Смерць у Венецыі
Toмас Ман
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 392с.
Мінск 2018
Аднаго разу ён сядзеў са сваім сябрам Ролінгам, з якім быў знаёмы яшчэ са школы і які вучыўся на медыка, як і ён, але ўжо быў на вышэйшым семестры, за добрым куфлем піва ў кутку нейкай забягалаўкі.
Тут Ролінг раптам рашуча паставіў свой куфаль на стол.
«Ну, малы, скажы ты мне, што з табою?»
«Са мною?»
Але потым ён не вытрываў і выказаў усё, пра яе і пра сябе.
Ролінг незадаволена пахітаў галавою.
«Гэта кепска, малы. Нічога не зробіш. He ты першы. Абсалютна непрыступная. Дагэтуль жыла з маці. Праўда, маці ўжо нейкі час таму памерла, але нягледзячы на гэта — абсалютна нельга нічога зрабіць. Страшэнна прыстойная дзяўчына».
«Дык ты думаў, што я...»
«Ну, я думаў, што ты спадзяваўся...»
«Ах, Ролінг!..»
«А... так. Прабач, нарэшце я пачынаю цяміць. Настолькі сентыментальна я сабе гэтага не ўяўляў. Тады пашлі ёй букет,
напішы ёй у дадатак цнатліва-пачцівы ліст, папрасі ў яе пісьмовага дазволу выказаць вусна тваё захапленне».
Ён увесь ажно спалатнеў і закалаціўся ўсім целам.
«Але... але гэта немагчыма!»
«Чаму — не? Любы пасыльны пойдзе за сорак пфенігаў».
Ён яшчэ больш закалаціўся.
«О Божа! Калі б гэта было магчыма!»
«А дзе яна цяпер жыве?»
«Я ... не ведаю».
«Як, нават гэтаяшчэ не ведаеш?! Афіцыянт! Адрасную кнігу!» Ролінг знайшоў адрас хутка.
«Ну? Дагэтуль яна жыла, дзе жывуць болып заможныя, a panep — на Сянной, дом 6а, трэці паверх; бачыш, тут напісана: Ірма Вельтнэр, працуе ўтэатры Гётэ... Слухай, гэта, між іншым, адзін з жудасна танных раёнаў. Так аплачваецца дабрадзейнасць...»
«Калі ласка, Ролінг...»
«Добра, добра... Значыць, ты гэта зробіш. Магчыма, табе будзе дазволена пацалаваць ёй ручку — нахабнік! Тры метры на месцаўпартэры ты цяпер памяняеш на букет...»
«О, Божа, што мне тыя нікчэмныя грошы!»
«Гэта ж так цудоўна — страціць розум!» — прадэкламаваў Ролінг.
Ужо назаўтра раніцай кранальна наіўны ліст разам з цудоўным букетам накіраваліся на Сянную... Толькі б атрымаць ад яе адказ... хоць які адказ! 3 якой бы радасцю ён цалаваў тыя радкі!..
Праз восем дзён крышка паштовай скрынкі каля ўваходных дзвярэй адламалася з прычыны частага адкрывання і закрывання. Гаспадыня лаялася.
Кругі пад яго вачыма зрабіліся яшчэ больш выразнымі; ён сапраўды выглядаў зусім змарнелым. Калі ён бачыў сябе ў люстэрку, то моцна пужаўся і пачынаў плакаць ад жалю да сябе.
«Слухай, малы, — аднойчы вельмі рашуча сказаў Ролінг, — так яно працягвацца не можа. Ты ўсё больш заглыбляешся ў дэпрэсію. Тут неабходна дзейнічаць. Заўтра ты проста пойдзеш да яе».
«Проста... даяе...»
«Ну так, да яе».
«Ды не, немагчыма; яна ж мне не дазволіла».
«Прыдумка з пісанінай увогуле была неразумнай. Мы маглі загадзя ведаць, што яна табе, незнаёмцу, адразу пісьмова нічога не паабяцае. Ты проста мусіш пайсці да яе. Ты ж звар’яцееш ад шчасця нават з таго, што яна скажа табе “Добры дзень”. Дый ты, урэшце, не пудзіла нейкае. Яна проста так цябе не выпхне... Заўтра ж і выправішся».
Яму зрабілася зусім млосна.
«Я не змагу», — ціха прамовіў ён.
«Тады табе ўжо не дапамагчы, — Ролінг раззлаваўся. — Тады падумай, як ты дасі рады з бядой адзін, без мяне».
Знадворку зіма спрабавала апошні раз пазмагацца з маем, таксама і для яго надышлі дні цяжкой барацьбы.
Але калі ён потым аднойчы раніцай прачнуўся з глыбокага сну, у якім убачыў яе, і адчыніў акно, то на дварэ панавала вясна.
Неба было светлае... Па-сапраўднаму светла-блакітнае, і нібыта ў пяшчотнай усмешцы, а ў паветры як бы адчувалася саладжавая прыправа.
Ён адчуваў на дотык, на смак, унюхваў, бачыў і чуў вясну. Усе пачуцці былі напоўнены вясною. Было адчуванне, нібыта шырокі сонечны прамень, што па-над домам, пранікае дрыготкімі хвалямі ў самае сэрца, праясняючы і ўмацоўваючы яго душу.
I тады ён моўчкі пацалаваў яе партрэт, апрануў чыстую кашулю і самы лепшы касцюм, пагаліў падбароддзе ды накіраваўся на Сянную...
Яго апанаваў дзіўны спакой, якога ён амаль спужаўся. Але ён нікуды не знік. Летуценны спакой, як быццам гэта не ён сам уздымаецца па сходах і ўжо стаіць перад дзвярыма ды чытае таблічку: «Ірма Вельтнэр»...
I тут раптам яго працяла думка, што гэта ж вар’яцтва, непатрэбшчына, і што неабходна хуценька вярнуцца, пакуль яго ніхто не бачыў...
Але з’явілася і адчуванне, што, са стогнам выдыхнуўшы апошні страх, ён канчаткова пазбавіўся сваёй няўпэўненасці;
і тады яго душу запаланіла вялікая, устойлівая, вясёлая упартасць: калі ён дагэтуль стаяў, нібы пад гнётам цяжару, пад вымушанай неабходнасцю, як пад гіпнозам, то цяпер ён пачаў дзейнічаць вольна, мэтанакіравана, радасна.
Былажвясна!..
Званок прагучаў на паверсе па-бляшанаму ахрыпла. Падышла дзяўчына і адчыніла.
«Шаноўная фройляйн дома?» — бадзёра спытаў ён.
«Дома... так... але хто... дазвольце...»
«Вось».
Ён даў ёй сваю візітоўку, і калі яна панесла яе, ён проста з упэўненай усмешкай пайшоў за ёй следам. Калі дзяўчына перадавала сваёй маладой гаспадыні картку, ён таксама ўжо стаяў у пакоі, выпрастаўшыся, з капелюшом у руцэ.
Гэта было даволі вялікае памяшканне з простай, цемнаватай мэбляй.
Маладая дама ўстала са свайго месца каля акна; відаць, кніга на століку побач была толькі што адкладзена ёй. Ён ніколі ў ніводнай ролі не бачыў яе такой прывабнай, як у рэчаіснасці. Шэрая сукенка з больш цёмнай устаўкай на грудзях, якая абцягвала яе зграбную фігуру, была простай, але элегантнай. У бялявых кучаравінках над ілбом дрыжэла майскае сонца.
Кроў у ім забулькатала і захвалявалася ад захаплення, і калі яна скіравала здзіўлены позірк на яго візітоўку, а потым такі ж здзіўлены на яго самога, ён, робячы хуткія крокі да яе, паспешлівымі, баязлівымі словамі пачаў выказваць сваё гарачае пачуццё да яе:
«Ах не... майце ласку не злавацца на мяне!»
«Што гэта за напад такі?» — весела спытала яна.
«Але ж я мусіў, калі Вы нават не далі мне дазволу, я мусіў аднойчы сказаць вам вусна, як я вамі захоплены, шаноўная фройляйн...» Яна прыязна паказала на фатэль, і ён, перш чым сесці, крыху заікаючыся працягваў: «Разумееце, я... так атрымалася... такі ўжо чалавек, я адразу павінны ўсё выказаць, а не насіць усё ўвесь час у сабе... і тады я папрасіў... Чаму вы не адказалі мне нічога, шаноўная фройляйн?» — шчыра перабіў ён самога сябе.
«Так... не ведаю, як Вам сказаць, — адказала яна з усмешкай, — як сапраўды мяне ўзрадавалі Вашыя словы прызнання і прыгожы букет, але... гэта ж немагчыма было... каб я так адразу... я ж не магла ведаць...»
«Не, не, я ўсё гэта магу лёгка зразумець, але, праўда?.. Вы ўжо не злуецеся на мяне, што я так, без дазволу...»
«Вядома, не, ды і чамуя павінна?!»
«Вы яшчэ нядаўна ў П.?» — хутка дадала яна, чуйна пазбягаючы сарамлівай паўзы.
«Даволі даўно, ужо каля шасці-сямі тыдняў, шаноўная фройляйн».
«Так даўно? Мне здавалася, што вы ўпершыню ўбачылі мяне на сцэне паўтара тыдня таму, калі я атрымала Вашыя прыязныя радкі?»
«Зусім не так, шаноўная фройляйн! Я ўвесь гэты час бачыў Вас амаль кожны вечар! Ва ўсіх Вашых ролях!»
«Вось яно што, дык чаму ж Вы тады раней не прыйшлі?» — спытала яна, наіўна здзіўленая.
«А трэба было?» — прамовіў ён вельмі какетліва. Ён адчуваў сябе такім невыказна шчаслівым, седзячы насупраць яе ў фатэлі, даверліва размаўляючы з ёй, і такой няўяўнай здавалася яму сітуацыя, што ён амаль забаяўся, што, як звычайна, пасля салодкага сну можа прыйсці сумнае прабуджэнне. Такое бадзёра-прыемнае адчуванне было ў яго на душы, што яму нават захацелася зусім утульна закінуць нагу на нагу, а потым зноў у такой надзвычайнай душэўнай раўнавазе кінуцца ёй з воклічамі радасці ў ногі... Усё гэта толькі неразумнае блазнаванне! Я ж цябе так кахаю... так кахаю!
Яна крыху зачырванелася, але сардэчна развесяліўшыся з яго камічнай рэплікі, засмяялася.
«Пардон... Вы не так разумееце мяне. Праўда, я выказалася крыху няёмка, але вы не павінны ўсё ўспрымаць наўпрост».
«Я пастараюся, шаноўная фройляйн, з гэтага часу разумець Вас болып тонка...»
Ён канчаткова страціў кантроль над сабою. Гэта ён паўтарыў сабе яшчэ раз пасля свайго адказу. Вось яна сядзела! Вось яна
сядзела! А ён каля яе! Ён увесь час напружваў сваю свядомасць, каб даказаць сабе, што гэта сапраўды ён сам, і яго неверагодна-цнатлівыя позіркі вандравалі ўвесь час па яе твары і фігуры... Напраўду, гэта быліяе матава бялявыя валасы, яе салодкія вусны, яе мяккае падбароддзе з гэтай схільнасцю да падвойнасці, гэта быў яе звонкі дзіцячы голас, яе прыемнае маўленне, якое цяпер па-за тэатрам крышку выяўляла паўднёва-нямецкі дыялект; гэта былі, калі яна, больш не звяртаючы ўвагі на ягоны апошні адказ, зноў узяла яго візітоўку са стала, каб яшчэ раз больш дакладна ўпэўніцца ў правільнасці яго імені-прозвішча, — гэта былі яе каханыя рукі, якія ён так часта цалаваў у сне, гэтыя неапісальныя рукі, і яе вочы, якія зноў былі скіраваныя на яго... з выразам, зацікаўленая прыязнасць якога ўсё яшчэ бесперапынна павялічвалася! I яе мова зноў была звернутая да яго, калі яна пытаннямі і адказамі працягвала нязмушаную гаворку, якая, збіваючыся час ад часу, зноў з лёгкасцю ўзнаўлялася, закранаючы іхняе паходжанне, іх заняткі ды ролі Ірмы Вельтнэр, «трактоўку» якіх з яе боку ён, вядома, неабмежавана ўхваляў і быў ад іх у захапленні, хоць, шчыра кажучы, як яна сама са смехам заўважала, там не было і кроплі таго, што варта было «трактаваць».
У яе вясёлым смеху заўсёды заўважна гучала маленькая нота тэатральнасці, быццам таўсматы тата толькі што адрасаваў партэру чарговы мозэраўскі жарт; але гэта зачароўвала яго, калі ён яшчэ ў дадатак з зусім непрыхаванай шчырасцю разглядваў яе твар, да такой ступені, што яму не адзін раз даводзілася душыць у сабе спакусу хуценька кінуцца ёй у ногі, каб шчыра прызнацца ў каханні...
Прайшла, мусіць, цэлая гадзіна, калі ён нарэшце ў поўнай разгубленасці зірнуў на свой гадзіннік і хуценька ўстаў.
«Ах, як доўга я Вас затрымаў, фройляйн Вельтнэр! Вам даўно ўжо варта было прагнаць мяне! Вы павінны паступова звыкнуцца з тым, што час побач з Вамі...»
* Тут маецца на ўвазе, хутчэй за ўсё, асоба знакамітага нямецкага публіцыста ілітаратараФрыдрыха Мозэра (1723-1798), які быўвядомы сваім асаблівым гумарам.
Ён зрабіў гэта ненаўмысна вельмі спрытна. Ён ужо амаль цалкам адышоў ад таго безумоўнага захаплення дзяўчынай як акцёркай; яго шчыра прамоўленыя кампліменты інстынктыўна рабіліся ўсё больш чыста асабістымі.