Апалінэра прыцягвае інтуітыўная ці нават інстынктыўная сфера бытавання. Яго «Бестыярый, апьбо Картэж Арфея» (1911) цыкл чатырохрадкоўяў, звернутых да жывёлін. Згаданы вышэй зборнік «Алкагопі» (1913) стылёва ўяўляе сабою спалучэнне паэтычнага кубізму, футурызму, сюррэалізму, сімвалізму ды неарамантызму. Сюррэалістычная аснова паэтычнай кнігі самым нечаканым чынам пашыраецца, набывае іншую, наўрад ці прадбачаную самім творцам якасць. Пяцьдзясят вершаў, што склалі гэты зборнік, не злучаныя ў адно нейкай галоўнай тэмай. Мастацкі абсяг кнігі ўяўляе сабой паэтычна засвоены Парыж, дзе Эйфелева вежа сімвалізуе адзіноту лірычнага героя («Зона»), а воды Сены атаясамляюцца з жарсцю і пакутамі кахання як у вершы «Мост Мірабо»: Пад мостам Мірабо сплывае Сена Й каханне наша Памятай на змену Тузе прыходзіць радасць несумненна Прабіў гадзіннік, ноч імкне Дні прамінаюць паўз мяне Рука ў руцэ стаім мы ў хваляванні Пакуль пад мостам Нашых рук дазвання Мінулага знікае люстраванне... (Пераклад Андрэя Хадановіча.) Новым мастацкім эксперыментам Апалінэра, «шалёнага» авангардыста свайго часу, стала п’еса «Тырэсіевы цыцкі» (1917). У ёй былі выкарыстаныя прыёмы так званага «татальнага тэатру»: эксцэнтрычныя дэкарацыі, танцы, акрабатыка, шумавыя эфекты. Пазней элементы «татальнага тэатру» ўвайшлі ў эстэтыку «драмы абсурду», «эпічнага тэатра» Брэхта. У «Каліграмах» (1918) паэт эксперыментаваў з візуальным шэрагам тэксту, стварыў творыпапярэднікі сучаснай графічнай паэзіі постмадэрністаў. Такім чынам, паэтычныя ідэі, здзейсненыя і планаваныя знаходкі Гіёма Апалінэра, самакаштоўныя самі па сабе, сталіся асновай для авангардысцкіх пошукаў другой паловы XX ст. у самых розных жанрах і сферах творчасці, у паэзіі, прозе, драматургіі. Так, у жанры «бестыярыя» творы ў сваім даробку маюць Леанід Дранько-Майсюк, Уладзімір Ягоўдзік, Пятро Васючэнка і інш. Паэзію Апалінэра на беларускую мову перакладалі Эдзі Агняцвет, Андрэй Хадановіч, Лявон Баршчэўскі, Анатоль Вярцінскі, Уладзь Лянкевіч, драматургію Зміцер Колас і Уладзімір Палупанаў, прозу Алесь Асташонак і Лявон Баршчэўскі, эсэістыку Кацярына Маціеўская. Марсэль Пруст Марсэль Пруст (1871-1922) аўтар гіганцкай раманнай пабудовы «У пошуках страчанага часу» (1913-22), напісанай паводле творчых прынцыпаў «плыні свядомасці». Сам празаік прызнаваўся, што быў «апанаваны Бальзакам», першаадкрывальнікам жанру цыклу раманаў. Бальзакаўскае заўважаецца ў маштабнасці задумы, у імкненні ахапіць усё ў жыцці французскага грамадства часу Трэцяй Рэспублікі. Пруст інстынктам мастака адчуў, што чалавецтва стаіць на ўскрайку прорвы і што сама рэальнасць («цяперашні час») знікае з-пад ног, бо ўсё ў гэтым свеце адноснае. Толькі мастацтва здольнае ўзнавіць мінулае, хуткаплыннасць і працягласць жыцця. Марсэль Пруст нарадзіўся ў прадмесці Парыжа ў сям’і заможнага ўрача. Маці, Жанна Вэйль, паходзіла з багатай габрэйскай сям’і. Яе смерць у 1905 г. Пруст балюча перажываў. Яму ніколі не давялося мець вялікіх матэрыяльных нястач. 3 маленства, аднак, яго даймалі хваробы. Пруст меў шмат сяброў у ліцэі Кандарсэ, сярод іх будучыя пісьменнікі, мастакі, музыкі. Вучыўся ён у Сарбоне, на юрыдычным факультэце, пазней вёў салонную хроніку ў газеце «Фігаро», быў у курсе ўсіх тагачасных падзей... Пэўны час слухаў лекцыі Анры Бергсона (1859-1941), якія мелі каласальны поспех: яго філасофія інтуітывізму асучаснівала імпрэсіяністычны досвед (інтуіцыя, на думку вучонага перадусім інтуіцыя мастака здольная пранікаць у глыбіні падсвядомасці). Працу над сваёй Галоўнай кнігай ён пачаў ва ўзросце 38-мі гадоў. Першы раман цыклу з сямі твораў, «У кірунку Свана», быў апублікаваны ў 1913 г. Друті раман, «Пад ценем дзяўчат у квецені», выйшаў у свет у 1919г.ібыўадзначаныГанкураўскай прэміяй.У 1921 г. з’явіўсяўдруку раман «У Германтаў». Увосень 1922 г. Марсэль Пруст захварэў на запаленне лёгкіх, адмовіўся ад лекарскай дапамогі і неўзабаве памёр. У гэтым жа годзе апублікаваны раман «Садом і Гамора», які адкрыў так званы цыкл Альбертыны (паводле імя гераіні, каханай Марсэля, галоўнага героя-апавядальніка). У наступным, 1923-м, годзе выйшаў у свет раман «Паланянка», а ў 1925-м «Уцякачка». Заключны раман са шматзначнай назвай «Набыты час» быў надрукаваны ў 1927 г. Унікальнасць мастацкай задумы Марсэля Пруста не толькі ў яго шматтомнасці, але і ў часавай перспектыве, якая вызначаецца датамі нараджэння і смерці самога аўтара. Апошнія праўкі празаік зрабіў незадоўга перад сконам, напісаўшы ў канцы рукапісу слова «Канец». Стаўленне апавядальніка да часу надзвычай свабоднае: мяжа паміж мінулым і будучыняй увесь час знікае, храналагічная паслядоўнасць падзей свядома руйнуецца. «Дзеянне мастацкага таленту, адзначаў Пруст, падобнае да дзеяння высокіх тэмператур, здольных раскладаць спалучэнне атамаў і групаваць іх у зусім іншым парадку, у адпаведнасці з іншай сістэмай». Былое перажываецца нанова, а само жыццё індывіда ўспрымаецца як непаўторны шэдэўр мастацтва. У аснове творчага працэсу ляжаць псіхалагічныя ўласцівасці памяці і багатай пісьменніцкай фантазіі. Эстэтыка імпрэсіянізму, якая трымаецца на філасофіі «затрыманага імгнення», «уражанне крытэрый ісціны», дапамагае пісьменніку выявіць і рэалізаваць яго асабісты непаўторны жыццёвы досвед. Большасць асацыяцый апавядальніка Марсэля трымаецца на ўнікальным успрыманні пахаў і водараў. Той ці іншы пах выклікае ў яго ўяўленні паўзабытыя малюнкі маленства і юнацтва, звязаныя так ці іпакш з гэтым пахам. Твор часам нагадвае калекцыю вобразаў, фарбаў, гукаў, пахаў, смакаў усяго, што нагадвае пра зямны свет. Рэальнае толькі тое, што само сабою, цалкам адвольна ўсплывае ў памяці як «плынь станаў». У творы ўспамінае не толькі сам апавядальнік, але і яго «цела», «здранцвелы бок». «Калі рэальнасць ствараецца толькі ў памяці, тлумачыў аўтар, дык кветкі, якія мне паказваюць сёння, не здаюцца мне сапраўднымі кветкамі». Нават каханне адноснае, і ўяўляе сабою «чыста ўнутранае перажыванне». А мастацтва усяго толькі «плён маўчання». Перад намі «эпас прыватнага жыцця», якое, паводле свайго напаўнення важнымі для асобы падзеямі, раўназначнае з падзеямі гістарычнага маштабу. Мастацкі энцыклапедызм Пруста выяўляецца ў шчодрым апісанні розных сфераў існавання французскага грамадства. Гэта паказ арыстакратычнага асяроддзя Германтаў, яго камернага, салоннага ладу жыцця і вытанчаных інтарэсаў (каханне, сяброўства, мастацтва, мода, французская кухня, свойскія жывёлы, аранжарэі). Гэта ўспаміны пра Караля Свана, які часам наведваў родны дом малога Марсэля, але не быў належным чынам зразуметы і ацэнены яго сваякамі. Толькі з часам усё звязанае з гэтым таямнічым чалавекам напоўнілася асаблівым значэннем назаўсёды «страчанага» і з цяжкасцю зноў «набытага». «Страчаныя ілюзіі» паступова ператвараюцца ў творы Пруста ў набыццё новага сэнсу. Аўтар спасцігае гэты сэнс і раскрывае яго перад чытачом. Плынь свядомасці, адно з мастацкіх вынаходніцтваў Марсэля Пруста, стала здабыткам сусветнай, у т. л. і беларускай, літаратуры. Джэймс Джойс Джэймс Джойс (1882-1941) «пераплавіў» сваю багаслоўскую і філалагічную адукацыю ў літаратурную творчасць. Ад прыроды ён быў надзелены абсалютным музычным слыхам і кепскім зрокам (перанёс дванаццаць аперацый). Напрыканцы жыцця хвароба вачэй прывяла пісьменніка да поўнай слепаты. Святара і добрапрыстойнага католіка, як таго чакалі бацькі, з яго не атрымалася: Джойс стаў пісьменнікам. Ірландзец паводле паходжання, ён выбраў для творчасці болын звыклую яму англійскую мову. Да «Кельцкага (Ірландскага) Адраджэння» ставіўся вонкава іранічна, хоць у душы, відаць, меў да яго спагаду. У кожным разе, Ірландыя можа ганарыцца сваім сусветна вядомым земляком. Адзін з «бацькоў мадэрнізму», Джойс пачынаў сваю творчасць «правільна», у духу традыцыяналізму. Яго раман «Парпірэт мастака ў маладосці» (1916) можна лічыць адным з узораў еўрапейскага «рамана выхавання». У ім распавядаецца пра станаўленне творчай асобы пісьменніка Стывена Дэдалуса. Твор шмат у чым аўтабіяграфічны: Стывен, як і Джойс, пакідае радзіму дзеля ажыццяўлення творчай звышмэты стварэння дасканалай прыгажосці. Відаць, ад сваёй нацыянальнай прыналежнасці, менталітэту цалкам уцячы пісьменніку немагчыма. Гэта даказвае «Уліс» (1922) раман, які стаўся «энцыклапедыяй мадэрнізму». Адметна, што дзеянне рамана адбываецца ў адзіным галоўным для пісьменніка горадзе, Дубліне. I доўжыцца гэтае дзеянне (у аб’ёме васьмісот дзевяцісот старонак) толькі адзін дзень. Той памятны дзень 16 чэрвеня 1904 г., калі Джойс пазнаёміўся з будучай сяброўкай жыцця крытыкі назвалі самым доўгім днём у сусветнай літаратуры. У сучасных публікацыях раман абавязкова суправаджаюць падрабязнай картай Дубліна і яшчэ болып аб’ёмнымі каментарамі. Часам гэтыя каментары ў некалькі разоў перавышаюць аб’ём самога тэксту. Джойс, ствараючы раман, бачыў яго як свайго роду культуралагічную шыфроўку і марыў пра ідэальнага, надзеленага велізарнай эрудыцыяй чытача, які пранік бы ў тайнапіс тэксту. Такога чытача не знайшлося, а прыхільнікам і інтэрпрэтатарам «Уліса» няма канца. Раман быў задуманы як мастацкая паралель да «Адысеі» Гамера. Такі паралелізм тыповая з’ява мадэрнісцкай эстэтыкі. Кожнаму з эпізодаў старагрэцкага эпасу адпавядае пэўны раздзел Джойсавага рамана. Міф мадэрнізуецца, ператвараецца ў апавяданне пра побыт і норавы прадстаўнікоў найноўшай цывілізацыі. Пісьменнік спрабуе пацвердзіць думку пра паўтаральнасць сюжэтаў міфалогіі, гісторыі й літаратуры. Галоўных персанажаў у рамане трое. За кожным з іх замацаваны не толькі ўласны ўнутраны маналог («плынь свядомасці»), але і культурна-міфалагічная паралель. Леапольд Блюм, рэкламны агент, габрэй гэта ўласна Уліс, яго жонка Молі Пенелопа, Стывен Дэдалус, пісьменнік-пачатковец і пратэжэ Блюма, аналаг Тэлемаха, сына Уліса (Адысея). У параўнанні з гамераўскім эпасам, насычаным падзеямі, ва «Улісе» амаль нічога не адбываецца: Блюм «вандруе» па Дубліне па сваіх камерцыйных справах, сустракае Стывена, да якога перапаўняецца бацькоўскімі пачуццямі, ратуе яго падчас бойкі ў публічным доме. Жонка Блюма, прыгажунька Молі, далёка не гэткая верная мужу, як Пенелопа. Аднак раман завяршаецца кранальным замірэннем Блюма і Молі.