• Газеты, часопісы і г.д.
  • Словы ў часе і прасторы Літаратура апошняга стагоддзя

    Словы ў часе і прасторы

    Літаратура апошняга стагоддзя

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 394с.
    Мінск 2015
    118.23 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Распад савецкай сістэмы, бясслаўны канец камуністычнай утопіі, трагедыі цэлых народаў і мільёнаў людзей эмігранцкая літаратура апісвала ў розных формах, жанрах, стылях. Уладзімір Вайновіч, Андрэй Сіняўскі, Аляксандр Зіноўеў, Васіль Аксёнаў, Юз Аляшкоўскі, Сяргей Даўлатаў, Саша Сакалоў ахвотна выкарыстоўвалі сатыру і гумар. Аляксандр Зіноўеў у сваім рама-
    не-гратэску «Зіхоткія вяршыні» грунтаваўся на традыцыях «смехавой культуры» савецкага гарадскога фальклору. Васіль Аксёнаў, аўтар рамана «Востраў Крым», працягваў лінію колішняй папулярнай «маладзёжнай прозы» на іронію і розыгрыш. Андрэй Сіняўскі ў сваім рамане-даследаванні «Вандроўкі з Пушкіным» выкрываў савецкія стэрэатыпы мыслення. Юз Аляшкоўскі, славуты аўтар «лагернай» песні «Таварыш Сталін, вы вялікі навуковец...», у аповесцях «Мікалай Мікалаевіч», «Рука», «Кенгуру» і іншых шырока выкарыстоўваў маўленне homo sovieticus’a з яго надзвычай бедным слоўнікам, беднасць якога, паводле слоў Варлама Шаламава (1907-1982), выдатнага аўтара «Калымскіх апавяданняў» (1978), «кампенсуецца пераважна за кошт перасыпання гаворкі мацюкамі». Уладзімір Набокаў (1899-1977), якому, сярод іншага, належыць аўтарства напісаных па-руску раманаў «Абарона Лужына» (1930), «Дар» (абодва 1938) і «Запрашэнне на кару» (усе 1938), а таксама англамоўных «Пнін» (1957) і скандальнай «Лаліты» (1955), на пытанне «Навошта ён піша?» адказваў: «Я проста люблю прыдумляць загадкі і суправаджаць іх дасціпнымі рашэннямі». Называючы сябе «грамадзянінам свету», ён, аднак, любіў Расію, але Расію свайго дзяцінства. Сваё адмаўленне савецкага ладу Набокаў міжволі перанёс і на расійца, які застаўся жыць пад бальшавікамі: «Я з пагардай стаўлюся да камуністычнай веры як ідэі нізкага рабства, як сумную старонку ў святочнай гісторыі чалавецтва, як адмаўленне зямнога і незямнога хараства, як нешта, што бязглузда квапіцца на маё свабоднае я, як заахвочвальніцу невуцтва, тупасці і самазадаволенасці». У сваю чаргу, Сяргей Даўлатаў (1941-1991), аўтар дасціпных і адначасна прасякнутых нейкім асаблівым сумам апавяданняў (зборнікі «Паказ», 1987; «Жыццё кароткае», апубл. у 2003), «нататак наглядчыка» пад назвай «Зона» (1964-89), аповесцяў і раманаў «Кампраміс» (1981), «Нашы» (1983), «Рамяство» (1984), «Іншаземка» (1986), «Філіял» (1987), верыў у непераможную «ўсмешку розуму». «Тэатралізаваны рэалізм» яго твораў палягаў у тым, што пісьменнік апавядаў чытачу не пра тое, як людзі жывуць, а як яны і на радзіме, і ў эміграцыі «не ўмеюць жыць».
    Уладзімір Вайновіч нарадзіўся ў 1932 г. ў Сталінабадзе (Душанбэ), пасля арышту бацькі ў 1937 г. пераехаў з маці ў Запарожжа, аўтар слоў «Песні касманаўтаў» («Я веру, сябры, караваны ракет...», 1962), вядомы праваабаронца, пазбаўлены ў 1981 г. савецкага грамадзянства, жыў у Мюнхене. Друкаваўся ў «самвыдаце» і за мяжой. Яго славуты раман «Жыццё і незвычайныя прыгоды салдата Івана Чонкіна» (кн. 1-3, 1975-2007) працягвае традыцыі сусветнай «карнавальнай» літаратуры Мікалая Гогаля, Міхаіла Салтыкова-Шчадрына, Яраслава Гашака,
    Міхаіла Булгакава. Гэта
    раман-«анекдот», які з гумарам, дасціпна апавядае пра мноства бязглуздых, вясёлых і сумных прыгодаў шараговага жаўнера Івана Чонкіна, вымушанага выконваць бяздумны загад «вышэйшага начальства» і ахоўваць аэраплан нават тады, калі савецкае войска адступіла, а ў вёску прыйшлі немцы. Чаканай змены няма і няма, між тым пастаўлены на варту салдат не мае права адлучацца нават дзеля таго, каб здзейсніць свае натуральныя фізіялагічныя патрэбы, і мусіць шукаць выйсце з абсурднага становішча, у якім ён апынуўся па волі выканаўцаў «вышэйшай дзяржаўнай неабходнасці». Сваё непрыманне савецкага ладу і бальшавіцкіх парадкаў Уладзімір Вайновіч выявіў і ў рамане-антыўтопіі «Масква-2042» (1986), дзе паказаў уяўную савецкую рэчаіснасць, якая ў сярэдзіне XXI ст. дайшла да мяжы абсурду. Раман напісаны ў рэчышчы гратэскнай сацыяльна-выкрывальнай прозы Яўгена Замяціна, Джорджа Оруэла.
    Іосіф Бродскі (1940-1996). Яго лёс быў моцна перайначаны сітуацыяй, што пачынала складацца ў Савецкім Саюзе пасля хрушчоўскай «адлігі». Малады ленінградзец Іосіф Бродскі пасля заканчэння школы памяняў шмат заняткаў, але хацеў прафесійна
    займацца толькі літаратурай. Савецкая сістэма перашкаджала гэтаму: патрабавалася афіцыйнае прызнанне, сяброўства ў Саюзе пісьменнікаў. У выніку ў 1964 г. Бродскі атрымаў пяць гадоў высылкі «за дармаедства». Падтрымка такіх вядомых літаратараў, як Ганна Ахматава, Карней і Лідзія Чукоўскія, Самуіл Маршак, Фрыда Вігдорава, паспрыяла яго датэрміноваму вызваленню годам паз-
    ней. Вершы Бродскага пачалі досыць актыўна друкавацца на Захадзе. Адметным цыклам, што ствараецца ў гэты час, можна лічыць «Літоўскі дывертысмент» (1971), інспіраваны паездкай Бродскага ў Вільню і знаёмствам з літоўскім паэтам і праваабаронцам Тома-
    сам Вянцлавам:
    Вось каля мора сціплая краіна. Свой снег, аэрапорт і тэлефоны. Свае жыды. I шэры асабняк дыктатара. I постаць вешчуна, Айчыну параўнаў які з каханкай,
    Па чым відаць не так адметны густ, як веды з геаграфіі паўднёўцы тут па суботах ездзяць да паўночных і, брыдучы да хат, узяўшы чарку, здараецца, што могуць заблукаць на Захад тэма для скетча! Тут адлегласці такія, што жыць маглі б гермафрадыты.
    Вясновы поўдзень. Лужыны. Аблокі. Нязлічаных анёлаў тлум на стрэхах нязлічаных касцёлаў. Чалавек тут робіцца ахвярай таўхатні альбо фігураю мясцовага барока.
    («Пралог», пераклад Апеся Чобата.)
    Пры гэтым да 1972 г., калі Бродскі ўрэшце эмігруе, у Савецкім Саюзе яму ўдаецца афіцыйна надрукаваць толькі чатыры вершы ў зборніку «День поэзмм». Велізарны ўплыў на станаўленне яго як творцы аказала не толькі расійская паэтычная класіка, але і паэзія англа-амерыканскага паэта Уістана Х’ю Одэна (1907-1973), аднаго з самых адметных прадстаўнікоў філасофскай лірыкі XX стагоддзя, які ў сваёй творчасці ўмеў арганічна спалучыць рысы стылю самых разнастайных літаратурных плыняў ад сярэднявечнага фальклору да постмадэрну. Менавіта Одэн, незадоўга да сваёй смерці, напісаў прадмову да «Выбраных вершаў» Бродскага, што выйшлі ў перакладзе на англійскую мову ў 1973 г. Бродскі таксама знаходзіў натхненне для сваёй творчасці, напрыклад, у вобразах і сюжэтах старажытнарымскай, мексіканскай ці карыбскай англаі іспанамоўнай літаратуры. Пры гэтым паэзію ён працягваў пісаць збольшага па-руску, а вось мовай яго эсэістыкі стала найперш англійская. У 1987 г. Бродскі быў уганараваны літаратурнай Нобелеўскай прэміяй з афіцыйнай фармулёўкай: «за ўсёабдымную творчасць, насычаную яснасцю думкі і паэтычнай сілай». Пасля зняцця забароны на публікацыю яго твораў у Савецкім Саюзе першае «Выбранае» ў 2-х тамах было апублікаванае мінскім прыватным выдавецтвам «Эрыдан». Па-беларуску паасобныя верпіы Іосіфа Бродскага пераўвасобілі Алесь Чобат, Андрэй Хадановіч, Марыя Мартысевіч.
    Працяг рэалістычнай лініі ў пасляваенным беларускім рамане
    У пасляваенны час беларуская проза ўзбагацілася буйнымі эпічнымі палотнамі, што працягвалі традыцыю Максіма Гарэцкага і Кузьмы Чорнага. Асаблівае месца тут занялі эпапеі Івана Мележа і Вячаслава Адамчыка.
    Іван Мележ
    Іван Мележ (1921-1976) увайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як аўтар эпасу «ГІалеская хроніка». Ён выразна прадэманстраваў мастацкія магчымасці рэалізму і адкрыў свету экзатычную краіну пад назвай Палессе. Анекдатычнаму прыслоўю «Палешукі мы не чалавекі» празаік супрацьпаставіў багацце каларытных народных тыпаў. Як асоба ён даў узор годных паводзінаў творцы ва ўмовах несвабоды.
    Мележ нарадзіўся ў вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна на Гомельшчыне. Пас-
    ля заканчэння школы вучыўся ў Маскоўскім інстытуце гісторыі, філасофіі, літаратуры, з якога быў мабілізаваны ў Чырвоную армію. Вайну сустрэў у Карпатах, адступаў, два разы быў цяжка паранены. У канцы вайны завочна вучыўся на філалагічным факультэце Белдзяржуніверсітэта, які працаваў у эвакуацыі. Пасля вайны працяглы час Іван Мележ аддаў чыста творчай працы. Народны пісьменнік Беларусі, лаўрэат ленінскай і Дзяржаўнай прэмій.
    Іван Мележ пачаў пісаць яшчэ школьнікам. Першы верш «Радзіме» быў апублікаваны ў 1939 г. у газеце «Чырвоная змена». Падчас вайны ён пачаў пісаць апавяданні, рабіў дзённікавыя запісы. У пасляваенны час Мележ напружана працаваў над раманам «Мінскі напрамак» (1952), але вялікай удачай гэты твор назваць цяжка.
    Задумаю напісаць раман пра Палессе і палешукоў Іван Мележ жыў даўно, аднак адчуў сябе маральна падрыхтаваным да яе здзяйснення ў сярэдзіне 1950-х гг. Менавіта ў гэты час беларуская літаратура засвойвала эстэтыку праўдзівасці, і пісьменнік нарэшце даверыўся ўласнаму досведу. Твор паплыў шырокай і паўнаводнай ракой з’явіўся першы раман «Людзі на балоце» (1960), высока ацэнены крытыкай і чытачамі. Другі раман «Подых навальніцы» ствараўся на працягу 1958, 1961-65 гг. Трэці раман «Завеі, снежань» (няскончаны) быў апублікаваны ўвесну 1976 г. У архіве празаіка захаваліся рукапісныя накіды і раздзелы чацвёртага і пятага раманаў, што павінны былі давесці герояў да дзён Перамогі над фашызмам і нават да сучаснасці («Палеская хроніка» мела спачатку ўмоўную назву, якая вызначала напрамак сюжэта: «Куды вядуць дарогі?»).
    У «Палескай хроніцы» ўражваюць шырыня пісьменніцкага погляду на свет, уменне перадаць шматгалоссе жыцця, паказаць мноства людскіх постацей. Галоўны герой хронікі народ. Адсюль адно з жанравых вызначэнняў твора «раман-народ» (Алесь Адамовіч), паводле аналогіі з французскім варыянтам: «раман-рака». У імкненні да эпічнага ахопу рэчаіснасці Мележ браў за ўзор беларускую класіку. ГІразаік адкрыта і ўскосна палемізуе з папярэднікамі, якія пісалі пра ІІалессе (Іван Тургенеў, Аляксандр Купрын, Якуб Колас, Міхась Зарэцкі, Кузьма Чорны). Класікі глядзелі на паляшуцкае жыццё як на экзотыку, якая захавала (закансервавала) першабытныя светаўяўленні ў эпоху навуковых і тэхнічных адкрыццяў. Мележ убачыў у жыцці сваіх землякоў шмат такога, што магло б зацікавіць сусветнага чытача. У яго творы «цудоўнае жыло ў звычайным, трагізм у звычайным, вялікае у звычайным».
    Каляндарная цыклічнасць, уласцівая міфалагічнай свядомасці і таленавіта выкарыстаная беларускімі класікамі, ляжыць у аснове мележаўскага сюжэта. Паняцце індывідуальнага часу, зямнога веку, абмежаванага нараджэннем і смерцю асобы, малаістотнае ў разуменні палешука. У рамане толькі аднойчы паказваюцца хаўтуры, калі памірае немаўлятка Ганны Чарнушкі, хвароба і смерць якога закранае балюча і ўспрымаецца хіба толькі адной маці як