ІІераважная большасць творцаў беларускай эміграцыі паэты: менавіта лірыка як род літаратуры дае магчымасць выказаць пачуцці і думкі, якія жылі ў душы эмігрантаў. Празаікаў было прыкметна менш: не апошнюю ролю адыграла праблема выдання напісанага. Аднак колькасць выдавецкіх праектаў і ініцыятыў уражвае: газеты, альманахі, часопісы «Беларускія навіны», «Беларус», «Беларуская думка», «Беларускі Голас», «Беларускі час», «Беларускі эмігрант», «Беларускае Слова», «Голас беларусаў», «Бацькаўшчына», «Пагоня», «Шляхам жыцьця», «Вольнае слова», «Шыпшына», «Полацак», «Сакавік», «Божым шляхам», «Беларускія навіны», «Крывіцкі сьветач», «Конадні», «На шляху», «Беларус на чужыне», «Студэнцкія весткі», «Беларускі Агляд», «Беларускі Дайджэст» і інш. Да асноўных літаратурных суполак у асяроддзі нашай эміграцыі належалі «Шыпшына» і «Баявая Ускалось». Суполка «Шыпшына», якая ўзнікла з ініцыятывы Юркі Віцьбіча ў 1945 г. у Берліне, пра- цягвала працу «Узвышша» ў новых грамадскіх умовах, актыўна прапагандуючы ў аднайменным часопісе нацыянальныя і эстэтычныя ідэі сваіх папярэднікаў («Працаваць над стварэннем вялікай літаратуры, годнай нашага вялікага народу»), На беларускую культуру працавалі і іншыя эмігранцкія арганізацыі, такія, як Беларускі Інстытут навукі і мастацтва (БІНІМ), Усебеларускі архіў, Беларускае акадэмічнае каталіцкае таварыства «Рунь», Беларуска-амерыканскі навукова-літаратурны клуб і г. д. У эмігранцкай паэзіі пераважае пачуццё жорсткай, невылечнай настальгіі па Радзіме, тужлівыя настроі і інтанацыі. Паводле формы гэта часта элегіі, медытацыі, думы, пасланні, «ціхая лірыка». Эмігранцкая літаратура жывілася ідэямі свабоды і незалежнасці і вяла свой адлік ад дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Варта асобна адзначыць, што пісьменнікі-эмігранты валодалі асноўнымі еўрапейскімі мовамі і друкаваліся ў перакладзе, але тварылі найперш на беларускай мове, выкарыстоўваючы «тарашкевіцу». Вацлаў Ластоўскі (1883-1938), адзін з будучых галоўных ідэолагаў нашаніўскага адраджэння, нарадзіўся ў засценку Калеснікаў Дзісненскага павета на Віцебшчыне ў сям’і дробнага шляхціца. Быў самавукам. Працаваў сакратаром рэдакцыі «Нашай Нівы», рэдактарам газеты «Гоман». Узначальваў урад БНР. Жывучы ў літоўскім Коўне, выдаваў знакаміты часопіс «Крывіч». Аўтар найчасцей публікаваных пад псеўданімамі Власт, Юрка Верашчака і інш. твораў і прац: сярод іншага. «Кароткай гісторыі Беларусі», «Гісторыі беларускай (крыўскай) кнігі», аповесці, вершаў і апавяданняў, шматлікіх артыкулаў. У 1927 г. Ластоўскі пераехаў у Мінск. Працаваў у Інбелкульце, затым у Акадэміі навук, быў яе сапраўдным членам нягледзячы на тое, што фармальна не меў нават дыплома аб вышэйшай адукацыі! У 1930-м ён быў незаконна арыштаваны і пасля судовага працэсу высланы за межы Беларусі. Пэўны час працаваў у бібліятэцы Саратаўскага ўніверсітэта. У 1937 г. Ластоўскі быў зноў арыштаваны, а праз некалькі месяцаў расстраляны. Сэнсам творчай працы Ластоўскага стала стварэнне нацыянальнага міфа аб беларускай цывілізацыі. Думка пра глыбокія гістарычныя вытокі беларускага духу гучыць у верлібрах, прысвечаных часам паганства («На Радуніцу», «На Каложы ў Гародні», «Дума на Полацкім замчышчы», «Баяну»), Гэтая мара-згадка пра «залатыя часіны» беларусаў прываблівае чытача аповесці-ўтопіі «Лабірынты» (1923). Імкненне спасцігнуць метафізіку беларускага этнасу прыводзіць Вацлава Ластоўскага да стварэння і навукова-мастацкага абгрунтавання міфічнай краіны Крывіі, правобраза Беларусі. Ластоўскі стварыў яшчэ адну магутную міфалагему XX стагоддзя Полацкі Лабірынт, у існаванні якога перакананыя як археолагі, так і саматужныя яго шукальнікі. Мастацкім адкрыццём Ластоўскага з’яўляецца стварэнне сінтэтычнага жанру тэксту, у якім спалучаюцца рысы філасофскай прозы, дэтэктыву, гістарычнага рамана, фэнтэзі, і ў гэтым ён амаль на стагоддзе апярэдзіў жанравыя пошукі Умберта Эка. У ковенскі перыяд сваёй творчасці Ластоўскі выступаў таксама як смелы эксперыментатар у паэзіі, стварыўшы, між іншым, своеасаблівы вершаваны мікраманіфест беларускага мадэрнізму: Формаў трупехлых я вораг дасконны, сцежак стаптаных не зношу тварэнні; новым імкненням даць новыя формы, новыя словы і дум выражэння стаўлю я мэтай. (Каля 1923). Лёс і творчасць Наталлі Арсенневай. Наталля Арсеннева (1903-1997) «чысты лірык», паэтэса з пакручастым лёсам пазбягала палітыкі і заставалася «між берагамі» ва ўсе перыяды сваёй творчасці. Нарадзілася яна ў горадзе Баку ў сям’і службоўца, што паходзіў з роду Арсенневых, сваяцкага Міхаілу Лермантаву. Дзяцінства Наталлі прайпіло ў Вільні, куды быў пераведзены па службе яе бацька. У 1915 г. сям’я апынулася ў бежанстве ў Яраслаўлі. У 1920-м вярнулася ў Вільню. Арсеннева вучылася ў Беларускай (Віленскай) гімназіі, дзе тады выкладалі Максім Гарэцкі, Антон Луцкевіч, Браніслаў Тарашкевіч, Антон Смоліч. Паступіла ў Віленскі ўніверсітэт. Выйшла замуж за Францішка Кушаля, былога ўрадоўца БНР, а на той час афіцэра Войска ІІольска- га. Нарадзіла двух сыноў. Жыла ў заходняй частцы Польшчы, дзе адбываў службу муж. У 1939 г. кароткі час працавала ў Вілейскай абласной «Сельскай газеце», была нават уключаная ў склад групы паэтаў Заходняй Беларусі, якая стварала калектыўнае верпіаванае пасланне Сталіну. У пачатку 1940 г. Францішак Кушаль быў арыштаваны НКВД, а паэтэсу з дзецьмі выслалі ў Казахстан. У траўні 1941 г. яе судовую справу накіравалі ў Мінск на даследаванне, і паэтка нечакана для сябе апынулася на волі. У вайну Наталля Арсеннева працавала ў «Менскай (Беларускай) газэце» вяла аддзел літаратуры. Удзельніца II Усебеларускага кангрэсу. 3 1944 г. жыла ў эміграцыі. Большую частку пасляваеннага жыцця яна правяла ў ЗША, дзе і памерла. Напачатку Наталля Арсеннева спрабавала пісаць на расійскай мове. Яе ж беларускамоўныя вершы адразу высока ацаніў Максім Гарэцкі, на той час выкладчык літаратуры Віленскай гімназіі. Пяру Арсенневай належаць паэтычныя зборнікі «Пад сінім небам» (1927), «Сягоньня» (1944), «Між берагамі» (1979) і інш. Падрыхтаваны ў канцы 1930-х гг. зборнік «Жоўтая восень» з друку так і не выйшаў. Крытык Антон Адамовіч назваў Арсенневу «паэткай восені». У яе творчасці пераважае пейзажная лірыка, мінорная паводле свайго настрою. Слова «восень» вар’іруецца ў вершах у розных кантэкстах. Меланхалічная натура паэтэсы, засяроджанай на сузіранні навакольнага, найлепш адчувае сябе ў пару замірання жыцця ў прыродзе, калі пачуцці супакойваюцца, а ў душы пануе гармонія, ява змешваецца з мроямі, а фантазія стварае дзівосныя ўзоры лятучых настрояў. Кожнае імгненне жыцця тады поўніцца асаблівым сэнсам. У вершах шмат імпрэсіяністычнага, яны маляўнічыя і адначасова меладычныя. Шмат якія творы Арсенневай сталі песнямі, у тым ліку і «Малітва» («Магутны Божа...», 1943), якая, з музыкай Міколы Равенскага, фактычна зрабілася нацыянальным гімнам беларусаў. Сярод мноства фарбаў Арсеннева акцэнтуе ўвагу на «сіняй» і «жоўтай» фарбах, што выяўляюць глыбіню неба, смутак па красе, драму адцвітання. Райнэр Марыя Рыльке, Поль Верлен, Гіём Апалінэр улюбёныя паэты Арсенневай. Прыкметнае месца ў творчасці Арсенневай займае «начная лірыка»: лірычная гераіня ў трывожна-змрочны час ночы застаецца сам-насам з Сусветам. У яе настроях шмат агульнага з лірычным героем Міхаіла Лермантава: у расійскага паэта «зорка зорцы голас падае», у беларускай паэтэсы «з душой душа гавора», здаецца, што «вось-вось уцяміш, пазнаеш тайны жыцця і Бога і пойдзеш новаю дарогай» («Шэпты ночы»), Жанр элегіі дапаўняецца вершамі-малітвамі, роздумнымі медытацыямі, гімнамі ў гонар жыцця («Мэта жыцьця захаваці жыцьцё»). У вайну ў арсеннеўскай лірыцы пабольшала драматызму. Малюнкі ўзаемазнішчэння, асабістая сямейная драма (у выніку тэракту, здзейсненага падпольшчыкамі ў Купалаўскім тэатры ў Мінску ў 1943 г., загінуў яе сын Яраслаў) уражваюць паэтку так моцна, што яна сумняваецца ў сэнсоўнасці свайго жыцця: «пісаць і тужыць сяньня адно сінанімы». Яе змрочныя настроі выяўляюцца ў рваных рытмах, зламаных радках «лесвіцай», у выкарыстоўванні дысанансаў. Ад думак пра самагубства паэтку ратуе надзея на адраджэнне Беларусі, драмай якой яна, расійка з паходжання, праніклася з дзяцінства. Гэтымі настроямі скрухі і надзеі прасякнутая лірыка Арсенневай перыяду эміграцыі: Будзем жыць! Днямі яснымі, новымі, Пойдзем, пойдзем з табой у гару, Наша жытняя і васільковая, Несмяротная Беларусь! (3 верша «Жыве Беларусь», 1942) Лірыка Арсенневай мастацкі дакумент эпохі, сведчанне таго, што няма вышэйшае каіптоўнасці, як любоў да Радзімы. Масей Сяднёў (1915-2001). Гэты творца выдатна прэзентаваўэмігранцкую «ціхую лірыку». Паэт прынцыпова адкідаў «трыбунныя» заклікі, інтанацыі, лозунгавасць. Нарадзіўся ён у вёсцы Мокрае Клімавіцкага павета на Магілёўшчыне ў сялянскай сям’і. Скончыў Саматэвіцкую сямігодку і паступіў у Мінскі педінстытут. У 1936-м, будучы студэнтам 4-га курса, быў арыштаваны і высланы за межы Беларусі. Тэрмін адбываў на Калыме і ў іншых месцах неабсяж- най Сібіры, дакладна пазначаных у яго вершах. Перад вайной з фашызмам быў вернуты ў Мінск для перагляду судовай справы. Быў адпушчаны на волю канвоем. Працаваў у бацькоў на гаспадарцы. У 1943 г„ калі наступала савецкае войска, Масей Сяднёў вырашыў не выпрабоўваць лёсу і выехаў у Беласток, потым у Нямеччыну і, нарэшце, у ЗША. Сяднёў пісаў вершы яшчэ ў пачатковай школе. Друкаваўся ў савецкай перыёдыцы з 1933 г. Аўтар кніг «У акіяне ночы» (Рэгенсбург, 1946), «На край сьвятла» (Міхельсдорф, 1947), «Цень Янкі Купалы» (Ватэнштат, 1947), «Ля ціхай брамы» (Нью-Ёрк, 1956), «Патушаныя зоры» (Мюнхен Нью-Ёрк, 1975), «Ачышчэнне агнём» (Глен-Коў Нью-Ёрк, 1989). Напісаў аўтабіяграфічныя раманы «Раман Корзюк» (1985) і «I той дзень прыйшоў» (1989). Творца апяваўхараство прыроды, свету, аддаваў хвалу «вясне, дажджу і грому», пачуццю Ka- хання. Да сябе лірычны герой Сяднёва адносіцца з гумарам. Над усім пануе шчаслівае адкрыццё: «Усё, што ўзнаў я, што зведаў, II Завецца цяпер Беларусь». Іншыя настроі пераважаюць у «астрожнай лірыцы» Масея Сяднёва: «ціхі паэт, які волі не мае», часта зведвае скрушныя думкі, калі «не хочацца жыць». Яго душу жывіць кволая надзея, што асабістае перажытае некаму паслужыць урокам: