У навакольным жыцці паэт знаходзіць падзеі і з’явы, якія не вымагаюць асаблівага аналізу. У вершы «Ь’еляруск/я н дстаўшцы »(1990) Панчанка, які не аднойчы раней слаў беларускаму настаўніцтву свае вершаваныя паклоны і прызнанні ў вялікай любові да самай чалавечнай з усіх прафесіі, у роспачы пытаецца: «Што з вамі сталася, II Што з вамі станецца? П Можа, цяпер вы пакрыўджана плачаце, II Беларускае мовы настаўніцы, II Беларускай літаратуры выкладчыцы?» Адказ на паверхні: «...нашу мову скалечылі, I пакаленні ад мовы адлучаны». Звыклы ў савецкай традыцыі зварот паэта да розуму і сумлення «таварышаў начальнікаў» успрымаецца са злой іроніяй (міжволі згадваецца ліст 28-мі беларускіх пісьменнікаў, мастакоў, навукоўцаў, сярод якіх і імя Панчанкі, адрасаваны Міхаілу Гарбачову, тагачаснаму Генеральнаму сакратару ЦК КПСС, з просьбай звярнуць увагу на прыніжэнне беларускай мовы ў палітыцы, грамадскім жыцці і адукацыі). Наўрад ці дойдзе да чыноўніцкага сэрца папярэджанне: «Калі мы страцім беларускіх настаўніц II Знікне і ўся беларуская нацыя». Цікавая ў гэтым сэнсе публічная дыскусія адбылася ў Пімена Панчанкі з Васілём Быкавым. У вершы «Развітанне» (1988) Панчанка, пакутліва думаючы пра лёс беларускай мовы, звяртаецца да класіка: «Родны Янка Купала, Вы пісалі: «Я веру настане...» Дарагі мой Іван Дамінікавіч, II He, не настане! Гэта ўжо не світанне, П Гэта наша настане змярканне, П Гэта з мовай маёй, II Гэта з песняй маёй Развітанне». Гэтыя роспачныя словы развітання з роднай мовай узгадаў у адной з публікацый, звернутай да ўсесаюзнага чытача, Васіль Быкаў у якасці аргумента ў размове пра цяжкі стан беларускай нацыі, яе культуры і мовы. У вершы-адказе «Не адцураюся, не адракуся» паэт удакладняе калегу-празаіка: «Дружа Быкаў, П He трэба ніякіх сенсацый: // Я сірата Без маёй Беларусі. П Ад роднай мовы, П Ад роднай нацыі П He адцураюся, П He адракуся!» I дадае: «I напісаў не аб тым я, П А толькі аб тым: П 3 ласкі чыноўнікаў Н Родная мова ў намордніку... П Куды падацца II Вучням з беларускай? II Ляны бюракрат затыкае ім рот. П Да таго ж у ВНУ II Праход быў занадта вузкі... П Дзеці ўжо не ведаюць Н Родныя назвы Н Кветак і птушак, П Кустоў і травы. П Яны не адрозняць П Граба ад вяза, П Дзе жаўна, дзе пліска, П А дзе журавы?» Наўздагон пікіроўцы «народных пісьменнікаў» даслаў свой твор «Прачытаўшы верш Пімена Панчанкі “Развітанне”» Анатоль Сыс, які паспрабаваў зразумець стан душы старэйшага сабрата па пяру: «Родны мой Пімен Панчанка... П Адыходзіце ці зракаецеся? П Ці сухімі слязамі каецеся?» Ён дакарае класіка за хвіліну слабасці і паняверкі і спадзяецца, што некалі «скрозь расстанне і скрозь змярканне на агеньчык паэт прыстане»: «Ён за Белую Русь памоліцца, за наступнікаў і за прадзедаў, ён памоліцца так, як дадзена, як вучылі Купала з Коласам крэўнай моваю, родным голасам». Паэт, прадстаўнік новай генерацыі, сцвярджае: «Пад небам Сафіі полацкай П На народных паэтаў моляцца». Новыя матывы ў творах Васіля Быкава, Янкі Брыля, Алеся Адамовіча. Знакі абнаўлення поля літаратуры заяўлялі аб сабе і ў іншых жанрах. Аповесць Васіля Быкава «Сцюжа» невыпадкова пазначаная двума гадамі: 1969 і 1991. Задуманая ў часы, калі ўсю праўду сказаць было немагчыма, яна змагла з’явіцца тады, калі грамадства маральна саспела да таго, каб пачуць жорсткую праўду. Шмат якія творы празаіка як вялікія сваімі памерамі (аповесці «У тумане», «Аблава», «Пакахай мяне, салдацік», «Ваўчыная яма», «Час шакалаў», «Балота», успаміны «Доўтая дарога дадому»), так і малыя (апавяданні, навелы, прыпавесці, літаратурныя казкі) не толькі дапаўнялі мастацкую панараму XX ст., намаляваную Быкавым раней, але сталі новым словам пра мінулае стагоддзе. Галоўным героем гэтых твораў з’яўляецца сама праўда паняцце, якое пісьменнік ужываў у традыцыйным талстоўскім разуменні. Пачаўшы з жанру апавядання, Быкаў у апошні перыяд сваёй творчасці зноўку вярнуўся да гэтага надзвычай мабільнага і змястоўнага жанру, у якім убачыў магчымасць запоўніць лакуны («белыя плямы») нашай нядаўняй гісторыі. У полізрокупразаікавекапомныя падзеі: Слуцкае паўстанне 1920 г. («На Чорных лядах»), сталінскі тэрор («Жоўты пясочак», «Перад канцом», «Бедныя людзі», «Чырвоныя пятліцы»), драматычныя эпізоды з часоў вайны («Палітрук Каламіец», «Кацюша», «Палкаводзец», «Зенітчыца», «Ружовы туман»), Большасць быкаўскіх твораў, напісаных на зломе двух стагоддзяў, мае выразны трагічны каларыт. Пісьменнік развейвае міфы, узрошчаныя антынародным рэжымам, і выкрывае яго крыважэрную сутнасць. «Вечнасць, адзначаў Быкаў, як ні круці, цалкам складаецца з мімалётных момантаў, крута замешаных на вартай пагарды бруднай палітыцы, грэху, пакутах і болю. Заўважана, што няма сучаснасці, ёсць толькі мінулае з будучыняй. На іх тоненькім стыку і размяшчаецца ўяўная сучаснасць, на якой мы хто жыве сёння. Будучыню нікому не дадзена ўгадаць ні яснабачцам, ні экстрасэнсам... Затое несумненны капітал сучаснікаў іх мінулае. Важна толькі яго ведаць. Здабываць з яго ўрокі. He забываючы пры гэтым песімістычныя сентэнцыі папярэднікаў, улічваючы даўно вымаўленыя ісціны наконт таго, што было, тое і будзе, што вецер заўжды вяртаецца на кругі свае». Янка Брыль таксама ведае сапраўдную цану імгнення і спяшаецца яго зафіксаваць на паперы. У новых умовах ён публікуе тыя часткі сваіх дзённікавых запісаў, якія не маглі з’явіцца ў друку з-за цэнзурных перашкодаў. Убачанае нераўнадушнымі вачыма відавочцы і ўдзельніка падзей заўсёды ўяўляе гістарычную і эстэтычную цікавасць. У кнігах «Пішу як жыву», «Вячэрняе» (абедзве 1994), «Дзе скарб ваш» (1997), «Сцежкі, дарогі, прастор» (2001), «3 людзьмі і сам-насам» (2003), «Блакітны зніч» (2004), «Парастак» (2006) перад намі шчодрыя россыпы пісьменніцкіх назіранняў і доследаў. Часцей за ўсё гэта старонкі, прысвечаныя забароненым для абмеркавання ўголас праблемам беларускай мовы, культуры, творчасці, запоўненыя горкімі развагамі над паводзінамі асобных пісьменнікаў, тагачасных кіраўнікоў, чыноўнікаў, абываталяў. Так адбывалася мастацкае адкрыццё ценевага боку існавання будаўнікоў «рэальнага сацыялізму». Алесь Адамовіч, з цяжкасцю надрукаваўшы ў савецкія часы раман «Карнікі», дзе шукаў адказ на пытанне «Хто тыя людзі, што забівалі?» дапоўніў яго аповесцю «Дублёр», якая амаль два дзесяцігоддзі захоўвалася ў шуфлядзе пісьмовага стала, пра што сведчаць даты: 1970-80, 1987-88. Аповесць стала пятым раздзелам рамана і адказала на пытанне, якое лагічна ўзнікала ў яго чытача: «А дзе Галоўны карнік? Дзе Сталін?» У апошнія гады свайго жыцця Адамовіч надзвычай інтэнсіўна працаваў над задумамі, што даўно чакалі свайго часу. Гэта была аповесць «Нямко» (1992), у якой апавядаецца пра каханне падчас вайны нямецкага салдата Франца і беларускай дзяўчыны Паліны, пра перажытае абодвума пасля вайны, пра атмасферу нянавісці і зла, пасеянага таталітарнымі сістэмамі ў свеце. У форме споведзі лірычнага героя, былога падлетка-партызана, пазней навукоўца, напісана аповесць «Венера, або Як я быў прыгоннікам» (1988-91). Драма жыцця Венеры Станкевіч, прыгажуні, народжанай для шчасця, не толькі ўзноўленая ва ўсіх уражлівых падрабязнасцях, але і інтэлектуальна асэнсавана чалавекам, які толькі ў сталыя гады задумаўся над тым, што адбывалася з яго суайчыннікамі ў часы сталінскіх рэпрэсій, тады, калі цэлы народ апынуўся пад акупацыяй, пасля вайны, калі ў вёску зноў вярнулася прыгоннае права. Гэта твор «разлік з мінулым», споведзь перад уласным сумленнем. Алесь Адамовіч звярнуўся і да мемуарнага жанру, а ў выніку з’явіліся вышэйзгаданыя аповесці-эсэ «Бывай, хунта!», «Vixi» («Пражыта»), «Падарожжа з Мінска ў Маскву, і назад». Ён не толькі згадвае старонкі ўласнага жыццяпісу, але і пераасэнсоўвае падзеі, што знайшлі сваё вобразнае адлюстраванне ў яго ранейшых творах. Празаік тут паўстае як выдатны апісальнік местачковага побыту 1930-40-х гг„ праніклівы псіхолаг, знаўца чалавечае натуры, бліскучы публіцыст і навучаны жыццём філосаф-летапісец XX ст. Новы росквіт грамадзянскай лірыкі. Праўду пра мінулае, дасавецкае і падсавецкае, адкрывалі ў сваіх творах шмат якія беларускія пісьменнікі. Новая хваля беларускага адраджэння пачалася з абароны мовы, культуры, гісторыі: менавіта ў гэтай сферы былі асабліва прыкметныя адзнакі нацыянальнага заняпаду. Грамадзянская, патрыятычная лірыка пасунула ўбок іншыя жанры. Асабліва актыўнымі былі ў гэты час Ніл Гілевіч, Сяргей Грахоўскі, Рыгор Барадулін, Артур Вольскі, Васіль Зуёнак, Генадзь Бураўкін, Сяргей Панізнік, Уладзімір Някляеў, Васіль Жуковіч, Сяржук Сокалаў-Воюш, Анатоль Сыс, Міхась Скобла, Славамір Адамовіч, іншыя паэты. Унікальнасць беларускіх ландшафтаў, кліматычных умоў, самабытнасць беларускай гісторыі, своеасаблівасць менталітэту разуменне гэтага стала асновай духоўнага абнаўлення ў канцы 1980-х і пачатку 1990-х гг. Звышмэтай, якая натхняла на працу і творчасць, было вяртанне краіны ва ўлонне еўрапейскай цывілізацыі, у вялікі свет людства, пераадоленне культурнага адставання. Вяртанне з нябыту. Адкрыццё тысячагадовай беларускай гісторыі стала галоўным дасягненнем гэтага часу. У актыўны ўжытак уваходзілі паўзабытыя альбо недаступныя раней працы Ластоўскага, Ігнатоўскага, Карскага, Цвікевіча, Доўнар-Запольскага, Дамейкі, Янчука, Смоліча, Калубовіча, Адама Станкевіча, Антона Луцкевіча, Езавітава, Найдзюка, Віцьбіча, Улашчыка, Міколы Гайдука і інш. Рамантычныя далягляды беларускай гісторыі паўсталі ў працах Міколы Ермаловіча, Аляксея Каўкі, Уладзіміра Конана, Аляксея Мельнікава, Кастуся Тарасава, братоў Анатоля і Валянціна Грыцкевічаў, Уладзіміра Емяльянчыка пералік можна працягваць бясконца... Іх суправаджаў плён грунтоўных даследаванняў Арнольда Макміліна, Янкі Запрудніка, Томаса Бэрда, Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва, Генадзя Сагановіча, Сяргея Тарасава, Алеся Краўцэвіча, Юрася Бохана, Захара Шыбекі, Райнэра Лінднэра ды інш. Адкрыццё тысячагадовай беларускай гісторыі стала галоўным дасягненнем гэтага часу, і рабілася яно ў творах шматлікіх прафесіяналаў і энтузіястаў, гісторыкаў, літаратуразнаўцаў, мовазнаўцаў, пісьменнікаў, краязнаўцаў. Пачуццё гісторыі як пачуццё маральнае, якое ператварае чалавека ў грамадзяніна, глыбока выяўлена ў творах на гістарычную тэму Уладзіміра Арлова («Еўфрасіння Полацкая», «Рандэву на манеўрах», «Таямніцы Полацкай гісторыі»), Леаніда Дайнекі (раманы «Меч князя Вячкі», «След ваўкалака», «Жалезныя жалуды»), Кастуся Тарасава («Пагоня на Грунвальд», «Апошняе каханне Міндоўга»), Алега Лойкі («Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае»), Аляксея Карпюка («Белая дама»), Вітаўта Чаропкі («Храм без Бога», «Імя ў летапісе»), Уладзіміра Бутрамеева («Карона Вялікага Княства»), Вольгі Іпатавай («Агонь у жылах крэменю», «За морам Хвалынскім», «Залатая жрыца ашвінаў», «Альгердава дзіда»), Раісы Баравіковай («Барбара Радзівіл»), Аляксея Дударава {«Князь Вітаўт», «Дама ў чорным»), Валянціны Коўтун («Крыж міласэрнасці»), Івана Шамякіна («Вялікая княгіня»), Генрыха Далідовіча («Кліч вялікага звона»), а пазней Андрэя Федарэнкі («Нічые»), Алеся Наварыча («Літоўскі воўк»ў Сяргея Кавалёва («Чатыры гісторыі Саламеі», «Францішка, або Навука кахання»ў Людмілы Рублеўскай («Авантуры Пранціша Вырвіча»), Алеся Пашкевіча («Пляц Волі», «Круг» «Сйм побгьЬйшй»} і інш. Пералічаныя творы адказ скептыкам, якія сумняваюцца ў тым, што мастацкая літаратура ў эпоху інфармацыйных тэхналогій страціла свой стваральны патэнцыял.