Смерць у Венецыі
Toмас Ман
16+
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 392с.
Мінск 2018
валася, зноў сустрэўся з ягоным. Яго галава на спінцы крэсла паволі паварочвалася ўслед за рухамі таго, хто крочыў удалечыні: вось яна паднялася, быццам насустрач позірку, і ўпала на грудзі, так што вочы глядзелі цяпер знізу ўверх, а ягоны твар выяўляў цяпер расслабленасць, накіраванасць у самога сябе, выраз глыбокага сну. А ў яго стварылася ўражанне, быццам бледны і любы псіхагог усміхаеццца яму адтуль, здалёку, і махае яму, быццам, адняўшы руку ад сцягна, паказвае кірунак, плыве ў запаветна-незвычайнае. I як часта ўжо бывала раней, ён устаў, каб пайсці за ім услед.
Прайшло некалькі хвілін, перш чым людзі заспяшаліся на дапамогу чалавеку, які заваліўся ў крэсле набок. Яго занеслі ў пакой. I ўжо таго самага дня свет абляцела вестка пра яго смерць, якая прымусіла ўсіх з пашанай здрыгануцца.
* Псіхагог — у старажытнагрэчаскай міфалогіі праваднік душ на той свет; чалавек, які выклікае душы з царства мёртвых; духоўны настаўнік.
ПРАМОВА
Томаса Мана на банкеце ў Гранд Гатэлі, прысвечаным уганараванню Нобелеўскай прэміяй (Стакгольм, 10 снежня 1929 года)
Вось і для мяне надышоў момант выказаць падзяку, вельмі жаданы момант, пра гэта няма патрэбы лішне гаварыць. Так, ён настаў, калі ўжо баішся, што не знойдзецца слова, адпаведнае пачуццю, як гэта часта здараецца з прыроджанымі не-прамоўцамі. Да прыроджаных не-прамоўцаў я залічваю пісьменнікаў увогуле: ёсць глыбокія адрозненні, нават супрацьлегласці, паміж метадамі творчасці і ўздзеяння прамоўцы і пісьменніка, бо менавіта імправізацыя, літаратурная прыблізнасць усяго прамоўленага, прынцып мастацкай недагаворанасці, які шмат у чым, нават у вырашальным, разлічвае на дадатковую дапамогу асабістага ўздзеяння, для інстынктаў прынцыповай пісьменніцкай асобы будзе непрымальным. У маім жа выпадку дадаюцца яшчэ неспрыяльнасці часу, якія пакідаюць мала надзеі на поспех майго вымушанага выступу: абставіны, у якія праз Вас, шаноўнае спадарства са Шведскай акадэміі, я трапіў, бурлівыя абставіны, якія цудоўна бянтэжаць і пераварочваюць усё дагары нагамі, абставіны, якія ствараюць апірышча і ладзяць свята жыцця. Сапраўды, у мяне не было ніякага ўяўлення пра грымотную сілу ўганаравання, якое Вы цяпер трымаеце ў руках з правам уручыць яго. Я — натура эпічная, а не драматыч-
ная. Спакойнае прадзенне сваёй ніткі, раўнамернасць у жыцці і мастацтве — гэта тое, што адпавядае маім пажаданням і намерам. He дзіўна, што драматычны выбуховы эфект, які з Поўначы ўварваўся ў гэтую размеранасць, яшчэ больш абмяжоўвае мае звычайныя размоўныя здольнасці. 3 таго часу як рашэнне, прынятае ў асяродку Шведскай акадэміі, стала вядома ў свеце — я жыву ў безупыннай святочнай мітусні, чароўным вэрхале, душэўныя і духоўныя вынікі якога я найлепшым чынам ахарактарызую, калі згадаю дзіўна цудоўны верш Гётэ. Ён звернуты да самога Купідона, я маю на ўвазе радкі: «Ты ўсё пераставіў і зрушыў». Так, Нобелеўская прэмія драматычна пераставіла і зрушыла ўсё эпічнае ў маім побыце, — і праўда ж? — я не буду занадта фамільярным у дачыненні да майго ўганаравання, калі параўнаю яго ўздзеянне з уплывам любоўнай жарсці на хаду ўладкаванага жыцця.
I ўсё-такі, як цяжка для мастака вытрываць з добрай мінаю такія ўшанаванні, якія шумна абрынаюцца цяпер на мяне! Ці ёсць хоць адзін прыстойны, самакрытычны занятак мастацтвам з чыстым сумленнем? Тут можа дапамагчы толькі над-асабісты, над-індывідуальны пункт погляду. Вызваліцца ад індывідуальнага — заўсёды дабрачыннасць, асабліва ў такім выпадку. Гётэ належыць ганаровае слова: «Толькі нягоднікі — сціплыя». Гэта слова вяльможнага пана, які такім чынам хацеў адвесці ад сябе мараль крывадушніка і двурушнай асобы. Але, шаноўнае спадарства, гэта слова не безумоўна адназначнае.
Сціпласць мае штосьці агульнае з розумам, інтэлігентнасцю; і, на маю думку, апошнім дурнем можна лічыць таго, хто такія ўшанаванні, якія выпалі на маю долю, захоча ператварыць у крыніцу ганарлівасці і пыхі. Я лічу, што гэта будзе добрым учынкам, калі я сусветную прэмію, якая больш-менш выпадкова звязана з маім імем, пакладу да ног маёй краіны і майго народа — гэтай краіны і гэтага народа, з якімі такі чалавек, як я, сёння адчувае сябе злучаным яшчэ мацней, чым у часы, калі ўлада набірала сілу пад металёвы звон. Для нямецкага духу, у прыватнасці для нямецкай прозы, пасля доўгіх гадоў гэты год зноў адзначаны сусветнаю прэміяй, і Вам цяжка ўявіць
пачуццёвую ўспрымальнасць гэтага параненага і шматкроць незразуметага народа адносна такіх знакаў сусветнай сімпатыі.
Я адважуся папрасіць Вашага дазволу крышку падрабязней патлумачыць сэнс гэтай сімпатыі: тое, чаго дасягнулі ў Германіі ў апошнія паўтара года ў сферы духу, мастацтва, не здзяйснялася ні пад аховаю спрыяльных варункаў, ні ў бяспечных душэўных і матэрыяльных умовах; ніводная справа не магла завяршыцца і даспець у бяспецы і спрыяльным спакоі — не, умовы для мастацтва і духу былі ў палоне самай вострай агульнай праблематыкі, гэта былі ўмовы нястач, непаладкаў і пакут, амаль усходняга, амаль рускага хваравітага разгулу, сярод якога нямецкі дух захоўваў заходні, еўрапейскі прынцып, гонар формы. Бо, пагадзіцеся, форма ў Еўропе — гэта справа гонару!.. Я не католік, шаноўнае спадарства, мая традыцыя, як, магчыма, і ўва ўсіх Вас, — гэта пратэстанцкая непасрэднасць Бога. Тым не менш у мяне ёсць улюбёны святы. Я назаву вам яго: гэта святы Себасцьян — вядомы вам юнак каля слупа, якога з усіх бакоў пранізваюць пікі і стрэлы і які, пакутуючы, усміхаецца. Прывабнасць у пакутах — гэта геройства, якое сімвалізуе святы Себасцьян. Вобраз, магчыма, смелы, але я маю спакусу залічыць гэтае геройства да нямецкага духу, натхніць ім мастацтва ды меркаваць, што сусветнае ўшанаванне, якое выпала на долю літаратурным дасягненням Германіі, абавязана гэтаму вытанчанаму геройству. Германія сваёй творчасцю выявіла прывабнасць у пакутах. Яна захавала гонар: у сферы палітыкі, не разваліўшыся ў анархіі болю, захаваўшы дзяржаву; а ў духоўнай сферы — тым, што сумела аб’яднаць усходні прынцып пакут з заходнім прынцыпам формы, выявіўшы прыгажосць у пакутах.
А цяпер дазвольце мне на заканчэнне яшчэ раз закрануць асабістае. Ужо самым першым суразмоўцам, якія наведалі мяне пасля прынятага рашэння, я выказаўся пра тое, як моцна мяне закранае, якое задавальненне мне прыносіць тое, што гэтая ўзнагарода прыйшла да мяне менавіта з Поўначы, з гэтага скандынаўскага рэгіёна, з якім мяне, дзіця Любека, змалку звязвае так шмат супадзенняў у форме побыту, як для пісьменніка там
шмат літаратурнай сімпатыі і захаплення духам ды інтанацыямі Поўначы. Яшчэ маладым чалавекам я напісаў апавяданне, якое ўсё яшчэ падабаецца маладым людзям, апавяданне «Тоніа Крэгер». У ім гаворка ідзе пра Поўдзень і пра Поўнач і пра змешванне абедзвюх адметнасцей у адной асобе — канфліктным і прадуктыўным змешванні. Поўдзень у гэтай гісторыі — сімвал усялякага духоўна-пачуццёвага прыгодніцтва, халоднай пажадлівасці артыстызму; Поўнач, наадварот, — гэта сімвал усялякай сардэчнасці і грамадзянскай Радзімы, усялякага глыбока захаванага пачуцця, усялякай шчырай чалавечнасці. I вось яна атуляе і сустракае мяне як прамяністае свята, гэтая сардэчная радзіма Поўначы. Гэта цудоўны, змястоўны дзень у маім жыцці, сапраўднае Свята жыцця, hogtidsdag, як выразна шведская мова называе свята ўвогуле. 3 гэтым словам, няёмка запазычаным са шведскай мовы, дазвольце мне звязаць просьбу, якую я выказваю на заканчэнне. Давайце ж аб’яднаемся, шаноўнае спадарства, у падзяцы і пажаданнях шчасця бласлаўлёнаму і сусветна вядомаму фонду, якому мы абавязаны гэтым цудоўным вечарам. Паводле добрага шведскага звычая, давайце адзінагалосна разам са мной выгукнем у гонар Нобелеўскага фонду чатырохразовае: «Слава! Слава! Слава! Слава!»
ЗМЕСТ
Летапісец эпохі: Штрыхі да творчасці Томаса Мана (Е. Лявонава) 5
Маленькі пан Фрыдэман 21
Распусная 48
Расчараванне 79
Паяц 86
Тобіяс Міндэрнікель 118
Луізхен 128
Адзежная шафа 146
Дарога на могілкі 156
Gladius Dei 165
Трыстан 183
Тыя, хто галадае 228
Тоніа Крэгер 236
Цяжкая часіна 299
Смерць у Венецыі 308
Прамова Томаса Мана на банкеце ў Гранд Гатэлі, прысвечаным уганараванню Нобелеўскай прэміяй 386
Літаратурна-мастацкае выданне
Серыя «Noblesse Oblige»
Ман Томас
СМЕРЦЬ У ВЕНЕЦЫІ
Выбраныя навелы і апавяданні
Адказны за выпуск Сяргей Макарэвіч Рэдактар Лявон Баршчэўскі Карэктар Наста Анцімонік Камп’ютарная вёрстка Андрэй Янушкевіч Дызайн вокладкі Аўгіння Багдановіч
Падпісана да друку 25.10.2018. Фармат 60x90/16. Папера Lux Cream. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 22,8Ул.-выд. арк. 19,7. Наклад 700 экз. Заказ PRO025633.
Індывідуальны прадпрымальнік Янушкевіч Андрэй Мікалаевіч. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/218 ад 18.03.2015. Вул. Шафарнянская, 3/135, 220125 г. Мінск. https://januskevic.by
Акцыянернае таварыства «Спаўда».
Пр-т Лайсвес, 60, LT-05120 г. Вільнюс, Літоўская рэспубліка. https://www.spauda.com
У 2018 годзе ў выдавецтве «ЯНУШКЕВІЧ» выйшлі кнігі:
Ірына Данеўская Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц
Людміла Рублеўская Пантофля Мнемазіны
Анка Упала На заснежаны востраў
Бліжэйшым часам выйдуць:
Сяргій Жадан Інтэрнат
Рамэн Гары Абяцанне на досвітку
Казуа Ішыгура He адпускай мяне
Шукайце нашы кнігі ў выдавецкай інтэрнэт-кнігарні
JANUSKEVIC.BY
Томас Ман (1 875-1955) — нямецкі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1 929 года. Стваральнік «інтэлектуальнага рамана», бясспрэчны майстар у навелістычным жанры.
Стыль пісьма ён пераняў ад пісьменнікаў XIX стагоддзя, аднак тэмы яго твораў, безумоўна, прывязаныя да стагоддзя дваццатага. Яны смелыя, вядуць да глыбокіх філасофскіх абагульненняў.
«Я свята веру, што мне дастаткова распавесці пра сябе, каб загаварыла эпоха, загаварыла чалавецтва, і без гэтай веры я б наогул адмовіўся пісаць», — так пра сваю творчасць выказваўся пісьменнік.
Самыя вядомыя творы Томаса Мана — «Будэнброкі» (1901), «Смерць у Венецыі» (1912), «Чароўная гара» (1 924), «Іосіф і яго браты» (1933-1943), «Доктар Фаўстус» (1947).
ВЯРТАННЕ
ЯНУШКЕВІЧ