• Газеты, часопісы і г.д.
  • Смерць у Венецыі  Toмас Ман

    Смерць у Венецыі

    Toмас Ман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 392с.
    Мінск 2018
    103.53 МБ
    Прыладзіўшы маленькі дарожны бювар на каленях, ён пачаў з дапамогаю аўтаручкі разбірацца з часткаю сваёй карэспандэнцыі. Але праз чвэрць гадзіны яму стала шкада, што ён толькі ў памяці пакінуў тую сітуацыю, якая вартая найбольшай асалоды, вядомай яму, і замяніў яе марнаю абыякавай дзейнасцю. Ён адкінуў ад сябе ўсё, што было звязана з пісаннем, вярнуўся да мора, і не прайшло шмат часу, як ён, прываблены галасамі дзяцей, занятых будоўляй з пяску, павярнуў галаву, абапёртую на спінку крэсла, управа, каб зноў палюбавацца заняткам цудоўнага Адзі.
    Першым жа позіркам ён знайшоў хлопца: чырвоны бант на грудзях няможна было не заўважыць. Разам з іншымі ён быў заняты тым, што прыладжваў дошчачку ў якасці моста над запоўненым вадою ровам пясчанай цвярдыні, а таксама воклічамі і рухамі галавы даваў распараджэнні наконт будоўлі. 3 ім было прыкладна дзесяць іншых дзяцей, хлопчыкаў і дзяўчынак, аднагодкаў і малодшых, якія бязладна балбаталі на розных мовах: па-польску, па-французску і на балканскіх гаворках. Але яго імя гучала найчасцей. Відавочна, яго хацелі мець за сябра, дамагаліся гэтага, захапляліся ім. А адзін хлопчык, як і ён — паляк, прысадзісты малец, якога клікалі неяк накшталт «Яшу»*, з чорнымі
    Відавочна, маецца на ўвазе польскае «Jasiu» — клічны склон ад імя Ясь.
    напамаджанымі валасамі, у льняным касцюме з поясам, здавалася, быў яго самым адданым васалам і сябрам. Калі праца на будоўлі была закончана, яны прагульваліся абняўшыся ўздоўж пляжа, і той, якога клікалі «Яшу», цалаваў прыгажунчыка.
    Ашэнбах паспрабаваў паківаць яму пальцам. «Табе ж, Крытабул, я параю, — падумаў ён з усмешкай, — годзік павандруй! Бо табе трэба гэтулькі часу, каб паправіцца»*. А потым ён паснедаў буйнымі, спелымі трускалкамі, якія ён купіў у аднаго гандляра. Зрабілася вельмі цёпла, хоць сонца ніяк не магло прабіцца цераз заслону смугі на небе. Вяласць затуманіла розум, у той час як пачуцці зазнавалі радасць і асалоду ад незвычайнай і ашаламляльнай цішыні мора. Здагадацца, выведаць, што ж гэта за імя, якое гучала прыкладна як «Адзя», падалося сур’ёзнаму мужчыну прыдатнай, цалкам выканальнай задачаю і адпаведным заняткам. I, звярнуўшыся да пэўных польскіх успамінаў, ён падумаў, што, мусіць, маецца на ўвазе «Тадзя», што ў воклічы гучала як «Тадзю».
    Тадзя купаўся. Ашэнбах, які страціў яго з поля зроку, заўважыў далёка ў моры ягоныя галаву і рукі, якімі ён узмахваў, грабучы; а мора, здаецца, было спакойна-роўнае, наколькі сягала вока. Але вось ужо наконт яго выявілася трывога: жаночыя галасы ад кабінак пачалі выкрыкваць яго імя, якое распаўсюдзілася па пляжы, нібы нейкі лозунг, і, дзякуючы лагодным гукам у ім, падоўжанаму «ю-у» ў канцы, утрымлівала ў сабе штосьці салодкае і дзікаватае адначасова: «Тадзю-у, Тадзю-у!» Ён падпарадкаваўся воклічам — і вось ужо бег па непадатлівай вадзе, узбіваючы нагамі пену, з адкінутаю назад галавою; бачыць, як жывая істота, па-юначы прывабная і няўклюдная, з мокрымі кудзерамі, прыгожая, як пяшчотны бог, які вынырвае з глыбінь неба і мора, вызваліўшыся ад стыхіі, — назіранне за ўсім гэтым стварала міфічнае ўражанне, нібыта хлопец быў вестуном паэзіі ад старажытных часоў, ад першапачатку
    Цытата з «Успамінаў пра Сакрата» грэчаскага аўтара Ксенафонта. Крытабул — сын Крытона, Сакратавага сябра, які моцна ганарыўся сваёй вонкавай прыгажосцю.
    формы і нараджэння багоў. 3 заплюшчанымі вачыма Ашэнбах прыслухаўся да спеву, які загучаў у яго душы, і яшчэ раз падумаў, што тут яму добра і што ён застанецца.
    Потым Тадзя, адпачываючы пасля купання, ляжаў на пяску, захутаўшыся ў сваю белую прасціну, працягнутую пад праваю пахаю, паклаўшы галаву на голую руку; і нават тады, калі Ашэнбах не назіраў за ім, зачытаўшыся старонкамі кнігі, ён амаль ніколі не забываўся, што хлопец ляжыць там, непадалёк, і што варта яму толькі крышку павярнуць галаву направа, каб убачыць штосьці вартае захаплення. Яму нават здавалася, нібыта ён сядзіць побач, каб сцерагчы таго, які спачывае, займацца сваімі справамі й адначасова быць у заўсёднай насцярожанасці наконт шляхетнага вобраза чалавека справа, недалёка ад яго. I бацькоўская пяшчота, кранальная прыхільнасць таго, хто, ахвяруючы сабою, стварае духоўную прыгажосць, да таго, хто валодае прыгажосцю, запоўніла і ўсхвалявала яго сэрца.
    Пасля дванаццаці ён пакінуў пляж, вярнуўся ў гатэль і паехаў на ліфце на паверх, дзе быў яго нумар. Ён прабавіў там, у нумары, нямала часу перад люстэркам, разглядаючы свае сівыя валасы, свой стомлены і схуднелы твар. У гэтай хвілі ён думаў пра сваю славу і пра тое, што шмат хто з мінакоў на вуліцы ведаў яго і пазіраў на яго з пашанаю за трапнае ды прыгожа-прывабнае слова, і ён згадваўусе вонкавыя поспехі свайго таленту, якія толькі прыходзілі яму на памяць, і нават прыпомніў пра сваё дваранства. Потым ён накіраваўся ў сталоўку на другі сняданак і пад’еў за сваім столікам. Калі ён пасля сняданку ўвайшоў у ліфт, моладзь, таксама пасля сняданку, увалілася ўслед за ім у кабінку, якая закалыхалася; з’явіўся і Тадзя. Ён стаяў вельмі блізка ад Ашэнбаха, упершыню так блізка, што цяпер яго можна было ўспрымаць і разглядаць не на адлегласці, якая малявала толькі агульныя абрысы, а дакладна, з падрабязнасцямі чалавечага аблічча. 3 хлопчыкам хтосьці загаварыў, і той, адказваючы з неапісальнаю прыязнаю ўсмешкаю, зноў выйшаў на другім паверсе, задам наперад, з позіркам, скіраваным долу. «Прыгажосць саромеецца сябе», — падумаў Ашэнбах і вельмі глыбока задумаўся, чаму. Ён, аднак, яшчэ раней заўважыў, што
    зубы ў Тадзі не былі добрымі: няроўныя і бясколерныя, без здаровага бляску і з надзіва крохкаю празрыстасцю, як гэта часам бывае ўмалакроўных. «Ён вельмі кволы, ён нездаровы, — падумаў Ашэнбах. — Ён, хутчэй за ўсё, не дажыве да старасці». I ён не заняўся ўдакладненнем свайго пачуцця наконт задавальнення ці супакаення, якое мільгнула пры гэтай думцы.
    Ён правёў у сваім пакоі дзве гадзіны, а апоўдні цераз лагуну з пахам гнілля паехаў на вапарэта ў Венецыю. Ён выйшаў на плошчы Святога Марка, там жа выпіў гарбаты і потым, у адпаведнасці са сваім планам на дзень, пачаў шпацыр па вуліцах. Але гэты шпацыр прывёў да поўнай змены настрою, першапачатковых рашэнняў.
    Непрыемная задушлівасць панавала ў завулках, паветра было такое густое, што пахі, якія зыходзілі з жытла, крамаў, невялічкіх шынкоў, смурод ад бензіну, воблакі парфумы і шмат якіх іншых рэчываў, якія клубамі віселі ў ім, не рассейваліся. Дым ад цыгарэт не кранаўся са свайго месца і расплываўся вельмі павольна. Людская штурханіна назаляла, замест таго каб прыносіць забаву. Чым даўжэйшым быў яго шпацыр, тым болып пакутліва ім авалодваў агідны стан, які можа стварацца марскім паветрам упярэмешку з сірока, адначасова спалучаючы раздражненне і вяласць. Ён жудасна спацеў. Вочы адмовіліся служыць, грудзі сціснуліся, пачалася ліхаманка, кроў загрукала ўскроні. Ён пусціўся наўцёкі з запоўненых натоўпамі гандлёвых вулачак цераз масты туды, дзе ходзяць бедныя. А там чапляліся жабракі і смярдзючыя выпарэнні з каналаў перашкаджалі дыхаць. На спакойнай плошчы, у адной з тых забытых і закінутых мясцін, якія бываюць у сярэдзіне Венецыі, запыніўшыся каля фантана, ён выцер пот з ілба і зразумеў, што трэба выпраўляцца адсюль.
    Ужо другі раз, а цяпер канчаткова, ён упэўніўся, што гэты горад пры такім надвор’і надзвычай шкодны для яго. Упартае цярпенне падалося неразумным, спадзявацца на перамену ветру не выпадала. Трэба было прымаць неадкладнае рашэнне. Вяртацца дадому адразу ж цяпер было нельга. Для яго прыёму не былі падрыхтаваныя ані летняе, ані зімовае жытло. Але ж
    мора і пляж меліся не толькі тут: недзе ж яны ёсць без гэтага дамешку кшталту лагуны і яе выпарэнняў, якія выклікаюць ліхаманку. Ён прыгадаў невялічкі курорт непадалёк ад Трыеста, які яму вельмі хвалілі. Чаму не падацца туды? Прытым не марудзячы, не губляючы часу, каб яшчэ наталіцца нечым прыемным ад змены месца. Ён упэўніў сябе, што рашэнне канчатковае, і ўстаў. На наступнай прыстані гандол ён наняў пасудзіну, і яго павезлі цераз змрочны лабірынт каналаў, пад вытанчанымі мармуровымі балконамі, паабапал якіх сядзелі львы; агінаючы слізкія вуглы сцен; міма жалобных фасадаў палацаў, вялікія шыльды фірмаў якіх адлюстроўваліся ў брудных калыханнях вады, у бок Святога Марка. Яму цяжка было трапіць туды, бо гандальер, які падтрымліваў цесную сувязь з фабрыкамі карункаў і гутамі, увесь час спрабаваў навязаць яму іх агляд і пакупку вырабаў, і калі бліскучая прагулка праз Венецыю пачала выяўляць сваю зачараванасць, то зладзейскі прадпрымальніцкі дух заняпалай княгіні рабіў сваё ў непрыемным працверажэнні розуму.
    Вярнуўшыся ў гатэль, ён яшчэ да паўдня заявіўу адміністрацыі, што непрадбачаныя акалічнасці змушаюць яго выехаць заўтра раніцай. Там выказалі сваё шкадаванне і выпісалі рахунак. Ён пад’еў і правёў бяздзейны вечар, чытаючы часопісы, седзячы ў крэсле-качалцы на задняй тэрасе. Перад сном ён канчаткова ўпакаваў багаж для ад’езду.
    Ён спаў не найлепшым чынам, яго непакоіў будучы ад’езд. Калі ён уранку адчыніў акно, неба, як і надоечы, было зацягнута, але паветра, здаецца, пасвяжэла... і зноў яго апанавала раскаянне. Ці не была гэтая выпіска з гатэля неабдуманаю і памылковаю, дзеяннем хворага і неўраўнаважанага стану? Ці не варта яму было неяк устрымацца з гэтым, ці не варта было, не ўпадаючы ў адчай, паспрабававць спачатку прызвычаіцца да тутэйшага надвор’я ці пачакаць яго паляпшэння? Тады б замест мітусні і прыгнечанага стану, яго б цяпер чакала раніца на пляжы, такая самая, як учора. Запозна. Цяпер трэба было ад’язджаць, хацець таго, чаго хацеў учора. Ён апрануўся і а восьмай гадзіне з’ехаў уніз на сняданак.
    У памяшканні буфета, калі ён увайшоў, наведвальнікаўяшчэ не было. Падыходзілі асобныя госці, калі ён ужо сядзеў і чакаў замоўленага. 3 кубачкам гарбаты каля вуснаў ён заўважыў польскіх дзяўчат і іх кіраўніцу; строгія і па-ранішняму свежыя, з пачырванелымі вачыма, яны пайшлі да свайго стала ў кутку каля акна. Адразу пасля гэтага да яго наблізіўся парцье са знятаю шапкаю, які аб’явіў, што ўсё гатова да ад’езду. Аўтамабіль ужо стаіць, каб адвезці яго ды іншых вандроўнікаў да гатэля «Эксцэльсіёр», адкуль маторная лодка перавязе іх цераз прыватны канал таварыства на вакзал. Паводле яго слоў, час падціскае... Ашэнбах палічыў, што спеху няма. Да адпраўлення цягніка заставалася больш за гадзіну. Яго выводзіла з сябе звычка гатэльных працаўнікоў загадзя выпраўляць тых, хто ад’язджае, з будынку, і ён заявіў парцье, што хацеў бы спакойна паснедаць. Мужчына павольна адышоў, каб з’явіцца праз пяць хвілін зноў. Маўляў, машына не можа больш чакаць. Тады няхай ён едзе і возьме яго валізу, раздражнёна адказаў Ашэнбах. Ён сам у належны час сядзе на грамадскі катэр, а цяпер просіць даць яму магчымасць вырашыць самому праблемы з ад’ездам. Парцье пакланіўся. Ашэнбах, узрадаваны, што адбіўся ад абрыдлых напамінаў, няспешна закончыў сваё снеданне; ён нават папрасіў афіцыянта даць яму газету з дзённымі навінамі. Часу сапраўды заставалася мала, і ён устаў. Так супала, што ў той самы момант цераз шкляныя дзверы ўваходзіў Тадзя.