Смерць у Венецыі  Toмас Ман

Смерць у Венецыі

Toмас Ман
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 392с.
Мінск 2018
103.53 МБ
СПЕРЦЬ (У БЕНЕЦЫІ
Серыя «Noblesse Oblige»
Tomac Mah
СМЕРЦЬ У ВЕНЕЦЫІ
Выбраныя навелы i апавяданні
Пераклад з нямецкай
Мінск Выдавец A. М. Янушкевіч 2018
УДК 821.113.5-31
ББК 84(4Гер)-44
М23
Серыя заснавана ў 2017 годзе
Рэдактар серыі Сяргей Макарэвіч
Пераклад з нямецкай Уладзіміра Папковіча паводле выдання: Thomas Mann. Die Erzahlungen. Frankfurt: S. Fischer, 2005.
Ман, T.
M23 Смерць y Венецыі : выбраныя навелы i апавяданні / Toмас Ман ; пер. з ням. У. А. Папковіча. — Мінск : A. М. Януш-
кевіч, 2018. — 392 с. — (Серыя «Noblesse Oblige»). ISBN 978-985-7165-87-2.
Стваральнік «інтэлектуальнага рамана», лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1929 года Томас Ман (1875-1955) быў бясспрэчным майстрам у навелістычным жанры. Найлепшыя яго навелы з’яўляюцца ўзорамі глыбокага псіхалагізму, бездакорнай архітэктонікі, дзівоснай гармоніі нацыянальнага і агульначалавечага, сацыяльнага і ўніверсальнага. Сярод твораў кароткай прозы Мана ёсць сапраўдныя шэдэўры; да іх адносяцца перш за ўсё «Трыстан», «Тоніа Крэгер» і «Смерць у Венецыі», якія публікуюцца ў гэтай кнізе.
УДК 821.113.5-31
ББК 84(4Гер)-44
ISBN 978-985-7165-87-2	© Папковіч У. А., пераклад на беларускую мову, 2018
© Афармленне. Выдавец A. М. Янушкевіч, 2018
ЛЕТАПІСЕЦ ЭПОХІ
Штрыхі да творчасці Томаса Мана
«Я свята веру, што мне дастаткова распавесці пра сябе, каб загаварыла эпоха, загаварыла чалавецтва, і без гэтай веры я б наогул адмовіўся пісаць»'. Гэтыя словы былі прамоўлены вялікім нямецкім пісьменнікам, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі (1929) Томасам Манам (Thomas Mann, 1875-1955) у 1920 г., але яны месцяць у сабе сутнасць усёй яго творчасці. Аўтабіяграфічнае, перажытае, зведанае на ўласным вопыце займае выключна важнае месца ў яго прозе, яскрава ілюструючы ўвасобленую ў ёй нацыянальную і агульнаеўрапейскую духоўную гісторыю XX стагоддзя.
Як і многія іншыя мастакі слова, што ўвайшлі ў літаратуру на мяжы ХІХ-ХХ стст., Т. Ман успрымаў свой час як канец бюргерскай эпохі (Burgzeif), як перыяд разбурэння маральных асноў, распаду гуманістычных традыцый. «Раманам канца» назаве пісьменнік свой слынны твор «Доктар Фаўстус», але ж і яго «нобелеўскі» раман «Будэнброкі» — гэта таксама «гісторыя гібелі адной сям’і». Выключэннем з’яўляецца хіба раман «Чароўная гара», у суадпаведнасці з адкрытым фіналам якога біяграфія галоўнага героя выходзіць за межы сюжэта; сама атмасфера кнігі, аднак, гранічна насычана ўсё тымі ж хваробай, смерцю, тленам.
Першы раман Томаса Мана «Будэнброкі» (Buddenbrooks. Verfall einer FamiUe), з якога пачнецца слава нямецкага празаіка, выйшаў з друкуў 1901 г. Яго мастацкая структура традыцыйная, выкладанне
Манн Т. По поводу «Королевского высочества» / Пер. с нем. 14. Татарнновой // Манн Т. Собр. соч.: В 10 т. М., 1959-1961. Т. 9. С. 35-36.
гісторыі сям’і любекскіх купцоў у ім храналагічна паслядоўнае, сэнс твора празрысты — прынамсі, у параўнанні з наступнымі раманамі пісьменніка. Спачатку аўтар хацеў напісаць чарговую навелу, у якой збіраўся развіць толькі гісторыю апошняга прадстаўніка дынастыі ды хіба яшчэ яго бацькі Томаса Будэнброка. Аднак сюжэт запатрабаваў маштабаў раманных, эпічных.
Многія рэаліі запазычаны пісьменнікам непасрэдна з рэчаіснасці, уласных успамінаў аб дзяцінстве ў Любеку, лістоў і аповедаў сваякоў, сямейных паданняў і дакументаў (з кулінарнымі рэцэптамі ўключна). Між тым гэты твор — зусім не прыватны сямейны выпадак; пазней сам аўтар вызначыць «Будэнброкі» як «схаваны пад маскай сямейнай хронікі сацыяльна-крытычны раман» . На прыкладзе чатырох пакаленняў аднаго сямейнага клана Т. Ман паказаў скон нямецкага (іўвогуле еўрапейскага) бюргерства, пры гэтым скразной лініяй рамана з’яўляецца гісторыя трэцяга пакалення Будэнброкаў — Томаса, Тоні, Хрысціяна і Клары. Час дзеяння — з 1835 г. да канца XIX ст. Мастак даследуе працэс памірання сям’і ў эканамічным, грамадскім і біялагічным аспектах, узаемазвязаных і ў пэўнай ступені ўзаемаабумоўленых.
Найбольш відавочны дзелавы, эканамічны крах сям’і. Стары Ёган Будэнброк, прадстаўнік самага старэйшага пакалення, яшчэ можа адчуваць задавальненне ад сваёй камерцыйнай дзейнасці: паміраючы, ён пакідае квітнеючую фірму і багацце, дзеля прымнажэння якога ўсё жыццё «працаваў не шкадуючы сіл». Пасля яго смерці значная частка капіталу была страчана, і не толькі па аб’ектыўных прычынах — у якасці пасагу і іншых выплат, але і з-за нежадання новага гаспадара, консула Будэнброка, весці смелыя, рызыкоўныя аперацыі. Яго сын Томас Будэнброк, які славіўся ў горадзе як «чалавек дзейны», спачатку сапраўды паспрыяў пэўнаму ўздыму фірмы, але ў хуткім часе справы пачынаюць рухацца гэткім «панурым тэмпам», што становяцца прадметам плётак. «Удачы і поспехі ў мінулым», «капеечныя абарачэнні» і «мізэрная эканомія» не могуць паправіць становішча. Фірма апынулася на ўзбочыне прадпрымальніцтва, а пасля смерці Томаса Будэнброка была ліквідавана.
Эканамічны заняпад суправаджаецца, аднак, ростам грамадскага аўтарытэту, праўда, аўтарытэту не ўсёй сям’і, а толькі старэйшага ў ёй — Томаса Будэнброка. У той час як яго брат Хрысціян, гэты
Манн Т. Об одной главе нз «Будденброков» / Пер. с нем. Ю. Афонькнна // Манн Т. Собр. соч. Т. 9. С. 195.
«блудны сын», «вырадак, нарыў на целе сям’і», кампраметуе сваякоў, ды і Тоні, бясконца адданая традыцыям, пакідае сваімі шлюбамі «плямы» на рэпутацыі сям’і, сам Томас Будэнброк абіраецца гараджанамі ў сенат. Але і яго аўтарытэт з самага пачатку не абяцае быць трывалым і працяглым, бо грунтуецца на хісткім эканамічным падмурку.
Пісьменнік уважліва даследуе і біялагічны аспект выраджэння Будэнброкаў. Гэты бок гісторыі з цягам раманнага часу займае ўсё большае месца. Па сутнасці, толькі першым Будэнброкам наканавана было памерці ад старасці. Смерць консула ўжо насцярожвае: надта раптоўнай яна была. Доўга, у жахлівых пакутах памірае консульша. Працэс згасання жыцця ў ёй паказаны Т. Манам ва ўсіх падрабязнасцях, амаль натуралістычна. Дэталёваму адлюстраванню тых ці іншых анамалій, хвароб і смерцяў аўтар будзе надаваць усё большае значэнне. Рана памірае сястра Томаса — рэлігійная Клара. Дзіўнай падаецца гараджанам смерць Томаса: «Ад зуба... сенатар Будэнброк памёр ад зуба... Але, чорт вазьмі, ад гэтага ж не паміраюць!» Нарэшце, тыф забірае жыццё маленькага Ёгана, кволага і хваравітага ад нараджэння. Смерць гэтага апошняга Будэнброка нібы прадвызначана лёсам і не мае альтэрнатывы. Артыстычны, бязмежна ўлюбёны ў музыку, шчодра адораны ад прыроды, ён адчувае, як «балюча раніць хараство», як прыгажосць пазбаўляе чалавека «прыдатнасці да звычайнага існавання». Яго не пакідае думка, што «невыносны цяжар ад першых дзён жыцця гняце яго душу і аднойчы канчатковаяе прыдушыць»*'. «Мне хочацца памерці... — прызнаецца хлопчык. — Пастар сказаў камусьці, што на мне трэба паставіць крыж, я са звыроднай сям’і...» He па ўзросце рана ён пачынае ўсведамляць сябе не толькі сведкам «разлому, распаду і тлену», але і самай уразлівай, самай слабай часткай таго свету, які рухаецца да свайго няўмольнага і непазбежнага канца.
Менавіта вобраз маленькага Ёгана дазваляе канстатаваць не толькі страты на шляху роду да гібелі, але і пэўныя набыткі: з пакалення ў пакаленне развіваюцца вытанчанасць, культура, душэўная раздвоенасць герояў, іх нежаданне задавальняцца толькі «справай» і сямейным дабрабытам. У выніку ўсё выразней іх адчужанасць ад грамадства, несуадпаведнасць іх паводзін саслоўнай маралі. Ужо консул Ёган Будэнброк не адчувае ціхамірнасці і ўраўнаважанасці,
Манн Т. Будденброкн. йсторня гнбелн одного семейства / Пер. с нем. Н. Ман. М., 1985. С. 613.
Тамсама. С. 626.
"" Тамсама. С. 662.
якія былі ўласцівыя яго бацькам, мае шчырую патрэбу ў веры, культывуе ў сабе «небудзённыя, некупецкія і складаныя пачуцці». Яшчэ больш супярэчлівая постаць Томаса Будэнброка. У гараджан з іх «прапыленай жыццёвай мудрасцю» выклікаюць падазрэнне яго бездакорная элегантнасць і карэктнасць манер, не кажучы пра шлюб з Гердай — «сумнеўны» хоць бы таму, што заснаваны на духоўнай узаемнасці.
Томас Будэнброк абазнаны ў жывапісе і літаратуры, захапляецца Шапенгаўэрам (філасофія якога зрабіла моцны ўплыў на светабачанне маладога аўтара «Будэнброкаў»). Усё часцей паўстае перад ім пытанне: хто ён — «чалавек дзеяння або знямоглы ад сумненняў інтэлігент», «расслаблены летуценнік»? Надта «разумны і сумленны», Томас Будэнброк не можа не ўсведамляць, што «ў ім паяднанае і тое і іншае». Што да апошняга Будэнброка, маленькага Ёгана, той увогуле ўяўляецца «прышэльцам», цалкам бездапаможным перад людзьмі і жыццём.
He можа не ўражваць згарманізаванасць ідэі рамана і яго паэтыкі, яго мастацкай логікі. Твор адметны на дзіва зладжанай кампазіцыяй, грунтоўнасцю і адначасова дынамізмам аповеду, структурнай цэласнасцю і завершанасцю, глыбокай псіхалагічнай распрацоўкай характараў, насычаны іроніяй, сімвалічнымі вобразамі і калізіямі.
Аб тым, што Т. Ману, які, паводле яго ўласных слоў, «напісаў кнігу, выключна нямецкую па форме і па змесце, удалося стварыць кнігу, цікавую не толькі для Германіі, але і для Еўропы, — кнігу, у якой адлюстраваны эпізод з духоўнай гісторыі еўрапейскага бюргерства наогул»*, сведчыць факт уганаравання пісьменніка Нобелеўскай прэміяй — перадусім, паводле фармулёўкі, «за вялікі раман “Будэнброкі”, які ўякасці аднаго з класічных твораў сучаснай літаратуры атрымаў прызнанне, што пастаянна працягвае расці» \
У 1924 г. у артыкуле «Аб вучэнні Шпенглера» (Uber die Lehre Spenglers') T. Ман упершыню выкарыстаў паняцце «інтэлектуальны раман». Новы час, лічыў пісьменнік, патрабуе ад літаратуры значна большага філасофска-інтэлектуальнага патэнцыялу; плёнам жа спалучэння мастацкасці, пластычнасці вобразаў з публіцыстычным і эсэ-
Манн Т. Любек как форма духовной жнзнн / Пер. с нем. Е. Эткннда // Манн Т. Собр. соч. Т. 9. С. 77.
Лявонава Е. А. Прызнаныя найлепшымі: Нобелеўская прэмія, яе гісторыя і лаўрэаты // Лявонава Е. А. Агульнае і адметнае: Творы беларускіх пісьменнікаў XX стагоддзя ў кантэксце сусветнай літаратуры. Мінск, 2003. С. 188.
істычным складнікамі, з філасофска-навуковай думкай будзе «той тып кнігі, які... можа быць названы “інтэлектуальным раманам”»*.