Смерць у Венецыі
Toмас Ман
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 392с.
Мінск 2018
Сапраўды, калі ўсё было расстаўлена і ўпарадкавана, калі фотакарткі, якія я сабраў у час вандровак, упрыгожылі ўсе сцены, а таксама пісьмовы стол з чырвонага дрэва ды бухматую камоду, і калі я задаволена і ўтульна апусціўся ў крэсла з высокай спінкаю каля акна, каб па чарзе разглядаць то вуліцы за ім,
* Пінча — паўночны ўзгорак у Рыме.
то сваю новую кватэру, мая задаволенасць не мела меж. I ўсётакі — я гэтага моманту не забыў — усё-такі, побач з задавальненнем і даверам ува мне лагодна варушылася нешта іншае, нейкае слабае пачуццё страху і неспакою, ціхае ўсведамленне свайго кшталту злосці і супраціву сіле, якая пагражае... Лёгкая прыгнятальная думка, што маё становішча, якое дагэтуль не было нічым іншым, як тым, што мінае, цяпер упершыню падалося пэўным і нязменным.
Я не ўтойваю, што гэтае і падобныя адчуванні сяды-тады паўтараліся. Але ж ці можна пазбегнуць пэўных надвячоркавых гадзін, калі глядзіш за акно ў набіраючы сілу змрок ды яшчэ, магчыма, у няспешны дождж і робішся ахвярай журботных прыступаў? Ва ўсякім разе, было зразумела, што мая будучыня цалкам забяспечана. Я даверыў круглую суму ў 80 тысяч марак гарадскому банку, працэнты складалі — о, Бог, нядобрыя часы! — шэсцьсот марак за чвэрць года і дазвалял і мне, такім чынам, жыць прыстойна, забяспечваць сябе чытанкай, час ад часу хадзіць у тэатр — не выключаючы кроплі больш лёгкага правядзення часу.
Mae дні праходзілі і надалей сапраўды адпаведна ідэалу, які даўно ўжо быў маёй мэтай. Я ўставаў каля дзясятай гадзіны, снедаў і да паўдня бавіў час пры фартэпіяна ды за чытаннем літаратурнага часопіса або кнігі. Потым я шпацыраваў па вуліцы ўверх да рэстарана, у якім я бываў рэгулярна, палуднаваў і затым рабіў больш працяглы шпацыр па вуліцах, цераз галерэю, у наваколле, на Жаваранкаву гару. Я вяртаўся дадому і зноў працягваў ранейшы, як да паўдня, занятак: я чытаў, займаўся музыкай, бавіўся нават часам нечым падобным да жывапісу ці акуратна пісаўліст. Калі пасля вячэры я не выпраўляўся ў тэатр ці на канцэрт, то бавіў нейкі час у кавярні, а перад сном чытаў газеты. Я лічыў, што дзень атрымаўся ўдалым і цудоўным, быў напоўнены зместам з дамешкам шчасця, калі мне за фартэпіяна ўдаваўся фрагмент, які здаваўся новым і прыгожым, калі я з чытання навелы, з разглядання карціны атрымліваў пяшчотны і ўстойлівы настрой.
Між іншым, я не праміну сказаць, што ў сваіх схільнасцях я браўся за справу з пэўным ідэалізмам і цалкам сур’ёзна імкнуў-
ся надаць сваім дням па магчымасці найбольш «зместу». Я харчаваўся сціпла, меў, як правіла, толькі адзін касцюм; карацей кажучы, абмяжоўваў свае матэрыяльныя патрэбы асцярожна, каб яшчэ й быць здольным заплаціць высокую цану за добрае месца ў оперы ці на канцэрце, набыць літаратурныя выданні, наведаць тую ці іншую мастацкую выставу.
Але дні праходзілі, з іх складваліся тыдні і месяцы — сум? Я прызнаюся: не толькі кніга ў руцэ можа надаць сэнс шэрагу гадзін; між іншым, ты спрабаваў без усялякага поспеху імправізаваць на піяніна, ты сядзіш каля акна, паліш цыгарэты, і неадольна ў цябе закрадваецца пачуццё непрымання ўсяго свету і самога сябе; страх зноў апаноўвае цябе, агідны страх, і ты падхопліваешся і кідаешся наўцёкі, каб на вуліцы, з вясёлым торганнем плячыма шчасліўца, разглядваць прафесіяналаў і рабочых, якія духоўна і матэрыяльна для вольнага часу і ўцех папросту непрыдатныя.
IX
А ці здольны ўвогуле дваццацісямігадовы чалавек сур’ёзна верыць у канчатковую нязменнасць свайго становішча, нават калі гэтая нязменнасць толькі занадта верагодная? Шчабятанне птушкі, маленькі кавалачак блакіту неба, якая-небудзь палавінчатая і выцертая з памяці мара ноччу — усё гэта прыдатна, каб раптам нізрынуць у яго сэрца раптоўныя плыні адважных надзей і напоўніць яго ўрачыстым чаканнем вялікага, непрадугледжанага шчасця... Я бяздумна пераходзіў з аднаго дня ў наступны — сузіральна, бязмэтна, заняты той ці іншай малой надзеяй, калі справа была нават толькі ў дні выдання забаўляльнага часопіса, з энергічным перакананнем, што ты шчаслівы, а час ад часу зноў крышку змораны ад адзіноцтва.
Сапраўды, нярэдкімі былі і гадзіны, калі мяне ахоплівала нездавальненне з прычыны адсутнасці зносін і публічнасці, — а ці ёсць неабходнасць тлумачыць гэтую адсутнасць? Мне неставала хоць якой сувязі з добрым атачэннем і з першымі ці
другімі коламі горада; каб зрабіць уражанне на залатую моладзь, што я гэткі сабе марнатравец жыцця, у мяне — далібог! — не хапала сродкаў, а з іншага боку — багема? Але ж я добра выхаваны чалавек, на мне чыстая бялізна і цэлы касцюм, і, ва ўсякім разе, у мяне не было жадання весці анархісцкія размовы з неахайнымі людзьмі за бруднымі ад выпівак сталамі. Коратка кажучы, не было пэўнага грамадскага кола, да якога я належаў бы несумненна, а знаёмствы, якія ўтвараліся тым ці іншым чынам самі сабою, былі рэдкімі, павярхоўнымі і прахалоднымі — я сам быў вінаваты, гэта я мушу прызнаць, бо і ў такіх выпадках трымаўся з пачуццём няўпэўненасці недзе на заднім плане і з непрыемным усведамленнем, што я нават бадзяжнаму мастаку не магу коратка, ясна і даверліва сказаць, хто я і што я.
Між іншым, я парваў нават з «грамадствам» і адмовіўся ад яго, ніякім чынам не служачы яму, калі выбраў сабе волю ісці сваім уласным шляхам, і калі я, каб быць шчаслівым, адчуваў бы патрэбу ў «людзях», то павінен быў адважыцца спытаць сябе, ці быў бы я ў гэтым выпадку гатовым зараз жа заняцца тым, каб дабрачынна ўзбагачацца ў якасці «буйнога прадпрымальніка» і набываць сабе ўсеагульную зайздрасць і аўтарытэт.
Між тым — між тым! Факт, што маё філасофскае адзіноцтва настолькі моцна засмуціла мяне і што яно ўрэшце ўвогуле не хацела стасавацца з маім уяўленнем пра «шчасце», з маёй свядомасцю, з маім перакананнем, што я шчаслівы, пазбаўленне ад якога, аднак, — не было ніякага сумнення! — было абсалютна немагчымым. He быць шчаслівым, быць няшчасным — але ж ці магчыма гэта ўвогуле? Гэта было немагчыма, і з гэтым рашэннем пытанне было канчаткова закрытае, пакуль не прыйшлі новыя часіны, у якія гэтае сядзенне з самім сабою, гэтае адзіноцтва і пазіцыя «па-за» пачалі здавацца мне не ў парадку, зусім не ў парадку, і зрабілі мяне да жаху змрочным.
«Змрочнасць» — няўжо гэта было ўласцівасцю шчаслівага? Я прыпамінаю сваё жыццё дома ў абмежаваным коле, у якім я знаходзіўся з задаволеным усведамленнем сваёй геніяльнаартыстычнай прыроды — таварыскі, зычлівы, з вясёлымі вачы-
ма, з насмешкай з усяго на свеце і з пачуццём пераважнай добразычлівасці да ўсяго, у меркаваннях пра людзей крышку дзіўнаваты, і, тым не менш, той, каго любяць. Тады я быў шчаслівым, хоць і мусіў працаваць на вялікім прадпрыемстве па гандлі драўнінай пана Шліфогта; а цяпер? А цяпер?
Але з’явілася надзвычай цікавая кніга, новы французскі раман, які я дазволіў сабе набыць і ад якога я, утульна седзячы ўкрэсле, буду атрымліваць асалоду. Трыста старонак: нарэшце, сапраўдны густ, досціп і тонкае мастацтва! Ах, я наладзіў сваё жыццё, як мне хацелася! Няўжо я не шчаслівы? Смеху вартае гэтае пытанне, і больш нічога...
X
I яшчэ адзін дзень закончыўся, дзень, пра які, дзякаваць Богу, не скажаш, што ён не быў напоўнены зместам; надышоў вечар, фіранкі на вокнах зацягнутыя, на пісьмовым стале гарыць лямпа, ужо амаль што поўнач. Можна было б ужо ісці спаць, але ты яшчэ напалову ляжыш у крэсле і, склаўшы рукі, глядзіш у столь, каб з пакорай сачыць, як няпэўны боль ціха праточваецца і грызе ўтабе, боль, які немагчыма прагнаць.
Яшчэ некалькі гадзін таму я быў дарэшты пад уздзеяннем вялікага мастацкага твора, аднаго з гэтых жахлівых і жорсткіх прадуктаў, якія з разбэшчанай пыхай гнюсна геніяльнага дылетантызму баламуцяць, аглушаюць, здзекуюцца, прыводзяць у экстаз, знішчаюць... Mae нервы ўсё яшчэ торгаюцца, мая фантазія ўзбуджана, ува мне сюды-туды калыхаюцца настроі тугі, рэлігійнай жарсці, радасці, містычнага спакою, і пры гэтым ёсць патрэба, якая зноў і зноў выганяе іх наверх, якая хацела б выгнаць іх прэч, патрэба паказаць іх навідавоку, паведаміць пра іх, прадэманстраваць, «ператварыць іху нешта»...
А што, калі б я папраўдзе быў мастаком, здольным выказвацца ў гуках, словах ці карцінах — найлепш, шчыра кажучы, ва ўсім адначасова?.. Але ж сапраўды: я шмат што магу! Я магу, напрыклад, сесці за раяль, каб у ціхай каморцы цалкам выявіць
свае прыгожыя пачуцці, і гэтага мне было б наўрад ці дастаткова; бо мне, каб быць шчаслівым, патрэбныя »людзі» — прызнаемся ў гэтым! Толькі з агаворкай, што я надаваў яшчэ нейкае значэнне поспеху, славе, прызнанню, пахвале, зайздрасці, любові! О Божа! Ужо калі я толькі прыпамінаю эпізод у тым салоне ў Палерма, то мушу прызнацца, што падобны выпадак у гэтай хвілі для мяне стаўся б непараўнальна дабратворным заахвочваннем.
Добра падумаўшы, я не магу не прызнацца ў сафістычным і смешным тэрміналагічным адрозненні — адрозненні паміж унутраным і вонкавым шчасцем!.. «Вонкавае шчасце» — а што гэта такое? Ёсць катэгорыя людзей, пестуноў Бога, шчасце якіх, як здаецца, — геніяльнасць, а геніяльнасць — шчасце; геніі — людзі святла, якія лёгка, прывабна і зычліва забаўляюцца ў жыцці, з водсветамі і водбліскамі сонца ў сваіх вачах, а ўвесь свет тоўпіцца вакол іх, захапляючыся, ухваляючы, зайздросцячы і любячы, бо нават зайздрасць не здольная ненавідзець іх. А яны пазіраюць на ўсё, як дзеці, кпліва, распушчана, капрызліва, пыхліва, з сонечнай прыязнасцю, упэўненыя ў сваім шчасці і геніяльнасці, і як быццам усё гэта абсалютна не можа быць іншым.
Што да мяне, то я не адмаўляюся ад слабасці, што хацеў бы належаць да такіх людзей, і мне ўвесь час — усё адно, справядліва ці не — здаецца, што я калісьці быццам належаў да іх, абсалютна «ўсё адно», бо давайце будзем шчырымі: уся рэч у тым, чым ты сябе лічыш, кім ты сябе выдаеш, якая ў цябе ўпэўненасць выдаваць сябе за...
Магчыма, у рэчаіснасці бывае таксама, як у мяне, калі я адмовіўся ад гэтага «вонкавага шчасця», адышоўшы ад служэння «грамадству» і наладзіўшы сваё жыццё «без людзей». Але такім чынам, зразумела, у маім задавальненні ні на хвілю нельга сумнявацца, немагчыма сумнявацца, не дазволена сумнявацца... Бо, каб паўтарыць гэта, і менавіта, каб паўтарыць з адчайнай настойлівасцю: я хачу і мушу быць шчаслівым! Разуменне «шчасця» як свайго кшталту заслугі, геніяльнасці, шляхетнасці, прыязнасці, разуменне «няшчасця» як чагосьці агіднага, таго,