(1963), «Дыханне» (1966), Мы здалёку ўбачылі свабоду I яшчэ не вырваліся з пут... Божа, He дабаў Майму народу Пошасці, Няпраўды I пакут... Жыццёвай мудрасцю і адначасова верай у будучыню напоўненыя радкі вершаў Генадзя Бураўкіна са зборнікаў «Паміж зоркай і свечкаіі» (2000), «Жураўліная пара» (2004), «Лісты да запатрабавання» (2010): .. .He прымяраю рускую ліўрэю. Яна мне не да твару, Далібог. Мне хочацца, як ціхаму яўрэю, Пацалаваць бацькоўскі свой парог... (3 верша «Я не шукаю прывіднага шчасця...», каля 2000). Або: У подлы час не проста быць няподлым, Ісці сваёю подлаю ступой, Калі не вераць Hi слязам, Hi модлам I гнуцца перад сілаю тупой... (3 верша « У подлы час не проста быць няподлым...», каля 2010). Пранікнёны лірызм і прынцыповая, але зусім не агрэсіўная публіцыстычнасць паэзіі сталага Генадзя Бураўкіна, несумненна, будуць хваляваць новыя і новыя пакаленні чытачоў. Мажлівасці паэтычнага беларускага слова, раскрытыя Рыгорам Барадуліным, іншымі прадстаўнікамі «філалагічнага пакалення», паспрыялі ўпэўненаму прыходу ў «высокую» беларускую паэзію шмат якіх неардынарных і, безумоўна, адметных сваёй стылістыкай паэтаў, пра якіх гаворка пойдзе ніжэй. Паэзія і проза Уладзіміра Някляева. Гэты надзвычай таленавіты творца (нар. у 1946 г. у старажытным Крэве) пачынаў пісаць вершы па-руску і, несумненна, мог бы выявіць сябе як рускі паэт беларускага паходжання не менш яскрава, чым, напрыклад, ягоны добры сябар, вядомы сучасны паэт Ігар Шклярэўскі (народжаны ў 1938 г. у Бялынічах). Але ў 27-гадовым узросце Някляеў зрабіў канчатковы выбар на карысць беларушчыны, якой застаецца адданы па сённяшні дзень. Вырашальны ўплыў на гэты выбар зрабіў, паводле прызнання самога Някляева, Рыгор Барадулін, які пераканаў маладога тады паэта забраць рукапіс сваёй першай паэтычнай кніжкі з маскоўскага выдавецтва. Менавіта Рыгору Барадуліну належаць, бадай, самыя дакладныя радкі, у якіх сутнасць някляеўскай паэзіі. Народны паэт Беларусі ў 2010 г. пісаў: «Гэта Уладзіміру Някляеву ўдалося перадаць, кажучы высакапарна, імгненні натхнення, калі радкі загадваюць іх занатаваць, пакуль не позна. Вар’яцею ціха-ціха. Так, як трэба. Пакрысе. Тады у камяні вядома, напішацца: Мы сябе ўспамінаем самі, Як агню ўспамінаецца дым. Каб з усяго і ў тым ліку з каменя, з агню і дыму зрабіць выснову: А што твой лёс? Змаганне з Богам? Сабаку кінутая косць? Недасягальнасць перамогі Усё, што ў гэтым лёсе ёсць». Ужо ў першых зборніках лірыкі, «Адкрыццё» (1976), «Вынаходцы вятроў» (1979), «Знак аховы» (1983), Уладзімір Някляеў паказвае сябе як паэт, што валодае надзвычайнаю сілаю паэтычнага радка. Дарэчы, у гэты час ён карыстаецца асаблівай увагай уладаў: аднаго разу нават чытае свой верш са сцэны Крамлёўскага Палаца з’ездаў у Маскве на афіцыйнай імпрэзе ў прысутнасці найвышэйшага камуністычнага кіраўніцтва Савецкага Саюза. Публіцыстычнасць, яскравасць паэтычных вобразаў, аднак, не перашкаджаюць яго паэзіі эвалюцыянаваць у кірунку пастаноўкі нацыянальных і агульначалавечых, універсальных праблем (паэма «Наскрозь», 1985; лірыка аднайменнага зборніка і кнігі «Галубіная пошта», 1987). У канцы 1980-х гг. Някляеў рэдагуе новаствораны часопіс «Крыніца», які ў сярэдзіне 1990-х з моладзевага ілюстраванага выдання ператворыцца ў літаратурна-культуралагічны, зробіцца сапраўдным асяродкам гуртавання інтэлектуальных незалежніцкіх сіл. Праблемы пошуку новай тоеснасці нацыі, якая стае на шлях незалежнага развіцця, так ці іначай, знаходзяць сваё мастацкае ўвасабленне ў зборніку «Прошча» (1996), за які паэт атрымлівае Дзяржаўную прэмію Беларусі натуральна, ад новай улады. Раман з гэтай уладай, аднак, ва Уладзіміра Някляева неўзабаве заканчваецца (ён у гэты час займае пасаду старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў). Творца вымушаны з’ехаць у эміграцыю (Польшча, Фінляндыя), з якой вяртаецца ў канцы 2004 г. Менавіта ў гэты час ім створаныя, бадай, дзве самыя яркія паэмы, «Паланэз» (2001) і «Ложак для пчалы» (2003), у якіх Някляеў-паэт уздымаецца да вяршыняў мастацкага ўвасаблення пакручастых шляхоў Нацыі і Эпохі: «Свабода ў таямніцы тое Адзінае, што не пустое, Што стрыжань, а не абалонь, He бляск агню, а сам агонь, 3 якім ты ўжо не прападзеш У безданях міжгалактычных, Дзе ў вочы Бога зазірнеш I вымавіш пяць слоў магічных...» (3 паэмы «Паланэз»). У 2009 г. Уладзімір Някляеў піша вершаваную драму «Армагедон», у якой спрабуе праз паэтыку «голага нерву» звярнуць увагу абыякавых на тое, што дзеецца навокал. У наступным годзе паэт далучаецца да апазіцыйнага палітычнага руху: вылучаецца кандыдатам на пасаду прэзідэнта Беларусі, у супрацьвагу дзейнаму кіраўніку Аляксандру Лукашэнку. У дзень выбараў пасля Hanafly ўзброеных людзей ён трапляе ў шпіталь, а потым у турму КДБ у Мінску. Падчас зняволення стварае непаўторны лірычны цыкл «Лісты да Волі» (2011). Атрымаўшы пакаранне ў выглядзе турэмнага зняволення з адтэрміноўкай выканання прысуду, працягвае тварыць, прычым аддае пэўную перавагу прозе (дэбют яго як празаіка адбыўся яшчэ напрыканцы 1980-х гг.; найлепшыя творы кароткай прозы сабраныя ў зборніку «Цэнтр Еўропы», 2009). У «менскім рамане» з назвай «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2012), уганараваным прэміяй імя Ежы Гедройца за 2013 год, і сам я-персанаж (у асобе якога выразна праглядаюцца пэўныя рысы аўтара), і іншыя ключавыя героі належаць да паўдысідэнцкай групоўкі, што напраўду існавала ў сталіцы БССР у 60-я гады мінулага стагоддзя. Галоўным антыподам яе выступае КДБ, увасабленне Абсалютнага Зла (часам, зрэшты, эпатажна-дэманізаванае). Кожная з галоўных дзейных асоб твора перажывае асабістую трагедыю, звязаную з тым, што рэчаіснасць вакол яе «спакойна-абсурдная» і ніяк не залежыць ад яе высілкаў. Некалькі герояў закаханыя ў адных і тых дзяўчат, якія, у рэшце рэшт, пачынаюць выходзіць замуж выключна за афіцэраў КДБ. Разам з Саламонам Майсеевічам Бланкам звычайным мінскім гандляром «газіроўкай», кінутым урэшце ў засценкі «той самай арганізацыі», са старонак твора знікае непаўторны каларыт тае габрэйскае гарадской культуры, слядоў якой у сучасным Мінску цяпер, на жаль, трэба шукаць днём з агнём... Раман «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» з’явіўся роўна праз паўстагоддзя пасля таго, як асобнай кніжкай выйшлі «Людзі на балоце» Івана Мележа. Здавалася б, а што агульнае ёсць у «палескай хронікі» з «менскім раманам»? Калі задумацца, то выяўляецца, што абодва творы, у сутнасці, пра адно і тое ж. Яны пра катастрафізм быцця беларусаў у дваццатым стагоддзі, які дамоклавым мячом вісіць над намі і ў стагоддзі дваццаць першым. I мележаўскі Васіль Дзяцел, і я-герой Някляева сваё экзістэнцыйнае апірышча бачаць у зямлі, што ўцякае ў іх проста з-пад ног. Няважна, што ў аднаго бальшавіцкія камісары без пагонаў забіраюць ягоную сялянскую дзялку, а другі роспачна назірае, як у колішнім беларуска-габрэйска-ліцвінскім Менску канчаткова запанавалі імперска-савецкія камісары, якія час ад часу «на выхад» нават апранаюць кіцелі з пагонамі. I блізка няма ўжо ані лапіка вольнай зямлі каля мележаўскіх Куранёў, ані, тым болей, той «новай зямлі», пра якую марыў яшчэ Якуб Колас, гэтаксама як Дамініканскай, Вясёлай, Міхайлаўскай, Зборавай, на месцы якіх цяпер пазначана: Энгельса, Першамайская, Камуністычная, Інтэрнацыянальная... Пабылі нейкі час у Мінску і зніклі як помнікі сваёй эпохі аўтаматы газіраванай вады «з сіропам і без». Шмат што памянялася ў жыцці нашых звычайных суграмадзян. Але не змянілася адно: жаданне найболып удумлівых беларускіх творцаў знайсці адказы на вечныя экзістэнцыяльныя пытанні беларускага быцця... Анатоль Сыс (1959-2005). Гэты адметны паэт быў родам з вёскі Гарошкаў Рэчыцкага раёна. Закончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржуніверсітэта. Аўтар паэтычных зборнікаў «Агмень» (1988), «Пан Лес» (1989), «Сыс. Вершы» (2002), некаторыя не апублікаваныя раней творы ўвайшлі ў пасмяротны зборнік «Лён» (2006). Яго лірыка наўпрост знітаваная з беларускай нацыянальнай культурай праз зварот да міфалагічных вобразаў, праз падкрэсліванне духоўнай повязі з даўнейшымі і цяперашнімі нацыянальнымі паэтамі, праз незвычайную пругкасць радка і звязаную з гэтым бескампраміснасць у адстойванні права беларускай мовы на годнае існаванне. Разам з тым, Анатоль Сыс усё больш выразна адчувае неадпаведнасць сілы Паэзіі і яе патэнцыйнага адрасата. Гэта вельмі добра відаць у вершах з апошняга прыжыццёвага зборніка паэта: Мы чарада самотных птахаў, над намі зорныя крыжы, над намі вісельні ды плахі, ды ўслед шпурнутыя глыжы, за намі веды валунамі грымяць этапамі бацькоў, няма жывой душы за намі, нат з плах залевы змылі кроў... (3 верша «Мы чарада самотных птахаў...»). Беларусь у паэзіі Анатоля Сыса абсалют: без яе ён не ўяўляе ані свайго зямнога, ані свайго нябеснага жыцця: Беларусь мая, мая магіла... I калі вясёлкай над труной вып’е кроў да кроплі з маіх жылаў, Беларусь, накрый мяне зямлёй. He, счакай, яшчэ аддам я вочы сваёй здані, каб мая душа не зблудзіла на чужыну ўночы, каб між намі не лягла мяжа. Беларусь мая, мая магіла, з бел-чырвона-белага радна ці кашулю мне на смерць пашыла? Беларусь мая, мая магіла, ты ж адна ў мяне, як ёсць адна. («Беларусь мая, мая магіла ...»). I паэт бачыць сваё бяссілле ў спробе прабіцца да душаў сваіх суродзічаў-сучаснікаў: Я думаў, вершы мае відушчыя, аж пакуль не аслепнуў сам ад маланкі самім жа пушчанай, я гарэў, як бязбожны храм, сам сабе я ў ім здаўся богам, адпускаў сам сабе грахі грызла ганак, вяла дарога зноў на д’яблавыя кругі... (3 верша «Перад Богам»). Беларуская пасляваенная проза Беларуская проза пасляваенных дзесяцігоддзяў мела свае здабыткі, безумоўна, не толькі ў развіцці фолкнераўскай і экзістэнцыялісцкай традыцый. Мала што не кожныя пяць-шэсць гадоў у ёй з’яўляліся новыя самабытныя і цікавыя постаці. «Лірычная проза». Айчынная проза ўзнікла і сталела ў часы магутнага росквіту паэзіі. Уплыў высокага паэтычнага слова, які асабліва яскрава выяўляўся ўблізкасці рытмічна-інтанацыйнай пабудовы мастацкага тэксту, паступова пераадольваўся ў творчасці беларускіх класікаў. Аднак «цяпло лірызму», яго непасрэднасць, адкрытасць, інтымнасць надавалі беларускаму празаічнаму слову, з ягонай адпрыроднай прастатой, рэчыўнасцю і сюжэтнай мэтанакіраванасцю, асаблівую глыбіню і ўзнёсласць. Уласцівае беларускаму менталітэту паэтычна-філасофскае ўспрыманне свету ў творах Якуба Коласа, пачынаючы з яго апавядання «Думкі ў дарозе», у «абразках» Бядулі, Максіма Гарэцкага, у «псіхалагічных апавяданнях» Кузьмы Чорнага, выявілася ў павышанай увазе да ўнутранага свету чалавека, яго пачуццяў і настрояў, думак і лятункаў і ў супрацьстаянні таталітарнаму мысленню і калектывісцкай псіхалогіі, асабліва наглядна ў пачварнай форме адлюстраванай у афіцыёзе дзяржаўнага эпасу. Літаратурнай класікай «лірычнай прозы» сталі апавяданні, аповесці Янкі Брыля, яго раман-паэма «Птушкі і гнёзды», яго ўнікальная мініпроза, лірычныя замалёўкі, імпрэсіі, філасофскія развагі, «асколкі сонечных праменняў», «вітражы», дзённікавыя запісы, нататкі з блакнота і інш. У «лірычнай прозе» Міхася Стральцова, Вячаслава Адамчыка, Янкі Сіпакова, Анатоля Кудраўца, Віктара Карамазава, Алеся Жука выразна заявілі аб сабе такія якасці прозы XX ст„ як філасафічнасць, інтэлектуальнасць, медытатыўнасць, прытчавасць.