Апавяданне «Кветка пажоўклая» (1926) працягвае думку Міхася Зарэцкага пра спачуванне чалавеку, які духоўна надломлены трагічнымі падзеямі, справакаваныя ім жа самім. Апавяданне пачынаецца са спробы галоўнага героя Алеся Булановіча, якога ў час агляду дзіцячага прытулку зацікавіла выхавацелька Марына Гарнова, зразумець дзіўную характарыстыку, дадзеную ёй яго калегам Арончыкам: «Кветка пажоўклая...» Булановіча зацікавіла спалучэнне ў Марыне кантрастных абрысаў: у яе вачах свеціцца ціхая, ласкавая прыветнасць, якая нечакана саступае месца дзіўнай палахлівай маркоце і вочы робяцца халоднымі і пустымі, а потым зеленаватыя агеньчыкі ў яе позірку раптам зноў становяцца вясёлымі, гарэзнымі, калі нельга стрымацца, каб не ўсміхнуцца самому. Урэшце, Марына сама раскрывае Буланаму таямніцы свайго жыцця. Дачка памешчыка Марына Гарнова ў юным узросце зрабіла ўсё, каб парваць сувязі са сваёй раднёю, сваім класам, сваім асяроддзем. Зрабілася рана рэвалюцыянеркай, навучылася глядзець на жыццё крытычна. Уцякла з дому з чырвонаармейскім атрадам. Адчула магутную волю калектыву. Брату, які шукаў у яе абароны, «спрытная чэкістка з сталёвай цвёрдасцю» не дапамагла, бо лічыла ворагамі ўсю сваю радню. Брата расстралялі за сувязь з контррэвалюцыйнай арганізацыяй: «Я сама падпісала смяротны прыгавор...» На ліст бацькоў Марына адказала: «Не лічыце мяне вашай дачкой...» Бацькі яе праклялі. 3 часам Марына пачала задумвацца, чагосьці сумаваць, нібы «заззяла чорным бяздоннем у душы пустата». Булановічу, закаханаму ў Марыну Гарнову, нейкі час здавалася, што ён здольны яе выратаваць, у чым яго пераконвалі сябры і калегі: «ты ж ведаеш, што гэта за штука каханне. Гэта ж слабасць... так, слабасць». Марына, таксама закаханая ў яго, натура моцная, з цвёрдым характарам, на яго прапанову пабрацца адказала: «Я ведаю, як гэта будзе: шэрасць, нуда, беспрасвецце. Усё тое прыгожае, што ёсць цяпер, што захапляе, хвалюе, усё гэта знікне... He, я не хачу так... не трэба...» Гарнова стала далёкая, халодная, чужая... Расстаючыся, «зазірнула ў вочы гарачым кахаючым поглядам: Любы ты мой! Апошняя ўцеха мая!.. I пацалавала даўгім-даўгім пацалункам...» Неўзабаве Булановіч даведаўся, што Марына кінулася пад цягнік, а яму перадалі яе запіску: «Згубіла сваё месца ў жыцці. Дык навошта жыць?» Булановіч апраўдвае рашэнне Марыны, насамрэч супакойваючы сябе: «А мо так лепей? Для яго лепей, бо разарвала тыя ліпучыя путы, павучынне тое атрутнае, што хмелем спавівала волю яго, што цягнула ў прыгожую, але грузкую, дрыгвяную багну». Успомніў словы, якія, як яму здавалася, усё растлумачылі: «Кветка пажоўклая...» Рамантык Міхась Зарэцкі пазбег спрошчанага погляду на падзеі часу і ў найлепшых сваіх творах вобразна раскрыў шырыню чалавечай натуры, неадназначнасць людскіх парыванняў і жаданняў, звярнуў увагу чытача на нераскрытыя таямніцы душы сваіх герояў. Творчасць Аркадзя Куляшова (1914-1978). Куляшоў быў таленавітым паэтам, якому давялося тварыць ва ўмовах таталітарнай сістэмы. Ён такі ж «пясняр імперыі», як і англійскі паэт і празаік Рэд’ярд Кіплінг, з той розніцай, што адзін услаўляў капіталізм, а другі камунізм. ГІаэтычны дар Куляшова яскрава выявіў сябе ў гераічных баладах, якія па сваёй жанравай прыродзе адпавядаюць задачы гераізацыі эпохі, стварэння манументальных вобразаў, якія нясуць на сабе след суровага і жорсткага часу. Шмат якія з твораў, такія як верш «Бывай!», сталі хрэстаматыйнымі. Аркадзь Куляшоў нарадзіўся ў мястэчку Саматэвічы на ўсходзе Магілёўшчыны ў сям’і настаўнікаў. Развод бацькоў успрымаўся падлеткам як асабістая драма, якая на працягу ўсяго яго жыцця адгукалася ў памяці. Ад бацькі пераняў музычныя здольнасці. Скончыў мясцовую сямігодку, вучыўся ў Мсціслаўскім педтэхнікуме, дзе пасябраваў з паэтамі Змітраком Астапенкам і Юліем Таўбіным. У 1930 г. пераехаў у Мінск. Вучыўся на літфаку педінстытута. Належаў да літаратурнай суполкі БелАПП. У час вайны з фашызмам быў супрацоўнікам армейскай газеты «Знамя Советов», дзе публікаваў гумарыстычны вершаваны цыкл пра байца Аляксея Пятрова. Са снежня 1943 г. быў пры штабе Беларускага партызанскага руху. Пасля вайны працаваў у прэсе, а таксама на кінастудыі «Беларусьфільм». Цяжка хварэў. Лячыўся ў Нясвіжы, у санаторыі. ІІісаць Аркадзь Куляшоў пачаў у 6 гадоў. Першай прачытанай кнігай была Купалаўская «Жалейка». Захапляўся паэмаю «Мцыры» Міхаіла Лермантава (пазней пераклаў яе на беларускую мову). Першы верш, «Ты мой брат», апублікаваў у Клімавіцкай раённай газеце «Наш працаўнік», калі меў 12 гадоў. У час вучобы ў школе пазнаёміўся з Алесяй (Аляксандрай Карыткінай), Князёўнай (дзяўчына родам з вёскі Князі), якой прысвяціў верш «Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая...», апублікаваны ў часопісе «Полымя рэвалюцыі», калі аўтару было 14 гадоў (у пачатку 1970-х гг. верш, з лёгкай рукі музычнага ансамбля «Песняры», стаў культавай песняй-шлягерам: менавіта тады імя Алеся набыло папулярнасць). У вершы пануе стыхія закаханасці ва ўсё прыгожае, уражваюць трывожныя інтанацыі ранняй сталасці і прадчуванне будучых выпрабаванняў. Вобраз Алесі праходзіць праз шмат якія творы паэта. У ранніх вершах Куляшова выявілася майстэрства гукапісу і пабудовы рытму («Гармонік новы, басовы рып, Ліпнёвы вечар у цвеце ліп»), пераважае жыццярадаснае прыманне свету, юнацкае захапленне будучыняй: «Гучыць далёка ў чыстым полі Юнацтва песня аб светлай долі». Герой першай кнігі «Росквіт зямлі» (1930) жыве прадчуваннем навізны: «новы век», «песні перамог». Мысленне паэта метафарычнае. Напрыклад, здзіўленне вясковай жанчыны перад упершыню ўбачаным трактарам перадаецца яе словамі: «А мае татулечкі, схапіў маю палоску і панёс». Сузіральнафіласофскае самаадчуванне паэта вобразна выяўляецца ў вершах «Маладосць», «Як дзень адыходзіць», «На сотай вярсце», «Млын». У паэмах «Крыўда» (1931), «Аманал» (1932) Куляшоў шмат эксперыментуе з формай, яго захапляе ўменне аб простым гаварыць складана: «Месіку колкі вецер аблізаў шчокі, Ц Ён вісеў над ліхтарамі электрычнай эпохі II Падбітым вокам, мёртвым бяльмом сляпога». У цытаваным уступе да паэмы «Аманал» выразнае рэха фармалістычных штукарстваў футурыстаў, за што маладога паэта сурова, але зычліва дакараў Якуб Колас у адным са сваіх выступленняў. Толькі пасля «Ляўкоўскага цыкла» Янкі Купалы, які ўразіў паэта сваёй прастатой і яснасцю, пасля знаёмства з паэмай Аляксандра Твардоўскага «Краіна Муравія», заснаванай на народнай песеннасці, Аркадзь Куляшоў выпрацаваў сваю славутую манеру пісьма, у якой натуральна спалучаюцца знешняя прастата, стрыманы лаканізм і глыбокі драматызм адчування эпохі. У вершах і баладах Куляшова ваеннага часу сама рытміка, дакладная, выразная, напружаная, перадае героіку змагання. Суровая эпоха вымагала мужнай песні у Куляшова гэта былі балады «Над брацкай магілай», «Маці», «Ліст з палону». У «Баладзе аб чатырох заложніках» (1942), пабудаванай на рэальным факце, перададзены трагізм «памежнай сітуацыі», калі «бацька» Мінай, герой твора, мусіў выбіраць паміж бацькоўскім пачуццём і абавязкам воіна (пазней у аповесці «Абеліск» Васіль Быкаў, улічыўшы гуманістычныя запатрабаванні новага часу, аспрэчыў лішне жорсткую, на мяжы з бесчалавечнасцю, пазіцыю паэта). Суровыя баладныя інтанацыі чуюцца ў паэме «Сцяг брыгады» (1942), напісанай у форме «франтавога дзённіка». Сучаснага «прасунутага» чытача не павінна бянтэжыць, што сярод выратавальнікаў сцяга, вядома, чырвонага, брыгады, якая амаль цалкам загінула, знаходзіцца і цяжка паранены камісар абавязковы персанаж твораў сацыялістычнага рэалізму. Змест твора больш багаты, складаны і трагічны. У маналогу наратара Алеся Рыбкі мы шануем досвед удзельніка падзей, які перажыў і роспач, і паняверку, і трагедыю... Пасля напісання ў пасляваенны час пафасных гімнаў у гонар камуністычнай партыі і сталінскага Савецкага Саюза («Камуністы», «Слова да Аб’яднаных Нацый») паэт цяжка і пакутліва вяртаўся да матываў ранняй творчасці, якія вызначалі яго як творчую асобу. А менавіта, да ўсхвалення творчай працы («Колас»), маладосці («Вяселле»), натхнення («Мая Бесядзь»), змагання («Маё пасведчанне»), памкнення да зор («Зямля»), жыцця («На паўмільярдным кіламетры»), Гэта падкрэслена ў назве паэтычнага зборніка «Новая кніга» (1964), дзе сапраўды шмат новага ў натуральным спалучэнні асабістага і агульнага, зямнога і нябеснага, лірычнага і трагічнага. Навізна погляду на свет выявілася ў глыбока прадуманай, «куляшоўскай» форме 16-радкоўяў, сярод якіх цяжка вы- лучаць «добрыя» і «лепшыя», настолькі яны арыгінальныя («Нябёсы акіян, я знаў даўно...», «Сышлося неба з акіянам блізка...», «Не старадаўні бард, але...», «Мне кожны дзень, нібы жыццём другім...», «Я хаце абавязаны прапіскаю...»). Вось адзін з самых красамоўных прыкладаў такіх твораў: Я гіну ад бяздзейнасці не месяц, He два, не тры. Як быццам хто закляў! Я сам сябе гатоў хутчэй павесіць, Чым існаваць для непатрэбных спраў. Запал прапаў я сэрцам разумею, Яго мне не пазычаць дактары. Я вар’яцею, трацячы надзею, I не чакаю лепшае пары. Яна сама прыходзіць, як здароўе. 3 крыніц сваіх і жыватворчых рэк Прыносіць мне шаснаццацірадкоўе Шаснаццаць кропель цудадзейных лек: Шаснаццаць сцежак на лістку паперы, Як спраў працяг, якія я люблю. Шаснаццаць крокаў, каб ісці наперад, Шаснаццаць рук, каб абдымаць зямлю. [1962] Насычаны роздумам і трывогаю, прагаю пакаяння жанр 16-радкоўяў знайшоў сваё развіццё і ў цыкле вершаў «Маналог» (196465), прысвечаным памяці сяброў юнацтва Змітрака Астапенкі і Юлія Таўбіна, таленавітых паэтаў, загубленых сталінізмам. Спавядальнымі інтанацыямі і думкамі пра значэнне паэзіі, пра сэнс жыцця поўніцца паэма «Варшаўскі шлях» (1973), прысвечаная памяці Аляксандра Твардоўскага, расійскага паэта, асабістага сябра Аркадзя Куляшова. У цэнтры драматычнай паэмы «Хамуціус» (1975), якая годна вершыць творчасць паэта, велічная постаць Кастуся Каліноўскага. Твор пачынаецца шматзначным эпіграфам з верша румынскай паэткі Марыі Бануш: «Ствараючы аблічча свету новага, II Ствараем мы і новае аблічча П Тым, хто загінуў». Мінулае актуалізуецца ў справах нашчадкаў, сучаснасць чым далей, тым глыбей тлумачыць гістарычнае і нацыянальнае значэнне здзейсненага Каліноўскім і яго паплечнікамі. Пабачыўшы ў апошні міг перад пакараннем на даляглядзе мужыка «з канём і сошкай», Кастусь Каліноўскі (Хамуціус) дабраслаўляе яго сімвалічным: «Ары!..»