• Газеты, часопісы і г.д.
  • Смерць у Венецыі  Toмас Ман

    Смерць у Венецыі

    Toмас Ман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 392с.
    Мінск 2018
    103.53 МБ
    Я сядзеў у кутку і назіраў за сваімі бацькам і маці, быццам выбіраючы паміж імі, і мяне турбавала думка, як лепш жыць — улетуценнях ці ўладна займаючыся справай. I мой позірк урэшце запыняўся на спакойным твары маёй маці.
    II
    He тое, каб я быў у сваёй вонкавай сутнасці такім самым, як яна, бо мае заняткі ў бальшыні былі абсалютна не ціхімі і не бясшумнымі. Я згадваю адзін з іх, якому я аддаваў перавагу перад забавамі з маімі аднагодкамі ды іх азартнымі гульнямі і які і цяпер мяне, каму ўжо тым часам споўнілася трыццаць гадоў, напаўняе весялосцю і задавальненнем.
    Справа датычыла вялікага і добра абсталяванага лялечнага тэатра, з якім я зачыняўся зусім адзін у сваім пакоі, каб ставіць самыя неверагодныя музычныя драмы. Мой пакой, які месціўся на трэцім паверсе і ў якім віселі два змрочныя партрэты продкаў з валенштэйнаўскімі бародамі, зацямняўся, а адна лямпа ставілася каля тэатра; штучнае асвятленне ўяўлялася неабходным дзеля ўзмацнення настрою. Я займаў месца непасрэдна перад сцэнаю, бо я быў капельмайстрам, а мая левая рука ляжала на вялікім круглым кардонным карабку, які быў адзіным бачным аркестравым інструментам.
    I вось з’яўляліся дзейныя акцёры, якіх я сам маляваў чарнілам і пяром, выразаў і забяспечваў драўлянымі дошчачкамі, каб яны маглі стаяць. Гэта былі паны ў плашчах ды цыліндрах і дамы неверагоднай прыгажосці.
    «Добры вечар, — казаў я, — шаноўныя панове! Усё ў парадку? Я ўжо загадзя на месцы, бо трэба было даць яшчэ сякія-такія распараджэнні. Але, мусіць, ужо час накіравацца ў гардэроб».
    Усе накіроўваліся ў гардэробы, якія месціліся за сцэнай, і адтуль вярталіся неўзабаве цалкам змененымі, у выглядзе стракатых тэатральных герояў, і праз дзірку, якую я выразаў у заслоне, яны пазіралі, як запоўнена зала. Зала была сапраўды запоўненая някепска, і я званіў сам сабе пра пачатак паказу, пасля чаго ўздымаў дырыжорскую палачку і нейкі час цешыўся абсалют-
    * 3 валенштэйнаўскімі бародамі... — падобнымі да той, якую насіў Альбрэхт Валенштэйн (1583-1634), германскі палкаводзец часоў Трыццацігадовай вайны.
    най цішынёю, якую ствараў гэты ўзмах. Але як толькі па маім новым узмаху раздаваўся самы, магчыма, глухі барабанны пошчак, які ўяўляў сабою пачатак уверцюры і які я выконваў левай рукою па кардонным карабку, — уступалі трубы, кларнеты і флейты, чыё гучанне я непараўнальным чынам пераймаў, і музыка гучала, аж пакуль пры магутным крэшчэнда заслона не скручвалася ўверх і ў цёмным лесе ці ў прыгожа дэкараванай зале не пачыналася драма.
    Спачатку гэта нараджалася ў думках, але потым павінна было імправізавацца дэталёва, і асновай жарсных і пяшчотных напеваў, для суправаджэння якіх кларнеты выводзілі трэлі і грымеў кардонны карабок, былі незвычайныя паўнавартасныя вершы, напоўненыя высокімі і адважнымі словамі, якія часам рыфмаваліся, але рэдка ўяўлялі сабою нейкі разумны змест. Опера ж працягвалася, пакуль я левай рукою стукаўу барабан, ротам спяваў і ствараў музыку, а правай не толькі самым старанным чынам дырыжыраваў дзейнымі акцёрамі, але і ўсім астатнім, так што пасля заканчэння актаў раздаваліся захоплена зычлівыя воплескі, заслона павінна была ўздымацца раз за разам, а часам нават з’яўлялася неабходнасць, каб капельмайстар паварочваўся на сваім месцы, з гонарам і адначасова лісліва слаў падзякі ў залу.
    Сапраўды, калі пасля такога напружанага спектакля я, разгарачаны, упакоўваў свой тэатр, мяне напаўняла шчаслівая змора, такая, якую, мусіць, адчувае ў сабе добры мастак, які пераможна закончыў свой твор, уклаўшы ў яго увесь талент... Гэтая гульня заставалася маім улюбёным заняткам да трынаццаці-чатырнаццаці гадоў.
    III
    Як жа праходзіла маё маленства ў вялікім доме, у ніжніх памяшканнях якога займаўся сваёй справай бацька, у той час як мая маці марыла, седзячы ў крэсле, або ціха і задуменна грала на раялі, а мае дзве сястры, старэйшыя за мяне на два і тры га-
    ды, уходжваліся на кухні ці каля шаф для бялізны? Я мала што памятаю з гэтага часу.
    Дакладна вядома, што я быў надзвычай жывым хлопчыкам, што я сумеў заслужыць павагу і любоў сваіх таварышаў па вучобе: дзякуючы прывілеяванаму паходжанню, узорнаму перадражніванню настаўнікаў, дзякуючы тысячы п’ес і выдатнаму ўменню выказвацца. Але з вучобай справы ў мяне ішлі кепска, бо я занадта быў заглыблены ў пошуках смешнага ў жэстах і рухах настаўнікаў, каб у мяне яшчэ заставалася ўвага на ўсё астатняе, а дома ў мяне галава была напоўніцу напханая матэрыяламі для опер, вершамі і ўсялякаю лухтой, і ў выніку не заставалася магчымасці заняцца чымсьці сур’ёзным.
    «Фу, — гаварыў мой бацька, і складкі паміж яго бровамі паглыбляліся яшчэ больш, калі я пасля полудня прыносіў яму ў гасціную пасведчанне з адзнакамі, і ён, трымаючы руку за абшлагам сюртука, прачытваў гэтую паперыну. — Ты прыносіш мала радасці, гэта праўда. Што з цябе будзе, калі ты маеш ласку сказаць мне гэта? У жыцці ты аніколі не выкараскаешся на паверхню...»
    Гэта ўсё засмучала; але і не перашкаджала таму, што я пасля вячэры чытаў ужо бацькам і сёстрам верш, які я напісаў апоўдні. Бацька пры гэтым смяяўся так, што аж падскоквала пенснэ на яго камізэльцы... «Што за дурноты!» — усклікваў ён разпораз. А мама прытульвала мяне да сябе, адкідвала мне з ілба валасы і казала: «Зусім нядрэнна, мой хлопчык, я лічу што ў вершы ёсць парачка сімпатычных месцаў».
    Пазней, калі я крыху падрос, то самастойна навучыўся трохі граць на піяніна. Я пачаў з акордаў у фа-дыез мажор, бо чорныя клавішы мяне вабілі асабліва; пазнаходзіў пераходы да іншых танальнасцей і паступова набыў, праводзячы гадзіны за раялем, пэўныя навыкі ў змене гармоній без такту і мелодыі — прычым я ўкладваў у гэта містычнае гайданне так шмат экспрэсіі, колькі было ў маіх здольнасцях.
    Маці казала: «Ён валодае піянізмам, у яго відавочны густ». I яна дамаглася, каб я атрымаў музычную падрыхтоўку, якая доўжылася, што праўда, толькі паўгода, бо, папраўдзе, я не быў здольны вывучыць адпаведную працу пальцамі і такт.
    I вось, гады праходзілі, і я рос насуперак турботам, якія мне прыносіла школа, надзвычай весела. Я ладна бавіўся ў коле маіх знаёмых і сваякоў; мяне любілі, і я быў вясёлы, спрытны і добразычлівы, бо мне падабалася ўдаваць з сябе добразычлівага хлапца, хоць усімі гэтымі людзьмі, чэрствымі і абдзеленымі фантазіяй, я пачаў інстыктыўна пагарджаць.
    IV
    Аднойчы папаўдні, калі мне было васямнаццаць гадоў і я стаяў на парозе старэйшых класаў школы, я падслухаў кароткі дыялог паміж маімі бацькамі, якія ў гасцёўні елі разам за круглым сталом каля канапы і не ведалі, што я ў суседняй сталовай бяздзейна стаяў, звесіўшыся цераз падаконне, ды разглядаў бляклае неба па-над дамамі. Калі я пачуў сваё імя, то паціху падышоўда белых двухстворкавых дзвярэй, якія былі прачыненыя.
    Тата сядзеў на сваім крэсле, адкінуўшыся да спінкі, скрыжаваўшы ногі, і адною рукою трымаў на каленях біржавы лісток, ціха гладзячы другою сваё падбароддзе паміж бакенбардамі. Маці сядзела на канапе, схіліўшы спакойны твар над вязаннем. Паміж імі стаяла лямпа.
    Бацька сказаў: «Я мяркую, што нам трэба ў першую чаргу забраць яго са школы і ўладкаваць на буйное прадпрыемства вучнем».
    «Ах, — сказала зусім засмучона маці і падняла вочы. — Гэта ж такое таленавітае дзіця!»
    Бацька нейкі час памаўчаў, старанна здзімаючы парушынкі са свайго сурдута. Потым ён узняў плечы, развёў рукі, трымаючы перад маці абедзве далоні, і прамовіў:
    «Калі ты мяркуеш, мая любая, што для дзейнасці прадпрымальніка не патрабуецца таленту, пра які ты гаворыш, то тваё меркаванне памылковае. 3 іншага боку, юнаку, на жаль, як я ўсё больш і больш упэўніваюся, школа анічога не дае. Яго талент, пра які ты кажаш, — гэта свайго кшталту талент паяца, прычым спяшаюся дадаць, што я яго не прымяншаю. Ён умее
    быць ветлівым, калі пажадае, ён умее абыходзіцца з людзьмі, забаўляць іх, ліслівіць перад імі, у яго ёсць жаданне падабацца ім і дамагацца поспеху; дзякуючы такім талентам сёй-той ужо здабыў сваё шчасце, і, валодаючы гэтымі якасцямі, ён, з наяўнасцю індыферэнтнасці да іншага, здольны стаць гандляром адносна высокага рангу».
    Тут бацька задаволена адкінуўся, узяў цыгарэту з партсігара і паволі запаліў.
    «Вядома, твая праўда, — сказала маці і са смуткам азірнулася ў пакоі. — Але я часта думала і ў нейкай ступені спадзявалася, што з яго мог бы з часам атрымацца мастак... Гэта слушна, што ягонаму музычнаму таленту, адукацыя ў якім засталася незавершанай, пэўна, нельга надаваць значэння. Але ты заўважыў, што ён апошнім часам, пасля таго як наведаў мастацкую выставу, пачаў крыху займацца маляваннем? Зусім някепска, мне здаецца...»
    Бацька ададзьмуў ад сябе дым, уладкаваўся як след у крэсле і коратка прамовіў:
    «Усё гэта клаўнада і падман. Між іншым, яго можна вельмі проста запытаць самога пра яго жаданні».
    Ну а якія ў мяне жаданні? Перспектыва змяніць сваё вонкавае жыццё вельмі падбадзёрыла мяне, я з сур’ёзным тварам выказаў сваю гатоўнасць пакінуць школу, каб стаць прадпрымальнікам, і паступіў вучнем на вялікае прадпрыемства гандлю драўнінай пана Шліфогта, размешчанае ўнізе каля ракі.
    V
    Змена была абсалютна знешняй, гэта зразумела само сабою. Мая зацікаўленасць вялікім прадпрыемствам па гандлі драўнінай пана Шліфогта была зусім нязначнай, і я сядзеў на крэсле-круцёлцы пад газавай лямпай у цесным і змрочным кабінеце гэтаксама адчужана і абыякава, як і раней на школьнай лаве. Цяпер, праўда, у мяне было менш клопату; у гэтым палягала розніца.
    Пан Шліфогт, мужчына ў целе з чырвоным тварам і сівой шорсткай шкіперскай бародкаю, мала цікавіўся мною, бо ён найчасцей бавіўся на лесапільні, якая знаходзілася даволі далёка ад канторы і склада, а службоўцы прадпрыемства ставіліся да мяне з пашанаю. У сяброўскіх дачыненнях я быў толькі з адным з іх — здольным і задаволеным маладым чалавекам з добрай сям’і, з якім я быў знаёмы яшчэ са школы і якога, між іншым, звалі Шылінг. Ён, як і я, пакепліваў з усяго на свеце, але адначасова выяўляў і вялікую цікавасць да гандлю драўнінай, і не было такога дня, калі б ён не выказаў пэўнага намеру разбагацець.
    Што да мяне, то я механічна выконваў свае службовыя абавязкі, каб, сярод іншага, пабадзяцца на складзе паміж штабеляў дошак ды рабочых, паглядзець на раку цераз высокую драўляную агароджу, паўз якую час ад часу праходзіў таварны цягнік, і пры гэтым згадаць які-небудзь спектакль ці канцэрт, на якім я прысутнічаў, або кнігу, якую чытаў.