• Газеты, часопісы і г.д.
  • Смерць у Венецыі  Toмас Ман

    Смерць у Венецыі

    Toмас Ман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 392с.
    Мінск 2018
    103.53 МБ
    што баіцца святла, пагарджанага і, адным словам, смешнага, занадта глыбока ўласцівы мне, каб я яшчэ мог паважаць сябе ў выпадку няшчасця.
    Як я мог дазволіць сабе быць няшчасным? Якую ролю я тады адыгрываў бы перад самім сабою? Няўжо тады я мусіў бы, як кажан ці сава, хавацца ў змроку і з зайздрасцю падміргваць «людзям святла», добразычлівым шчасліўцам? Я мусіў бы іх ненавідзець той нянавісцю, якая ёсць нечым іншым, як атручанай любоўю... I пагарджаць сабою!
    «Хавацца ў змроку!» А-а, мне прыходзіць на памяць, што я ўжо на працягу некалькіх месяцаў час ад часу думаў і адчуваў наконт майго становішча «па-за» і «філасофскага адзіноцтва!» I зноў заяўляе пра сябе страх, дрэнна зразумелы страх! I ўсведамленне свайго роду злосці на сілу, якая пагражае... Няма сумнення, што знайшлося на гэты раз суцяшэнне, адцягненне ўвагі, несвядомасць і нешта іншае, і яшчэ нешта... Але яно вярталася зноў, усё гэта, яно тысячы разоў вярталася назад на працягу месяцаў і гадоў...
    XI
    Здараюцца восеньскія дні, як цуд. Лета прайшло, лісце на дрэвах даўно пачало жаўцець, а ў горадзе ўжо ва ўсіх кутках засвістаў вецер, а ў раўках забурлілі брудныя раўчукі. Ты звыкся з гэтым, ты, так бы мовіць, сеў ужо да печы, каб ператрываць зіму; але аднойчы раніцай, прачнуўшыся, ты заўважаеш, не верачы сваім вачам, што ў твой пакой паміж фіранкамі на акне ззяе вузкая палоска яркага блакіту. У поўным здзіўленні ты выскокваеш з пасцелі, ты адчыняеш акно, хваля дрыготкага сонечнага святла сустракае цябе, і адначасова ты праз вулічны шум чуеш балбатлівае і вясёлае птушынае шчабятанне, і табе ў гэты час здаецца, што ты ўдыхаеш разам са свежым і лёгкім паветрам першага дня кастрычніка непараўнальна салодкі і шматабяцальны водар вострай прыправы, які звычайна бывае толькі ў майскім ветры. Вясна, відавочна, вясна, насуперак
    календару, і ты пераапранаешся, каб пад мігатлівым небам заспяшацца па вуліцах на свежае паветра...
    Такі неспадзяваны і дзіўны дзень здарыўся аднойчы каля чатырох месяцаў таму — цяпер у нас пачатак лютага — і ў гэты дзень я ўбачыў штосьці надзвычай мілае. He было дзевяці гадзін раніцы, калі я выправіўся з дому і, поўны невыразнай надзеі на перамены, нечаканасці і шчасце, пайшоў па дарозе да Жаваранкавай гары. 3 правага краю я пачаў уздымацца на ўзгорак (у мяне навідавоку быў увесь яго хрыбет па даўжыні), непарыўна трымаючыся галоўнай алеі збоку і ніжняга брукаванага адхону, каб падчас усяго шляху, які павінны быў заняць каля паўгадзіны, мець вольны від на горад, які лёгкімі тэрасамі збягаў уніз, і на раку, выгіны якой мільгацелі на сонцы, а краявід за ёю, з пагоркамі і зеленню, расплываўся ў сонечнай смузе.
    Тут наверсе было амаль бязлюдна. Лаўкі па той бок дарогі стаялі пустыя, а сям-там з-за дрэваў выглядвала скульптура, ззяючы на сонцы белым колерам; часам жа на яе паволі злятаў вялы лісток. Спакой, да якога я прыслухоўваўся падчас хады, не адрываючы вачэй ад светлай панарамы збоку, не парушаўся, аж пакуль я не апынуўся на другім канцы пагорка, а дарога пабегла паміж каштанамі долу. Але тут за маёй спінай пачуўся тупат конскіх ног і стук колаў, які набліжаўся хуткай рыссю, і я павінен быў на сярэдзіне спуску саступіць дарогу карэце. Я адышоўся ўбок і спыніўся.
    Гэта была невялічкая, зусім лёгкая двухколавая брычка, у якую былі запрэжаныя два вялікія, гладкія кані рыжай Macpi, якія энергічна саплі. Лейцы трымала паненка гадоў дзевятнаццаці-дваццаці, побач з якой сядзеў стары пан унушальнай і шляхетнай знешнасці з белымі распушанымі a la russe вусамі і густымі белымі бровамі. Служка ў простай чорна-серабрыстай ліўрэі ўпрыгожваў задняе сядзенне.
    Тэмп бегу коней у пачатку спуску быў зменшаны, яны перайшлі на крок, бо адзін з іх, здавалася, быў нервовым і неспакойным. Ён моцна аддаліўся ад дышля, прыціснуў галаву да грудзей і ставіў свае зграбныя ногі з такім дрыготкім напружаннем, што стары пан, трохі заклапочаны, нахіліўся наперад, каб
    сваёй леваю рукою ў элегантнай пальчатцы дапамагчы паненцы справіцца з лейцамі. Кіраванне, здавалася, было даверана ёй толькі часова і напалову жартам, ва ўсякім разе, стваралася ўражанне, што яна выконвае рамізніцкія функцыі, як дзіця, з важнасцю і адначасова — без належнага досведу. Яна зрабіла слабы, сур’ёзны і незадаволены рух галавою, спрабуючы супакоіць спалоханую жывёліну, якая пачала спатыкацца.
    Гэта была стройная брунетка. На яе валасах, якія на патыліцы былі скручаныя ў моцны вузел і зусім лёгка і вольна аблямоўвалі лоб і скроні, так што можна было адрозніць асобныя светла-русыя валасінкі, сядзеў круглы цёмны саламяны капялюш, упрыгожаны толькі адным маленькім элементам — стужачкай. А яшчэ на ёй была кароткая цёмна-сіняя кофтачка і простая спадніца са светла-шэрай тканіны.
    На яе авальным і зграбным твары, лагодны цёмны колер якога быў свежа падрумянены ранішнім паветрам, самым прыцягальным былі, вядома ж, вочы: пара вузкіх і прадаўгавата прарэзаных вачэй, зрэнкі якіх можна было бачыць толькі напалову, была зіхатліва-чорнай, а над імі гнутка ўзвышаліся надзвычай сіметрычныя і нібы пяром накрэсленыя бровы. Hoc быў, магчыма, даўгаваты, а рот, лініі губ якога былі выразнымі і зграбнымі, мог бы быць вузейшым. Але ў гэты момант прывабнасць яму надавалі бліскуча белыя і крышку рэдкаватыя зубы, якімі дзяўчына, намагаючыся ўтаймаваць каня, энергічна прыкусвала ніжнюю губу, падцягваючы ўверх па-дзіцячаму круглы падбародак.
    Было б зусім няслушна казаць, што гэты твар вылучаўся прыгажосцю, якая кідалася ў вочы і была вартая захаплення. У ім была вабнасць маладосці і радаснай свежасці, і гэтая вабнасць была як быццам прыгладжана, супакоена і аздоблена шляхетнасцю, заможнай бесклапотнасцю, арыстакратычным выхаваннем і далікатным доглядам; не было сумнення, што гэтыя зіхоткія вочы, якія цяпер з капрызлівай раззлаванасцю пазіраюць на ўпартага каня, у наступную хвіліну зноў набудуць выраз упэўненага і несумненнага шчасця... Рукавы кофты, на плячах шырокія і пышныя, вельмі цесна сыходзіліся на стройным прыда-
    лонні, і ніколі ў мяне не было такога захапляльнага ўражання ад выкшталцонай элегантнасці, як ад гэтых маленькіх, голых, матава-белых далоней, што трымалі лейцы!..
    Я стаяў каля дарогі, не ўганараваны аніводным позіркам у мой бок, калі брычка праязджала міма, і паволі пайшоў, калі коні зноў пабеглі рыссю і брычка хутка знікла. Што я адчуваў? Гэта былі радасць і захапленне; але і якісьці дзіўны і калючы боль аб’явіўся адначасова, даўкае і надакучлівае пачуццё... зайздрасці? Кахання? Я не адважваўся прыдумаць... пагарды да сябе?
    Пакуль я пішу, мне ўяўляецца вобраз беднага жабрака, які перад вітрынаю ювеліра ўтаропіўся на каштоўны бляск высакароднага каменя. Гэты чалавек у сябе ў сярэдзіне не адчуе яснага жадання авалодаць каштоўнасцю; бо ўжо нават думка пра такое жаданне была б смешнай неверагоднасцю, якая б выклікала ў яго кпіны з самога сябе.
    XII
    Я хачу распавесці, як я выпадкова зноў убачыў гэтую паненку праз восем дзён, а менавіта ў оперным тэатры. Выконвалася «Маргарыта» Гуноі як толькі я ўвайшоў у ярка асветленую залу, каб накіравацца да свайго месца ў партэры, я ўбачыў яе злева ад старога пана, у авансцэне з другога боку. Акрамя таго, я адчуў, што мяне апанаваў, як гэта ні смешна, нейкі страх, нешта падобнае да разгубленасці, і што з незразумелай прычыны я адразу ж адвёў ад іх свой позірк і слізгануў ім па іншых ярусах і ложах. Толькі з пачаткам уверцюры я наважыўся разглядзець гэтую пару некалькі больш дэталёва.
    Стары пан, у строга зашпіленым сурдуце з чорным гальштукам-матыльком, сядзеў, адкінуўшыся ў крэсле, са спакойнай годнасцю, лёгка паклаўшы адну руку ў рудой пальчатцы на аксаміт парэнчы ложы, у той час як другая раз-пораз павольна
    * Опера Гуно «Фаўст», арыя Маргарыты.
    пагладжвала бараду або коратка пастрыжаныя пасівелыя валасы на галаве. Маладая дзяўчына — ягоная дачка, хіба так? — наадварот, сядзела, зацікаўлена і жыва нахіліўшыся наперад, паклаўшы абедзве рукі, у якіх яна трымала веер, на аксамітную абіўку. Час ад часу яна рабіла кароткі рух галавою, каб крышку адкінуць распушчаныя светла-каштанавыя валасы з ілба і скроняў.
    Яна мела на сабе вельмі лёгкую блузку са светлага шоўку, за паяском якой тырчаў букецік фіялак, а яе вузкія вочкі ззялі ў рэзкім асвятленні і здаваліся яшчэ чарнейшымі, чым восем дзён таму. Між іншым, назіраючы за ёй, я зрабіў выснову, што форма яе рота, якую я тады заўважыў, увогуле была своеасаблівай: кожны момант яна закусвала ніжнюю губу белымі зубамі, якія раз-пораз паблісквалі, а падбароддзе выцягвалася крыху ўверх. Гэта нявінная міна, якая зусім не сведчыла пра какецтва, спакойны і адначасова вясёла блукаючы позірк яе вачэй, яе шыя, голая, абцягнутая вузкай шаўковай стужачкай пад колер паяска, рух, робячы які яна час ад часу звярталася да старога пана, каб звярнуць яго ўвагу на дэталь у аркестры, на заслоне, у ложы — усё гэта падкрэслівала ўражанне невыказна вытанчанай і пяшчотнай дзяцінасці, якая, аднак, не выклікала пачуцця кранальнасці ці «спачування». Гэта была шляхетная, ураўнаважаная дзяцінасць, дзякуючы элегантнаму заможнаму жыццю — упэўненая і з пачуццём перавагі, і яна дэманстравала наяўнасць шчасця, без ніводнай кроплі пыхлівасці, бо яно разумелася само сабою.
    Натхнёная і пяшчотная музыка Гуно, як мне здавалася, была добрым суправаджэннем гэтага відовішча, і я ўважліва слухаў яе, не звяртаючы ўвагі на сцэну, а, наадварот, цалкам аддаўшыся лагоднаму, разважліваму настрою, смутак якога без гэтай музыкі прыносіў бы, магчыма, яшчэ мацнейшы боль. Але ўжо ў антракце пасля першага акта са свайго месца ўстаў мужчына, прыкладна дваццаці сямі-трыццаці гадоў, які знік і адразу ж з’явіўся з ветлівым паклонам у ложы, да якой была прыкаваная мая ўвага. Стары пан адразу падаў яму руку, а паненка таксама, з прыязным кіўком галавы, працягнула яму сваю, якую ён
    прыстойна паднёс да сваіх вуснаў, пасля чаго па настойлівым запрашэнні сеў.
    Я гатовы прызнаць, што ў гэтага пана была самая непараўнальная манішка, якую я толькі бачыў у сваім жыцці. Гэтая манішка была цалкам выстаўленая напаказ, бо камізэлька не была нічым іншым, як вузкай, чорнай палоскай, а пінжак, які зашпіляўся на адзін гузік нізка пад жыватом, меў, пачынаючы ад плячэй, выраз у форме надзвычай шырокай дугі. Манішка ж заканчвалася высокім і востра адведзеным назад цвёрдым каўнерыкам з шырокім чорным матыльком; на ёй на аднолькавай адлегласці меліся два чатырохвугольныя і таксама чорныя гузікі; яна была асляпляльнай белізны і дзівосна накрухмаленая, не страціўшы пры гэтым сваёй гнуткасці, бо каля жывата яна прыемным чынам утварала заглыбленне, каб потым зноў перайсці ў прывабную і бліскучую пукатасць.