• Газеты, часопісы і г.д.
  • Словы ў часе і прасторы Літаратура апошняга стагоддзя

    Словы ў часе і прасторы

    Літаратура апошняга стагоддзя

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 394с.
    Мінск 2015
    118.23 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    калі яе ўрокі не былі ў час засвоеныя. Герой рамана Андрэй Грынкевіч дзівак, вандроўнік, рамантык, рыцар духу. Але ніяк не «ўздыхалыіік», як яго ахарактарызаваў псеўдакрытык Якаў Герцовіч. Андрэй успрымае сябе як асобу, гістарычна, нацыянальна, індывідуальна непаўторную, і ў адпаведнасці з гэтым паводзіць сябе. Ён свядома супрацьстаўляе сябе ўсякім Ліпскім, што «рагочуць з голых багоў», Стаўровым, якія «не вераць ні ў бога, ні ў д’ябла, сытыя, налітыя крывёй, абыякавыя да зямлі», Кальцовым, што «громяць Аксінню з “Ціхага Дона”», Пружыніным, якія робяць «першым героем рускай гісторыі апрычніка». Андрэй узгадаваўся ў іншы час, выхаваны ў іншых традыцыях і рашуча адкідае ўсё, што прасякнута нізкімі інтэнцыямі і грубай экспрэсіяй, арыентавана вузкаўтылітарна, заблытана пошлымі жыццёвымі асацыяцыямі. Ён адпачатку арыентаваны на высокадухоўнае ў жыцці, звязанае з гераізуючымі тэндэнцыямі ў гісторыі. Яго змаганне за чысціню чалавечых адносін, за сумленнасць, за высокае каханне да жанчыны змяшчае ў сабе вялікі грамадскі змест. Такім людзям вельмі цяжка ў жыцці, яны часта застаюцца незразуметымі, шчасце існуе як бы не для іх. Натуральна, што твор заканчваецца трагедыяй.
    У 1961 г. выйшаў у свет зборнік прозы Уладзіміра Караткевіча «Блакіт і золата дня», куды ўвайшлі цудоўныя гістарычныя апавяданні «Кніганошы», «Лятучы галандзец», дэтэктыўнапрыгодніцкія аповесці «Сівая легенда» і «Цыганскі кароль». У 1964 г. апублікаваная гісторыка-дэтэктыўная аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха», пасля якой імя пісьменніка набыло незвычайную папулярнасць. Гэтаму садзейнічаў захапляльны сюжэт з неверагоднымі прыгодамі, таямніцамі, экзотыкай, гісторыя рамантычнага кахання беларуса-адраджэнца і маладой гаспадыні запушчанага маёнтка. У беларускай мінуўшчыне, як засведчыў сваім творам Караткевіч, былі свае Робін Гуды, высакародныя, адважныя, духоўна адораныя, свабодныя змагары за шчасце людзей. «Несур’ёзны» дэтэктыўны жанр выкарыстоўваўся аўтарам, каб сказаць пра сур’ёзныя рэчы. Акрамя чыста мастацкай задачы, у аўтара, свядомага беларуса, была звышзадача з дапамогай папулярнага жанру пашырыць чытацкую аўдыторыю.
    Раман-дылогія «Каласы пад сярпом тваім» (1964-66) стаўся першым у беларускай прозе буйным творам, які даў такі шырокі паводле маштабу малюнак цэлай гістарычнай эпохі. ГІаказваецца пярэдадзень паўстання 1863 г., працэс збірання нацыянальна свядомых сіл, выспявання беларускай ідэі, нарастання народнага незадавальнення. Героямі з’яўляюцца і рэальныя гістарычныя персанажы і створаныя аўтарскай фантазіяй мастацкія вобразы. Сярод апошніх шляхціц Алесь Загорскі, адзін з паплечнікаў Кастуся Каліноўскага, рамантык, захоплены думкай пра былую славу Беларусі і мараю пра яе адраджэнне. Алесь блізкі да простага люду, абараняе годнасць сваіх вясковых сяброў. У той жа час, ён генератар новых ідэй, узнаўляе і прапагандуе ў масавай свядомасці ідэю беларускай самабытнасці і дзяржаўнай незалежнасці. Сярэдзіна XIX ст. прадстаўленая ў рамане шматстайнасцю грамадскіх плыняў, мноствам характараў і лёсаў. Аўтар меркаваў давесці сваё апавяданне да падзей 1863 г„ але абмежаваўся стварэннем аповесці «Зброя» (каля 1964, апубл. у 1979), якая адначасова з’яўляецца фрагментам задуманага палатна і самастойным творам. У аповесці апавядаецца пра адзін з эпізодаў змагання, у якім выявілася патаемная сувязь беларускіх шляхецкіх рэвалюцыянераў-дэмакратаў з агульнарасійскім рэвалюцыйным рухам. Караткевіч у сваім творы ішоў паралельна з даследчыкамі-гісторыкамі, якія ў гэты час адкрывалі шмат новага ў архівах пра паўстанне, і разам з імі ствараў новую канцэпцыю гісторыі.
    Мастацкі талент Караткевіча шматбаковы, творчыя задумы ўсё болып смелыя і маштабныя. Раман «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1966), які суправаджаецца іранічным падзагалоўкам «Евангелле ад Іуды», узнаўляе той момант нашай гісторыі, калі беларусы толькі-толькі пачалі ўсведамляць сябе асобнай з’яваю. У гэтым ён падобны да тагачасных жыхароў Еўропы, якія жылі ідэямі вялікага Адраджэння і адчувалі сябе духоўна разняволенымі. У творы пануе стыхія міфалагічнага рэалізму, што дазваляе аўтару спалучыць рэальнае і фантастычнае, гістарычна-праўдзівае і паэтычна-рамантычнае. Юрась Братчык, які «з лёгкосці якой умысліў або рачэй з роспачы імя ўзверхность Хрыста господа собе прыпісаў
    і прівлашчаў», шмат чым нагадвае іншых караткевічаўскіх герояў. Жывы чалавек, якому ўласцівае ўсё чалавечае, дагоднік чэраву, ён вырастае ў духоўную асобу. Блазан і дзівак, ён у вырашальны момант становіцца самім сабой, рыцарам духу, змагаром, які «азарае бязлітасным смертаносным святлом тую ўтульную і цёмную гнойную жыжку», у якой кішэлі сярэднявечныя цемрашалы, «рыцары нажа», «слугі д’ябла». Уладзімір Караткевіч стварае яшчэ адзін, ужо сучасны апокрыф пра пакуты і ўзнясенне найлепшых прадстаўнікоў Беларусі, якія зноў і зноў паўтараюць Хрыстовы шлях.
    Гістарычныя версіі празаіка звычайна будуюцца на грунтоўным вывучэнні архіваў, усебаковым даследаванні першакрыніц. Яго інтуіцыя засноўваецца на бліскучай эрудыцыі. Караткевіч разумеў, што на гэтым свеце ўсё мае сваю мяжу, а дакладная карціна ўзнікае ў выніку творчага пошуку шмат якіх людзей. Вось чаму да зробленага самім сабой звыкла адносіўся паўсур’ёзна. Пра свой апошні раман «Чорны замак Апьшанскі» (1979) ён пісаў як пра «напаўзабаўку, у якой, аднак, таксама ёсць схаваны сэнс і яшчэ сёе-тое». Герой рамана Антон Косміч, «звычайны чалавек у вялікім горадзе», палеолаг, мясцовы Пінкертон, які ўмее «ўблытвацца ў розныя прыгоды», раскрывае таямніцу Альшанскага замка. На справе атрымліваецца, што ён раскрывае не менш і не больш, як таямніцу самой беларускай гісторыі. Як і ў кожным сапраўдным дэтэктыве, у творы метадамі «дэдукцыі», падмацаванымі выключнай інтуіцыяй, расследуецца злачынства, у якім засяроджана не толькі «праўда» моманту, але і нешта значнае, маштабна гістарычнае. Менавіта гісторыя кажа сваё апошняе слова ў заблытанай справе, якую спрабуе раскрыць Антон Косміч.
    Аўтар ставіць і сам спрабуе адказаць на пытанні, якія хвалююць кожнага чалавека: Чаму зло ў змаганні з дабром застаецца непераможным? Які ўдзел у гэтым змаганні прымае кожны з нас? Ці шмат залежыць у свеце ад асобы? Нарэшце, у якой ступені можна давяраць «прыватнаму дэтэктыву», таму ж Космічу, які штодня нешта разгадвае? А ён жа ўзяўся расследаваць «самую неверагодную гісторыю, якая толькі адбылася на зямлі беларускай за апошнія чвэрць стагоддзя». Чалавек, сцвярджае Караткевіч, мусіць
    стаць свабодным, каб «распарадзіцца сабой». Толькі тады ў свеце знікнуць «нянавісць, вераломства, подласць, смяротны жах і сама смерць».
    Пяру Уладзіміра Караткевіча належаць таксама: аповесць «Ладдзяроспачы» (1968), адна з найлепшых у літаратуры фантастычных гісторый пра сустрэчу Чалавека са Смерцю; цудоўнае эсэ «Зямля пад белымі крыламі» (1971-77), некалькі кінасцэнарыяў, казкі для дзяцей, мноства праніклівых водгукаў пра творы сучаснікаў. Пасля скону пісьменніка былі апублікаваныя апавяданні «Мапенькая балерына», «Вялікі Шан-Ян», дзённік, лісты.
    У драматычных творах Караткевіча праглядаецца пэўнае адзінства, якое лучыць іх у цыкл. Гэтыя чатыры п’есы «Кастусь Каліноўскі» (1978), «Званы Віцебска» (1974), «Калыска чатырох чараўніц» (1982), «Маці Урагану» (паст. у 1988), літаратуразнавец Адам Мальдзіс прапанаваў лічыць драматычнай тэтралогіяй. ІГесы пералічаныя паводле храналогіі тых гістарычных падзей, якія яны адлюстроўваюць. Атрымліваецца, што кожны твор уводзіць гледача ў новае стагоддзе, пачынаючы ад сямнаццатага. У кожным стагоддзі драматург вылучае крызісную, сімптаматычную падзею: паўстанне ў Віцебску і забойства Іасафата Кунцэвіча, крычаўскае паўстанне пад кіраўніцтвам Васіля Вашчылы, паўстанне Кастуся Каліноўскага, юнацтва Купалы і пярэдадзень «нашаніўскага» адраджэння. Драматург вылучае кульмінацыйныя эпізоды беларускай гісторыі, што вызначалі лёс нашай дзяржавы.
    «Формула гісторыі», вынайдзеная Караткевічам, яго творчы досвед, адкрыты ім мацярык беларускай гісторыі мелі не толькі літаратурны, але і грамадскі рэзананс. Заслуга і подзвіг Уладзіміра Караткевіча ў тым, што ён абудзіў у душы беларусаў гістарычныя ўспаміны пра слаўнае мінулае роднага краю. Яго творы яркімі ідэямі, вобразамі, моваю прыкметна пашырылі чытацкую аўдыторыю, выхавалі некалькі пакаленняў свядомых беларусаў.
    Іван Навуменка і Іван Чыгрынаў. Досвед ваеннага юнацтва прайшоў чырвонай ніткай праз творчасць гэтых празаікаў. Іван Навуменка (1925-2006; нарадзіўся ў мястэчку Васілевічы на
    Гомельшчыне) юнаком пайшоў у партызаны, потым ваяваў у складзе Чырвонай Арміі. Пасля вайны завочна закончыў Белдзяржуніверсітэт, у сталыя гады зрабіўся вядомым літаратуразнаўцам, доктарам філалагічных навук, акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук. Іван Навуменка напісаў шэраг раманаў, найбольш вядомыя сярод якіх «Сасна пры дарозе» (1962), «Смутак белых начэй»
    (1979), «Асеннія мелодыі» (1987), «Дзяцінства. Падлетак. Юнацтва» (1999). Але ці не ў найбольшай ступені яго талент выявіўся ў навелістыцы. Менавіта ў сваіх апавяданнях Навуменка стварыў запамінальны вобраз пакалення аднагодкаў аўтара, сталенне якіх прыпала на гады Другой сусветнай вайны. У апавяданні «Хлопцы самай вялікай вайны» (1970) дыспазіцыя пачынаецца з эпізоду, калі сямнаццацігадовыя, такія, як у сваю пару ён, з вёскі ідуць на вайну. Аповед вядзецца ад імя Віктара Пасашкі, які прыгадвае падзеі «самай вялікай вайны», удзельнікам якіх ён быў. 3 першай старонкі апавядання ўзнаўляюцца ўражанні і назіранні Віктаравага франтавога жыцця. Гэтыя назіранні падобныя да кароткіх паведамленняў салдацкіх лістоў. Эшалон ідзе праз гэтую, праз іншую станцыю, вось, дайшлі лісты ад хлопцаў, якія былі мабілізаваныя два тыдні раней... Віктар Пасашка распавядае пра трагічны лёс моладзі 1925 года нараджэння, абсалютная большасць якой, прызваная ў дзейную армію, не дачакалася Дня перамогі. Змена ракурсаў погляду, шматвымернасць аповеду надаюць невялікаму апавяданню рысы буйнога эпічнага палатна. Фінал твора, аднак, пададзены скупымі і суровымі штрыхамі. Няма падстаў быць шматслоўным, калі суразмоўцы Віктара Пасашкі даведваюцца, што стрыечны брат Адам загінуў каля Дняпра, калі абыходзілі Оршу; Пеця Герасімаў дайшоў аж да Гродна, але на беразе Нёмана быў смяротна паранены; Васіль Міхальчук прапаў без звестак... Такая праўда бязлітаснай