• Газеты, часопісы і г.д.
  • Словы ў часе і прасторы Літаратура апошняга стагоддзя

    Словы ў часе і прасторы

    Літаратура апошняга стагоддзя

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 394с.
    Мінск 2015
    118.23 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    на-беларускай глебы. Яго смутак смутак дрэва, якое ўзнялося высока над зямлёю, касманаўта, які ўбачыў Зямлю з вышыні, філосафа-экзістэнцыяліста, які адчуў сваю адзіноту ў вялікім свеце, немагчымасць быць зразуметым іншымі людзьмі.
    Героя стральцоўскай прозы і ў сне, і наяве трывожыць пытанне: ці здолее сучасны чалавек, жывучы ў тэхнізаваным свеце, вярнуцца да першавытокаў «сапраўднага быцця», каб папоўніць запас жыццёвай энергіі, перажыць напоўніцу сваю сувязь з космасам. «Ноччу, бязлюднай і цёмнай, II Іду па зямлі, П Вышэзны і лёгкі, П Пакалыхваюся ад тугі. П Галава прыгнута пад небам. П Я плачу. П Зоркі слёзы мае», у гэтым верлібры, з якога пачынаецца і якім завяршаецца аповесць «Адзін лапаць, адзін чунь», глыбока сімвалічна выявілася экзістэнцыяльнае самаадчуванне сучасніка...
    У вершах жа лірычны герой Стральцова ўжо адкрыта заяўляе аб сваім галоўным жаданні:
    Хачу я з тым, з маленства хлапчуком, Свае гады ў дарозе пераняўшы, Спаткацца
    .. .Ступіць туды, на тую паласу Таго святла...
    (3 верша «Хачу я з тым...», каля 1972)
    Інакш кажучы, гэта ягоная мара вярнуцца да сябе самога, шчаслівага паўнатою жыццёвай сілы і творчых магчымасцяў, адухоўленага прасторамі свету, які шчодра адкрывае перад ім сваё багацце і бясконцасць.
    Архаіка і навізна, старажытныя ўяўленні і сучаснае навуковае мысленне парадаксальна яднаюцца ў свядомасці героя Стральцова: «На міг здалося: век пячорны Ц Прыйшоў пад гарадскі парог...» Яму хочацца адчуць глыбіню часу ў адно імгненне, каб зразумець складаную сувязь усяго на свеце: «Паяднай пачатак і канец II Азарацца памяці скляпенні, Н Каб пад імі сталі палымнець, Ц Ясніцца мінулыя імгненні». Постмадэрнісцкае імкненне сучасніка адолець перашкоды і межы, якія кантрастна падзяляюць свет і людзей, высокае і нізкае, духоўнае і матэрыяльнае, якое геніяльна адгадаў Міхась Стральцоў яшчэ ў пачатку 1970-х гг. мінулага стагоддзя, асаб-
    ліва яскрава выявілася ў навеле «Смапенне вепрука» (1973). Герою твора «даўно хацелася напісаць адно апавяданне і назваць яго: «Смаленне вепрука». Гісторыя пра тое, як узнікла задума, роздум, як яна павінна ажыццявіцца ў творы пад адной і той жа назвай, нагадвае вядомы ў сусветнай літаратуры і шматабяцальны прыём «апавядання ў апавяданні», «рамана ў рамане», які выкарыстоўвалі ў свой час і Джаванні Бакачча, і Міхаіл Булгакаў. Гэты прыём дазваляе аўтару перадаць плывучасць зямнога быцця, мройлівасць чалавечых уяўленняў пра сябе ў вялікім свеце, дзіўную ўзаемасувязь часоў. «Цяпер я ведаю, зазначае аўтар, што, бадай, не напішу: баюся, каб тое, пра што хацеў напісаць, не прыцішылася няўзнак, а то і не згубілася там, у здзейсненай пісаніне, а яно ж мне самае важнае. Дык навошта ж тады згадваю і навошта пішу? Мне проста падумалася, што, можа, усё ж абзавецца на астачу нейкай логікай тое, што тут раскажу».
    Міхась Стральцоў як творца і як мысляр аддае сваю ўвагу чалавеку, які мае рэдкі дар сузірання і разумення, тым самым ён вылучаецца з бязмоўнага прыроднага фону, хоць і не парывае з прыродай канчаткова. Узорам такога чалавека ён лічыць вобраз Максіма Багдановіча, пра якога напісаў аповесць-эсэ «Загадка Багдановіча» (1968). Паэт, герой гэтага твора, востра, інтымна адчувае сваю кароткую сувязь з сусветам і прыходзіць да мужнай высновы, што няма большай мудрасці на зямлі, як толькі жыць поўным жыццём і адчуваць сябе разумнаю істотай. «Якая вялікая розніца, пісаў Стральцоў, паміж тым, як зліваецца з прыродай лясун, не могучы ні асэнсаваць, ні адчуць гэтага зліцця, а значыць, не могучы мець ад яго ніякай радасці, і паміж тым, як далучаецца да прыроды чалавек, адчуваючы сябе яе душой і думкай!»
    Існуе не толькі загадка Максіма Багдановіча, але і загадка самога Міхася Стральцова загадка ўплыву яго твораў і яго асобы на літаратурнае пакаленне шасцідзясятнікаў, якое не толькі марыць аб эмацыянальным і інтэлектуальным абнаўленні беларускай літаратуры, але і плённа засвойвае творчыя ўрокі свайго вялікага папярэдніка, справядліва бачачы ў яго мастацкіх ідэях і творчых падыходах перспектыўны шлях выхаду беларускай культуры ў вялікі свет.
    Уладзімір Караткевіч
    У свядомасці беларускага чытача імя Уладзіміра Караткевіча ўспрымаецца як імя «беларускага Вальтэра Скота» або «беларускага Сянкевіча», аўтара цудоўных гістарычных раманаў. Але як творчая асоба ён вызначаецца рэдкай, сапраўды адраджэнскаю шматбаковасцю: паэт і празаік, драматург і кінасцэнарыст, ён аднолькава вольна адчуваў сябе ў жанрах рамана і вершаванага экспромту, добра маляваў, меў самабытны голас. Сваімі адметнымі тво-
    рамі, у якіх выявіліся любоў да праўды і незвычайная фантазія, Караткевіч моцна змяніў уяўленне пра беларускую прозу.
    Уладзімір Караткевіч нарадзіўся 26 лістапада 1930 г. у Оршы ў сям’і настаўнікаў. Рана навучыўся чытаць, шасцігадовым пісаў вершы, апавяданні, сам іх ілюстраваў. Вайна заспела яго ў Маскве, дзе ён гасцяваў у родных. Пэўны час хлопчык блукаў па інтэрнатах ад Разані да Кунгура. Уцякаў на фронт. Жыў у цёткі ў вызваленым Кіеве. У 1944 г. вярнуўся ў Оршу, дзе закончыў школу. Вучыўся на філфаку Кіеўскага ўніверсітэта. Пісаў дысертацыю пра паўстанне 1863 г. Настаўнічаў два гады на Украіне, потым у родным горадзе. Вучыўся на літаратурных і кінасцэнарных курсах у Маскве, пазней, пераехаўшы ў Мінск, займаўся выключна творчай працай. Шмат вандраваў па краіне, абышоў пешшу ўсю Беларусь. Памёр 25 ліпеня 1984 г.
    Першыя вершы Караткевіч надрукаваў у 1951 г. у аршанскай газеце. Яго ж літаратурная вядомасць пачалася з верша «Машэка», апублікаванага ў часопісе «Полымя» ў 1955 г. Пры жыцці выйшлі кнігі яго вершаў «Матчына душа» (1958), «Вячэрнія ветразі» (I960), «Мая Іліяда» (1969). Падрыхтаваў да друку кнігу «Быў. Ёсць. Буду», якая з’явілася пасля яго смерці (1986).
    Уладзімір Караткевіч прыхільнік нацыянальна-рамантычнай плыні і ў вершах, і ў прозе. Як, да прыкладу, у выпадку з творчасцю расійскага класіка Аляксандра Пуіпкіна, лірызм пачуццяў у яго вершах спалучаецца з грамадзянскім пафасам, рэалістычная праўдзівасць з гістарызмам мыслення. Ён бачыць жыццё і сучасніка ў гістарычнай перспектыве. Побач з творамі на гістарычную тэму (згаданы верш «Машэка»; «Балада пра паўстанца Ваўкалаку», «Паўлюк Багрым») знаходзяцца вершы пра будучыню («У векавечнай бацькаўшчыне клёны», «На паўстанках, засыпаных лісцем бярозавым», «Трагедыі не знікнуць пры Камуне», «I сніў Адам»), У шмат якіх вершах глыбока выявілася беларуская міфалогія, яе вобразы і матывы («Балада пра Невядомага, Першага», «Балада пра дзіка і чалавека», «Бацькі з магіл цяплом дыхнулі»), Упершыню пасля дзесяцігоддзяў маўчання ў беларускай літаратуры ў творчасці Караткевіча выразна загучала беларуская ідэя («Бацькаўшчына», «О мой цудоўны край», «Беларуская песня», «Скарына пакідае радзіму»), Гісторыя Беларусі ў Караткевіча стала больш старажытнай, чым у папярэднікаў; яна населена мноствам рэальных і міфічных персанажаў. Клопат аб паглыбленні гістарычнай памяці натуральна спалучаецца з думкай аб духоўным росце сучаснага беларуса. Усё ў гэтай справе мела сваё значэнне: «і казкі, казкі, казкі Беларусі», і песня, што «ветразем надзейным на жыццё», і легенды, што «на кургане сумны явар спявае», і старыя кнігі, «што гонар людзей берагуць». У вершах Караткевіча выявіліся рэнесанснае захапленне жыццём, спалучэнне чалавечай мудрасці з амаль дзіцячай непасрэднасцю ў выяўленні пачуццяў, прастадушшам «дзіцяці прыроды». Лірычны герой вершаў «Гісторыя з першым каханнем» (1956), «На пачатку дарог» (1957), «Буслы вучаць дзяцей», «Месяц заснуў на коміне хаты» (абодва 1959) «Жаўранак звонкая ніць» (1962) любіць усё натуральнае, простае і вясёлае ў стасунках з людзьмі. У штодзённым паэт заўсёды знаходзіць нешта нечаканае, незвычайнае, чароўнае. Узвышаны рамантызм у яго лірыцы дзіўным чынам спалучаецца з жыццёвай праўдзівасцю, і вельмі часта папросту немагчыма правесці паміж імі мяжу.
    У вершах Караткевіча 1970-х і пачатку 1980-х гг. паглыбіліся
    лірызм і філасафізм. Лірычны герой адчувае глыбокую сувязь эпох, бачыць сябе на прасторы паміж мінулым і будучыняй. Яго вера ў неўміручасць чалавечай душы, аднак, не змяншае яго болю і роздуму перад тварам нябыту, думкі пра які ўсё часцей наведвалі паэта. У апошніх вершах Караткевіча моцна трывожыў лёс Беларусі, роднай мовы, самой чалавечнасці. Гэтыя назіранні пацвярджаюцца і запісамі ў дзённіках, блакнотах, падарожных нататках, апублікаваных пасля скону пісьменніка. У вершах апошняе пары паэт дасягае шэкспіраўскага драматызму ў поглядзе на сучасны стан свету («На Беларусі Бог жыве», 1980; «Мова», «Быў. Ёсць. Буду» абодва 1976; «Можна ўсё: пусціць каханне дымам», 1984). У гумарэсках, сяброўскіх пасланнях, шаржах, якія лёгка і шпарка пісаліся яго рукой, выявілася тонкае пачуццё гумару («Заяц варыць піва», 1955; «Бог важдаецца з беларускімі прозвішчамі», 1980).
    Уладзімір Караткевіч быў найбольш паслядоўным, грунтоўным і таленавітым творцам свайго часу ў пераасэнсаванні і белетрызацыі беларускай мінуўшчыны. Ён не толькі ўвасобіў гісторыю Беларусі ў літаратурных вобразах, але і «падвысіў», рамантызаваў яе. Пісьменнік не проста ўзнаўляў гістарычныя падзеі ён вызваліў іх ад налёту будзённасці. Рамантыка цікавілі асобы неардынарныя, выключныя. У прозе Караткевіча выразна выяўленае імкненне творцы паказаць сувязь часоў і пакаленняў. Дзеля гэтага празаік пакутліва шукаў, выпрацоўваў адпаведныя задуме і матэрыялу жанры і стыль. Аповесць «У снягах драмае вясна» (1956), апублікаваная толькі пасля скону яе аўтара, уздымае гарачыя, трапяткія пытанні сучаснасці. У творы шмат спрэчак пра Сталіна і сталіншчыну, якія па-юнацку бескампрамісна вядуць у сваім асяродку студэнты. Бітва паміж сталіністамі і шасцідзясятнікамі яшчэ толькі пачыналася, а малады празаік ужо выразна выказаў у сваім творы сваю пазіцыю. Яшчэ мацней імкненне паглыбіцца ў гісторыю і выявіць яе сувязь з сучаснасцю ў рамане «Нельга забыць», пачатак якога быў надрукаваны ў 1962 г. пад назвай «Леаніды не вернуцца да зямлі», а цалкам твор з’явіўся толькі ў 1982-м і прычынаю таго стаў яго антысталінскі пафас. Аўтар паказвае, як паўтараецца гісторыя, яе памылкі, як трагічна адгукаецца яна ў жыцці нашчадкаў,