• Газеты, часопісы і г.д.
  • Словы ў часе і прасторы Літаратура апошняга стагоддзя

    Словы ў часе і прасторы

    Літаратура апошняга стагоддзя

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 394с.
    Мінск 2015
    118.23 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Сёння можна сцвярджаць пра натуральнае развіццё беларускай гістарычнай драмы, якая абапіраецца на трывалую, хаця і досыць маладую, традыцыю, і разам з тым адкрытая для навацый, творчага пошуку, разнастайнасці жанравых мадыфікацый.
    Паказальным для сучаснай айчыннай драматургіі з’яўляецца зварот пасля пэўнай паўзы да тэмы Другой сусветнай вайны. Прычына паўзы зразумелая: змена творчых генерацый, складанасці ў пераемнасці ваеннага досведу. Мала пішуць пра вайну аўтары, якія былі яе непасрэднымі ўдзельнікамі, сведкамі. Такія суровыя законы Часу. Усё часцей да ваеннай тэмы звяртаюцца пісьменнікі, якія маюць пра вайну ўскоснае, вынесенае з кніг, успамінаў, дакументаў веданне. Такім чынам, жанр ваеннай драмы набывае новую якасць. Гэты напрамак у беларускай драматургіі быў распачаты п’есамі Дударава «Радавыя», Анатоля Кудраўцава «Іван» («Іван і Мадонна»), Георгія Марчука «Пеўчыя сорак першага года». Вайна паўстае ў творах такога кшталту як агульначалавечая бяда. Праблемы маральнага стану чалавека, псіхалагічнай арыентацыі ў жорсткіх умовах вайны акупацыі працягваюць заставацца актуальнай тэмай для літаратуры. Мяжа паміж маральнасцю і злачынствам у ваенных варунках далёкая ад канчатковага вызначэння. Памяць пра былое захоўвае безліч сітуацый, настолькі складаных, што ўражвае перадусім заблытанасць чалавечых лёсаў. Новае дыханне ваенная тэма ў драматургіі атрымала ў 2004-2005 гадах, калі былі створаны такія п’есы, як «Калодзеж» Дзялендзіка, «Ты помніш, Алёша. «Не пакідай мяне...» Дударава, «Шчасце Лізы і Ягора» Георгія Марчука, «Бліндаж» Алены Паповай.
    Гэта цяжка сцвярджаць у дачыненні да іншага жанру, які мае ў Беларусі куды больш старажытную традыцыю, камедыі. Беларуская камедыя на працягу многіх гадоў і нават стагоддзяў была адным з самых выйгрышных, узорных жанраў нацыянальнай літаратуры. Камедыя займала «камандныя вышыні» ў драматургіі не толькі ў БССР, але і далёка за яе межамі. Маюцца на ўвазе камедыйныя творы Кандрата Крапівы, Андрэя Макаёнка, Аляксея Дударава.
    Народны гумар, іронія, самаіронія, добразычлівае пакепліванне, уедлівы сарказм гэтыя формы мастацкага смеху складаюць нацыянальную адметнасць беларускай літаратуры, падмурак традыцыі, якой жывіцца сучасная камедыяграфія. Яны тлумачаць сакрэт жывучасці, працяглай актуальнасці камедыйных твораў, нібыта шчыльна прывязаных да свайго часу. У першую чаргу гэта датычыцца Кандрата Крапівы, байкапісца і камедыёграфа, чые творы, напісаныя ў 1920-1930 гг., не губляюць сваёй актуальнасці і сёння.
    У 1970-1980 гг. вызначылася тэндэнцыя беларускай камедыяграфіі да праблемнасці, філасафічнасці, шырыні абагульнення. Пры гэтым захоўвалася традыцыйная рыса беларускай камедыі момант прадбачання.
    Этапным творам, які засведчыў гэтую тэндэнцыю, стала філасофская камедыя Кандрата Крапівы «Брама неўміручасці» (1973). У п’есе ствараецца эксперыментальная сітуацыя: а што, калі б раптам чалавецтва, чалавек пазбавіліся б свайго адвечнага фатуму смерці? У сусветнай драматургіі гэтае пытанне ўзнікала і раней. Напрыклад, у сацыяльна-фантастычнай п’есе чэшскага пісьменніка Карэла Чапэка (1890-1938) «Сродак Макропуласа» (1922) ствараецца аналагічная эксперыментальная сітуацыя. Пра доўгажыхарства марылі, між іншага, Бернард Шоу («Назад, да Мафусаіла»), Францішак Аляхновіч («Круці не круці трэба памярці»),
    У п’есе Крапівы праводзіцца дэталёвы, прыватны аналіз грамадства, крытэрыем якога служыць стаўленне да неўміручасці. Праз выпрабаванне неўміручасцю праводзіцца стракаты натоўп незвычайных асоб: караўкіных, застрамілавых, скараспеяў, васюкоў, якія на вачах «самавыкрываюцца» як сатырычныя тыпы. Палітра
    сатырычных фарбаў у характарыстыцы гэтых монстраў надзіва яркая. Блатмайстар, махляр, бюракрат яны ўсе плішчацца ў неўміручасць, каб «вечна жыць і не тужыць». Прасвечваецца жывёльная, амаль інстынктыўная частка іх істотаў. У гэтым персанажы камедыі нагадваюць местачковых абывацеляў з рамана Андрэя Мрыя «Запіскі Самсона Самасуя» (Сом, Лін, Самчык).
    Паўстае пытанне: дык хто ж неўміручы? Сацыяльнае зло аказваецца больш жывучым, чымсьці дабро. Узброенае неўміручасцю, зло пагражае ператварыць свет у суцэльны кашмар, бясконцую драму абсурду. Каб гэта не адбылося, памочніца Дабрыяна Наташа абвяшчае вучоным мужам пра смерць «неўміручага» лабараторнага пацука. I ўсе з палёгкай уздыхаюць.
    Мікола Матукоўскі (1929-2001) таксама паспрабаваў стварыць высокую, інтэлектуальную камедыю. Гэты пошук рэалізаваўся ў адной з самых папулярных п’ес гэтага драматурга камедыі «Мудрамер» (1987). У гэтым творы мы знаходзім яшчэ больш прыкмет, што паказваюць на імкненне аўтара да інтэлектуалізацыі. Як і ў п’есе «Брама неўміручасці», экспазіцыю камедыі складае фантастычнае адкрыццё, з якога вынікае эксперыментальная сітуацыя. Вынаходнік Мурашка сканструяваў прыбор, які вымярае... чалавечую дурноту. У наш час, калі ў грамадскай сістэме выпрабоўваюцца ўсялякія тэсты, каэфіцыенты і рэйтынгі дзеля выяўлення інтэлектуальных здольнасцей чалавека, вынаходства Мурашкі не выглядае навуковай забаўкай або драматургічнай умоўнасцю. He менш вострым выглядае пытанне пра адпаведнасць разумовых здольнасцяў чалавека той пасадзе, якую ён займае. Свет надалей дзівіцца арыгінальным, не пралічаным як след праектам, не менш экстравагантным, чым «курынае» вынаходства Залівакі.
    Сучаснае жыццё дае штуршок нараджэнню мноства сюжэтаў, тыпажоў, сітуацый для стварэння паўнавартаснага камедыйнага дзеяння. Існуе значнае кола драматургаў, надзеленых талентам і інтуіцыяй камедыёграфа: Аляксей Дудараў, Анатоль Дзялендзік, Андрэй Федарэнка, Уладзімір Сауліч, Дзмітрый Бойка, Максім Клімковіч, Міраслаў Адамчык (Шайбак), Мікола Казачонак, Алег Ждан, Галіна Багданава, Лявон Вашко...
    Разам з тым, рэаліі XXI стагоддзя такія, што глядач чакае ад драматургіі і тэатра не толькі сацыяльнай вастрыні і канфліктнасці, але і непадробнай гармоніі, ачышчэння ад жыццёвага бруду, дабраты і сентыментальнасці. Ці магчымае гэта ў жанры меладрамы, да якога відавочна дрэйфуе сучасная п’еса?
    У сучаснай беларускай драматургіі найбольш трывала жанр меладрамы рэпрэзентуюць п’есы Галіны Каржанеўскай (нар. у 1950 г.), Алены Паповай (нар. у 1947 г.), Святланы Бартохавай (нар. у 1956 г.). Пацвярджаецца заканамернасць: жанчыны болып тонка ўспрымаюць інтымныя перажыванні, тыя псіхалагічныя нюансы, з якіх пачынаецца каханне і з якімі яно вычэрпвае сябе. Жаночая інтуіцыя дапамагае ім вастрэй адгукацца на праблемы побыту, заўважыць значнасць дэталяў, якія мужчыну-літаратару могуць паказацца нязначнымі.
    У меладрамах Каржанеўскай «Мора, аддай пярсцёнак» (1987), «Вірус» (апубл. у 1997) нямала загадкавага. Хто вінаваты ў канфлікце паміж закаханымі людзьмі, сямейнікамі? Чаму ніяк «не склейваецца» патрушчанае шчасце? Hi час, ні ўзрост, ні жыццёвы вопыт не дапамагаюць персанажам здабыць цярплівасць, уменне дараваць.
    ІГесы Алены Паповай не ў меншай ступені надзеленыя побытавымі перыпетыямі, з якіх вырастаюць жыццёвыя драмы жанчын і мужчынаў. Імя Алены Паповай, яе творы, напісаныя на рускай мове, добра вядомы і па-за межамі Беларусі. Яе п’есы ставяцца ў многіх тэатрах Беларусі і замежжа. Папулярнасці твораў Паповай на Бацькаўшчыне спрыялі іх пераклады на беларускую мову, зробленыя Раісай Баравіковай. У драме «Аб’ява ў вячэрняй газеце» (1985, паст. 1982) даследуецца актуальная да сённяшняга часу, мажліва, яшчэ больш надзённая, чым у 80-я гады, праблема гарадской малакамунікабельнасці, адчужэння, якое ўзнікае паміж гараджанамі, насельнікамі мегаполісаў. Жыццё, сацыяльныя працэсы, час гэтак істотна ўплываюць на лёсы персанажаў Алены Паповай, што да жанру меладрамы яе творы можна аднесці толькі з пэўнымі агаворкамі. Так, драма «Развітанне з радзімай» (паст. 1998) прысвечана надзвычай актуальнай тэме. У гэтым творы паказваецца ператварэнне грамадзяніна краіны ў эмігранта.
    Святлана Бартохава, якая апошнім часам таксама плённа працуе ў жанры меладрамы, шукае «падвышэнне» жанру за кошт паглыблення ў праблемы маральна-этычнай адказнасці за лёс сям’і, паказ перыпетыяў гендарных адносін і аналіз прычынаў адвечнай згоды / барацьбы полаў (п’есы «Поле бітвы», паст. у 2001; «Няпрошаны госць», паст у 2005).
    Малады драматург Дыяна Балыка (нар. у 1979 г.) спрабуе прарвацца праз бытавізм праз пастаноўку вострасацыяльных праблем, у прыватнасці, барацьбы са СНІДам і наркаманіяй («Белы анёл з чорнымі крыламі», паст. у 2006), эфектны, нават рызыкоўны псіхааналіз («Раман+Юлія», паст. у 2008; «Псіхааналіз для псіхааналітыка», паст. у 2007). I гэта сведчыць пра тое, што сучасная драма сёння знаходзіцца ў стане руху, шукаючы сваю гармонію са зменлівым, пераходным часам, што адбіваецца на яе жанравых формах, даволі часта сінтэтычных, мадыфікацыйных, новаствораных.
    Па-свойму спрабуюць актывізаваць жанр меладрамы і аўтарымужчыны (Яўген Таганаў, Пятро Васючэнка, Аляксей Дудараў), якія таксама звяртаюцца да тэмы сям’і, кахання, гендарных стасункаў.
    Ёсць літаратурны жанр, дзе шчаслівы фінал падказваецца ягонай прыродай. Гэта казка. А казка сёння тое, што перадусім падтрымлівае дзіцячую п’есу. Сёння пішуць для дзяцей Анатоль Вярцінскі, Пятро Васючэнка, Аляксей Дудараў, Раіса Баравікова, Галіна Каржанеўская, Сяргей Кавалёў, Ігар Сідарук, Максім Клімковіч, Міраслаў Адамчык (Шайбак), Уладзімір Ягоўдзік, Людміла Рублеўская, Зінаіда Дудзюк, Уладзімір Сіўчыкаў, Ірына Масляніцына, Яўген Конеў ды іншыя. Шмат хто з іх грунтуе свае творы на фальклорным матэрыяле, стварае вобраз сучаснага рыцара...
    Аляксей Дудараў. Феномен надзвычайнага поспеху Дударава (нар. у 1950 г. у вёсцы Кляны на Дубровеншчыне), творы якога ўжо не раз згадваліся вышэй, на пачатку яго творчага шляху ў немалой ступені тлумачыцца такім нязвыклым для тагачаснага гледача і крытыка спалучэннем сур’ёзнага і гуллівага. Гэта быў як бы выклік афіцыёзу, што патрабаваў ад пісьменніка або быць адназначна сур’ёзным, або жартаваць... на дазволеныя тэмы. Paa-
    ам з тым, неад’емнай і традыцыйнай рысай беларускай драмы заўсёды быў пакутлівы роздум над складанымі, заблытанымі жыццёвымі рэаліямі. Дудараў, яскравы прадстаўнік сучаснай нацыянальнай драматургіі, арыентуецца ў сваёй творчасці менавіта на праблемнасць.