Словы ў часе і прасторы Літаратура апошняга стагоддзя

Словы ў часе і прасторы

Літаратура апошняга стагоддзя
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 394с.
Мінск 2015
118.23 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Вацлаў Гавел (1936-2011). Усё яго дзяцінства і маладыя гады прайшлі пад знакам дыскрымінацыі, якую ён адчуваў у камуністычнай Чэхаславакіі праз тое, што яго бацька колісь быў буйным пражскім прадпрымальнікам, а значыць, «класава чужым элементам», «буржуа». Вацлаў Гавел змог закончыць толькі вячэрнюю гімназію, а шлях на гуманітарныя факультэты ўніверсітэтаў яму быў заказаны
(вучыўся ў Пражскім нолітэхнічным інстытуце). ГІасля службы ў арміі ён працаваў рабочым сцэны ў пражскіх тэатрах; у тэатры «На забрадлі» ўпершыню зацікавіліся яго п’есамі, якія ён пачаў пісаць на пачатку 1960-х гадоў. Тут, урэшце, была пастаўлена абсурдысцкая камедыя «Свята ў садзе» (1963). У гэтым творы выразна пазначыліся галоўныя рысы ўсёй драматургічнай творчасці Гавела: філасофская глыбіня, алегарычнасць, наяўнасць персанажаў-масак, не вельмі выразныя месца і час дзеяння. Гавел паказвае штучнасць і ўдаваную аптымістычнасць «новага» чэхаславацкага грамадства, якое дзе больш, дзе менш удала прыстасоўваецца да ўладнай рыторыкі. Эстэтыка абсурду як найлепей падыходзіла да мастацкага паказу шматлікіх недарэчнасцяў у жыцці грамадства ў межах навязанай яму звонку ўладнай мадэлі. Сярод іншых значных п’ес Вацлава Гавела варта назваць «Паведамленне» (1966), «Цяжка засяродзіцца» (паст. у 1968), «Змоўшчыкі» (1971), «Аўдыенцыя» (1975), «Пратэст» (1978), «Спакуса» (1985), «Асенізацыя» (1987) і інш. Актыўны ўдзел у праваабарончым дысідэнцкім руху (адзін з ініцыятараў падпісання гуманістычнай «Хартыі-77», выступы ў абарону палітвязняў) прыводзяць да неаднаразовых арыштаў і турэмных зняволенняў Гавела. Грамадская дзейнасць выдатнага драматурга выяўляецца таксама ў напісанні шэрагу эсэ, якія ў той ці іншай меры маюць палітычны характар: «Сіла бяссільных» (1978), «Палітыка і сумленне» (1984), «Гісторыя і таталітарызм» (1987),
«Слова пра слова» (1989)... Неўзабаве пасля пражскай «аксамітнай рэвалюцыі», што мела месца ў канцы 1989 года, Вацлаў Гавел актыўна ўдзельнічае ў палітычных ператварэннях сваёй краіны, выбіраецца прэзідэнтам Чэхаславакіі, а пазней, пасля падзелу былой федэрацыі, прэзідэнтам Чэшскай Рэспублікі, застаючыся на гэтай пасадзе вызначаныя канстытуцыяй два тэрміны, да 2003 года. Будучы адкрытым усяму свету, ён істотнае значэнне надае беларускім праблемам: дасылае прывітальнае пасланне ўдзельнікам Усебеларускага кангрэса «За незалежнасць» (2001), сустракаецца ў ІІразе з Васілём Быкавым (які на той час жыве ў эміграцыі), піша прадмову да зборніка эсэ беларускіх аўтараў «Невядомая Беларусь» (Прага, 2005), уручае прэміі беларускім праваабаронцам і журналістам; у 2008 г. удзельнічае ў пражскай вечарыне памяці Быкава, годам пазней становіцца ганаровым сябрам Беларускага ПЭН-Цэнтру. Ці не самы апошні ліст у сваім жыцці ён дасылае беларускаму праваабаронцу і літаратуразнаўцу Алесю Бяляцкаму, які ў гэты час (канец 2011 г.) знаходзіцца ў турме.
На беларускую мову перакладзены шэраг п’ес Вацлава Гавела («Свята ў садзе», «Аўдыенцыя», «Пратэст», перакладчыкі Лявон Баршчэўскі, Ірына Шаблоўская, Сяргей Сматрычэнка), а таксама зборнік эсэ і прамоў «Жыць у праўдзе» (пераклад Юліі і Сяргея Сматрычэнкаў, 2014).
Алесь Разанаў
Гэты прадстаўнік медытацыйнай, «халаднаватай» філасофскай лірыкі мераю свайго глыбіннага таленту ўпэўнена дазваляе ўпісаць сучасную беларускую паэзію ў кантэкст шырока зразуметай еўрапейскай традыцыі.
У новай культурнай сітуацыі, што склалася ў канцы XX ст. у Беларусі, паэт шукае магчымасці ўзбагаціць беларускую прасодыю за копіт унутраных скарбаў, бачных толькі з вышыні сучаснага мыслення. Беларуская мова адкрывае свой вобразны патэнцыял у тым выпадку, калі ўспрымаецца як раўнацэнная з іншымі славянскімі й індаеўрапейскімі мовамі. У творах Разанава апошніх
гадоў мінулага стагоддзя часта ствараецца дзіўнае ўражанне, што не паэт актыўна выкарыстоўвае засабы народнага маўлення, а само маўленне гаворыць яго вуснамі пра сябе, сваіх носьбітаў, пра таямніцы беларускай гісторыі і беларускай свядомасці.
Алесь Разанаў (нарадзіўся 5 снежня 1947 г. у вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна на Берасцейшчыне) ужо ў 11 гадоў прымаў удзел у абласным творчым семінары і быў заўважаны выдатным даследчыкам і выкладчыкам
Уладзімірам Калеснікам. У 1966 г. ён паступіў на беларускае аддзяленне мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ Восенню 1968 г. быў ініцыятарам заявы аб тым, каб усе прадметы на факультэце выкладаліся па-беларуску. Быў адлічаны і «высланы» у Брэсцкі педагагічны інстытут імя А. Пушкіна, які скончыўу 1970 г. Спрабаваў паступіць у аспірантуру Акадэміі навук: усе экзамены здаў на «выдатна», але ўсё паводле тых жа палітычных матываў не быў прыняты. Служыў у войску, працаваў у школе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. 3 1972 г„ з перапынкамі, працаваў выдавецкім рэдактарам. На пачатку 2000-х некалькі гадоў жыў у Германіі і Швейцарыі.
Пачынаў Разанаў з авангардысцкіх эксперыментаў у духу неафутурызму:
3 глыбінь,
як лава з кратэра, вырвецца распад. Экс-
перы-
мен-
та-
та-
ры не ідуць назад.
Азонам вее ў зале ды лілавее шкло. Святло, што вызвалялі, ім сэрца апякло...
(3 верша «Эксперымент», 1967).
У цэлым, у першым паэтычным зборніку са шматзначнай як на тыя часы назвай «Адраджэнне» (1970), моцна скажоным цэнзурай, пераважалі адраджэнскія настроі, услаўляліся героі беларускага вызваленчага руху, замежныя вучоныя і пісьменнікі, адкрывальнікі новага, утапісты і змагары. У паэтыцы дамінавалі імклівыя рытмы, рамантычная ўзнёсласць, ускладненая метафарычнасць. У наступным зборніку веріпаў «Назаўжды» (1974) навідавоку быў яго пошукавы характар, схільнасць да паэтычнага эксперыменту, павышаная ўвага да філасофскіх, экзістэнцыяльных праблем. Ужо ў цыкле вершаваных строфаў і фрагментаў пад назвай «Пункціры», якая адначасова стала і пазнакай новага жанру, паэт прадэманстраваў сваё імкненне ахапіць шматстайныя праявы свету, зыходзячы часцей за ўсё з назіранняў над канкрэтнымі, часта мімалётнымі, з’явамі і рэчамі зямнога быцця ў часе і знаходзячы ў іх непаўторнай сутнасці водбліск самой вечнасці і бясконцасці Універсуму.
Наватарскія памкненні паэта ў сферы зместу і формы ў кнізе паэм-баладаў «Каардынаты быцця» (1976) і этапнага зборніка «Шлях-360» (1981) выявіліся ў моцна дэфармаваным выглядзе. Галоўная прычына ўскладнення творчага працэсу каранілася ў сітуацыі падцэнзурнага існавання літаратурнага жыцця ў часы брэжнеўшчыны, калі вольная думка адчувала сябе скавана ў цянётах штучнага падтэксту і міжвольнага імкнення да тайнапісу і наступнай за гэтым дэшыфроўкі забароненых выказванняў. На тым этапе Разанаў засвойваў і своеасабліва трансфармаваў «вялікія стылі» папярэднікаў ад фальклорна-міфалагічнага і біблейскага («Паэма рыбіны», «Паэма калодзежа») да класічнага, купалаўскабагдановічаўскага («Было балота», «Паэма выніку») і да глабальнаўсясветніцкага (тэрміны «самабытнікі» і «ўсясветнікі» належаць Разанаву), выяўленага і зафіксаванага ў сусветнай класіцы («Паэма
жніва», «Паэма раўнавагі»), Падводзячы пазней рахункі з пройдзеным мінулым, паэт зазначаў наступнае: «На маёй дарозе ўзгоркі і ўпадзіны. Але гэта мая дарога». Дэвізам яго творчага гюіпуку і эксперыментатарства была ідэя дынамічнага руху, зменлівасці жыцця і вечнага ўдакладнення пункту погляду назіральніка і ўдзельніка падзей.
Няцяжка заўважыць сэнсавыя і фармальныя перагуканні творчых пошукаў Алеся Разанава са школай сюррэалізму. Паэт адмаўляе прымітыўныя ўяўленні пра так званы здаровы сэнс, які акцэнтаваў увагу на ўтылітарным баку жыцця за кошт духоўнасці, ідэалізаваў побытаапісальнасць і не прымаў інтэлектуальнага пошуку, супрацьстаўляў свядомае і падсвядомае, рацыянальнае і эмацыянальнае. Разанаў абапіраецца на інтуіцыю, спадзяецца на раптоўнае азарэнне, аддае належнае аўтаматызму пісьма, сэнсавай неадназначнасці душэўных працэсаў, збліжае паводле кантрасту далёкія з’явы і паняцці, удакладняе ўяўленне аб прыгожым і агідным, добрым і дрэнным, якія знаходзяцца ў складаных дачыненнях.
У творчасці паэта згаданага перыяду выявілася агульнае імкненне сусветнай паэзіі да філасофскага асэнсавання глабальных праблем сучаснасці, якія закраналі ўсіх і кожнага і выяўляліся ў багатай на вобразныя асацыяцыі з папярэднікамі і сучаснікамі форме. У вершах і паэмах Разанава адчувалася прысутнасць ценяў класікаў еўрапейскай літаратуры XX ст„ такіх, як Гіём Апалінэр, Райнер Марыя Ры льке, Поль Элюар, Федэрыка Гарсія Лорка і інш. 3 часам уплыў еўрапейскага і сусветнага літаратурнага авангарду ў творчасці Алеся Разанава толькі мацнее. Вершы зборніка «Шлях-360» былі настолькі прасякнутыя нечаканымі алюзіямі, рэмінісцэнцыямі, далёкімі асацыяцыямі, прыкметамі «аўтаматычнага пісьма», паэтычнага шыфру, што можна беспамылкова сцвярджаць пра творчае спаборніцтва паэта з славутымі папярэднікамі.
Услед за Райнэрам Марыя Рыльке, Алесь Разанаў трымаецца «рэчыўнасці» свайго паэтычнага бачання. У 1995 г. сам ён зазначаў: «Рэчаіснасць адзіная. I няма рэзкага размежавання паміж тым, што ўверсе і што ўнізе. I як толысі хто-небудзь хоча, каб гэтая мяжа ўсталявалася тут адбываецца вялікая трагедыя. Адбываецца
вялікае неразуменне. I трэба тады космасу, прыродзе прыкладаць свае намаганні, каб зноў усталявалася тая ўнутраная раўнавага, дынамічная раўнавага, якая заўсёды існуе паміж высокім і нізкім. I якраз у побытавым... Там і цэласныя натуры, і цвітуць душы, і людзі даюць імёны рэчам».
Свае паэтычныя ідэі Разанаў увасабляе ў адмысловых паэтычных жанрах гэткіх, як квантэма, зном, пункцір, версэт, вершаказ. 3 кожным новым зборнікам («Вастрыё стралы», 1988; «У горадзе валадарыць Рагвалод», 1992; «Паляванне ў райскай даліне», 1995; «Рэчаіснасць», 1998; «Лясная дарога», 2005, ды інш.) адкрываюцца новыя і новыя абсягі ўніверсальна-сінкрэтычнай разанаўскай паэтыкі, арганічна ўпісанай у тканіну беларускай мовы:
У гасцёўні музыка: шумная, тлумная, фанабэрлівая, глухая.
Яна адна тут пануе і не дае нарадзіцца думцы і вымавіцца слову.
Але ніхто не асмельваецца прылюдна яе не схацець і сцішыць яе ці прымусіць яе замоўкнуць.
Госцям здаецца: яна падабаецца гаспадарам, гаспадарам здаецца: ёй цешацца госці.
(«Музыка», 2000)