая сустрэча Рагнеды і Уладзіміра ў купальскую ноч абарочваецца каханнем Ярыла запальвае гэтае сонечнае пачуццё ў іх сэрцах. Першая ж перашкода на шляху да шчасця адмова ў шлюбе, якую на загад Рагвалода выказвае пераапранутая ў строі Рагнеды Любава прыводзіць наўгародскага князя ў шаленства. Ён не можа дараваць згадкі пра сваё рабскае паходжанне, крывава помсціць родным Рагнеды, чыніць гвалт над ёю на вачах бацькі, братоў, дружыны.
    Драматызацыя яшчэ аднаго жаночага лёсу Барбары Радзівіл адбылася без заглыблення ў гістарычныя перыпетыі той эпохі, у якую разгортвалася вядомая рамантычная гісторыя. Як вядома, да тэмы кахання Барбары і Жыгімонта II Аўгуста звярнуліся два беларускія аўтары Раіса Баравікова (нар. у 1947 г.), стварыўшы паэтычную драму «Барбара Радзівіл» (1994), і зноў-такі Аляксей
    Дудараў, які напісаў драматычную паэму «Чорная панна Нясвіжа» (2000). У цэнтры ўвагі аўтараў гісторыя кахання, якая адбылася ў тыя часы, калі каханне вызнавалася за грэх, калі ў адносінах паміж арыстакратамі на першы план вылучаліся не асабістыя, а дынастыйныя, дзяржаўныя інтарэсы. Паводзіны Барбары і маладога караля жорстка асуджаліся грамадскасцю, пра іх з незадаволенасцю і сарказмам кажа храніст. Тым не менш, і Баравікова, і Дудараў паказваюць гэтую гісторыю ў святле рамантызацыі і меладраматызму. На першым плане пачуцці закаханых, якія кідаюць выклік свайму асяроддзю, свайму часу, неспрыяльнаму для ўзвышанага кахання. Процістаянне кахання і ўлады служаць падставай для стварэння драматургічнага канфлікту.
    Блізкія да гістарыяграфічнай драмы таксама п’еса Сяргея Кавалёва «Францішка, або Навука кахання» (2000) пра лёс жанчыныдраматурга Франіцшкі Уршулі Радзівіл, драма Дударава «Ядвіга» (паст. у 2008), драматургічныя творы Людмілы Рублеўскай і Віталя Скалабана, прысвечаныя Янку Купалу і Фабіяну Шантыру.
    Эвалюцыянуе і драматургічны вобраз вялікага беларускага першавыдаўца. Беларуская драматургічная Скарыніяна пачалася творам Міхайлы Грамыкі «Скарынін сын з Полацка» (1925, паст. у 1926). Да гэтага вобраза звярталіся Язэп Дыла («Падуанскі студэнт», 1944-1945, п’еса не завершана), Міхась Клімковіч (драматычная паэма-трылогія «Георгій Скарына», 1946-1947,1955), Мікола Арочка (драматычная паэма-«фрэска» «Судны дзень Скарыны», 1990), драматургі-суаўтары Міраслаў Адамчык і Максім Клімковіч {«Vita brevis, або Нагавіцы святога Георгія», 1997) ды іншыя драматургі. Значнае месца ў Скарыніяне займае драматургічная дылогія Алеся Петрашкевіча «Напісанае застаецца» (1978, паст. 1979) і «Прарок для Айчыны» (1991). У іх адлюстраваліся не толькі абставіны жыцця Скарыны, але і адвечная драма не прызнанага суайчыннікамі генія. У розных формах і праявах будзе існаваць частковае або поўнае непаразуменне паміж творцам і гандляром, вольным мастаком і дзяржаўнымі людзьмі, чыноўніцтвам. Гэтая не вельмі аптымістычная выснова вынікае і з таго псіхалагічнага феномена, які Скарына называе «бояззю кнігі».
    Беларуская гісторыка-біяграфічная п’еса ў сваім руху пакідае ўсё менш імёнаў беларускіх дзеячаў, абдзеленых увагай драматургаў. Створаны драматургічныя вобразы Еўфрасінні Полацкай, Міколы Гусоўскага, Сымона Буднага, Саламеі Пільштыновай-Русецкай, Максіма Багдановіча (п’есы Петрашкевіча, Дударава, Кавалёва, Ірыны Масляніцынай, Веньяміна Рудава). Вярнулася на сцэну камедыя-прытча вышэйзгаданага Алеся Асташонка «Камедыянт, або Узвышанасць сумнай надзеі», прысвечаная лёсу Вінцэнта ДунінаМарцінкевіча.