Герой, унутрана супярэчлівы, дзівакаваты і злавесны адначасова, прынёс першы відавочны поспех Дудараву-драматургу. Гэта Андрэй Буслай, галоўны персанаж драмы «Парог» (1981). Некаторыя крытыкі не ўхвалялі выбар галоўнага героя. He маглі зразумець, чаму ў якасці рэзанёра і філосафа вы- ступае алкаголік Буслай, дэмаралізаваная, разбэшчаная, цынічная асоба? Адзначалася і пэўная запазычанасць фабулы: гісторыя з уваскрэсеннем нябожчыка. Буслай спраўна выконваў амплуа тэатральнага блазна. Змрочна весяліўся сам, кпіў з свайго становішча, весяліў гледача. Кепікі, блазнаванне, «чорны гумар» абалонка, за якой хаваецца прытоены боль. Смех, як і гарэлка, для героя своеасаблівае выйсце са стану апатыі, абыякавасці, духоўнай ляноты, якія ён адчувае вакол сябе і ў сабе. Дабрату Буслай шукае не ў бесклапотным цвярозым жыцці, а ў п’яным чадзе: «Калі п’яны, мне ўсіх шкада, я ўсіх люблю... У мяне ў п’янага слёзы з вачэй ад замілавання людзьмі, дрэвамі, зямлёй... Усім-усім!..» Як Чужаніца з аднайменнага рамана Альбэра Камю, Буслай кіруецца ў жыцці толькі эмацыянальнымі імпульсамі, інстынктамі, але не адчувае ад такога бесклапотнага існавання ўнутранага разняволення. Наадварот, невядомая трывога і незадаволенасць сабой пачынаюць усё часцей яго непакоіць. Бліжэй да фіналу паводзіны Буслая істотна мяняюцца: ён перастае асуджаць іншых, пачынае пошукі выйсця, маральнага самаўдасканалення. У фінале п’есы хлопчык не пазнае бацьку, просіць Андрэя расказаць казку (ізноў казку, якая нібыта можа кагосьці выратаваць!). Казкі не будзе. «БУСЛАЙ (бярэ хлопчыка нарукі). Зараз, зараз, сыночак... (Прытуляе да сябе). Жыў-быў... (Успамінае). Жылі-былі... (Намагаецца ўспомніць). Жылі-былі... (3 жахам). He памятаю... (Апускаецца на падпогу)». Праглядаецца сімвалічны вобраз «парога», мяжы, за якой пачынаецца незваротны распад чалавечай асобы, духоўная смерць, якая набывае куды больш пачварныя формы, чым фізічная. «Парог» апакаліпсіс, крушэнне свету, не сусвету, але свету адной чалавечай асобы. Тэма адказнасці чалавека перад сусветам за сваё асабістае «я», за жыццё, падараванае яму Богам, атрымала своеасаблівы працяг у драме «Вечар» (1982). I ў гэтым творы мы назіраем адмысловае і арганічнае спалучэнне камічнага і трагічнага, смешнага і паважнага. Без гумару, смеху, блазнавання гісторыя пра трох пажылых людзей Гастрыта (Мікіту), Мульціка (Васіля), Ганну, што дажываюць свой век у закінутай, «неперспектыўнай» вёсцы, дзе мноства пустых хат з пазабіванымі аканіцамі, магла б ператварыцца ў дыдактычную драму або ў трывіяльную п’есу, у якой тлумачылася б, чаму моладзь пакідае вёску. Аляксей Дудараў стварыў каларытныя, шматмерныя характары. Вобраз Ганны здаецца досыць знаёмым, традыцыйным. Кабета пражыла доўгае жыццё і так нарабілася на сваім вяку, што пад старасць не засталося сілы, каб утрымаць каля сябе няўдалага сына. Ганна мудрая і разважлівая. Яе мудрасць адметная. Яна бачыць дабро і зло, як бы яны не перамешваліся, не перапляталіся ў жыцці. Яна не суддзя чужым учынкам. Яна на дабро адказвае дабром, здольная спачуваць іншым, дараваць крыўду, калі на тое ёсць хаця 6 маленькая падстава. А Мульцік? На першы погляд, гэта ужо знаёмы нам тыпаж дзівака, які размаўляе з сонцам і з тэлевізарам, старшыні калгаса прапаноўвае свае паслугі ў якасці «жывога барометра». Ён строгі суддзя ўсім грахам Гастрыта і адначасова яго літасцівы «адвакат». Пакутнік, працаўнік, прапаведнік і балбатун, блазан перш чым паміраць, ён спачатку правядзе «генеральную рэпетыцыю» і гэтым не на жарт напалохае сваю «маладую жонку» Ганну. Гума- рыстычнае стаўленне да смерці, да ўласнай старасці і нямогласці, да ўніверсальнай жыццёвай недасканаласці усё гэта стасуецца з самымі лепшымі якасцямі беларускай ментальнасці. За гэтыя якасці, уласна кажучы, беларуса любяць у сусветнай супольнасці, з-за іх ён часта і церпіць... Гастрыт найбольш супярэчлівы, складаны вобраз. Ніхто з персанажаў столькі разоў не будзе мяняць сваіх паводзін на працягу дзеяння так, як ён. Недаверлівы, хваравіта зайздрослівы да чужой радасці такі ён у першай сцэне, дзе дапытваецца ў Мульціка, ці пішуць яму дзеці. Хцівы, раз’юшаны, гатовы з нажом у руках бараніць сваё «папяровае шчасце» у сцэне з выйгрышным латарэйным білетам. Безабаронны перад голасам сумлення, што абудзілася ў ім, ён глушыў яго ў сабе да самай апошняй хвіліны... Героі гэтай драмы вядуць няспынны этычны пошук, сутнасць якога не вынаходніцтва новай рэлігіі і новых маральных прынцыпаў, а вяртанне да старых, занядбаных гуманістычных каштоўнасцяў. Пра гэта сведчаць, яшчэ раз нагадаю, словы Мульціка: «Разумней любові, шкадавання і слёз людзі нічога не прыдумалі». Складовыя часткі гэтага пошуку: ачышчэнне, споведзь, пакаянне. Першым паўнавартасным гістарычным творам Дударава сталася трагедыя «Купала» (1994), сцэнічная версія якой (пастаўлена ў Купалаўскім тэатры) .мае назву «Князь Вітаўт». Пра перайманне Дударавым драматургічнага стылю Шэкспіра сведчыць і пабудова масавых сцэн, імклівая змена месца дзеяння, умоўнасць дэкарацый, канцэнтрацыя мастацкага часу, пераключэнне стылявых рэгістраў, чаргаванне паэтычных і празаічных фрагментаў, прысутнасць нароўні з высакароднымі персанажамі прасталюдзінаў і блазнаў. Сцэны з удзелам міфалагічных бостваў, духаў (Купалы, беражніц) нагадваюць вядзьмарак у трагедыі «Макбет» і лясных духаўу камедыі «Сон у летнюю ноч». Эпізоды зудзелам гістарычных персанажаў маюць шмат агульных рысаў з шэкспіраўскімі хронікамі, у якіх паказваюцца перыпетыі вайны Пунсовай і Белай ружы. Трагедыя Аляксея Дударава, напісаная на аснове дакументальна-гістарычнага матэрыялу, належыць не толькі да жанру гістарычнай драмы, але мае ў сабе і прыкметы драматычнай паэмы, што збліжае твор з паэмамі Аркадзя Куляшова «Хамуціус» і Міколы Арочкі «Крэва». Сэнсавым цэнтрам гістарычнага твора Дударава зяўляецца вырашэнне канфлікту паміж князямі Вітаўтам і Ягайлам, выратавальнае як для палітыкаў, так і для дзяржавы пагадненне. Гэта якраз той кампраміс, які мае маральнае апраўданне. Абодва князі здолелі пераступіць цераз асабістыя амбіцыі, узаемныя крыўды дзеля карысці Бацькаўшчыны, падаць адзін аднаму рукі. Арыентацыя на этычны пошук існуе і ў іншых творах Аляксея Дударава «Злом» (1989), «Вежа» (у сааўтарстве з Уладзімірам Някляевым, 1991). Тэма пакаяння, вяртання да трагічных калізій былога сталая традыцыя сучаснай драматургіі. Да п’есы Дударава «Вечар» тэматычна блізкі драматургічны твор Уладзіміра Бутрамеева (нар. у 1953 г.) «Страсці па Аўдзею» (1990). Вобраз селяніна-аднаасобніка Аўдзея, выведзены Бутрамеевым, можна параўнаць з героямі твораў Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Івана Мележа. Падстава для параўнання неадольнае жаданне мець кавалак сваёй зямлі, гаспадарыць на ёй, мець плён ад працы, быць гаспадаром лёсу. Праз вобраз Лявона Бушмара Чорны спрабаваў паказаць, як праяўляецца ў чалавеку прыроджаны інстынкт уласніка. У «Палескай хроніцы» Мележа гэтае ж пачуццё выглядае як псіхалагічная адметнасць Васіля Дзятліка жаданне займець кавалак выдатнай ворнай зямлі, «той, што каля цагельні». Уладзімір Бутрамееў паказвае гэтае жаданне Аўдзея як абсалютна натуральнае. Гісторыя раскулачвання Аўдзея падаецца як ачышчальная пакута, як ахвярніцкі акт адсюль і евангельская назва спектакля... Сучасны раман і эсэ Сучасная літаратура ў свеце вылучаецца сваёй схільнасцю да эсэістыкі. Нават раманы і вершы шмат каго з вядомых сённяшніх творцаў у сваёй сутнасці эсэістычныя. Сярод прадстаўнікоў сучаснай «сур’ёзнай» прозы шырока вядомыя імёны нобелеўскіх лаўрэатаў партугальца Жузэ Сарамагу (1922-2010), ірландца Шэймаса Хіні (1939-2013), японца Кэндзабура Оэ (нар. у 1935 г.), трынідадца Відх’яхара Нэйпала (нар. у 1932 г.), перуанца Марыё Варгаса Льёсы (нар. у 1936 г.), паўднёваафрыканца Джозэфа Кутзэ (нар. у 1940 г.), а таксама амерыканца Джона Апдайка (19322009), мексіканца Карласа Фуэнтэса (1928-2012), немца Патрыка Зюскінда (нар. у 1949 г.), канадкі Маргарэт Этвуд (нар. у 1939 г,), украінкі Аксаны Забужка (нар. у 1960 г.) і інш. Раманы і эсэ Мілана Кундэры. У шэрагу гэтых імёнаў адметнае месца займае чэшскі празаік і эсэіст Мілан Кундэра (нар. у 1929 г. у чэшскім Брно), які піша свае творы па-чэшску і па-французску. Кундэра вядомы сваім трапяткім стаўленнем да жанру рамана як такога. У грунтоўным эсэ «Парушаныя тастаменты» (1993) ён прасочвае гісторыю станаўлення мастацтва еўрапейскага рамана і вызначае яго галоўныя прыкметы: дух гумару, імправізацыйны характар кампазіцыі, прыпадабненне да гульні; паэтызацыя «шэрага на шэрым тле» і г. д. У сваіх уласных раманах Мілан Кундэра не займаецца палітычнай рыторыкай, хоць яго асабісты лёс чалавека, які мусіў пакінуць радзіму пасля вядомых падзей 1968 г., здаецца, апраўдаў бы такі яго падыход. Чэшскі пісьменнік адкідае псіхалагічны раман ва ўсіх яго разнавіднасцях. Ён адмаўляецца ад унутраных маналогаў, але свядома пазбягае і традыцыйных апісанняў. Яго творы аналітычныя, прадуманыя ў кожнай дэталі, у пэўнай ступені халодныя. У гэтым Кундэра выяўляе сябе як паслядоўнік Дэні Дзідро, Франца Кафкі, Роберта Музіля, Германа Броха. Мілана Кундэру цікавіць перадусім драма асобы, уцягнутай у працэсы Гісторыі і трактаванай як «пэўная экзістэнцыяльная сітуацыя». Гісторыя заганяе чалавека ў пастку, з якой няма выйсця. Кундэравы героі звычайна церпяць паразу. Самым вядомым раманам Мілана Кундэры лічыцца «Невыносная лёгкасць быцця» (1984). Твор пачынаецца разважаннямі пра ніцшэанскую дактрыну «вечнага вяртання». Верагоднасць таго, што існыя факты могуць у будучыні паўтарацца, дадае нашаму існаванню нешта кшталту «цяжару». Калі, аднак, думка філосафа памылковая, дык наш побыт мімалётны і непаўторны набывае рысы запоўненай клопатам «лёгкасці». Менавіта з гэткім адчуваннем жывуць галоўныя героі рамана: пражскі лекар Томаш і яго жонка, правінцыйная кельнерка Тэрэза. Іх саюз ад самага пачатку абапіраецца не на ўзаемнае каханне, а на «эратычнае сяброўства». Падзеі 1968 г., калі Чэхаславакію акупуюць войскі СССР і іншых краін Варшаўскай дамовы, спіхваюць Тэрэзу і Томаша на ўзбочча жыцця. «Няскораныя» людзі трапляюць у глухую правінцыю, дзе Томаш мусіць працаваць шафёрам на грузавіку. Па-майстэрску напісаныя апошнія раздзелы рамана, дзе апавядаецца пра смерць герояў твора і пра смерць іх улюбёнага сабакі Карэніна як выдаецца, самага вернага сябра пары абсалютна самотных людзей... Творы Мілана Кундэры, у параўнанні з неабарочнай прозай шмат каго з яго сучаснікаў з Паўднёвай Амерыкі і Еўропы, могуць падавацца халаднаватымі й аскетычнымі, а ў параўнанні з эксперыментамі мадэрністаў і постмадэрністаў нават амаль што традыцыйнымі. Фактам, аднак, застаецца тое, што сёння іх чытаюць як высакалобыя інтэлектуалы, гэтак і значная частка тых, каго прынята называць масавым чытачом.