• Газеты, часопісы і г.д.
  • Смерць у Венецыі  Toмас Ман

    Смерць у Венецыі

    Toмас Ман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 392с.
    Мінск 2018
    103.53 МБ
    «Гэта мая справа. Магчыма, я хачу аддаць свой багаж на захоўванне. Паварочвайце».
    Hi слова ў адказ. Толькі вясло плёскала, вада глуха білася аб нос гандолы. I зноў пачалася размова і шэпт: гандальер скрозь зубы размаўляў сам з сабою.
    Што было рабіць? Адзін на вадзе з дзіўна ўпартым, непрыемна рашучым чалавекам... Падарожнік не бачыў аніякага сродку дамагчыся свайго. А як жа добра і ўтульна ён мог бы сябе адчуваць, калі б не выказаў абурэння. Ці ж не хацелася яму раней, каб гэта падарожжа цягнулася доўга, каб яму не было канца? Самае разумнае было пакінуць усё, як яно ёсць, і гэта было сапраўды надзвычай прыемна. Здавалася, што нейкая чароўная сіла зыходзіла ад гэтага сядзення, ад гэтага нізкага, абабітага чорным крэсла са спінкай, якое так пяшчотна гайдалася пад узмахамі вясла самаўладнага гандальера за яго спінаю. Уяўленне, што ён трапіў у лапы злачынца, мройна закранула свядомасць Ашэнбаха, не здольнага наладзіць свае думкі на актыўны супраціў. Куды болып непрыемнай здавалася магчымасць, што ўсё было накіравана на вымаганне грошай. Штосьці накшталт пачуцця абавязку ці гонару і адначасова згадка, што гэта патрэбна прадухіліць, здолелі ўзбадзёрыць яго. Ён спытаў:
    «Колькі Вы хочаце за паездку?»
    I, гледзячы паверх яго, гандальер адказаў:
    «Вы ж заплаціце».
    Было зразумела, што на гэта трэба адказаць. Ашэнбах механічна сказаў:
    «Я нічога не заплачу, абсалютна нічога, калі Вы завезяце мяне туды, куды я не хачу».
    «Вы хочаце ў Ліда».
    «Але не з Вамі».
    «Я вязу Вас добра».
    «I гэта праўда, — падумаў Ашэнбах і расслабіўся. — Гэта праўда, ты вязеш мяне добра. Нават калі ты нацэліўся на мае грошы і ззаду ўдарыш мяне вяслом ды выправіш на той свет, то ўсё роўна, ты вёз мяне добра».
    Але нічога падобнага не здарылася. Нават з’явілася забава: лодка з вандроўнымі музыкамі, падобнымі да піратаў, мужчынамі і жанчынамі, якія спявалі пад гітару і мандаліну, дзёрзка падплылі да борта гандолы і напоўнілі цішыню над вадою сваёю камерцыйнай паэзіяй для турыстаў. Ашэнбах кінуў грошы ў падстаўлены капялюш. Яны адразу замоўклі і адплылі. I зноў пачуўся шэпт гандальера, які ўрыўкамі і запінаючыся размаўляў сам з сабою.
    Такім чынам яны і дабраліся да мэты, гайдаючыся ў хвалях, узнятых кілем парахода, які плыў да горада. Два муніцыпальныя чыноўнікі, заклаўшы рукі за спіну, тварам да лагуны, хадзілі сюды-туды на беразе. Ашэнбах трапам пакінуў гандолу з падтрымкаю аднаго з тых старых, якія нязменна паяўляюцца на кожным прычале з бусаком у руках; выявілася, што ў яго няма дробных грошай, таму Ашэнбах накіраваўся ў гатэль побач з прычалам, каб памяняць там грошы і заплаціць гандальеру столькі, колькі ён меркаваў. Яго абслугоўваюць у фае, ён вяртаецца, знаходзіць свой багаж на тачцы на ўзбярэжжы, а гандола разам з гандальерам знікла.
    «Ён даў цягу адсюль, — сказаў стары з бусаком. — Дрэнны чалавек, без канцэсіі, шаноўны пане. Гэта адзіны гандальер, у якога няма канцэсіі. Нехта патэлефанаваў сюды. Ён убачыў, што яго чакаюць. Вось ён і даў цягу».
    Ашэнбах паціснуў плячыма.
    «Вы прыехалі задарма», — сказаў стары і падставіў капялюш. Ашэнбах кінуў у яго некалькі манет. Ён даў распараджэнне аднесці багаж у гатэль, а сам пайшоў услед за тачкаю прысадамі, прысадамі ў белай квецені, што цягнуліся цераз востраў упоперак да пляжа і ўздоўж якіх з абодвух бакоў месціліся таверны, гандлёвыя рады, пансіянаты.
    Ён увайшоў у прасторны гатэль цераз заднія дзверы з садовай тэрасы і накіраваўся цераз вялізнае фае і прыёмную ў кантору. Заяўка ўжо была, і яго прынялі са службовай пачцівасцю. Адміністратар, невысокі, ціхі, лісліва-ветлівы мужчына з чорнымі вусамі і ў фраку французскага крою, праводзіў яго ў ліфце на трэці паверх і паказаў яму пакой — прыемнае памяшкан-
    не з мэбляю пад вішнёвае дрэва, упрыгожанае кветкамі з моцнымі пахамі; высокія вокны нумара адкрывалі перад ім марскі краявід. Пасля таго як службовец пакінуў пакой, ён падышоў да аднаго акна і ўвесь час, пакуль падносілі багаж і размяшчалі ў нумары, глядзеў скрозь шыбу на перадвячэрні, амаль бязлюдны пляж і неасветленае сонцам мора, на якім панаваў прыліў і якое спакойна і раўнамерна шпурляла на бераг нізкія, расцягнутыя ў даўжыню хвалі.
    Назіранні і прыгоды ў самотна-маўклівага чалавека бываюць адначасова і больш размытымі, і больш пранізлівымі, чым у кампанейскага, а яго думкі — больш цяжкімі, больш дзіўнымі; яны ніколі не бываюць без налёту засмучэння. Вобразы і выявы, на якія можна было б звярнуць увагу адным толькі позіркам, усмешкаю, абменам меркаваннямі, яго займаюць залішне: яны набываюць маўклівую глыбіню, робяцца значнымі, становяцца важнаю падзеяй, прыгодаю, пачуццём. Адзіноцтва тоіць у сабе занадта смелую — якая ажно адпуджвае, — нязвыкла дзіўную прыгажосць — паэзію. Але адзіноцтва тоіць у сабе таксама штосьці скажонае, несувымернае, абсурднае і недазволенае... Такімі з’явамі, якія дагэтуль псавалі настрой вадроўніку, па дарозе сюды былі непрыемны стары фарсун са сваёй балбатнёю пра ўлюбёнца ды заганны, неаплочаны ім гандальер. He абцяжарваючы розуму, не даючы канкрэтнай пажывы для сур’ёзнага роздуму, яны ўсё-такі мелі, як яму здавалася, абсалютна адмысловую прыроду і, дзякуючы гэтай супрацьлегласці, супакойвалі. Адначасова ён позіркам павітаў мора і адчуў радасць, што Венецыя цяпер так блізка. Урэшце ён адвярнуўся ад акна, памыў твар, даў пакаёўцы некалькі распараджэнняў наконт удасканалення ўтульнасці жытла і папрасіў швейцара-ліфцёра, апранутага ў зялёную ўніформу, адвезці яго на першы паверх.
    Ён выпіў гарбату на баку тэрасы, звернутым да мора, потым спусціўся і прайшоў ладны адрэзак узбярэжжа, месца для шпацыру, у напрамку да гатэля «Эксцэльсіёр». Калі ён вярнуўся, яму падалося, што ўжо час пераапранацца, каб ісці на вячэру. Ён рабіў гэта павольна і дакладна, па-свойму, бо меў звычку
    працаваць апранаючыся, і ўсё-такі з’явіўся ў сталоўцы крыху зарана; там ён убачыў значную частку гасцей гатэля, якія, незнаёмыя міжсобку, быццам абыякава, у міжвольнай еднасці, чакалі вячэры. Ён узяў са стала газету, уладкаваўся ў скураным фатэлі і пачаў разглядаць людзей, якія прыемна адрозніваліся ад тых, якіх ён бачыў, калі быў тут першы раз.
    Перад ім адкрыўся шчодры, амаль усёахопны гарызонт. Прыглушана гучалі ўперамешку словы з розных моў. Традыцыйны ва ўсім свеце вячэрні гарнітур, уніформа цывілізаванасці, аб’ядноўваў разнастайнасць людзей у прыстойную супольнасць. Можна было ўбачыць сухую і выцягнутую фізіяномію амерыканца, шматлюдную расійскую сям’ю, англійскіх лэдзі, нямецкіх дзяцей з бонамі-францужанкамі. Здавалася, што пераважае славянская раса. Зусім побач размаўлялі па-польску.
    Гэта была група падлеткаў і моладзі на чале з выхавацелькай ці грамадскай кіраўніцаю, якія сабраліся вакол бамбукавага століка: тры юныя дзяўчынкі, на выгляд пятнаццацішаснаццацігадовыя, і доўгавалосы падлетак ва ўзросце гадоў чатырнаццаці. Ашэнбах са здзіўленнем адзначыў ягоную дасканалую прыгажосць. Яго твар — бледны і прывабліва замкнёны, аблямаваны валасамі колеру мёду, з роўным профілем носа, пяшчотнымі вуснамі, выразам сур’ёзнай прыязнасці і пабожнасці — нагадваў скульптуры з Грэцыі ў эпосе яе росквіту, і пры цудоўнай дасканаласці формы ён меў такую непаўторна асабістую прывабнасць, што глядач быў упэўнены, што не сустракаў нічога роўнага ані ў прыродзе, ані ў выяўленчым мастацтве. Аяшчэ прыцягваў увагу відавочна прынцыповы кантраст паміж выхаваўчымі намерамі, паводле якіх, здавалася, былі апранутыя, і ўвогуле трымаліся, брат і сёстры. Убор трох дзяўчынак, самую старэйшую з якіх ужо можна было лічыць дарослаю, быў да выродлівасці строгі і цнатлівы. Аднастайнае, як кляштарнае, адзенне сланцавага колеру, даўгаватае, без фантазіі і наўмысна нядбайна скроенае, з белымі адкіднымі каўнярамі ў якасці адзінай светлай плямы, прыгнятала і перашкаджала ўбачыць хоць нейкую прываблівасць фігуры. Гладка і моцна прылеглыя да галавы валасы рабілі твары пустымі, як
    у манашак, бязмоўнымі. Вядома, тут распараджалася мама, і яна нават не думала пра тое, каб выкарыстаць педагагічную строгасць і ў дачыненні да хлопчыка, такую самую, якая, здавалася, была наканавана дзяўчатам. Яго існаванне вызначалі відавочная лагоднасць і пяшчота. Ніхто не адважваўся дакранацца да яго прыгожых валасоў нажніцамі; як і ў «Хлопчыка, які дастае стрэмку»*, яны кучаравіліся на лбе, за вушамі і далей на патыліцы. Англійскі касцюм матроса, пульхныя рукавы якога звужаліся ўніз і шчыльна ахоплівалі тонкія суставы яго яшчэ дзіцячых вузкаватых рук, надаваў пяшчотнай фігуры, дзякуючы шнуркам, пяцелькам і гафту, штосьці багатае і спешчанае. Ён сядзеў у паўпрофіль да назіральніка, выставіўшы адну нагу ў чорным лакавым абутку перад другою, упёршыся адным локцем у бакавіну плеценага крэсла, прыціснуўшы шчаку да далоні, у позе бестурботнай прыстойнасці і зусім без вымушанай здранцвеласці, з якой, здавалася, звыкліся яго сёстры. Няўжо ён хворы? Скура ж на яго твары, бледная, як слановая косць, так кантраставала з залаціста-цёмнымі кудзеркамі вакол яго. Ці ён проста быў спешчаны шчасліўчык, на якім засяродзілася любоў усіх, стыхійная і капрызная? Ашэнбах быў схільны верыць у апошняе. Амаль кожнай артыстычнай натуры з роду ўласцівая залішняя і здрадлівая здольнасць прызнаваць несправядлівасць, калі ў ёй ёсць прыгажосць, а арыстакратычнасці выказваць спачуванне і ўхваленне.
    Цераз залу прайшоў афіцыянт і на англійскай мове аб’явіў, што вячэра гатовая. Паступова людзі прайшлі цераз шкляныя дзверы ў сталоўку. 3 фае з боку ліфтаў падыходзілі і накіроўваліся туды ж тыя, хто прыпазніўся. У сталоўцы пачыналі падаваць на сталы, але маладыя палякі яшчэ затрымліваліся каля бамбукавага століка, і Ашэнбах, утульна ўладкаваўшыся ў глыбокім крэсле і цешачыся прыгажосцю за акном, вырашыў пачакаць, як і яны.
    Гувернантка, кабета невысокая, у целе, з чырвоным тварам, нарэшце падала знак, што трэба ўставаць. 3 высока пад-
    * Бронзавая статуя аўтарства невядомага грэчаскага скульптара V ст. да н. э.
    нятымі бровамі яна адсунула сваё крэсла і пакланілася, калі ў памяшканне ўвайшла высакарослая дама, апранутая ў шэра-светлае і багата ўпрыгожаная пацеркамі. Паводзіны гэтай дамы былі халоднымі і стрыманымі, укладка яе лёгка прыпудранай фрызуры, а таксама крой сукенкі вылучаліся прастатою, якая вызначае той густ, дзе пабожнасць належыць да складнікаў шляхетнасці. Яна магла б быць жонкай высокага нямецкага чыноўніка. Здагадацца пра тое, што гэта — фантастычна багатая жанчына, можна было толькі па адным: па яе ўпрыгожаннях, якія, мусіць, сапраўды не мелі цаны і якія складаліся з завушніц ды вельмі доўгага ланцужка з трох нітак, з нанізанымі на іх вялікімі, з вішню, лагодна мігатлівымі пацеркамі.