Сучасная беларуская літаратура ўлучыла ў сябе як сваю натуральную частку творчасць пісьменнікаў беларускага замежжа. Яскравыя старонкі падсавецкага існавання ўзноўленыя ў тво- pax Наталлі Арсенневай, Масея Сяднёва, Алеся Салаўя, Міхася Кавыля, Хведара Ілляшэвіча, Уладзіміра Дудзіцкага, Уладзіміра Клішэвіча, Янкі Юхнаўца, Уладзіміра Случаніна, Кастуся Акулы, Юркі Віцьбіча, Міколы Целеша, Уладзіміра Глыбіннага, Уладзіміра Сядуры, Аляксандры Саковіч, Лявона Савёнка-Крывічаніна і інш. Сярод беларусаў замежжа асобнае месца займаюць пісьменнікі Беласточчыны Сакрат Яновіч, Ян Чыквін, Алесь Барскі, Надзея Артымовіч, Міра Лукша, Міхась Андрасюк... Традыцыі класічнага рэалізму XIX ст., якія выявіліся ў свой час у павышанай увазе да сацыяльнага боку рэчаіснасці, у імкненні выкрываць маральныя язвы тагачаснага грамадства, перажываюць у канцы XX ст. сваё «другое нараджэнне». Сацыяльнавыкрываўчым пафасам вылучаюцца творы на сучасную тэматыку. Нягледзячы на супрацьлеглыя мэты, якія часта ставяць перад сабою розныя беларускія пісьменнікі, у іх жанравых і стылявых прыхільнасцях шмат агульнага. Віктар Казько. У прозе гэтага глыбокага беларускага пісьменніка (нар. у 1940 г. у Калінкавічах) створаны вобраз беларускай рэчаіснасці канца XX ст., дзе ўсё паказана не толькі ў развіцці, але і ў сінхроннай прысутнасці мінулага, сучаснасці і будучыні. Гэтая эпоха абвастрыла і драматызавала ўспрыманне шматлікіх маральна-этычных праблем, прыцягнула і ўзмацніла ўвагу да сапраўдных жыццёвых каштоўнасцяў, якія нярэдка бяздумна ад- кідваліся ў пагоні за матэрыяльнымі дабротамі. Прага хуткага ўзбагачэння за кошт прыродных рэсурсаў і, па сутнасці, за кошт будучых пакаленняў прыводзіць да збяднення навакольнага асяроддзя, цудоўнай беларускай флоры і фаўны, што ўрэшце адбіваецца і на рэзкім зніжэнні ю духоўнага развіцця сучасніка. Прырода род- нага Палесся для Казько гэта не толькі прыгожыя пейзажы, але і насельнікі гэтых мясцінаў, якія з маленства ўвабралі ў сябе навакольнае хараство і не ўяўляюць сябе ў іншых акалічнасцях. Менавіта таму героі празаіка так хутка заўважаюць тых, хто адносіцца да прыроды як спажывец і дачаснік. У цэнтры ўвагі Казько працаўнікі і гультаі, праведнікі і зладзеі, маралісты і блазны. Метафарычнае мысленне празаіка накіраванае на тое, каб шукаць і знаходзіць у аб’ектыўнай рэальнасці схаваныя ад няўважлівага вока сэнсы і жыццёвую сімволіку. У аповесці «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел» (1991) перад намі своеасаблівы сучасны варыянт народнай казкі пра дабро і ліха, пра разумнікаў і дурняў. Простыя людзі на свой лад і свой розум успрымаюць падзеі, не маючы рэальнага ўплыву на іх ход і напрамак, горача абмяркоўваюць гэтыя падзеі, гневаюцца і іранізуюць, выводзяць «мараль» і звыкла блазнуюць. У творы дзейнічае сваё ЦК (цыганскі кааператыў, які забяспечвае мясцовых жыхароў спіртным і куравам). Ёсць тут і сваё «малое Палітбюро» ў складзе Сталіна (Гогі), Берыі (Лаўрыка), Кагановіча (Лазара). Так палешукі, у адпаведнасці з карнавальным народным мысленнем, спрабуюць хоць крыху ачалавечыць адцягненыя паняцці вялікай палітыкі, наблізіць яе да рэальных патрэб чалавека, a то і знарок вывернуць тое-сёе навыварат, высмеяць ілжывую афіцыйнасць. У аповесці Віктара Казько «Да сустрэчы...» (1997) моцная развітальная танальнасць. У яе тэксце шмат азначэнняў: канец стагоддзя (тысячагоддзя), смерць чалавека (чалавецтва), разлік з мінулым, падвядзенне рахункаў, час развітання і інш. Паняцце «канца свету» (гісторыі, чалавека, літаратуры) не мае адцення ацэначнасці і носіць чыста інструментальны характар, бо азначае чарговы крызіс чалавечай свядомасці, пастаўленай перад грознымі рэаліямі эпохі войнаў і рэвалюцый, экалагічных і іншых праблем. Пісьменнік-гуманіст пакутліва разважае над «праклятымі пытаннямі» зямнога існавання і з асаблівай увагай назірае за канкрэтнымі праявамі людскога лёсу, вылучае ўсё мімалётнае, кволае і крохкае, прагне спыніць і падрабязна разгледзець «няўлоўнае імгненне» усё, што складае сэнс чалавечага быцця. Герой аповесці Казько мае ганаровае імя Майстар: так яго называюць калегі па кінамастацтву. 3 часоў Міхаіла Булгакава гэтае слова азначае талент, высокі прафесіяналізм, сумленнасць, развітае пачуццё ўласнай годнасці. Майстар у Казько, за вобразам якога праглядваецца рэальная асоба выдатнага кінарэжысёра Віктара Турава, стваральніка такіх кінафільмаў, як «Я родам з дзяцінства», «Цераз могілкі», «Вайна пад стрэхамі», «Сыны ідуць у бой», «Жыццё і смерць пана Чартапханава», «Людзі на балоце», разважае перад сконам: «Майстры як жылі, так і паміраюць у адзіноце. Ім не ствараюць у цэнтры горада хаўтурных сцен, на бетоне якіх уночы пішуць клятвы, заклёны і прысвечаныя ім вершы. Іх сцяна значна вышэй: напаўвар’яцкаму фанатычнаму статку ўсё роўна ніколі не дацягнуцца да сусвету, дзе пачынаецца верш, дзе пакутуюць і адпачываюць Майстры ў чаканні другога свайго прышэсця і светлых дзён для Беларусі». Гэта і ёсць адказ на пытанне, што азначае шматкроп’е пасля назвы аповесці «Да сустрэчы...» Думка Віктара Казько пра трагізм чалавечага існавання, адчуванне якога абвастрылася ў XX ст., знайшла свой працяг і развіццё ў рамане «Бунт незапатрабаванага праху» (2000). Сучасныя бурныя падзеі, выкліканыя павышанай ваяўнічасцю і агрэсіўнасцю людзей, высакамерна перакананых у здольнасці розуму вырашыць усе адвечныя праблемы і ў бязмежных магчымасцях сучаснай навукі і тэхнікі, прымушаюць галоўнага героя твора Германа Говара падводзіць рахункі з мінулым. Мінулае, дзе шмат было такога, што герой хацеў бы забыць, немагчыма перайначыць, як немагчыма перапісаць жыццё нанава. Будучыня ж гняце сваёй закрытасцю там яму няма месца, яно не для яго. Пісьменнік напружана разважае над лёсам чалавека наогул як разумнай істоты, якая так шмат нарабіла на сваім працяглым гістарычным шляху трагічных памылак, пакінула за сабой столькі магіл, крыві і смерцяў, што, падобна, надыходзіць час Страшнага Суда. Адказ на гэтае цяжкае пытанне ён бачыць у тым, што чалавек «аблічча сваё чалавечае страціў, сумленне выпаліў, зняверыўся, азвярэў». Самы вялікі грэх, сцвярджае з дапамогай свайго героя раманіст, які робіць чалавек, заключаецца ў тым, што пакідае свет, «не растраціўшы сябе». У аповесці Казько «Час збіраць косці» (2003), якая мае падзагаловак «Евангелле пад Луку», аўтарам створаны маштабны вобраз занядбанага дома звычайнага беларуса, які з гарадской кватэры прыязджае ў вёску, дзе ў яго стаіць хата. У гэтай хаце ўжо даўно пастаянна ніхто не жыве, у ёй выцягнута шыба, праз якую паспеў залезці невядомы злодзей і вынесці... галоўны герой нават не ведае, што магло быць вынесена з занядбанай хаты. Затое ў хаце і каля яе безліч жыўнасці жывой (невыводныя мышы, насякомыя) і мёртвай (згарэлыя ці забітыя совы, іншыя птушкі). Вобраз занядбанай хаты спакваля трансфармуецца ў вобраз занядбанай рознымі дачаснікамі і дачаснай уладай таксама Беларусі. Той жа галоўны герой (напэўна, невыпадкова пазбаўлены ў творы ўласнага імя) разважае: «...Ніхто апроч нас не ведае нашых пакут, тайных слёз, цаны нашай бадзёрасці на людзях. Бо сярод нашых людзей на самым пачатку ўжо так заведзена, не хваробамі выхваляюцца, а сваім багатырспгвам, і тое ўпотайкі. Мо таму і не чуваць нашага голасу ў свеце... Лухта. Здаровыя мы. Мо нават і занадта, бо хапаеў насмоцы і духу не назаляць свету, захоўваць і насіцьусё сваё ў сабе. Іншай бы нацыі чалавека ад гэтага свайго ўжо разарвала б на часткі. А мы не толькі цэласна жывыя, а яшчэўсім, чым можам, і з сусветам дзелімся, сваімі дабротамі, сваімі лепшымі людзьмі. Гэта ж куды на свеце палкай ні кінь, патрапіш у беларуса. Ды не абы-якога, выбітнага сярод тамтэйшых людзей. Бо чалавек і тут, і там, і на тым свеце чалавек. Толькі ў беларуса радзімы няма, сірата дома і ў свеце сірата». Суровыя і горкія словы перасцярогі перад поўным занядбаннем усяго не толькі беларускага, а і Чалавечага гучаць у творы не адзін раз, хоць, наогул, аўтар не збіраецца нікога павучаць. Уражлівыя апакаліптычна-песімістычныя вобразы сучаснасці і будучыні, аднак, не перамагаюць у творы майстра канчаткова. Вобраз чыстай крынічкі, якая прабіваецца то ў адным, то ў другім месцы з-пад знявечанай людзьмі глебы, пакідае надзею на адраджэнне да жыцця як пажылому ўжо галоўнаму герою, так і ўсім нам... Трэба дадаць таксама, што ў аповесці «Час збіраць камяні» ёсць нямала ўдалых літаратурных знаходак. Чаго варты вобраз старога савецкага тэлевізара («каляровага, самай першай мадэлі»), які як бы жыве цалкам самастойным жыццём і пастаянна «навісае» над свядомасцю галоўнага героя, аж пакуль, урэшце, апошні не разбівае яго аб падлогу сваёй хаты. Сакрат Яновіч (1936-2013). Біяграфія гэтага самабытнага творцы (нарадзіўся ў Крынках на Беласточчыне) адлюстроўвае той факт, што свабоднай творчай асобе з беларускай самасвядомасцю нялёгка даводзілася не толькі па гэты бок савецкай мяжы. У 1970 г. ён трапіў пад пераслед польскіх камуністычных уладаў і мусіў зарабляць сабе на хлеб, працуючы чорнарабочым, пажарнікам, тэхнікам бяспекі працы... У 1980 г. (час напісання яго вядомай аповесці «Самасей») Са- крат Яновіч далучыўся да арганізацыі падпольнага «Беларускага незалежнага выдавецтва», якое шчасліва праіснавала да самага краху камунізму ў Полыпчы. Менавіта на пераломе 1980-90-х гг. пісьменнік пісаў сваю аповесць «Сцяна». У лёсе галоўнага героя гэтага твора Сцяпана Сумленевіча адбілася жыццёвая адысея самога аўтара, у якой няцяжка ўбачыць адгалосак падобных лёсаў беларускіх інтэлігентаў у эпоху савецкага застою. Жыць паводле ўласнага сумлення (з гэтым словам звязанае «гаваркое» прозвішча героя) не так лёгка ў варунках, калі грамадскія падзеі штодзённага жыцця няўмольна сведчаць пра маральны крызіс і дэградацыю сістэмы, паміж вострымі зубамі якой апынаюцца чалавечыя жыцці. У гэтым Сцяпан Сумленевіч пераконваецца вельмі хутка і адкідае як непатрэбшчыну сваё жаданне «стацца ўзорным службоўцам», бо «такіх баяцца». Некалькі яго шчырых спробаў палепшыць справы ва ўстанове, дзе ён працаваў, скончыліся няўдачай і глыбокім расчараваннем. А яго новая ідэя-фікс перамагаць ліха дабром пацярпела крах, бо тут супраць яго рашуча паўсталі не толькі калегі па службе, але і самыя блізкія людзі. Дайшло да разрыву з жонкай