Словы ў часе і прасторы Літаратура апошняга стагоддзя

Словы ў часе і прасторы

Літаратура апошняга стагоддзя
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 394с.
Мінск 2015
118.23 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Славуты амерыканскі драматург Юджын О’Нілу ранніх сваіх п’есах салідарызаваўся з палітычным радыкалізмам сваіх папярэднікаў. Нямецкі драматург Бертальт Брэхт паклаў мастацкія адкрыцці экспрэсіяністаў у падмурак сваёй тэорыі і практыкі эпічнага тэатра. Плакатнасцю, палітычнай левізной вызначалася і манера шмат каго з аўтараў-«маладнякоўцаў».
Мела свае трансфармацыі і творчая праграма сюррэалістаў, хоць каля вытокаў сюррэалізму стаялі агульнапрызнаныя класікі парыжскія паэты Гіём Апалінэр, Андрэ Брэтон і ГІоль Элюар. Сюррэалісты шукалі аснову быцця і знаходзілі яе ўнутры чалавечага «я». Падставы давала адкрыццё Зігмундам Фройдам тэорыі псіхааналізу і субстанцыі індывідуальнага несвядомага. У адпаведнасці з гэтым, уся разнастайнасць духоўнага, інтэлектуальнага, грамадскага быцця вытлумачвалася сумай інстынктаў, комплексаў, неўсвядомленых псіхічных працэсаў чалавека. Яго «я» выглядала неспасцігальнай загадкай на фоне чалавечых ведаў пра сябе і Сусвет. Сюррэалісты абвясцілі чалавечае «я» звышрэальнасцю і паспрабавалі пранікнуць у яго нетры пры дапамозе мастацтва. Для гэтага былі распрацаваныя спецыфічныя падыходы і прыёмы. Адзін з іх прынцып аўтаматычнага пісьма. Пісьменнікі спрабавалі занатаваць уласныя падсвядомасныя працэсы, надаць ім выгляд своеасаблівага мастацкага пратаколу. Асаблівая ўвага надавалася станам чалавечага «я», падлеглага сну, гіпнозу, алкагольнаму альбо наркатычнаму ап’яненню. Аналагічныя досведы праводзіў у жывапісе сюррэаліст Сальваторэ Далі, шматлікія палотны якога ўяўляюць сабой занатаваныя мроі, начныя кашмары. Невыпадковая і назва паэтычнага зборніка Апалінэра «Алкаголі».
Мадэрнізм і беларуская літаратура. Паэтычныя спробы французскіх сюррэалістаў паўплывалі на вучнёўства Максіма Танка. «Аўтаматычнае пісьмо», апрабаванае сюррэалістамі, як ужо зазначалася, паспрыяла фарміраванню прыёму «плыні свядомасці», які шырока скарыстоўваўся ў эпічных жанрах літаратуры XX стагоддзя і дзякуючы якому былі створаны знакамітыя творы Марсэля Пруста, Джэймса Джойса, Уільяма Фолкнера. «Плынь
свядомасці», рэалізаваная ў выглядзе разгорнутых унутраных маналогаў персанажаў, прысутнічае ў творах Максіма Гарэцкага, Кузьмы Чорнага, Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Віктара Казько, Івана Пташнікава ды іншых майстроў беларускай прозы. Беларуская літаратура, такім чынам, не пазбегла ўплыву мадэрнізму нават ва ўмовах частковай культурнай самаізаляцыі ў 1920-30-я гг. Яна працягвала рухацца і абнаўляцца паводле агульнаеўрапейскай парадыгмы, і яе авангардысцкі досвед быў недаацэнены савецкім літаратуразнаўствам толькі з ідэалагічных прычын.
Зварот да беларускай літаратуры 1920-х гг. дазваляе сцвярджаць, што ў ёй склаліся, прынамсі, дзве нацыянальныя версіі літаратурнага мадэрнізму. Першую можна ўмоўна пазначыць як маладнякізм, і звязаны ён з трансфармацыяй уплываў футурызму, экспрэсіянізму, кубізму, заснаваны на падставах палітычнага радыкалізму і «рэвалюцыйнай радасці», антытрадыцыяналізму. Нацыянальную спецыфіку маладнякізм мае дзякуючы дэклараваным прынцыпам «ажыўленства» (вітальнасці) і «бурапены»; у прозе пошуку «жывога чалавека» (К. Чорны).
Другая мадэль беларускага мадэрнізму пазначаецца тут якузвышэнства. Прадстаўнікі літаратурнага згуртавання «Узвышша» абапіраліся на досвед французскіх паэтаў-парнаснікаў, часткова на праграму расійскіх імажыністаў і акмеістаў (Сяргей Ясенін, Мікалай Гумілёў, Ганна Ахматава, Сяргей Гарадзецкі, Восіп Мандэльштам, Міхаіл Кузмін), на прынцып «чыстае красы» (успрыняты Максімам Багдановічам), што выявілася ў іх арыентацыі на выкшталцонасць і элітарнасць творчасці, на стварэнне шэдэўраў, «якім здзівяцца вякі і народы». Адметнасць узвышэнства падкрэслена ў «Тэзісах» крытыка Адама Бабарэкі, які стварыў, па сутнасці, паўнавартасны мастацкі маніфест літаратурнага аб’яднання. Узвышэнцы практыкавалі літаратурны нонканфармізм, пошук ідэйнай і мастацкай цэласнасці, арыентаваліся на беларускую ідэю (адраджанізм), шукалі стымулы эстэтычнага абнаўлення ў фальклорнай спадчыне, імкнуліся да дынамічнай вобразнасці, звязанай з рухам (на што іх натхняў, безумоўна, сімвал беларускай «Пагоні»). У адным са сваіх тэзісаў Бабарэка абгрунтоўваў
прынцып аквітызму (ад лацінскага aqua vitae жывая вада), які прадугледжваў пераўтварэнне творчай энергіі масаў у творчую энергію літаратуры. Асаблівая энергетыка і віталізм («жыццёвасць»), уласцівыя творчасці сябраў літаратурнай суполкі, паказваюць на адметнасць феномену ўзвышэнства.
Традыцыі мадэрнізму, выяўленыя ў гісторыі еўрапейскіх, у тым ліку і беларускай, літаратур, мелі сваё развіццё на працягу ўсяго XX ст. У нашым XXI ст„ калі назіраецца змена гістарычна-культурнай сітуацыі, калі самасцвярджаецца і самаабвяргаецца літаратурны постмадэрнізм, гэтыя традыцыі захоўваюць свой уплыў. Досвед 1910-20-х гг. павучальны для прыхільнікаў сучаснага літаратурнага авангарду ўжо адным напамінкам пра тое, што няма нічога новага пад сонцам: недзе і калісьці нешта падобнае ўжо было.
Райнэр Марыя Рыльке
Рыльке (1875-1926) належыць да творцаў, якія адкрылі новы этап у еўрапейскай паэзіі. Але, хоць можна гаварыць пра «касмічны», універсальны характар яго лірычных твораў, можна адзначыць таксама іх цесную повязь з традыцыямі класічнай аўстрыйскай паэзіі ды асаблівай аўрай нямецкамоўнай Прагі, дзе ён нарадзіўся, правёў дзіцячыя і юнацкія гады, вучыўся ў знакамітым Карлавым універсітэце. Няпростыя
адносіны, што панавалі ў сям’і Рыльке, моцна паўплывалі на яго характар, сфармавалі цягу да самотніцтва, гордай незалежнасці. Станаўленню яго як творчай асобы спрыяла вывучэнне філалогіі і мастацтваў ва ўніверсітэтах Берліна і Мюнхена, а таксама падчас працы сакратаром у знакамітага скульптара Агюста Радэна ў Парыжы. Зрабіўшыся ўжо вядомым паэтам, Рыльке працягваў вандроўнае жыццё: наведаў Італію, Іспанію, Расійскую імперыю (у тым
ліку Украіну), Егіпет. Сярод яго добрых знаёмых былі Леў Талстой, Максім Горкі, нямецкі паэт-сімваліст Штэфан Георге; ён перапісваўся з Барысам Пастарнакам і Марыпай Цвятаевай. Вялікі ўплыў на Рыльке мела венская навуковая псіхалагічная школа, знаёмства з працамі Зігмунда Фройда. Гэтым шмат у чым тлумачыцца зварот паэта да таямніц розуму і псіхікі чалавека, да лучнасці душы з космасам, з Богам. У паэтычных цыклах Рыльке выяўляецца смелае наватарства і эксперымент, што збліжае яго з вядучымі еўрапейскімі мадэрністамі. Пры гэтым у лірыцы гэтага майстра дзівосным чынам перапляталіся рысы дэкадэнцтва (матыў самоты), імпрэсіянізму, сімвалізму, экспрэсіянізму.
Адзін са знакавых паэтычных зборнікаў Рыльке, «Кніга гадзін», нараджаўся ў першыя гады XX стагоддзя, а першае поўнае выданне ўбачыла свет у 1905 г. Створаная пад уражаннем ад двух наведванняў расійскай «глыбінкі», кніга ўяўляе сабою як бы збор малітваў кіеўскага манаха, звернутых не да Бога-абсалюту, а да «Бога-суседа», «Бога-суразмоўніка», «Бога-сутворцы». Недзе зусім побач праглядаецца вобраз Паэта-творцы, які часта бывае цяжка адлучыць ад вобраза Творцы Сусвету. Акт творчасці і акт тварэння пераплятаюцца і ўзаемадапаўняюцца:
Мой Бог, да кожнага прыходзь і сцвердзі яго ў жыцці, у тым жыцці, дзе ёсць Любоў. I сэнс. I Боль. I слодыч Смерці.
(Пераклад Васіля Сёмухі.)
Рыльке бачыў як галоўную крыніцу натхнення майстра яго таемныя ўнутраныя магчымасці, нешта ірацыяналызае, вышэйшае за яго. Усё гэта можа прыйсці да сапраўднага творцы толькі, калі ён свядома пазбягае штодзённай мітусні, а таксама папулярнасці і славы, жыве ў самоце, якая і робіць яго ўнутрана свабодным.
У паэтычных творах Райнэра Марыя Рыльке можна сустрэць вялікае багацце мелодый і рытмаў, вытанчаныя алітарацыі, разнастайныя рыфмы й асанансы. У сваю чаргу, яго верлібры поўныя глыбокіх асацыяцый і надзвычайнай канцэнтрацыі вобразнай думкі. У «Новых вершах» (1907-08) знаходзіць адлюстраванне кан-
цэпцыя «рэча-верша». Сам паэт даваў гэтаму паняццю наступнае тлумачэнне: «Першапачаткова рэч акрэслена. Рэч, створаная мастацтвам, павінна быць яшчэ болып акрэсленай; вызваленая ад усіх выпадковасцяў, пазбаўленая ўсякай няяснасці, выключаная з часу і аддадзеная прасторы, такая рэч становіцца нятленнай, здольнай да вечнасці. Прадмет, які служыць мадэллю, здаецца, рэч, створаная мастацтвам, ёсць. Такім чынам, адно пераступае праз другое, выходзіць за яго безыменныя межы, становіцца нарастаючым і спакойным здзяйсненнем таго жадання быць, якое зыходзіць ад усяго, што ёсць у прыродзе» (пераклад Е. Лявонавай). Этапы станаўлення рэчы можна выразіць наступным чынам: яе сузіранне яе адлюстраванне яе спасціжэнне яе перастварэнне.
У 1923 г. выйшлі з друку адразу два паэтычныя зборнікі Рыльке, «Дуіненскія элегіі» і «Санеты Арфею», якім было наканавана стацца апошнімі...
Значную частку лірыкі Рыльке, у тым ліку ад пачатку да канца ягоную «Кнігу гадзін», таленавіта пераўвасобіў па-беларуску Васіль Сёмуха.
Гіём Апалінэр
Дзед Гіёма Апалінэра (18801918), Міхал Апалінары Кастравіцкі, быў удзельнікам паўстання 18631864 гг. у Польшчы, Беларусі й Літве, і пасля яго паражэння эміграваў у Італію. Гіём Апалінэр (поўнае і сапраўднае імя Вільгельм Альберт Уладзімір Аляксандр Апалінары Кастравіцкі) узяў свой паэтычны псеўданім у знак пашаны да свайго дзеда. Будучы лідар фран-
цузскага літаратурнага авангарду
нарадзіўся ў Італіі, жыў у Францыі, пісаў па-французску, а фактычна меў беларускія карані (паводле найноўшых звестак, двор
Кастравіцкіх Дарожкавічы месціўся на Дзісненшчыне; пры гэтым раней лічылася, што сядзіба Кастравіцкіх Дарашковічы была пад Наваградкам). Нездарма ў творчасці пісьменніка выяўляюцца славянскія тэмы і матывы (верш «Адказ запарожскіх казакоў канстанцінопальскаму султану», раман «Жанчына, якая сядзіць», апавяданне «Сустрэча ў Празе»).
Паэтычны талент Апалінэра развіваўся ў асяроддзі парыжскіх авангардыстаў, з ліку якіх варта адзначыць мастакоў Рауля Дзюфі, Пабла ІІікасо, літаратараў Макса Жакоба і Альфрэда Жары. Самому Апалінэру (побач з Брэтонам, Арагонам, Элюарам) было наканавана зрабіцца адным з вынаходнікаў сюррэалізму.
Менавіта сюррэалісты вынайшлі метад «аўтаматычнага пісьма», які пазней нарадзіў прынцып «плыні свядомасці». А апошні зробіцца надзвычай папулярным у майстроў розных эпох ад Марсэля ІІруста, Джэймса Джойса, Уільяма Фолкнера да прадстаўнікоў «новага рамана» (Наталі Сарот, Ален Роб-Грые, Клод Сімон, Мішэль Бютор).