Я думаў: гэта дзіцячая забава пераступіць цераз медны пасак мерыдыяна і апынуцца ў Заходнім паўшар’і, але, зрабіўшы гэты крок, раптам зразумеў, што ты засталася ва Ўсходнім, і мне зрабілася страшна. («Грынвіцкі мерыдыян») Творцу Уладзіміра Арлова захапляе і адначасова палохае шматаблічная логіка жыцця, якая аніяк не ўпісваецца ў кола мастакоўскага жадання ўсё назваць словам, ператварыць у вобраз, укласці ў сюжэт, трансфармаваць у вялікую думку. Ён імкнецца распавесці іншым містэрыю зямнога быцця і не толькі сваім сучаснікам альбо будучым чытачам, але, здаецца, і тым, каго ўжо няма. Гэта напаўняе ягоны голас бясконцай скрухай, праз якую прабіваецца незабыўная арлоўская іронія, дзіця вялікай іроніі гісторыі. Змена квадры ў беларускай літаратуры: канец 1980-х пачатак 1990-х гадоў У сярэдзіне 1980-х гг. у сувязі з грамадска-палітычнымі падзеямі змяніўся літаратурны цыкл. Папярэдні літаратурны перыяд паступова выдаткаваў свой крэатыўны запал і саступіў месца новай літаратурнай эпосе, што пачалася з дэмакратызацыі жыцця і пашырэння «сектара свабоды». Аднак выразнай мяжы паміж цыкламі няма, і на ўсім, што адбывалася ў літаратуры канца XX ст., ляжаць рысы пераходнасці. Гэта значыць, што «старое» па інерцыі яшчэ працягвала сваё існаванне, а «новае» толькі станавілася на цвёрды грунт. У выніку атрымаўся дзівосны сімбіёз аднаго і другога. У творчасці шасцідзясятнікаў праглядаецца моцная інерцыя ранейшых этычных і эстэтычных поглядаў: сацыялізм «з чалавечым тварам» пабудаваць так і не ўдалося. Шмат якія эпічныя творы, задуманыя яшчэ ў пачатку 1970-х і апублікаваныя на працягу 1980-х гг. (эпас лічыўся вяршынным жанрам сацрэалізму), з цяжкасцю ўпісваліся ў круты паварот гісторыі. З’явіліся адзнакі «стомленасці» ад празмерна ідэалагізаванага мастацтва. Памацнела імкненне пераадолець негатыўныя бакі сацыялістычнага светапогляду і творча засвоіць «прапушчаныя» перыяды гісторыі, пераасэнсаваць ролю і месца «забароненых» творцаў і г. д. Прыкметна ўзрасла ўвага да нацыянальнай праблематыкі, няпоўна і павярхоўна распрацаванай па палітычных прычынах у папярэднія перыяды. Эпоха перабудовы, галоснасці і дэмакратызацыі паслабіла, а потым і скасавала цэнзуру, паступова стварыла атмасферу, спрыяльную для свабоднай творчасці. У замкнёную прастору літаратуры ўварваліся актуальныя праблемы рэальнага жыцця, а ў выніку адбыўся своеасаблівы выбух інфармацыі, якая абрынулася на савецкіх людзей у канцы 1980-х і пачатку 1990-х гг. Менавіта тады здарыліся такія гістарычныя падзеі, як распад СССР, спыненне дзейнасці КПСС, дэмантаж сістэмы сацыялізму, узнікненне незалежных нацыянальных дзяржаў на руінах савецкай імперыі. Мастацкая літаратура, пераадольваючы панаванне аднамернай сацыялістычнай ідэалогіі, смела ўвайшла ў бурную плынь шыро- кага дыялогу, дыскусій, творчага пошуку новых шляхоў. Найбольш таленавітыя прадстаўнікі старэйшага пакалення аператыўна адгукнуліся на покліч часу: у творчых «запасніках» захоўваліся нерэалізаваныя па вядомых цэнзурных прычынах задумы, а нярэдка і ўжо гатовыя мастацкія творы. Іх публікавалі існуючыя афіцыйна выданні («ЛіМ», «Звязда», «Чырвоная змена», «Культура», «Наша ніва»), Пазней, у канцы 1980-х і ў 1990-х гг., узніклі «дзяржаўныя» і «незалежныя» часопісы «Крыніца», «Першацвет», «Калосьсе», «Край», «Arche», «Фрагмэнты», «Правінцыя», «Nihil», «Партызан», «Зямля N», літаратурна-філасофскі сшытак «ЗНО», ратапрынтныя выданні «Літаратура», «Ксэракс беларускі», якія арыентаваліся ў сваіх творчых планах найперш на маладую літаратуру. З’явіліся незалежныя выдавецтвы «Кнігазбор», «Тэхналогія», «Логвінаў», «Хата», «Радыёла-плюс» і інш. На першы план выйшлі праблемы грамадска-палітычныя: выкрыццё нялюдскай сутнасці таталітарызму, пераадоленне яго наступстваў у эканоміцы і культуры, стварэнне новай мадэлі існавання, арыентаванай на агульначалавечыя і нацыянальныя каштоўнасці. З’явілася плеяда таленавітых пісьменнікаў, публіцыстаў, літаратурных крытыкаў, якія задавалі тон у змаганні са спадчынаю сталінізму. У Расіі гэта Аляксандр Салжаніцын, Рыгор Бакланаў, Данііл Гранін, Анатоль Рыбакоў, Віктар Астаф’еў, Уладзімір Вайновіч, Фазіль Іскандэр, Яўген Еўтушэнка, Андрэй Вазнясенскі, Юры Каракін, Юры Чарнічэнка, Віталь Кароціч, Леў Разгон, Анатоль Стрэляны і інш. У Беларусі Пімен Панчанка, Янка Брыль, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Алесь Адамовіч, Генадзь Бураўкін, Ніл Гілевіч, Сяргей Грахоўскі, Віктар Каваленка, Уладзімір Калеснік, Валянцін Тарас, Віктар Казько, Уладзімір Някляеў, Зянон, Сяргей Законнікаў, Уладзімір Конан, Сямён Букчын, Анатоль Сідарэвіч, Юры Хадыка, Уладзімір Арлоў, Сяргей Дубавец, Валянцін Акудовіч і інш. Мастацкая літаратура ў гэтым працэсе абнаўлення займала асаблівае месца. У беларускай літаратуры адбываліся працэсы вяртання забароненых імёнаў і твораў, рэабілітацыі цэлых гістарычных эпох. Малюнак здзейсненага асабліва ўражлівы, бо і маштабы сталінскіх рэпрэсій у Беларусі непараўнальныя. У 1930-я гг. была знішчаная, па сутнасці, цалкам нацыянальная інтэлігенцыя, творчая эліта краіны. Пад забаронай, у падполлі апынулася сама беларуская гісторыя, культура, мова. Адбываўся спланаваны генацыд і этнацыд. У жніўні 1985 г. у газеце «Правда» быў апублікаваны артыкул Алеся Адамовіча «Логіка ядзернай эры і літаратура», які пазначыў своеасаблівы рубеж паміж двума перыядамі. Выдатны празаік, літаратуразнаўца і публіцыст адкрыта сказаў пра неабходнасць «новага мыслення», якое павінна грунтавацца на «простых законах чалавечай маралі» і больш даверлівых дачыненнях паміж асобнымі людзьмі і цэлымі грамадскімі сістэмамі. «Узняцца над рознагалоссямі, пісаў Адамовіч, над нацыянальным эгаізмам, разлікамі на часовы выйгрыш, над спрэчкамі і звадамі, значэнне якіх сапраўды нікчэмнае, калі стаўкай служыць само жыццё на Зямлі, гэтага вымагае і здаровы сэнс, і вышэйшыя інтарэсы людзей, і ўсе, якія ёсць простыя ісціны, само маральнае пачуццё». За выказанымі пісьменнікам думкамі латэнтна (прыхавана) прысутнічае і магутна ўплывае на светаадчуванне чытача трагічная гісторыя беларусаў. Публіцыстычная паэзія Пімена Панчанкі. Пімен Панчанка (1917-1995) належаў да самых вядомых паэтаў савецкай Беларусі: вывучэнне яго твораў і па сёння ўваходзіць у абавязковую школьную праграму. Панчанка, паэт яскравага грамадскага тэмпераменту, заўсёды чуйна адгукаўся на змены ў маральным клімаце краіны. Яго грамадзянская лірыка выяўляла болевыя кропкі ў народнай свядомасці. Сатырычныя вершы «Прыстасаванцы», «Свінары і званары», «Ямбы», апублікаваныя ў часы «адлігі», у пазнейшыя дзесяцігоддзі больш не перадрукоўваліся: такім вострым быў іх сацыяльны змест. Небывалыя напал пачуццяў і вастрыня думак выявіліся ў «Паэме сораму і гневу» (1986). Грамадства, якое на працягу двух-трох пакаленняў каснела ў абездухоўленым свеце страху, паняверкі, адчаю, мела вялікую патрэбу ў пакаянні. Пімен Панчанка наважыўся на гэты крок адным з першых. He кожны здольны сказаць уголас безагаворачна асуджальнае, маючы пры гэтым на ўвазе не кагосьці наогул, а самога сябе: «Я рос бяздумным дурнем, як і ўсе», «Стаў я зноў дэбілам», «Баюся зноўку стаць крэтынам». Пералік сапраўдных і ўяўных злачынстваў уражвае: «Я цэрквы закрываў», «Я ссек сады», «Я сеяў кукурузу на балотах», «Зямлю я разлюбіў, уцёк з калгаса», «пісаў пра дробязь», «Я не збярог Купалу, мову не збярог». Кожны, хто жыў у савецкія часы, мог дастасаваць сказанае да самога сябе: галоўныя віноўнікі трагедыі народа ўжо названыя, а вось долю ўласнай віны ў тым, што адбывалася, кожны вызначае сам асабіста. Твор выклікаў вялікі грамадскі рэзананс, бо ў грамадстве наспела патрэба ў пакаянні і споведзі. У лёсавырашальныя моманты беларускай гісторыі паэт уздымаў свой голас у абарону ісціны і справядлівасці. Ягоная прысутнасць у літаратуры дапамагала падтрымліваць у грамадстве належную тэмпературу чалавечнасці, без якой сапраўды «няма вечнасці». У зборніках вершаў «I вера, і вернасць, і вечнасць» (1986), «Горкі жолуд» (1988) і «Высокі бераг» (1993) выяўленаяпавышаная чуласць паэта да зменаў. У вершах «Лясныя воблакі», «Донары», «Эпоха», «Чым жа мы апраўдаемся?», «Непрымірымасць», «Паслядоўнік» шмат сведчанняў духоўнага абнаўлення сучасніка, які пазбаўляецца ад «хлусні, маны, ілжы». Эмацыйны напал (сугестыўнасць) і памкненне да апошняй ісціны дасягае небывалага ўзроўню, дзе пачынаецца душэўны надрыў і адчай: «Шуканне, чаканне П I хваляванне, П Зачараванне Расчараванне», «I вера, і вернасць, і вечнасць, П I наш паэтычны туман П А мо гэта ўсё недарэчнасць I нейкі сусветны абман?», «На розум зышло зацямненне, П Няма ўжо ні мар, ні натхнення: Ц Ля бездані мудры наш род...» Наступствы таталітарнага панавання трагічныя. У вершах «Ля жыта», «Калі звар’яцелы да рэчкі паўзці», «Сармацкае кадзіла», «Лясныя воблакі», «Ветрана і золка», «Зямля ў мяне адна» паэт задае адно за адным пытанні, на якія не знаходзіць адказу. Гэта пытанні пра спусташэнне зямнога раю, якім бачылася Беларусь у дзяцінстве, збядненне прыроды, абмяленне чалавечай душы: «Дзе ты, кураслеп лясны? Дзе ворлік? Дзе мядзведжая цыбуля чарамша?.. Дзе знайсці сармацкае кадзіла, Сон-траву, і меч-траву, і познацвет...»; «Што з табой, лес мой? Пануры і цёмны ты, II Хто напусціў на цябе Злыбяду? П Можа, канчаецца Род чалавечы?.. II Гэта злачынства, А не драбніца, П Што ты рабуеш сябе, чалавек?» Ісціну, што чалавек цар прыроды, усе добра засвоілі, а вось ісціну, што прырода улонне чалавецтва, занядбалі, забыўшыся на сувязь вялікага і малога ў свеце. Паэту нічога не застаецца, як паўтараць вечна банальнае і вечна актуальнае: «Смерць лясоў для мяне непрымальна, // Як і гібель павольная рэк... II Людзі, людзі, жывіце нармальна //1 пра будучы думайце век». Вонкава радкі верша «Раўнавага» (1987) нагадваюць звычайную газетную інфармацыю, хіба толькі зарыфмаваную. Такая голая і жорсткая праўда пра чалавека адкрываецца пасля Чарнобыля, што творчая фантазія бяссільная: «Склалі планаў дзве сотні пра дапамогу, перасяленне. Нашы Гомель і Магілёў у ачмурэнні былі, у зняменні. Акадэмік Ільін дзяцей паляшуцкіх забойца. «Дзе жылі, там жывіце: радыяцыі, друг мой, не бойся. У чатыры разы можна ў вас павялічваць дозы». Ён агент МАГАТЭ, не бачыць народу пагрозы». Каму верыць? Вучонаму ці паэту? Хто вінаваты і што рабіць? Адказам мусіць быць уся папярэдняя гісторыя бесчалавечнасці і бездухоўнасці, спадчына таталітарнай сістэмы.