Смерць у Венецыі
Toмас Ман
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 392с.
Мінск 2018
Далібог, гэта не было дробяззю. Увесь дом згарэў, мы з вялікай цяжкасцю выратаваліся з надзвычайнай небяспекі, я сам атрымаў значныя цялесныя пашкоджанні. Было б таксама няправільным сказаць, што мая фантазія апярэджвала падзеі, малявала пажар бацькоўскага дома болып жахліва. Але неакрэсленае прадчуванне, бясформеннае ўяўленне чагосьці яшчэ болын жудаснага жыло ўва мне, і ў параўнанні з ім рэчаіснасць падалася мне бляклай. Пажар быў маёю першай вялікай жыццёвай падзеяй: жудасная надзея сталася пры гэтым расчараваннем.
He бойцеся, што я буду і далей падрабязна паведамляць вам пра свае расчараванні. Я задаволюся тым, што скажу, што я са злашчаснай рупнасцю сілкаваў свае цудоўныя спадзяванні ад жыцця тысячамі кніг — творамі пісьменнікаў. Ах, я навучыўся ненавідзець іх, гэтых творцаў, якія пішуць свае высокія словы дзе толькі могуць і з радасцю намалявалі б іх на нябеснай столі кедрам, акунуўшы яго ў Везувіп ; а я ў той самы час не магу не ўспрымаць кожнае высокае слова як хлусню ці як здзек!
Натхнёныя паэты напявалі мне, што мова бедная, ах! яна бедная... 0, не, шаноўны! Мова, здаецца мне, багатая, бязмерна багатая ў параўнанні з беднасцю і абмежаванасцю жыцця. У болю ёсць свае межы: фізічны боль абмежаваны беспрытом-
* «I з радасцю намалявалі б іх на нябеснай столі кедрам, акунуўшы яго ў Везувій...» — паводле верша Генрыха Гайнэ «Прызнанне».
насцю, душэўны — атупеннем. Наконт шчасця — тое самае! Але патрэба людзей у зносінах вынайшла гукі, якія, аднак, перахітрылі гэтыя межы.
Ці прычына ўва мне? Няўжо толькі ў мяне ўздзеянне пэўных слоў такім чынам пранізвае спінны мозг, што выклікае прадчуванні падзей, якія ўвогуле ніколі не здараюцца?
Я выйшаў у знакамітае жыццё, поўны гэтага палкага жадання адной-адзінай жыццёвай падзеі, якая б адпавядала маім высокім прадчуванням. Літасцівы Божа, гэтага са мной не адбылося! Я паўсюдна блукаў, каб наведаць самыя хвалёныя месцы на зямлі, каб наблізіцца да мастацкіх твораў, вакол якіх, выказваючы самыя высокія словы, танчыць чалавецтва; я спыняўся, стаяў перад імі і казаў сабе: прыгожа. А што — прыгажэйшага нічога няма? Гэта ўсё?
Я не разбіраюся ў фактычнасцях; гэтым, магчыма, тлумачыцца ўсё. Дзесьці ў свеце я аднойчы стаяў у гарах над глыбокім, вузкім прадоннем. Скалістыя сцены былі голыя і стромыя, а ўнізе булькатала па выступах вада. Я зазірнуў уніз і падумаў: «Што, калі я ўпаду?» Але ў мяне было дастаткова досведу, каб адказаць сабе: калі б гэта здарылася, то я, падаючы, сказаў бы сабе: «Вось ты падаеш уніз, і гэта — факт! Што гэта, шчыра кажучы?..»
Ці паверыце вы мне, што я дастаткова перажыў, каб мець крыху права на слова? Колькі гадоў таму я кахаў дзяўчыну, мілае і прывабнае стварэнне, якое б я ахвотна павёў за руку пад маёй аховай; але яна мяне не кахала, і гэта было не дзіўна: хтосьці іншы меў права яе ахоўваць... Ці бывае больш пакутлівая жыццёвая падзея? Ці бывае штосьці болып балючае, чым гэтая жорсткая бяда, змяшаная з пажадлівасцю? He адну ноч я праляжаў з расплюшчанымі вачыма, і больш сумнай, больш пакутлівай, чым усё астатняе, увесь час была думка: «Гэта вялікі боль! Вось я яго трываю!..» Дык што гэта, папраўдзе?
Ці варта распавядаць Вам і пра мае шчаслівыя здарэнні? Бо і шчасце здаралася ў маім жыцці, але і шчасце расчароўвала мяне... Мусіць, не варта, бо ўсё гэта грубыя прыклады, якія не растлумачаць Вам, што гэта ёсць жыццём у сваёй сутнасці,
жыццём у сваёй пасрэднай, нецікавай і шэрай хадзе, якое мяне расчароўвала, расчароўвала, расчароўвала.
«Што гэта такое, — піша аднойчы юны Вертэр', — чалавек, праслаўлены паўбог? Ці няма ў яго недахопу сілы, якая яму больш за ўсё патрэбная? I калі ён узлятае ад радасці або нікне ў пакутах, ці не ўтрымліваецца ён у абодвух становішчах, ці не даводзіцца там зноў назад да тупой, халоднай свядомасці, бо ці не жадаў ён згубіцца ў паўнаце бясконцага?»
Я часта згадваю дзень, калі ўпершыню ўбачыў мора. Мора вялікае, мора шырокае, мой позірк сягаў удалячынь ад берага і спадзяваўся зрабіцца вольным, але там, за морам, быў гарызонт... Навошта ў мяне ёсць гарызонт? Ад жыцця я чакаў бясконцасці.
Магчыма, ён вузейшы, мой гарызонт, чым у іншых людзей? Я сказаў, што мне не хапае адчування фактычнасці, а, магчыма, у мяне зашмат такога адчування? Ці не зарана я ўжо не магу больш? Ці не зарана я здаюся? Няўжо боль і шчасце знаёмыя мне толькі ў самай нізкай ступені, толькі ў разбаўленым стане?
Я так не думаю; і я не веру людзям, я веру найменш тым з іх, якія перад абліччам жыцця паўтараюць высокія словы творцаў, — гэта баязлівасць і хлусня! Між іншым, ці заўважылі вы, шаноўны, што ёсць людзі, якія настолькі пыхлівыя і такія пажадлівыя на пашану і таемную зайдрасць іншых, што яны сцвярджаюць, нібыта ім вядомыя толькі высокія словы шчасця, і ніводнага — пакут?
Ужо цёмна, і Вы амаль не слухаеце, таму сёння я хачу яшчэ раз прызнацца, што і я, я сам, аднойчы паспрабаваў уключыцца ў хлусню гэтых людзей, каб выставіць сябе шчаслівым перад самім сабою ды іншымі. Але прайшоўужо, можа, з год, як гэтая пыха рассыпалася, і я цяпер зрабіўся самотным, няшчасным і дзіўнаватым, я гэтага не адмаўляю.
Мой улюбёны занятак — разглядаць ноччу зорнае неба; ці ж гэта не найлепшы сродак абстрагавацца ад зямлі і ад жыцця? I, магчыма, мне можна дараваць, што я пры гэтым яшчэ й імк-
* Словы з рамана Ё. В. Гётэ «Пакуты юнага Вертэра».
нуся, наколькі магчыма, захаваць свае прадчуванні? Марыць пра вызваленае жыццё, у якім рэчаіснасць раствараецца без рэштак расчаравання ў маіх высокіх прадчуваннях? Пра маё жыццё, у якім няма больш ніякага гарызонту?
Я мару пра гэта і чакаю смерці. Ах, яна вядомая мне ўжо так дакладна, гэтая смерць, гэтае апошняе расчараванне! А вось і смерць, скажу я сам сабе ў апошні момант. Я пазнаю яе на ўласным досведзе... Дык што ж гэта такое?
Але на плошчы пахаладала ўжо, шаноўны; я здольны гэта адчуваць, хе-хе! Дазвольце развітацца з Вамі і выказаць Вам найлепшыя пажаданні... Адзьё».
ПАЯЦ
Пасля ўсяго, як вынік і як вартае выйсце, сапраўды, з усяго — толькі агіда, якую ўнушае мне жыццё — маё жыццё — агіда, якую мне ўнушае «ўсё гэта» і «сукупнасць»; гэтая агіда душыць мяне, не дае спакою, калоціць і валіць на дол, і яна, магчыма, рана ці позна аднойчы надасць мне імпэту, каб паламаць цераз калена смешныя і нікчэмныя варункі і знікнуць.
Праўда, магчыма, што я пратрымаюся яшчэ адзін-другі месяц, што я яшчэ чвэрць або палову года буду працягваць есці, спаць і працаваць — гэтаксама механічна, упарадкавана і спакойна, як праходзіла гэтай зімою маё знешняе жыццё, што знаходзілася ў жудаснай супярэчнасці з пустэльным працэсам распаду майго ўнутранага жыццяЦі не праўда, што ўнутраныя перажыванні чалавека тым больш моцныя і дзейсныя, чым больш вольна ад абавязкаў, непрактычна і спакойна ён жыве вонкава? Нічога не зробіш: трэба жыць; нават калі ты не пагаджаешся быць чалавекам дзеяння і адыходзіш у самую спакойную пустэльню, то нечаканыя павароты жыцця заспеюць цябе ў душы, і ты павінен будзеш выяўляць свой стрыжань, хто б ты ні быў — герой ці дурань.
Я завёў сабе гэты акуратны сшытак, каб распавесці ў ім маю «гісторыю», а навошта? Магчыма, увогуле, каб толькі было што рабіць? Магчыма, з прычыны цікавасці да псіхалогіі і дзеля Taro, каб цешыцца, што гэта неабходна? Неабходнасць так суцяшае! А, магчыма, і для таго, каб на нейкія кароткія моманты
пацешыцца перавагай над самім сабою і нечым накшталт абыякавасці?.. Бо абыякавасць, я ўпэўнены, — гэта свайго кшталту шчасце...
I
Ён застаўся так далёка, гэты маленькі стары гарадок са сваімі вузкімі вутлаватымі вуліцамі, з франтонамі, са сваімі гатычнымі цэрквамі і фантанамі, сваімі прадпрымальнымі, саліднымі і простымі людзьмі ды вялікім сівым ад старасці домам патрыцыяў, у якім я вырас.
Ён знаходзіўся ў цэнтры горада і перажыў чатыры пакаленні заможных і паважаных прадпрымальнікаў. «Ога et labora» было напісана над уваходнымі дзвярыма, і калі з прасторнай цаглянай прыхожай, якую зверху аблямоўвала галерэя з пакрытага белым лакам дрэва, падымацца па шырокай лесвіцы, то трэба было перасекчы прасторнае фае і маленькую цёмную залу з калонамі, каб цераз адны з высокіх белых дзвярэй трапіць у гасцёўню, дзе сядзела за раялем і грала мая маці.
Яна сядзела ў паўзмроку, бо на вокнах віселі цяжкія, цёмна-чырвоныя гардзіны; а белыя фігуркі багоў на шпалерах, здавалася, пластычна выступаюць з блакітнага задняга плану і прыслухоўваюцца да гэтых цяжкіх, нізкіх пачатковых гукаў шапэнаўскага накцюрна, які яна найбольш любіла і заўсёды выконвала вельмі павольна, каб атрымаць усю асалоду ад меланхоліі кожнага акорда. Раяль быў стары і страціў паўнату гучання, але пры дапамозе педалі «піяна», якая так прыглушала высокія гукі, што яны нагадвалі матавае срэбра, можна было дасягнуць незвычайнага эфекту.
Я сядзеў на масіўнай дамаставай канапе з вертыкальнай спінкай, слухаў музыку і назіраў за маці. Яна была маленькай і зграбнай, найчасцей у сукенцы з мяккай, светла-шэрай ткані-
* «Ora et labora» (лац.) — «Маліся і працуй», адно з правілаў Ордэна бенедыкцінцаў.
ны. Яе вузкі твар не быў прыгожым, але пад укладзенымі, хвалістымі бялявымі валасамі ён ствараў уражанне ціхага, пяшчотнага, летуценнага дзіцячага тварыка, і калі яна, схіліўшы галаву крышку набок, сядзела за раялем, то была падобная да маленькіх кранальных анёлаў, якія на старых карцінах ігралі на гітары каля ног мадонны.
Калі я быў малы, яна мне сваім ціхім і стрыманым голасам часта распавядала казкі, якіх больш ніхто не ведаў; або проста клала рукі мне на галаву ў сябе на каленях і сядзела моўчкі і нерухома. Мне здаецца, што гэта былі самыя шчаслівыя і самыя спакойныя гадзіны майго жыцця... Яе валасы не сівелі, і мне здавалася, што яна не старэе; толькі яе постаць рабілася ўсё больш пяшчотна зграбнай, а яе твар усё худнеў, рабіўся больш спакойным і летуценным...
А мой бацька быў высокім і мажным мужчынам у элегантным чорным суконным сурдуце і белай камізэльцы, паўзверх якой звісаў залаты бінокль. Паміж яго кароткімі сівымі бакенбардамі выступаў круглы і моцны падбародак, які, як і верхняя губа, быўчыста паголены, а паміжбровамі ляжалі дзве глыбокія вертыкальныя складкі. Гэта быў магутны мужчына з вялікім уплывам на грамадскія справы; я бачыў, як яго пакідалі людзі, усхваляваныя і з полымнымі вачыма, але бачыў і іншых, якія былі зломленыя і ў поўным адчаі. Бо часам здаралася, што я, а магчыма, і мая маці, дый мае абедзве старэйшыя сястры прысутнічалі пры такіх сцэнах; магчыма, таму, што мой бацька хацеў унушыць мне славалюбнае імкненне дамагчыся ў жыцці таго ж самага, што і ён; а магчыма, і таму, як я падазраю, што яму патрэбная была публіка. У яго была звычка, адкінуўшыся ў крэсле і трымаючы адну руку за абшлагам сурдута, глядзець услед ашчасліўленаму ці знішчанаму чалавеку, што выклікала ў мяне, яшчэ дзіцяці, гэтае падазрэнне.