• Газеты, часопісы і г.д.
  • Смерць у Венецыі  Toмас Ман

    Смерць у Венецыі

    Toмас Ман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 392с.
    Мінск 2018
    103.53 МБ
    Так праходзіў час да сярэдзіны ліпеня — у гэтым мілым, бяздумным, салодкім, бурлівым шчасці, і ўся гэтая гісторыя зрабілася сумнай, калі б потым не здарылася б вясёлая, смешная раніца.
    Раніца сапраўды была цудоўная. Было яшчэ даволі рана, каля дзевяці гадзін. Сонца толькі пяшчотна гладзіла скуру, а ў па-
    ветры стаяў такі прыемны пах — менавіта такі, здавалася, як тады, той раніцай пасля першай чароўнай ночы.
    Ён быў вельмі задаволены і стукаў увесь час сваім кійком па беласнежным тратуары. Ён захацеў пайсці да яе.
    Яна яго зусім не чакала. Гэта было якраз вельмі міла. У яго напачатку быў намер пайсці гэтай раніцай на лекцыі, але з гэтага, вядома, нічога не атрымалася... сёння. Гэтагаяшчэ не хапала! У такое надвор’е сядзець у аўдыторыі! Калі б ішоў дождж — іншая рэч! Але ў гэтых варунках, пад такім небам з яго светлай, лагоднай усмешкай... да яе! да яе! Рашэнне прывяло яго ў самы ружовы настрой. Ён, ідучы ўжо ўніз Сянною вуліцай, насвістваў сабе самыя моцныя рытмы застольнай песні з «Cavalleria rusticana».
    Перад яе домам ён спыніўся і пэўны час паўдыхаў водар ea­sy. 3 кустом ён паступова наладзіў самае шчырае сяброўства: заўсёды, прыходзячы сюды, ён спыняўся перад ім і вёў з ім невялічкі, бясслоўны, вельмі шчыры дыялог. Тады бэз распавядаў яму ціхімі пяшчотнымі прарочымі словамі пра ўсё тое салодкае, што яго зноў чакала і ён разглядаў так, як бывае, адчуваючы вялікае шчасце ці боль, пры расповедзе пра якія нейкаму чалавеку цябе ахоплівае адчай, і, перапоўнены пачуццямі, ты звяртаешся да велічнай ціхай прыроды, як быццам яна штосьці ў гэтым разумее... Ён даўно разглядаў яго як нешта належнае да справы, спачувальнае, блізкае і бачыў у ім з прычыны сваёй перманентнай паэтычнай аддаленасці ад рэальнага жыцця нашмат больш, чым дэкаратыўны дадатак у сваім рамане.
    Калі ён дастаткова наслухаўся ад бэзавага паху аповедаў і абяцанняў, то пайшоў па лесвіцы наверх і, паставіўшы свой кіёк у калідоры, без стуку ўвайшоў у пакой, у дзёрзкай радасці засунуўшы рукі ў кішэні штаноў свайго светлага летняга касцюма ды збіўшы капялюш на патыліцу, бо ведаў, што ў такім выглядзе ёй ён падабаецца найбольш.
    «Добрай раніцы, Ірма! А-а... ты, мусіць... ашаломленая» — хацеў ён сказаць, але сам быў ашаломлены. Уваходзячы ў пакой, ён убачыў, што яна рыўком узнялася ад стала, быццам хацела хуценька нешта забраць, але не ведала што. Яна толькі
    бездапаможна правяла сурвэткай па вуснах, стоячы на месцы і дзіўнавата паглядаючы на яго вялікімі вачыма. На стале былі кава і печыва. 3 аднаго боку сядзеў стары, пачцівы пан з беласнежнай вострай бародкай, апрануты вельмі прыстойна, і жаваў; ён зірнуў на яго з вялікім здзіўленнем.
    Студэнт хуценька сцягнуў з галавы свой капялюш і пачаў сарамліва круціць яго ў руках.
    «О, пардон, — сказаў ён, — я не ведаў, што ў цябе госці».
    Пачуўшы «цябе», пан перастаў жаваць і ўтаропіўся ў твар дзяўчыны.
    Наш небарака не на жарт спужаўся, бо яна проста спалатнела і ўсё яшчэ стаяла нерухома. А стары выглядаў яшчэ горш! Як нябожчык! Валасы, якія яшчэ засталіся ўяго, здавалася, былі непрычасаныя. Хто ж гэта мог быць? Ён паспешліва ламаў сабе галаву. Яе сваяк? Але ж яна яму нічога не казала?.. Ва ўсякім разе, ёнз’явіўсятутнеўчас... Якшкада! Аёнтакрадаваўся! Цяпер нічога не заставалася, як пайсці! Гэта было агідна! I ніхто яму нічога не сказаў! I як цяпер паводзіць сябе з ёю?
    «Што гэта?» — раптам прамовіў стары і азірнуўся вакол сябе сваімі маленькімі, заглыбленымі шэрымі вачыма, нібы чакаючы адказу на гэтае загадкавае пытанне. У яго галаве, відаць, усё пераблыталася. Грымаса, якая з’явілася на яго твары, выглядала досыць недарэчнай. Ніжняя губа бязвольна і недарэчна адтапырылася.
    Нашаму герою раптам прыйшло ў галаву назваць сябе. Ён зрабіў гэта даволі няўпэўнена.
    «Мяне завуць ***. Я толькі хацеў... я хацеў толькі выказаць маё шанаванне...»
    «Якое дачыненне гэта мае да мяне?! — раззлаваўся раптам ганарысты стары. — Што Вам увогуле трэба?»
    «Прабачце, я...»
    «Ах, што там! Зрабіце ласку пайсці адсюль. Вы ж тут абсалютна лішні. Што, Маўзі?» — пры гэтым ён ласкава падміргнуў Ірме.
    Ну вось, хоць наш герой, відавочна, не быў героем, але тон старога быў несумненна крыўдным... Нават не кажучы пра
    тое, што расчараванне, якое апанавала яго, зусім папсавала яму добры настрой у такой ступені, што ён адразу змяніў свае паводзіны.
    «Дазвольце мне, шаноўны пане, — прамовіў ён спакойна і ўпэўнена, — я сапраўды не разумею, што дае Вам права размаўляць са мной такім чынам. Асабліва таму, што я знаходжуся ў гэтым пакоі, мне здаецца, з гэткім самым правам, як і Вы».
    Старому гэта ўжо было занадта. Да такога абыходжання ён не прывык. Ніжняя губа ў вялікім хваляванні захадзіла сюды-туды; ён тройчы пляснуў сурвэткай па каленях і, скарыстаўшы ўсе дапаможныя магчымасці сваіх сціплых галасавых сродкаў, выгукнуў:
    «Вы — бязглузды юнак... Вы! Вы — бязглузды юнак... Вы!»
    Калі зняважаны такім чынам прытрымаў сваю злосць і дапускаў яшчэ магчымасць, што стары можа быць сваяком Ірмы, то цяпер яго цярпенню надышоў канец. Усведамленне свайго становішча ў дачыненні да дзяўчыны ганарліва ўстала ў ім ва ўвесь рост. Яму было ўжо абыякава, кім быў гэты, іншы. Ён быў зганьбаваны самым грубым чынам і яму падалося, што ён дзейнічае паводле добрых звычаяў свайго «права гаспадара дома», калі ён крута павярнуўся да дзвярэй і з вар’яцкай рэзкасцю запатрабаваў ад шаноўнага старога пана зараз жа пакінуць жыллё.
    Стары на нейкі момант знямеў. Потым ён залапатаў то са смехам, то са слязьмі, а яго позірк між тым блукаў па пакоі.
    «Не... каб... такое... але, не... каб такое! Божа міласэрны, што... скажаш Ты на гэты конт?» — пры гэтым ён, у пошуках дапамогі, пазіраў наверх у кірунку Ірмы, якая адвярнулася і не адклікалася ніводным гукам.
    Калі няшчасны стары зразумеў, што ад яе не варта чакаць ніякай падтрымкі, а, акрамя таго, з-пад яго ўвагі не выслізнула пагрозлівая нецярплівасць, з якой яго праціўнік паўтарыў свой жэст у бок дзвярэй, ён прызнаў сваю паразу.
    «Я пайду, — сказаў ён з высакароднай пакораю, — я зараз жа пайду. Але мы яшчэ пагаворым, Вы — хлапчук! Вы!»
    «Вядома, мы пагаворым! — закрычаў наш герой. — Абавязкова! Ці Вы думаеце... шаноўны, што Вы так дарма зрушылі мне на галаву Вашую лаянку! А пакуль што — прэч!»
    Калоцячыся і стогнучы, стары з цяжкасцю ўстаў з крэсла. Шырокія калашыны штаноў матляліся вакол яго худых ног. Ён трымаўся за паясніцу і ледзьве не ссунуўся зноў на крэсла. Гэта выклікала ў ім сентыментальны настрой.
    «Я — няшчасны стары чалавек, — замармытаў ён. — Я — няшчасны стары чалавек! Гэтая подлая грубасць!.. Ох... Ах...» I зноў у ім прачнулася шляхетная злосць: «Але мы яшчэ пагаворым! Мы яшчэ сустрэнемся! Абавязкова!»
    «Няўжо ж не!» — запэўніў яго павесялелы мучыцель, зазіраючы ў калідор, дзе ў той час стары пан дрыготкімі рукамі надзяваў цыліндр, накідваў на сябе грубы плашч і потым няўпэўненымі крокамі ступіў на сходы. «Вядома ж, мы пагаворым», — паўтарыў добры хлопец зусім лагодна, бо варты жалю выгляд старога пана паступова выклікаў у яго спачуванне. «Я ў любы час буду ў Вашым распараджэнні, — працягваў ён ветліва, — але пасля Вашых паводзін у дачыненні да мяне Вы не павінны здзіўляцца, што я дзейнічаў менавіта так». Ён карэктна пакланіўся і пакінуў на волю лёсу старога, які, як ён чуў, на двары вісклівым голасам замаўляў карэту.
    Толькі цяпер ён зноў спахапіўся: а хто ж гэта мог быць, гэты стары вар’ят? Урэшце, можа, сапраўды нейкі яе сваяк?! Дзядзька або дзед ці яшчэ хтосьці гэткага кшталту? О Божа, тады ён, магчыма, усё ж занадта пагарачыўся ў дачыненні да яго? Стары, магчыма, увогуле па сваёй натуры быў такім, менавіта такім!.. Але ж яна павінна была б нешта заўважыць, калі гэта было так! Яна, як здалося, увогуле не выявіла ніякай зацікаўленасці да гэтай справы. Толькі цяпер яму гэта падалося дзіўным. Раней усю яго ўвагу паглынулі бессаромныя паводзіны старога пана... Дык хто ж гэта быў? На дуіпы ў яго сапраўды зрабілася зусім няўтульна, і ён нейкі час памарудзіў, перш чым увайсці зноў да яе, з думкай, што ён, магчыма, паводзіў сябе непрыстойна.
    Калі ён зачыніў за сабою дзверы пакоя, Ірма сядзела, адвярнуўшыся, з краю канапы, трымала ў зубах махор батыставай
    хустачкі і нерухома талопілася ў прастору перад сабою, не паварочваючыся да яго.
    Ён хвілінку пастаяў зусім нерухома, потым сплёў рукі ў сябе на жываце і амаль з плачам ад бездапаможнасці ўсклікнуў:
    «Ты ж толькі скажы мне, хто гэта быў, Божа літасцівы!»
    Ніякага руху. Ніводнага слова.
    Яму рабілася то холадна, то горача.
    Незразумелы жах уздымаўся ў яго ў сярэдзіне. Але потым ён настойліва пачаў унушаць сабе, што гэта ўсё проста смешна, сеў каля яе і па-бацькоўску ўзяў яе за руку.
    «Добра, Ірмачка, будзь нарэшце разумнай. Ты ж, пэўна, не злуеш на мяне? Ён жа пачаў... стары пан... А хто ж гэта быў?»
    Мёртвая цішыня.
    Ён устаў і ў разгубленасці на некалькі крокаў адышоўся ад яе.
    Дзверы каля канапы, якія вялі ў яе спальню, былі прыадчыненыя. Ён раптам увайшоў туды. На начным століку каля галавы незасцеленага ложка ён убачыў нешта, што прыцягвала ўвагу. Калі ён вярнуўся, у яго руцэ было некалькі сініх паперак, банкнотаў.
    Ён узрадаваўся, што адразу мог сказаць штосьці іншае. Ён паклаў паперкі на стол са словамі:
    «Лепш схавай гэта пад замок; яны ляжалі там».
    Але раптам ён збялеў, як воск, яго вочы пашырыліся, а разяўленыя вусны задрыжэлі.
    Яна, калі ён з’явіўся з банкнотамі, звярнула расплюшчаныя вочы ў яго бок, і ён убачыў яе позірк.
    Штосьці агіднае пацягнулася ў ім кашчавымі, шэрымі пальцамі ўверх і з сярэдзіны ўчарэпілася яму ў горла.
    Ва ўсякім разе, было сумна глядзець, як бедны юнак выцягнуў перад сабою рукі і жалобным тонам дзіцяці, паламаная цацка якога ляжыць на падлозе, толькі вымаўляў:
    «Не, не! Ах, не... не!»
    Потым з ліхаманкавым страхам ён памкнуўся да яе, шалёна хапаючы за рукі, як быццам затульваючы яе сабою, і звярнуўся поўным адчаю жалобным голасам:
    «Толькі не... прашу!.. Толькі, толькі — не!!! Ты ж не ведаеш, якя... якя... не!!! Толькі скажы, што не!!!»
    Потым зноў назад, з гучным вісклявым воклічам ён кінуўся паўз акно ў кухню, моцна ўдарыўшыся галавою аб сцяну.