Смерць у Венецыі
Toмас Ман
16+
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 392с.
Мінск 2018
таго свету, у якім гаспадарыць эпідэмія бездухоўнасці і маральнага ўбоства і якому служыць Густаў Ашэнбах.
У шэрагу вобразаў, што складаюць сімвалічную структуру навелы, ключавымі з’яўляюцца вобразы незнаёмца, які выклікаў у пісьменніка моцнае, нібы прыступ ліхаманкі, жаданне падарожнічаць; змрочна-злавеснага гандальера з яго чорнай шлюпкай, што нагадвала труну і наводзіла на думкі пра смерць; прапахлага карболкай здзекліва-нахабнага спевака-скамароха, чые непрыстойныя крыўлянні і грымасы, дзікія скокі і песенькі сугестыўна адсылаюць да культу бога Дыяніса (рэфлексіі пра «элінізм у асветніцтве», вобразы і матывы старажытнагрэчаскай міфалогіі наогул з’яўляюцца важнымі складнікамі мастацкай сістэмы гэтага твора). Уражанне сімвалічнасці, нават дэманічнасці гэтых персанажаў узмацняецца дзякуючы таму, што ўсе яны надзелены апавядальнікам цалкам аднолькавай знешнасцю. Чымсьці гэтыя постаці адгукнуцца пасля ў чорце Адрыяна Леверкюна з рамана «Доктар Фаўстус».
Істотным уяўляецца пытанне пра тое, якія рэальныя асобы і чые сацыяльна-філасофскія тэорыі наклалі адбітак на мастацкі свет навелы «Смерць у Венецыі». Без сумневу, у ёй, як і ў іншых творах Т. Мана, знайшлі ўвасабленне пэўныя ідэі Артура Шапенгаўэра і Фрыдрыха Ніцшэ. Адносна ж прататыпа галоўнага героя Т. Ман у адным з лістоў ад 1921 г. паведамляе, што «свайму герою, ахопленаму вакханаліяй распаду»*, ён даў імя і знешнасць славутага музыканта Густава Малера, пра смерць якога даведаўся ў 1911 г. у час падарожжа ў Венецыю. Яшчэ раней, у 1920 г., Т. Ман піша, што першапачаткова ён планаваў падаць у гратэскавым выглядзе «жарсць як разгубленасць і знявагу», «пакутлівую, кранальную і вялікую гісторыю» палкага кахання амаль 74-гадовага Гётэ да 18-гадовай Ульрыкі фон Леветцау; і хаця ў канчатковым выглядзе фабула змянілася на яшчэ больш «рызыкоўную», феномен «жарсці як разгубленасці і знявагі» застаўся прадметам аповеду і ў здзейсненым варыянце. Ды і жаданне Ашэнбаха «дажыць да старасці», дасягнуць велічы і пашаны, афіцыйнага прызнання сваёй «класічнасці» выклікае асацыяцыі з асобай Гётэ, яго бясспрэчным статусам класіка. Відавочныя, такім чынам, абагульненасць, збіральнасць вобраза Густава Ашэнбаха.
Манн Т. Пнсьмо Вольфгангу Борну от 18 марта 1921 г. / Пер. с нем. С. AnTa // Манн Т. Пнсьма. М., 1975. С. 30.
Манн Т. Пнсьмо Карлу Марнн Веберу от 4 нюля 1920 г. // Манн Т. Пнсьма. С. 27.
He выключана таксама, што адным з матываў напісання навелы была патрэба Т. Мана «зноў паразважаць аб праблемах уласнай творчасці, уласнага стаўлення да гуманізму»"; у кожным разе, многае ў апісанні твораў Ашэнбаха, ладу яго жыцця і нават метадаў працы дае падставы для аналогій з самім аўтарам. У той жа час Т. Ман, відавочна, дыстанцуецца ад свайго героя, адзначанага духам часу (Zeitgeist} — напружанасцю, хваравітасцю, усёабдымным крызісам, прадчуваннем хаосу і гібелі.
Стваральнік «інтэлектуальнага рамана», Томас Ман быў бясспрэчным майстрам і ў навелістычным жанры. Найлепшыя яго навелы — узоры глыбокага псіхалагізму, бездакорнай архітэктонікі, эстэтычнага сінтэзу, суадпаведнасці паэтыкі і маральна-філасофскага сэнсу, дзіўнай згарманізаванасці нацыянальнага і агульначалавечага, сацыяльнага і ўніверсальнага.
ЕваЛявонава
Днрзен й. Эпнческое нскусство Томаса Манна: Мнровоззренне н жнзнь. Пер. с нем. М., 1981. С. 96.
МАЛЕНЬКІ ПАН ФРЫДЭМАН
і
Вінаватая была мамка... Якая карысць была ад таго, што пры з’яўленні першага падазрэння фрау жонка консула Фрыдэмана сур’ёзна ўнушала ёй, што трэба пазбыцца такой заганы? Якая карысць была ад таго, што яна кожны дзень налівала ёй, акрамя піва, яшчэ шклянку чырвонага віна? Раптам выявілася, што гэтая дзяўчына ўнадзілася піць яшчэ і спірт, які прызначаўся для прымуса, і перш чым ёй знайшлася замена, і перш чым яе выправілі з дому, здарылася няшчасце. Калі аднойчы маці з трыма дочкамі-падлеткамі вярнулася са шпацыру, малы Ёганэс, якому было толькі каля месяца ад нараджэння, ляжаў на зямлі, зваліўшыся са стала для спавівання, ціха папіскваючы, а мамка тупа стаяла побач.
Лекар, які з асцярожнай упэўненасцю абследаваў цельца скручанай і дрыготкай малой істоты, зрабіў вельмі, вельмі заклапочаны твар; тры сястры, румзаючы, стаялі, утварыўшы вугал, а фрау Фрыдэман, перапуджаная да глыбіні душы, гучна малілася.
Няшчаснай жанчыне яшчэ да нараджэння дзіцяці давялося перажыць гора: яе муж, галандскі консул, быў забраны ад яе раптоўнай і цяжкой хваробай, таму яна цяпер была занадта зломленай, каб увогуле мець яшчэ здольнасць спадзявацца на тое, што маленькі Ёганэс застанецца жывы. Толькі праз два
дні лекар заявіў ёй, заспакаяльна паціскаючы руку, што непасрэднай пагрозы, дзякаваць Богу, больш няма, лёгкае страсенне мозгу, найперш, ужо цалкам прайшло, і гэта ўжо можна пазнаць з позірку, у якім няма больш тупога выразу, як яно было напачатку... Праўда, трэба пачакаць, што будзе далей у іншым, і спадзявацца на найлепшае, як кажуць, спадзявацца на найлепшае...
II
Шэры дом з франтонам да вуліцы, у якім вырас Ёганэс Фрыдэман, знаходзіўся каля паўночнай брамы старога, сярэдніх памераў гандлёвага горада. Праз дзверы з двара трапляеш у прасторны, выкл адзены пліткай калідор, адкуль лесвіца з пабеленымі драўлянымі парэнчамі вядзе на паверхі. Шпалеры гасцёўні на другім паверсе змяшчалі выявы выцвілых пейзажаў, а вакол цяжкога стала з чырвонага дрэва, накрытага цёмна-чырвонай плюшавай сурвэтай, стаялі крэслы з высокімі спінкамі.
Тут ён у сваім дзяцінстве часта сядзеў каля акна, перад якім заўсёды буялі цудоўныя кветкі, на маленькім услончыку ў нагах у маці і ўважліва слухаў цудоўны расповед, разглядаючы яе прабор і добры, зычлівы твар ды ўдыхаючы лёгкі водар, што заўсёды ішоў ад яе. Альбо ён прасіў яе паказаць партрэт бацькі, прыязнага пана з сівымі бакенбардамі. Ён цяпер на небе, гаварыла маці, і чакае там іх усіх.
За домам быў маленькі садок, дзе летам яны праводзілі большую часткудня, нягледзячы на саладкаваты пах, які амаль заўсёды далятаў з блізкай цукраварні. Там стаяла старая, пакручастая арэшына, і ўяе цені часта на нізкім крэселку сядзеў малы Ёганэс ды лушчыў арэхі, а фрау Фрыдэман і тры, ужо тым часам дарослыя, дачкі туліліся разам пад тэнтам з шэрай парусіны. Аднак позірк маці часта адрываўся ад шытва, каб паслаць дзіцяці знак сваёй журботнай зычлівасці.
Ён быў непрыгожы, гэты малы Ёганэс, і сваім выглядам, калі ён, востраі высакагруды, з моцна выгнутай спінай, за-
надта доўгімі і худымі рукамі, сядзеў на ўслончыку і лушчыў арэхі, ствараў занадта ўжо дзіўную выяву. Але яго далоні і ногі былі вельмі вытанчанай формы, зграбныя; у яго былі вялікія, карыя, як у казулі, вочы, пяшчотна акрэслены рот і мяккія, русыя валасы. Хоць яго твар здаваўся так жахліва ўціснутым паміж плячыма, пра яго, тым не менш, можна было сказаць, што ён прыгожы.
III
Калі яму было сем гадоў, яго выправілі ў школу, і цяпер год за годам праходзілі аднастайна і хутка. Ён кожны дзень крочыў сваёй смешна важнай хадою, якая часта бывае ў седункоў, паміж дамоў з франтонамі ды крамамі ў напрамку да старой школы з гатычнымі скляпеннямі; а дома, выканаўшы заданні, ён ці чытаў свае кніжкі з прыгожымі, стракатымі малюнкамі на вокладках, ці знаходзіў занятак у садзе, а сёстры дапамагалі хваравітай маці ў доме. Яны наведвалі і публічныя вечары, бо Фрыдэманы належалі да першых колаў горада; але дзяўчаты, на жаль, яшчэ не выйшлі замуж, бо іх маёмасць была невялікай, ды й самі яны былі даволі непрываблівымі.
Ёганэс таксама час ад часу атрымліваў запрашэнне ад сваіх равеснікаў, але зносіны з імі не прыносілі яму вялікай радасці. Ён не мог удзельнічаць у іх гульнях, а з прычыны таго, што і яны заўсёды ставіліся да яго з нясмелай стрыманасцю, то ніякая таварыскасць узнікнуць там не магла.
У пэўны час ён часта пачаў чуць на школьным двары, як яны размаўлялі аб пэўных жыццёвых падзеях; уважліва, з вялікай цікавасцю ён прыслухоўваўся, як яны гаварылі пра свае патаемныя захапленні той ці іншай дзяўчынкай, а сам маўчаў. Такія рэчы, гаварыў ён сам сабе, якімі, як відаць, іншыя былі запоўнены без рэшты, належалі да той сферы, да якой ён быў няздатны, гэтаксама як да гімнастыкі і гульні ў мяч. Гэта час ад часу яго крыху засмучала; але, урэшце, ён даўно звыкся жыць сам па сабе і не падзяляць зацікаўленасці іншых.
Аднак здарылася, што ён — тадыямубыло Ібгадоў—раптам адчуў прыхільнасць да дзяўчынкі-равесніцы. Гэта была сястра аднаго з аднакласнікаў, бялявая, выключна вясёлая істота. Ён пазнаёміўся з ёй у яе брата. Ён адчуў у суседстве з ёй дзіўную разгубленасць, але яе няўпэўненае і ўдавана прыязнае абыходжанне з ім напоўнілі яго глыбокім смуткам.
Калі аднаго разу летнім надвячоркам ён самотна шпацыраваў па гарадскім вале, ён пачуў за язмінавым кустом шэпт і прыслухаўся, асцярожна стаіўшыся паміж голлем. На лаўцы, якая стаяла там, сядзела тая дзяўчынка побач з высокім рыжагаловым юнаком, яму добра знаёмым; той абдымаўяе і цалаваў у вусны, і яна, хіхікаючы, адказвала ўзаемнасцю. Калі Ёганэс Фрыдэман убачыў гэта, ён павярнуўся і ціхенька падаўся прэч.
Яго галава яшчэ глыбей уціснулася ў плечы, яго рукі дрыжалі, і рэзкі пранізлівы боль з грудзей перамясціўся аж у горла. Але ён глытком вярнуў яго назад і рашуча выпрастаўся, наколькі мог. «Добра, — сказаў ён сам сабе, — з гэтым скончана. Я больш ніколі ў жыцці не буду ствараць сабе такога клопату. Іншым такое прыносіць шчасце і радасць, а мне — толькі гора ды пакуты. Паквітаюся з гэтым. Для мяне гэта — завершаны этап. Ніколі больш...»
Рашэнне прынесла яму палёгку. Ён адмовіўся, адмовіўся назаўсёды. Ён прыходзіў дамоў і браў кніжку ці пачынаў іграць на скрыпцы: гэтаму ён навучыўся, нягледзячы на свае скалечаныя грудзі.
IV
Сямнаццацігадовым юнаком ён пакінуў школу, каб заняцца гандлем; у яго колах гэтым займаліся ўсе, і ён уладкаваўся вучнем на вялікае прадпрыемства гандлю драўнінай пана Шліфогта, што мясцілася на беразе ракі. 3 ім абыходзіліся паблажліва, ён жа са свайго боку быў зычлівым і ветлівым, а час ішоў мірна сваім звычайным парадкам. Але калі яму пайшоў дваццаць першы год, пасля працяглай хваробы памерла маці.
Для Ёганэса Фрыдэмана гэта было вялікім болем, які доўга не пакідаў яго. Ён упіваўся гэтым болем, аддаваўся яму цалкам, як цалкам аддаюцца вялікаму шчасцю; ён песціў яго тысячамі дзіцячых успамінаў і выкарыстоўваў яго як першае моцнае жыццёвае пачуццё.