• Газеты, часопісы і г.д.
  • Смерць у Венецыі  Toмас Ман

    Смерць у Венецыі

    Toмас Ман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 392с.
    Мінск 2018
    103.53 МБ
    Я чытаў шмат, чытаў усё, што трапляла пад руку, і мая ўражлівасць была вялікай. Кожны паэтычны вобраз я разумеў пачуццёва, мне здавалася, што ў ім я пазнаю самога сябе, і я ўяўляў і адчуваў сябе так доўга ў палоне стылю кнігі, аж пакуль новая не пачынала рабіць на мяне сваё ўздзеянне. У пакоі, у якім я калісьці ладзіў спектаклі лялечнага тэатра, я цяпер сядзеў з кнігаю на каленях і пазіраў на партрэты маіх дваіх продкаў, каб яшчэ ўтрымаць на нейкі час асалоду ад меладычнасці мовы, што брала мяне ў палон, у той час як ува мне тоўпіўся бясплённы хаос невыразных думак і фантастычных вобразаў...
    Mae сёстры хутка адна за адною павыходзілі замуж, і я часцяком — калі быў не на прадпрыемстве — спускаўся ўніз у гасцёўню, дзе маці, якая раз-пораз прыхворвала і твар якой рабіўся ўсё больш дзіцячым і ціхім, сядзела часцей за ўсё ў адзіноце. Пасля таго, як яна грала мне нешта з Шапэна, а я паказваў ёй новую ідэю гарманічнай сувязі, яна часам пыталася ў мяне, ці задаволены я сваёй прафесіяй і ці шчаслівы... Несумненна, я быў шчаслівы.
    Мне было крыху за дваццаць, маё жыццёвае становішча было толькі часовым, і для мяне не чужою была думка, што я зусім
    не абавязаны праводзіць усё сваё жыццё ў пана Шліфогта ці на якім яшчэ больш значным прадпрыемстве па гандлі драўнінай; што некалі можна і звольніцца, каб пакінуць гэты горад з яго франтонамі і дзе-небудзь у свеце аддацца сваім схільнасцям: чытаць добрыя і вытанчана напісаныя раманы, хадзіць у тэатр, крышку займацца музыкай... Шчаслівы? Але я выдатна харчаваўся, быў элегантна апрануты, і даволі рана, калі я яшчэ ў школьныя гады бачыў, як бедныя і дрэнна апранутыя таварышы па звычцы ўцягвалі галаву ў плечы і з нейкім ліслівым страхам ахвотна прызнавалі мяне і да мяне падобных вяльможнымі панамі і правадырамі, мне са свядомай весялосцю зрабілася зразумела, што я належу да вышэйшых, да багатых, да тых, каму зайздросцяць, да тых, хто мае права з зычлівай пагардай пазіраць зверху ўніз на бедных, няшчасных і зайздроснікаў. Якя мог не быць шчаслівым? Няхай усё ідзе як ідзе. Спачатку мяне цешыла, што я магу існаваць з пачуццём адчужанасці, перавагі і радасці сярод гэтых сваякоў і знаёмых, з абмежаванасці якіх я пакепліваў, у той час як сам, адчуваючы задавальненне ад Ta­ro, што падабаюся, абыходзіўся з імі з далікатнай зычлівасцю і з прыемнасцю, купаўся ў невыразнай павазе, якую выяўлялі ўсе гэтыя людзі да маёй сутнасці, бо яны ў гэтым падазравалі штосьці апазіцыйнае і экстравагантнае.
    VI
    3 бацькам пачалі адбывацца нейкія перамены. Калі ён а чацвёртай гадзіне падыходзіў да стала, то складкі паміж яго бровамі, здавалася, кожнага дня паглыбляліся, і ён ужо не закладваў з выразам велічнасці на твары руку за абшлаг сурдута, а ўяўляў сабою прыгнечаную, нервовую, баязлівую істоту.
    Аднаго разу ён сказаў мне:
    «Ты дастаткова дарослы, каб узяць на сябе частку клопатаў, якія руйнуюць маё здароўе. Між іншым, пазнаёміць цябе з імі — мой абавязак, каб ты не жыў у падманным спадзяванні адносна свайго будучага жыццёвага становішча. Ты ведаеш, што шлюбы
    тваіх сясцёр запатрабавалі значных ахвяр. Нядаўна фірма панесла страты, якія прывялі да значнага змяншэння яе маёмасці. Я — стары чалавек, адчуваю сябе знявераным і не думаю, што яшчэ адбудуцца нейкія істотныя змены. Я прашу цябе заўважыць, што ты павінен будзеш разлічваць толькі на сябе...»
    Ён сказаў гэта недзе за два месяцы да сваёй смерці. Аднойчы яго знайшлі пажаўцелым, паралізаваным у крэсле яго прыватнай канторы; ён адно нешта невыразна мармытаў, а праз тыдзень уяго пахаванні браўудзел увесь горад.
    Маці сядзела, кволая і ціхая, на канапе каля круглага стала ў гасцёўні, і амаль увесь час яе вочы былі заплюшчаныя. Калі сёстры і я завіхаліся каля яе, то яна часам ківала галавою ды ўсміхалася, пасля чаго зноў маўчала і нерухома, склаўшы рукі на падоле, разглядала шырока расплюшчанымі, адчужанымі і сумнымі вачыма выяву багоў на шпалерах. Калі прыходзілі паны ў сурдутах са справаздачамі аб ходзе ліквідацыі, то яна таксама ківала галавою і зноў заплюшчвала вочы.
    Яна болын не грала Шапэна, і калі час ад часу праводзіла па галаве рукою, то тая, бледная, кволая і зняможаная, дрыжала. Амаль праз паўгода пасля смерці бацькі яна прылегла і памерла, без адзінага гуку скаргі на боль, без змагання за жыццё...
    Вось і закончылася ўсё. Што яшчэ мяне ўтрымлівала тут? 3 прадпрыемствамі, добра ці дрэнна, расквіталіся; выявілася, што на маю долю спадчыны выпала каля ста тысяч марак, і гэтага было дастаткова, каб зрабіць мяне незалежным — ад усяго свету, пагатоў мяне, няважна з якой прычыны, прызналі непрыдатным да вайсковай службы.
    Больш нічога не звязвала мяне з людзьмі, сярод якіх я гадаваўся, вочы якіх разглядалі мяне ўсё больш адчужана і здзіўлена, а светапогляды якіх былі занадта аднабаковымі, каб я быў схільны іх падзяляць. Варта прызнацца, што яны мяне разумелі правільна, менавіта як закончана бескарыснага чалавека; так разумеў сябе і я. Але скептычна і даволі фатальна, каб -— як казаў мой бацька — належна ставіцца да сваіх «талентаў паяца». Весела і радасна згадзіўшыся атрымліваць асалоду ад жыцця па-свойму, я не пакутаваў ад недахопу самазадаволенасці.
    Я атрымаў сваю невялічкую долю маёмасці і, амаль не развітваючыся, пакінуў горад, каб у першую чаргу павандраваць па свеце.
    VII
    Гэтыя наступныя тры гады, калі я з прагавітай жарсцю аддаўся тысячам новых, зменлівых, багатых уражанняў, я прыпамінаю цяпер як цудоўны, даўні сон. Як даўно гэта было, калі я адзначаў Новы год з манахамі на Сімплоне паміж снегам і лёдам; калі я ў Вероне шпацыраваў па П’яца Эрбэ'; калі я з Борга Сан Спірыта ўпершыню зайшоў пад каланады сабора Святога Пятра, а мае запалоханыя вочы разбягаліся па велізарнай плошчы; калі я глядзеў уніз з Корса Віторыа Эмануэле на зіхоткі белы Неапаль і бачыў, як далёка ў моры ў блакітным мроіве расплываецца грацыёзны сілуэт Капры... У сапраўднасці прайшло з таго часу шэсць гадоў, не больш.
    О, я жыў зусім асцярожна і адпаведна сваім магчымасцям: у простых прыватных памяшканнях, у танных пансіёнах — але пры частай змене месца, і паколькі мне спачатку давалася цяжка адвыкаць ад сваіх буржуазных звычак, было немагчыма пазбегнуць і буйных выдаткаў. Я разрахаваў на час маіх вандровак 15 тысяч марак свайго капіталу, але ў стратах гэтая сума была перавышаная.
    Між іншым, я кантактаваў з рознымі людзьмі, якія трапляліся на маім шляху: і абыякавымі для мяне, і часта вельмі цікавымі, для якіх я, што праўда, не быў, як для майго былога атачэння, аб’ектам павагі, але і з боку якіх я мог не асцерагацца недобразычлівых позіркаў і пытанняў.
    Дзякуючы свайму ўменню паводзіць сябе ў грамадстве, я часам у пансіянатах карыстаўся сапраўднай прыхільнасцю
    * П’яца Эрбэ — плошча ў Вероне.
    ** Борга Сан Спірыта — адна з рымскіх вуліц.
    *** Корса Віторыа Эмануэле — праспект у Неапалі.
    з боку астатніх вандроўнікаў — прычым я згадваю адну сцэну ў салоне пансіяната Мінэлі ў Палерма. У кампаніі французаў рознага ўзросту я пачаў здалёку імправізаваць на піяніна музычную драму «Рыхарда Вагнера», шчодра выкарыстоўваючы трагічную міміку, гучны спеў, раскацістыя гармоніі, і як толькі я пад бурныя воплескі закончыў, да мяне заспяшаўся нейкі пажылы пан, у якога на галаве ўжо не было амаль ніводнай валасіны, а белыя рэдкія бакенбарды разляталіся па яго дарожнай куртцы. Ён схапіў мае абедзве рукі і ўсклікнуў са слязьмі на вачах:
    «Дык гэта ж дзіўна! Гэта дзіўна, мой шаноўны пане! Я Вас запэўніваю, што я ўжо трыццаць гадоў не адчуваў такой радасці! Ах, дазвольце падзякаваць Вам ад шчырага сэрца, праўда! Але Вы мусіце абавязкова стаць акцёрам або музыкам!»
    I сапраўды, пры такіх выпадках я адчуваў у сабе штосьці ад пыхі вялікага мастака, які ў коле сяброў паблажліва дазваляў сабе намаляваць на стале смешную, дасціпную карыкатуру. Пасля абеду я, аднак, вярнуўся ў салон адзін і правёў самотную і сумную гадзіну за тым, што спрабаваў выцягнуць з інструмента ўрачыстыя акорды, у якія я жадаў укласці настрой, выкліканы выглядам Палерма.
    3 Сіцыліі я вельмі бегла судакрануўся з Афрыкай, потым накіраваўся ў Іспанію, і акурат там, недалёка ад Мадрыда, у сельскай мясцовасці, зімою, у змрочны дажджлівы дзень папаўдні здарылася гэта: я ўпершыню адчуў жаданне вярнуцца ў Германію — і яшчэ неабходнасць. Бо, акрамя таго, што я пачаў сумаваць па спакойным, упарадкаваным і аселым жыцці, мне было няцяжка падлічыць, што да свайго прыезду ў Германію пры ўсёй ашчаднасці я выдаткую 20 тысяч марак.
    Я не доўга марудзіў, а неўзабаве пачаў павольна вяртацца праз Францыю, на што я пры працяглых прыпынках у асобных гарадах патраціў каля паўгода; і я з журботнай выразнасцю згадваю летні вечар, калі я прыбыў на вакзал горада-рэзідэнцыі ў Цэнтральнай Германіі, які я выбраў сабе яшчэ ў пачатку сваёй вандроўкі, — ужо з крышку большымі ведамі, з такім-сякім досведам і навыкамі, напоўнены дзіцячай радасцю ад таго, што
    змагу наладзіць тут бесклапотна незалежнае і, зусім адпаведна сваім сціплым сродкам, спакойнае сузіральнае існаванне.
    Мне было тады дваццаць пяць гадоў.
    VIII
    Месца было выбрана някепска: рэспектабельнае, яшчэ без шумнай мітусні вялікага горада і занадта вольнага прадпрымальніцкага духу, з некалькімі даволі значнымі старымі плошчамі і вулічным жыццём, якому не бракуе ані ажыўленасці, ані элегантнасці. Мясцовасць можа пахваліцца і пэўнымі прыемнымі кропкамі; але я заўсёды аддаваў перавагу з густам аздобленаму бульвару, які працягваецца ўздоўж «Жаваранкавай гары» — вузкага і доўгага ўзгорка, з якім мяжуе вялікая частка горада і з якога можна атрымліваць асалоду, разглядаючы панаддамамі, кірхамі і лёгка пакручастай ракою далёкія абшары. У паасобных месцах, асабліва калі ў цудоўныя летнія надвячоркі грае вайсковы аркестр і сюды-туды рухаюцца экіпажы, там прыходзіць на памяць Пінча... Але ў мяне будзе яшчэ выпадак згадаць гэты бульвар...
    Ніхто не паверыць, з якім грунтоўным задавальненнем я абжываў прасторны пакой, які я разам са спальняй зняў амаль што ў цэнтры горада, у ажыўленым месцы. Бацькоўская мэбля, што праўда, большай часткаю перайшла ва ўласнасць маіх сясцёр, а мне ўсё-такі дасталася тое, што трэба было: салідныя і якасныя рэчы, якія прыбылі разам з маімі кнігамі, двума партрэтамі маіх продкаў; але, галоўнае, тут быў стары раяль, які маці завяшчала мне.