Словы ў часе і прасторы Літаратура апошняга стагоддзя

Словы ў часе і прасторы

Літаратура апошняга стагоддзя
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 394с.
Мінск 2015
118.23 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Пра рэальнага Маякоўскага варта меркаваць і па тых творах, у якіх яго герой шкадуе коней і іншых жывёлаў («Добрае стаўленне да коней», 1918), верыць у гармонію Сусвету («Паслухайце!», 1914), любіць дзяцей («Што такое добра і што такое дрэнна», 1925). У жыцці ён не заўсёды быў «жалезабетонным», грымлівым паэтам, як можна было б меркаваць з яго рэвалюцыйнай паэзіі вершаў «Левы марш» (1918), «Таварышу Нэтэ параходу і чалавеку» (1926), а таксама «Вершаў аб савецкім пашпарце» (1929), паэм «Уладзімір Ільіч Ленін» (1924) і «Добра!» (1927). «Шэдэўр» агітацыйнай паэзіі Маякоўскага знакаміты верш «Наш марш» (1917):
Біце ў плошчы тупат бунтам гразлівым! Угору галовы гордай грады!
Мы патопу другога разлівам перамыем сусветаў гарады. He любіць дзён бык спех. Марудзіць год арба.
Наш бог бег.
Сэрца наш барабан...
(Пераклад Рыгора Барадуліна.)
Аднак яго разуменне рэвалюцыі не супадала з афіцыйнай лініяй, мела рысы месіянства, «лявацтва» і анархізму. Сведчанне таму «лявацкія» паэмы «Містэрыя-буф» (1918) і «150 000 000» (1921), не зразуметыя творцамі Кастрычніцкай рэвалюцыі. Прадстаўнікі пралетарыяту і сялянства «сем пар нячыстых» з паэмы «Містэрыябуф» ратуюцца на каўчэгу падчас сусветнай рэвалюцыйнай паводкі, праходзяць апраметную і рай, знаходзяць «зямлю запаветную» камуністычны Эдэм. Дарэчы, з усёй творчасці Маякоўскага Уладзімір Ленін станоўча ўспрыняў толькі яго сатыру, у прыватнасці, верш «Празасяданыя» (1922). Усё жыццё Маякоўскі ненавідзеў усё звычайнае, усярэдненае у тым ліку і «звычайнага чалавека». У апошнія гады жыцця ён выплёскваў свой гнеў на пабытоўца новага тыпу «чырвонага», савецкага, якога зваў «дрэнню» і «брыдой» (верш «Пра дрэнь», 1920-21; п’есы «Клоп», 1929; і «Лазня», 1928-30).
Скептыцызм паэта ў дачыненні рэвалюцыі адбіўся ў адным з яго творчых праектаў: пасля вышэйзгаданай паэмы «Добра!» пра штурм Зімовага палаца і сацыялістычнае будаўніцтва Маякоўскі збіраўся напісаць паэму «Кепска». «Нязручны» для ўладаў паэт валодаў, без усякіх сумненняў, уражлівай, датклівай душой. Свае вершы ён прысвячаў не толькі рэвалюцыі, але і каханню («Ліст да Таццяны Якаўлевай», 1928). Мажліва, матывамі яго самагубства з’явіліся чыннікі інтымнага характару, напрыклад, любоўная няўдача. Паэт здзейсніў тое, у чым не так даўно жорстка дакараў Сяргея Ясеніна, таленту якога, відаць, зайздросціў.
У літаратурнай спадчыне Маякоўскага варта вылучыць знакамітую «лесвічку» арыгінальны рытмічны і графічны ма-
люнак верша. «Неацэнных слоў мантач і марнатраўца» падарыў паэзіі мноства самых арыгінальных рыфмаў, неалагізмаў. Як адзін з «бацькоў» расійскага футурызму, Маякоўскі меў пераймальнікаў у Расіі і за яе межамі. Адзін з іх паэт Андрэй Вазнясенскі, ідал моладзі 1960-х гг., апошні футурыст.
Паэзія Маякоўскага мела значны ўплыў на паэтаў-маладнякоўцаў, БелАППаўцаў: Петруся Броўку, Пятра Глебку, Паўлюка Шукайлу, Міхася Багуна і інш. На беларускую мову яго творы перакладалі Тодар Кляшторны і Юлі Таўбін, Васіль Вітка і Рыгор Лынькоў, Кастусь Кірэенка і Пятрусь Броўка, Кандрат Крапіва і Максім Танк, Рыгор Барадулін і Васіль Жуковіч...
Польскія паэты-авангардысты
Росквіт мадэрнісцкай паэзіі ў Польшчы прыпадае на міжваеннае дваццацігоддзе, калі ў новых умовах незалежнай дзяржавы творцы, здавалася б, адчулі доўгачаканую сапраўдную свабоду. Захапленне аўрай вялікага горада, натоўпамі людзей, вынаходкамі тэхнікі былі неабходным фонам для гэтага. Самай папулярнай і найбольш уплывовай літаратурнай групоўкай быў «Скамандар», які ў 1920 г. пачаў выдаваць аднайменны часопіс. Эстэтычная праграма «скамандрытаў» была даволі ліберальная, таму ў часопісе друкаваліся і авангардысты, і традыцыяналісты. Падчас сваіх творчых вечарын, якія найчасцей праводзіліся ў варшаўскай кавярні «Пад Пікадорам», «скамандрыты» напачатку дэкларавалі вызваленне польскай літаратуры ад грамадзянскіх і патрыятычных абавязкаў, пры гэтым імкнучыся спадабацца простай публіцы. Такім чынам яны дамагаліся «дэмакратызацыі паэзіі».
Значна мацней свой антытрадыцыяналізм абвяшчалі польскія футурысты, якія прапагандавалі зусім новую мадэль мастацтва наўмысна прымітызаванага, спантаннага і «не скажонага дэструктыўнымі ўплывамі арыстакратычнай культуры». Разуменню паэзіі як экспрэсіўнага выразу пачуццяў свядома супрацьпастаўлялі сябе прадстаўнікі т. зв. «кракаўскага авангарду». Паводле іх разумення, увага творцы павінна канцэнтравацца перш
за ўсё на «матэрыяле для творчасці». Паэт абавязаны імкнуцца да стварэння новай паэтычнай мовы. Прадстаўнікі «кракаўскага авангарду» параўноўвалі сваю творчасць з працай даследчыкаў і вынаходцаў, што робяць свае эксперыменты ў лабараторыі мовы. Атмасфера энтузіязму і аптымізму, што панавала ў 20-х гадах, у наступным дзесяцігоддзі саступіла месца настроям няўпэўненасці, трывогі, прадчування бяды. Характэрнымі для плыні паэтычнага катастрафізму былі перапоўненыя жахам знішчэння творы прадстаўнікоў «другога авангарду», да якога належалі пісьменнікі, звязаныя з варшаўскім часопісам «Квадрыга», а таксама паэты з віленскай групоўкі «Жагары». Усе названыя паэтычныя групоўкі так ці інакш сталі спрыяльным асяроддзем для самавыяўлення адметнага таленту, якім, сярод іншых, валодалі Юльян Тувім (18941953), Юльян ІІшыбась (1901-1970) або Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі (1905-1953).
Юльян Тувім паходзіў з Лодзі, падчас абедзвюх сусветных войнаў ЗША, Партугаліі, Бразіліі. Належаў да заснавальнікаў групоўкі «Скамандар». У апошнія гады жыцця быў мастацкім кіраўніком варшаўскага Новага тэатра. У першых паэтычных зборніках Тувім у традыцыях сімвалізму і футурызму рабіў спробы стварыць мову, у якой словы не мелі б традыцыйнай формы, не адпавядалі прынятым значэнням, і адначасова само іх гучанне стварала б пэўныя сэнсы (цыкл «Слапеўні», 1923). У традыцыях экспрэсіяністычнай паэтыкі вытрыманы самы знакаміты сатырычны твор Тувіма паэма «Баль у Оперы» (1936, першае поўнае выданне
1982). Твор складаецца з 11-ці міні-частак, дзеянне якіх разгортваецца адначасова ў будынку Оперы, на вуліцах горада, у космасе дзякуючы чаму аўтару ўдаецца арыгінальным чынам стварыць панарамны вобраз міжваеннай эпохі. Паэт востра крытыкуе тага-
у эміграцыі, у т. л.
часныя польскія эліты і наогул грамадства. Асабліва вострыя словы скіраваныя супраць пануючага культу грошай:
.. .Віецца Левіяфан залаты, як шалёны, Распаўзаецца срэбранымі мышамі, Распаўзаецца блохамі, блох більёны, I грувасцяцца вошы і блохі грашамі. Серабрацца грошы і вошы ў сейфах замкнёных, I зноў выпаўзаюць мышамі, вашамі з кішэні, За намі, пад намі вунь зноў закішэлі, Шалясцяць, храбусцяць, як сухая папера, Ператвараюцца зноў у пачварнага звера, Што па сёлах, па гарадах з сябе плодзіцца, Раз’ятрыцца ў гоне, распузіцца і акоціцца, I, мільярдзеючы, рвецца ад д’ябла да чорта, Ад чорта да д’ябла расплодам мышына-вашывым, I цягнецца, шчэрыцца тым пранцаватым эскортам, I скача, і плача канвой паршывы.
(Пераклад Васіля Сёмухі.)
Пазнейшая творчасць Юльяна Тувіма мае больш традыцыйны характар. Гэта асабліва яскрава выявілася ўяго ліра-эпічнай паэме «Польскія кветкі» (1940-53, бел. пераклад Васіля Сёмухі, 1984), пасляваеннай лірыцы. Шырокую вядомасць Юлян Тувім меў таксама як дзіцячы паэт і перакладчык найперш расійскай паэзіі, а таксама як перакладчык некаторых твораў Юльюша Славацкага, Казімежа Тэтмаера і Леапольда Стафа на мову эсперанта.
Юльян Пшыбась быў ці не найбольш яскравым прадстаўніком наватарскай паэзіі «кракаўскага авангарду». Ён лічыў, што паэтычная творчасць павінна звяртацца да культуры і апяваць пераўтварэнне хаосу прыроды ў прыгажосць цывілізацыі. Пшыбасю належыць наступнае выказванне: «Гара прыгожая таму, што я магу яе стварыць». Паэт, на яго думку, гэта інжынер слова, які з мноства яго значэнняў
выбудоўвае вобраз свету, стварае яго з дапамогай моўнага матэрыялу:
.. .Брукавіска пупышкавее ілбамі, пэнкае з галашэннем дно чорных губ. Раздзертае ад вуха да вуха
«Не!..»
у гарляк завулка, затканага ценем, падае, як сухар.
Вашымі рукамі ўтрамбаваны тут кожны камень! Далоў бомбы!..
(«Муляры», пераклад Алега Лойкі.)
Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі лічыўся адным з самых папулярных паэтаў Польшчы міжваеннага дваццацігоддзя. Хоць у яго
творчасці можна заўважыць пэўныя ўплывы сімвалісцкай паэзіі французскага «праклятага паэта» Арцюра Рэмбо і некаторых «скамандрытаў», гэты паэт адразу вызначаўся сваім адметным стылем. У яго вершах з бліскучай лёгкасцю сур’ёзнасць паядноўваецца з жартаўлівасцю і іроніяй. Выдатны талент дазваляе Галчыньскаму кампанаваць у непарыўнае цэлае самыя разнастайныя элементы: алюзіі да міфалогіі і літаратурнай класікі самых розных эпох, фантастычныя матывы і гумар
на мяжы абсурду. Гэта можна добра праілюстраваць на прыкладзе напісанага ў 1929 годзе верша «Вітаю, Мадонна»:
Кнігі няхай іншыя пішуць. Нават
няхай ім званіца славы звоніць стазвонна.
Я ж на кнігі не здатны, дый навошта мне слава?
Вітаю, Мадонна!
He маё гэта веліч кніг на паліцах пад столлю.
I вясна не маё, і сонца, і водар нівы зялёнай.
Мне б толькі ночы. Ночы з дажджом, ветру і алкаголю вітаю, Мадонна!
Я тут не першы. I не апошні я тут, ёсць 6о жыццё бясконцым, а смерць бясплённай. Нашыя дні бы трызненне, што сніцца вар’яту. Вітаю, Мадонна!
Вось ты стаіш, ад лотаці залатая, кветкі майго маленства твая карона.
Бруд змываючы з рук расою, вянок для цябе сплятаю вітаю, Мадонна!
Вянок паэта й паскуды прабач за нясвятасць грузу таго, хто вядомы рэдакцыям і паліцыі коннай.
А ты мая маці, мая каханка і муза.
Вітаю, Мадонна!
(Пераклад Марыі Мартысевіч.)
Паэт карыстаецца алюзіяй да матыву аддавання сябе ласцы Божай Маці, шырока распаўсюджанага ў еўрапейскай паэзіі. Лірычны суб’ект твора стылізаваны пад багемнага паэта, які прызнаецца, што ён не раз уваходзіць у канфлікт з законам, але надзяляе глыбокай пашанотаю сваю духоўную апякунку і верыць, што ўзамен за гэта яна ачысціць яго ад грахоў і праявіць да яго міласэрнасць. Гэтая Асоба, якую паэт называе «Мадоннай», а таксама сваёй «маці, каханкай і музай», па сутнасці і ёсць увасабленнем паэзіі мастацтва, якое надае сэнс жыццю, дае паэту паратунак і збавенне.
Паэтычныя творы Канстанты Ільдэфанса Галчыньскага досыць добра прадстаўленыя ў сучасных беларускіх перакладах, аўтарамі якіх з’яўляюцца Алег Лойка, Андрэй Хадановіч, Леанід ДранькоМайсюк, Вадзім Болбас, Лявон Баршчэўскі, Галіна Герасіна, Марыя Мартысевіч і інш.