Андрэй Мрый (1893-1943). Творчую самарэалізацыю гэтага адметнага творцы шмат у чым таксама абумовіла «ўзвышэнская» эстэтыка. Андрэй Мрый (псеўданім Андрэя Шашалевіча) паходзіў з сям’і дробнага службоўца, пасля вучыўся ў духоўнай семінарыі, рыхтаваўся стаць святаром. Але падзеі Першай сусветнай вайны і пазнейшых рэвалюцыйных віхур радыкальна памянялі яго лёс: служба ў царскім войску, пазней уступленне ў шэрагі Чырвонай Арміі, вяртанне на радзіму, у Краснаполле... Вайсковы досвед дазволіў яму, сярод іншага, напісаць адно са сваіх самых цікавых апавяданняў «Камандзір» (1927). Гэты твор пачынаецца з анекдатычнай сітуацыі: у чырвоныя камандзіры выбіваюцца два неадукаваныя местачкоўцы. «А мы, ведаеце, ні бэ, ні мэ! Hi ойча наш, ні багародзіцу. Толькі, праўда, лаянкаю добра крылі». Аднак неўзабаве показка пачынае напаўняцца непадробным драматызмам. 3 тою ж прастадушнай іроніяй герой распавядае пра крывавыя рэвалюцыйныя падзеі, і ў ягоным «гумары» пачынаюць гучаць злавесныя ноткі. Новаспечаныя «чырвоныя камандзіры» чыняць забойствы і гвалт у панскім маёнтку, люта здзекуюцца з генерала Уварава і яго дачкі. Што праўда, вастрыня рэалістычнага крыху прыглушаецца дыдактычным фіналам, дзе гора-камандзіраў чакае пакаранне: «Скінулі мяне з камандзірства, засадзілі ў турму, судзілі мяне. Суд, пабачыўшы мае маладыя леці, дараваў мне, вярнуў у часць. А там накіравалі мяне на курсы, дзе я зразумеў, які я гад быў і што няправільна разумеў усё. Цяпер мяне ўжо не паддзенеш». Разам з тым, самазадаволенасць, асалода ад падрабязнасцяў, з якімі герой апавядае пра свае авантуры, прымушаюць засумнявацца ў шчырасці гэткага прызнання. Мова «камандзіра», пабудаваная на прымітыўна-палітызаваным жаргоне, выглядае прадвесцем будучых маналогаў галоўнага героя самага вядомага сёння твора Андрэя Мрыя рамана «Запіскі Самсона Самасуя». Уласна, цяпер мы ведаем толькі першую частку «Запісак», якая паспела з’явіцца ў друку якраз у «год вялікага пералому», у сакавіцкім нумары часопіса «Полымя» за 1929 г. Гэтаксама, як і вядомыя ў той час савецкія аўтары Ілля Ільф і Яўген Пятроў, беларускі празаік робіць цэнтральным персанажам твора прайдзісвета, авантурніка. Прытым яго герой выступае не толькі як аб’ект, але і як суб’ект, а яшчэ каментатар сатырычнага дзейства. Стваральнік «Запісак Самсона Самасуя» выявіў яшчэ адну якасць, якую можна выразна бачыць у буйных, сусветна прызнаных майстроў сатыры гэткіх, як Арыстафан, Лукіян, Джонатан Свіфт, Себасцьян Брант, Міхаіл Салтыкоў-Шчадрын... Гэтая якасць як бы пашырэнне аб’екту сатырычнай характарыстыкі. Ён, гэты аб’ект, размыкаецца, утварае ўласны свет. Адсюль універсальнасць мастацкага смеху. Смехам асветлена ўсё: людзі, пачуцці, рэчы, з’явы прыроды... Аўтар рамана састыкоўвае два, здавалася б, несумяшчальныя моўныя пласты: жывую, гутарковую мову і лявацкі палітычны жаргон, мову лозунгаў, палітычных брашур і дырэктыў. Адпаведным чынам сумяшчаюцца і два побытавыя пласты: жывое і казённае. Дасягнуты пры гэтым камічны эффект вынікае з камізму неадпаведііасці, кантрасту. «Калі гляджу я ў твае вочы, забываюся на прафсаюз», прызнаецца ў каханні адзін з персанажаў, таварыш Лін. Так альбо іначай, але ў рамане «Запіскі Самсона Самасуя» знайшлі адлюстраванне першыя прыкметы «спелага» сталінізму, першыя праявы таго самага «вялікага пералому» і «абвастрэння класавай барацьбы». Гэта збліжае раман Андрэя Мрыя з антыўтопіяй, для якой уласцівыя функцыі прароцтва і папярэджання. Ужо калі друк рамана быў спынены, Кандрат Крапіва абвінаваціў яго аўтара ў тым, што «аўтар, замест таго, каб накіроўваць гастрыё сатыры на тыя ненармальныя з’явы ў нашай сапраўднасці, якія перашкаджаюць нашаму сацыялістычнаму будаўніцтву, высмейвае працу савецкіх устаноў і арганізацый цалкам і ў гэтым у пэўнай меры салідарызуецца з тымі паклёпамі, якія ўзводзяць на савецкую ўладу ворагі дыктатуры пралетарыяту». У 1934 г. Андрэй Мрый быў асуджаны на пяць гадоў лагераў «па справе настаўнікаў Краснапольскага раёна БССР», а ў 1940-м паводле новага абвінавачвання («за ўдзел у антысавецкай арганізацыі») атрымаў яшчэ пяць гадоў лагераў. Канец жыццёвага шляху беларускага пісьменніка пазначаны адметнай трагічнай рысай: ён памёр у цягніку, пасля дзевяці гадоў зняволення і высылкі, падчас вяртання са сталінскага лагера. Супраціў саветызацыі адбываўся і ў больш жорсткія часіны існавання беларускай літаратуры: мысленне вобразамі, шматзначнасць слова дазваляла ў той ці іншай форме выказваць пачуцці і думкі, не адпаведныя ўстаноўкам сацрэалізму. Максім Гарэцкі выказваў сваю скруху ў напісаных у высылцы «Скарбах жыцця» (1935-37), заснаваных на біблійнай метафорыцы і іншаказе. Кузьма Чорны часам перадаваў свае самыя балючыя развагі і змрочныя прароцтвы «адмоўным героям». Кандрат Крапіва ў камедыі «Хто смяецца апошнім» (1939) выкарыстаў кароткую палітычную сітуацыю пасля чарговай прапагандысцкай пастановы «Аб памылках партарганізацый пры выключэнні камуністаў з партыі...», каб стварыць яскравыя вобразы двурушніка-псеўданавукоўца Гарлахвацкага, паклёпніка-правакатара Зёлкіна, палахліўца Тулягі і з іх дапамогаю перадаць атмасферу страху, падазронасці, недаверу, якая панавала ў сталінскія часы ў Савецкай краіне. Магчымасці свабоднага выказвання пашырыліся ў перыяд «адлігі» 1950-60-х гг. У часы «застою» 1970-80-х гг. зноў узнікла патрэба ў «эзопавай мове». «У капцюрох ГПУ» Францішка Аляхновіча. Эпізод прыезду на Салаўкі Максіма Горкага і яго рэакцыю на ўбачанае апісаў вышэйзгаданы Францішак Аляхновіч у кнізе «У капцюрох ГПУ» (1934-42). Вядомы беларускі драматург, рэжысёр і актор быў падманным шляхам выкліканы з-за мяжы ў Савецкую Беларусь, арыштаваны і высланы на Салаўкі, а пазней, у выніку абмену, апынуўшыся на волі, напісаў аповесць-успаміны. Яго кніга вытрымала ў канцы 30-х гадоў шэсць перавыданняў на асноўных еўрапейскіх мовах, аднак не стала сенсацыяй, бо ў 30-я гады сярод легкаверных заходніх інтэлектуалаў была досыць распаўсюджанай думка пра «сацыялістычны рай» у Савецкай краіне. Францішак Аляхновіч апавядае пра час, калі махавік сталінскай вайны з народам толькі-толькі набіраў абароты. Аўтар выкарыстоўвае мастацкія магчымасці драматургіі, што заўважаецца ў пабудове яго твора, разбітага на асобныя сцэны і эпізоды, расійскі аўтар стварае гістарычную панараму падзей, усебакова і грунтоўна ўзнаўляе ўсе этапы людскіх пакутаў, са спачуваннем і горкай іроніяй малюе паводзіны розных людзей у нязвыклай сітуацыі, што не мае аналагаў у гісторыі і нават назвы. Аляхновіч свядома пазбягае нафасу, адкрыта не выказвае свайго гневуі абурэння. Гэта сапраўды мастацкае даследаванне унікальнага досведу жыцця ў пекле, трагічных вынікаў сацыяльнага эксперыменту, здзейсненага бальшавікамі, паводзінаў чалавека ў сітуацыі, дзе выбару проста няма. Францішак Аляхновіч свядома кінуў выклік часу, што дадзена не кожнаму, адважна ідзе насустрач наканаванаму. Праблема не толькі ў маштабах здзейсненага, а ў задуме расказаць праўду, толькі праўду і нічога акрамя праўды. Андрэй Платонаў Андрэй Платонаў (1899 1951) не толькі майстар расійскага мастацкага слова, але і вялікі пісьменнік XX ст„ творчасць якога цесна звязана з грандыёзнымі гістарычнымі падзеямі першай паловы гэтага веку. Сам Платонаў успрымаў сваю эпоху як гістарычны лёс пакалення і менавіта ў гэтых межах разумеў залежнасць чалавека ад грамадства. Але яго жыццё і творчасць усё-ткі здзяйсняліся ім самім у тых жа надзвычай жорсткіх рамках гісторыі. Дзяцінства і юнацтва Андрэя Платонава прайшло на ўскраіне Варонежа ў Ямской слабадзе, Пасля заканчэння школы ён працаваў памочнікам машыніста, электраманцёрам: «Апрача поля, вёскі, маці і царкоўнага звона, я любіў яшчэ (і чым больш жыву, тым больш люблю) паравозы, машыну, спеў гудка і цяжкую працу. Я ўжо тады зразумеў, што ўсё ствараецца, а не само нараджаецца». Гэта быў час не толькі сацыяльнай, але і «тэхнічнай рэвалюцыі», у якой Платонаў пакінуў свой след як аўтар кнігі «Электрыфікацыя», выдадзенай у 1921 г. Зурокаўлітаратуры ён запомніў: сярод каштоўнасцяў, ство- раных людзьмі, ёсць «праспяваная сэрцам казка пра Чалавека». Як пісьменніка Андрэя Платонава асабліва прыцягвала «ціхая проза», якой не ўласціва хлусліва-пафаснае, наўмысна гучнае і квяцістае слова, а пагатоў болын папулярныя ў 20-х гг. мінулага стагоддзя «рубленая фраза», «публіцыстычны пафас». 3 гэтага гледзішча ён блізкі такім пісьменнікам, як Чэхаў, Хемінгуэй, Кузьма Чорны. Сярод твораў празаіка (зборнікі прозы «Епіфанскія шлюзы», 1927; «Патаемны чалавек», 1928; апавяданне «Макар, які засумняваўся», 1929; раман «Чэвенгур», 1929, бел. пераклад А. Каляды, 2013; аповесць «Джан», 1933-34, і інш.) адметнае месца займае аповесць «Катлаван» (1929-30). Напісаная ў часы «калектывізацыі» і «індустрыялізацыі», яна спалучае ў сабе поўныя трагізму дакументальныя карціны славутага «рассяляньвання» вёскі і фантастычныя малюнкі, якія пачынаюцца з пабудовы «таго адзінага дома, куды ўвойдзе ў пасяленне ўвесь мясцовы клас пралетарыяту, і той аіульны дом узвысіцца над усім прысядзібным, дваровым горадам, а малыя аднаасобныя дамы апусцеюць, іх непранікальна пакрые раслінны свет, і там паступова спыняць дыханне зачахлыя людзі забытага часу». У аповесці Андрэя Платонава ўсё пачынаецца з распрацоўкі «катлавана», якая выяўляе нічым не падтрыманы энтузіязм адных (інжынер Прушэўскі, таварыіп Сафронаў, актывіст і даносчык Казлоў) і глыбокія сумневы другіх («маласвядомы» Вошчаў, незадаволены ўсім і ўсімі Жачаў). Менавіта з гэтага выдумак «выдаць усіх класікаў усіх часоў і ўсіх народаў», «аб’яднаць усіх дзеячаў усіх мастацтваў» і нарэшце стварыць «брацкі саюз камуністаў усіх краін» пачалася гісторыя «пабудовы камунізму». У адрозненне ад падзей рамана-антыўтопіі Яўгена Замяціна «Мы» (гаворка пра які пойдзе ніжэй), якія адбываюцца ў XXX стагоддзі, у Платонава падзеі, звязаныя з пабудовай «катлавана», маюць месца праз дзесяць гадоў пасля напісання рамана-прароцтва папярэдніка. Задуманая бальшавікамі гвалтоўная «калектывізацыя», значна паскорыла гістарычны працэс «узлёту», а праз 70 гадоў і «краху» камуністычнай ідэі: цяжка знайсці ў творах «вясковай прозы» нешта раўназначнае і трагічнае ў паказе сялянскай трагедыі, калі супастаўляць з платонаўскай аповесцю «Катлаван».