• Газеты, часопісы і г.д.
  • Смерць у Венецыі  Toмас Ман

    Смерць у Венецыі

    Toмас Ман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 392с.
    Мінск 2018
    103.53 МБ
    I гаворачы пра ўсё гэта, англічанін выказаў самае галоўнае. «А Вам лепш за ўсё, — сказаў у заключэнне ён, — сёння-заўтра адсюль з’ехаць. Праз нейкія колькі дзён тут будзе ўсталяваны каранцін».
    «Дзякую Вам», — сказаў Ашэнбах і пайшоў з установы.
    На плошчы панавала задуха, а сонца не свяціла. Неінфармаваныя турысты сядзелі перад кавярнямі або стаялі на плошчы, запоўненай усюдыіснымі галубамі, перад храмам і назіралі, як птушкі мітусіліся, б’ючы крыламі, выціскаючы адна адну, каб ухапіць з падстаўленых далоняў колькі кукурузных зярнятак. У ліхаманкавым хваляванні, цешачыся, што здабыў праўду, пры гэтым з прысмакам агіды на языку і фантастычным жахам у сэрцы, самотны Ашэнбах хадзіў сюды-туды па плітках шыкоўнага двара. Ён абдумваў прыстойны ўчынак, які павінен ачысціць яго. Ён мог сёння вечарам падысці да дамы, аздобленай каштоўнымі камянямі, і сказаць ёй прадуманыя ўжо словы: «Дазвольце мне, незнаёмцу, паслужыць Вам, мадам, парадаю, папярэджаннем, насуперак Вашаму эгаізму. Ад’язджайце, калі ласка, неадкладна, разам з Тадзем і Вашымі дочкамі! Венецыя заражаная!» Ён мог тады на развітанне пакласці руку на галаву прыладзе здзеклівага божышча, павярнуцца і ўцячы з гэтага балота. Але адначасова ён таксама адчуў, што зайшоў занадта далёка, каб сур’ёзна пажадаць зрабіць такі крок — крок, які пацягнуў бы яго назад, зрабіў бы зноўяго самім сабою; але той, хто ўжо выйшаў са сваёй сутнасці, нічога не баіцца мацней, чым вярнуцца ў сябе. Ён узгадаў белы будынак, па-вечароваму ўпрыгожаны бліскучымі надпісамі, у празрыстай містыцы якіх згубілася бачанне духоўнага; а пасля і сэнс дзіўнай фігуры вандроўніка, якая прабудзіла ў Ашэнбаху падчас яго старэння няўстойлівае імкненне ў далячынь і нязведанасць; і думка пра вяртанне дадому, пра разважлівасць і цвярозасць, нягоды і майстэрства выклікала ў яго такую агіду, што яго твар скрывіўся, як перад ванітаваннем. «Трэба маўчаць!» — энергічна зашаптаў ён. I яшчэ: «Я буду маўчаць!» Усведамленне сваёй дасведчанасці, сваёй вінаватасці ап’яніла яго гэтак, як невялікая колькасць віна ап’яняе стомлены мозг. Вобраз апанаванага бядою і асірацелага горада, спус-
    тошана стоячы перад яго ўнутраным зрокам, распаліў у яго душы надзеі, невыказныя, недасягальныя для розуму і незвычайнай асалоды. Што яму было тое пяшчотнае шчасце, аб якім ён толькі хвіліну назад марыў, у параўнанні з гэтымі чаканнямі? Што яму было да таго мастацтва і дабрадзейнасці ў параўнанні з перавагамі хаосу? Ён маўчаў і не кранаўся з месца.
    Гэтай ноччу яму прысніўся страшэнны сон — калі можна назваць сном гэтую цялесна-духоўную падзею, якая хоць і адбылася з ім у глыбокім сне і ў самай поўнай самастойнасці і пачуццёвай рэальнасці, але побач з гэтымі падзеямі, ён у гэтым памяшканні не бачыў ні самога сябе, ні сваёй прысутнасці, ні дзеянняў; затое месцам дзеянняў была ягоная душа, а яны ўварваліся звонку, гвалтам стлуміўшы супраціў — упарты супраціў розуму, — увайшлі, а яго існаванне зрабілі нікчэмным, пакінулі спустошанаю культуру яго жыцця.
    Страх — гэта быў пачатак, страх і жаданне ды страшэнная цікаўнасць наконт таго, што будзе. Панавала ноч, і яго пачуцці былі напагатове; бо потым набліжалася штурханіна, суцэльны гул і мешаніна з шума: шоргат, неўпарадкаваны спеў, глухі грукат, рэзкі віскат і лямант кшталту «у-у-у» і ўсё гэта пранізліва-жудасна і саладжава заглушалася груба вуркатліваю, гнюсна назойлівай музыкаю флейты, якая бессаромна, нахабным чынам зачароўвала ўсё ў сярэдзіне. Але ён ведаў адно словазлучэнне, вельмі змрочнае, якое, аднак, мела назву таго, што надыходзіла: «Чужы Бог!» Распаліўся чадны жар, тут яму ўявілася горная даліна, падобная да той, якая была вакол ягонага летняга дома. I ў разрывах святла з вяршыні, парослай лесам, паміж ствалоў ды імшыстых скал пакаціўся ўніз, куляючыся, ком: людзі, звяры, статак, шалёная зграя; ён запаланіў адхон целамі, полымем, вэрхалам і п’яным карагодам. Жанчыны, наступаючы на сваё доўгае адзенне са скур, якое звісала ў іх ад пояса, матлялі бубнамі над галовамі, са стогнам закінутымі назад; размахвалі паходнямі, з якіх разляталіся іскры, ды аголенымі кінжаламі; трымалі змей з высунутым джалам, ухапіўшы іх пасярэдзіне, або з крыкамі неслі свае грудзі ў абедзвюх руках. Мужчыны з рагамі над ілбамі, ахінуўшы ніз звярынымі
    шкурамі, валасатыя, нагіналі галовы і высока ўздымалі рукі і ногі, грукаталі ў мядніцы, білі ў літаўры, а сыценькія хлопчыкі вострымі жэзламі, аздобленымі зялёнымі галінкамі, падганялі казлоў; яны чапляліся за іх рогі і гэткім чынам з віскатам ехалі на іх. I ўсе, радасныя, з ровам выкрыквалі вокліч — з мяккіх зычных і працяглым «у-у-у» на канцы, саладжавы і адначасова дзікі, ніколі не чуты: тут ён пачынаўся, ляцеў у прастору, як гук трубы, быццам трубілі алені, а потым вяртаўся рэхам — шматгалосы, у шалёнай радасці, падганяючы людзей да танцаў і калатнечы ўсяго цела, і, здавалася, што яму ніколі не будзе канца. Але ўсё пранізвалася і апаноўвалася нізкім, спакуслівым гукам флейты. Ці не спакушаў гэты гук бессаромна настойліва і яго, сведку, які супраціўляўся, узяць удзел у гэтым свяце і празмернасці надзвычайнай ахвяры? Вялізнаю была яго агіда, вялізным быў страх, шчыраю была воля да апошняга абараняць сваё ад чужога, ворага, які ваяваў супраць натхнёнага і прыстойнага розуму. Але шум, лямант, змяшаны з водгуллем ад горных сцен, рос, апаноўваў, набрыньваў, ператвараючыся ў захапляльную шалёнасць. Выпарэнні выцяснялі розум, ядавіты смурод ад казлоў, нездаровае дыханне людзей, якім не хапае паветра, і павевы, быццам ад застаялай вады, ды і яшчэ штосьці, знаёмае: смурод ад ран ды хваробы, якая распаўсюджваецца. Яго сэрца грымела, як удары ў бубен, мазгі ліхаманкава круціліся; яго апанавалі злосць, асляпленне, аглушальная пажадлівасць, а душа жадала ўключыцца ў карагод Бога. Непрыстойны сімвал, вялізны, драўляны, агаліўся і быў узняты: тут яны яшчэ больш нястрымана зараўлі свой вокліч. 3 пенаю на вуснахяны шалелі, заражалі адзін аднаго пажадлівымі грымасамі і юрлівымі рукамі, са смехам і стогнамі калолі адзін аднаго вострымі жэзламі ў голае цела і злізвалі кроў з ран. Ён жа, хто сніў усё гэта, быў разам з імі, быў усярэдзіне іх, і ён быў паслухмяны чужому богу. Так, яны — гэта быў ён, калі яны агрэсіўна і забіваючы кідаліся на жывёл і глыталі кавалкі мяса, ад якіх яшчэ ішла пара, калі на разбэрсаным імху балотнай зямлі пачалося бязмежнае маркітаванне як ахвяра Богу. I яго душа паспытала распусты і шаленства гібелі.
    Ён, вытрываўшы гэта ўсё, прачнуўся, нервова змардаваны, разбіты, зняможана апанаваны дэманам. Ён больш не баяўся позіркаў людзей, якія назіралі за ім; іх падазрэнні больш яго не турбавалі. Ды яны ўжо масава ўцякалі, ад’язджалі; шматлікія пляжныя збудаванні апусцелі, з ліку работнікаў сталоўкі шмат каго ўжо бракавала, а ў самім горадзе рэдка калі можна было ўбачыць турыста. Відаць, праўда прасачылася, паніку, нягледзячы на ўпартую трываласць зацікаўленых, стрымаць ужо было немагчыма. Але жанчына ў каштоўных упрыгожаннях заставалася са сваімі блізкімі, магчыма таму, што чуткі не дайшлі да яе, ці таму, што яна мела дастаткова гонару і смеласці, каб не паддацца: Тадзя застаўся; і Ашэнбаху, у яго разгубленасці, часам здавалася, што ўцёкі і смерць знішчаць усё навокал, што перашкаджае яго жыццю, а яны застануцца на востраве толькі ўдваіх з прыгажуном — і раніцай ля мора яго позірк цяжка, без адказу, упарта запыняўся на постаці жаданай асобы, а на схіле дня ён ішоў цераз завулкі, у якіх патаемна блукала смерць; непрыстойна ішоў за ім, і непрыстойна жудаснае, здавалася яму, неўзабаве будзе законам маралі.
    Як і кожны, хто кахае, ён жадаў быць каханым і адчуваў горкі страх, што гэта, мусіць, немагчыма. Ён дадаў да свайго касцюма дэталі, якія надавалі яму моладзевую бадзёрасць, ён аздабляў сябе каштоўнымі камянямі і ўжываў парфуму; яму ўдзень патрабавалася шмат часу на туалет, і ён выходзіў да стала ўпрыгожаны, узбуджаны і напружаны. На фоне прывабнага юнацтва, якое вельмі імпанавала яму, яго цела, якое старэла, выклікала ўяго агіду; наяўнасць сівых валасоў, непрыгляднасць вострых рыс твару выклікала ў яго пачуццё сораму і безнадзейнасці. У яго з’яўлялася імкненне цялесна асвяжыцца і зноў узнавіцца; ён пачаў часта наведваць цырульніка гатэля.
    У цырульні, ахінуты халатам, адкінуўшыся ў крэсле і адчуваючы пяшчотныя дотыкі рук балбатлівага майстра, ён пакутліва разглядаў свой адбітак у люстэрку.
    «Сівы», — прамовіў ён са скажоным тварам.
    «Крышку, — адказаў цырульнік. — I гэта праз невялічкую занядбанасць, абыякавасць да знешніх рэчаў, зразумелую ў знач-
    ных людзей, якая, аднак, не вартая пахвалы, тым болып не BapTan таму, што забабоны ў натуральных і штучных справах такім асобам не вельмі да твару. Калі б, адпаведна гэтай логіцы, строгасць нораваў пэўных людзей адносна мастацтва касметыкі распаўсюдзілася і на іх зубы, то яны з’явіліся б неблагім аб’ектам для здзекаў. Урэшце, наш узрост вызначаецца нашым духам, тым, што ў нас на сэрцы, а сівыя валасы часам больш скажаюць існасць, чым гэта зробіць нязначная “карэкцыя”. Што да Вас, шаноўны пане, то Вы маеце права на натуральны колер валасоў. Вы дазволіце мне проста вярнуць мне Ваш?»
    «Якім гэта чынам?» — спытаў Ашэнбах.
    Тады суразмоўнік памыў валасы кліента дзвюма водамі, светлай і цёмнаю, і яны набылі чорны колер, як у маладыя гады. Ён уклаў іх пры дапамозе шчыпцоў для завіўкі валасоў, адышоўся і праверыў сваю працу з гэтай галавою.
    «Нядрэнна было б зрабіць яшчэ нешта, — сказаў ён, — крышку асвяжыць скуру на твары».
    I як чалавек, якому не хочацца заканчваць працу, якому здаецца, што яшчэ не ўсё гатова, ён усё больш актыўна браўся то за адну аперацыю, то за іншую. Ашэнбах, седзячы ўтульна і спакойна, не здольны быў супраціўляцца, а ўсхвалявана чакаў: што ж яшчэ будзе; ён у люстэрку ўбачыў, што яго бровы выгнуліся больш рашуча і роўна, што разрэз яго вачэй падоўжыўся, што іх бляск, дзякуючы лёгкаму падмалёўванню павекаў, паярчэў, а ніжэй, дзе скура раней мела рудаваты нежывы колер, яна ад мяккай мазі ажыла, набыўшы колер пяшчотнага карміну; вусны, толькі яшчэ нядаўна малакроўныя, зрабіліся падобнымі да спелых малін; зморшчыны на шчоках, вакол рота, пад вачыма зніклі пад уздзеяннем крэму і адчування маладосці — вось жа, ён з сардэчным хваляваннем убачыў юнака, які цвіце. Нарэшце цырульнік быў задаволены і, адпаведна манерам такіх людзей, з ліслівай ветлівасцю падзякаваў таму, каго ён абслужыў. «Зусім нязначная паслуга, — сказаў ён, дадаючы апошні штрышок знешнасці Ашэнбаха. — Цяпер Вы, не задумваючыся, можаце закахацца». А той, як заварожаны, пайшоў і адчуў сябе казачна шчаслівым, разгубленым і пакор-