• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная каралева  Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Снежная каралева

    Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1998
    188.47 МБ
    О, злая смерць! Ты ўсюды сееш страх.
    Твае сляды — магілы ды маленне.
    Дык што ж, і думка знішчаная ў прах?
    А я нікчэмная здабыча тлення?
    Што стогнаў хор праз цемру і слату! Ты адзінока доўгі век пражыў, 1 лёс быў твой цяжэйшы за пліту, Што на магілу нехта палажыў.
    У пакоі з’явіліся дзве жанчыны. Мы іх ведаем: то былі фея Смутку і весніца Шчасця, і яны схіліліся над памер-лым.
    64
    «Прынцэса на гарошыне»
    3 X. К. Андэрсен
    «Свінапас»
    — Ну,— спытала фея Смутку,— многа шчасця пры-неслі чалавецтву твае галёшы?
    — Што ж, таму хто, ляжыць тут, яны, прынамсі, далі вечную асалоду! — адказала фея Шчасця.
    — О, не,— сказала фея Смутку.— Ён сам пайшоў са свету раней свайго тэрміну. Ён яшчэ не настолькі акрэп духоўна, каб авалодаць тымі скарбамі, якімі павінен быў авалодаць па самім сваім прызначэнні. Ну, я акажу яму дабрадзейства! — I яна сцягнула галёшы са студэнта.
    Смяротны сон перапыніўся. Мярцвяк уваскрэс і пад-няўся. Фея Смутку знікла, а з ёй і галёшы. Напэўна, яна вырашыла, што цяпер яны павінны належыць ёй.
    КВЕТКІ МАЛЕНЬКАЙ ІДЫ
    — Бедныя мае кветачкі зусім завялі! — сказала ма-ленькая Іда. — Учора ўвечары яны былі такія прыгожыя, а цяпер апусцілі галоўкі! Чаму гэта? — спытала яна сту-дэнта, які сядзеў на канапе.
    Яна вельмі любіла гэтага студэнта,— ён умеў расказ-ваць дзівоснейшыя гісторыі і выразаць з паперы цікавыя карцінкі: сардэчкі з малюпасенькімі танцоўшчыцамі ўну-тры, кветкі і выключныя палацы з дзвярыма і вокнамі, якія можна было адчыняць. Вялікі мастак на забавы быў гэты студэнт!
    — Што з імі здарылася? — спытала яна зноў і паказа-ла яму свой павялы букет.
    — Ведаеш што? — сказаў студэнт.— Кветкі выпра-віліся ноччу на баль, вось і апусцілі цяпер галоўкі!
    — Ды ці ж кветкі танцуюць! — сказала маленькая Іда.
    — Танцуюць! — адказаў студэнт.— Па начах, калі навокал цёмна і мы ўсе спім, яны так весела скачуць адна з адной, такія балі наладжваюць — проста дзіва!
    — А дзецям нельга прыйсці да іх на баль?
    — Чаму ж,— сказаў студэнт,— бо маленькія марга-рыткі і ландышы таксама танцуюць.
    — А дзе танцуюць самыя прыгожыя кветкі? — спыта-ла Іда.
    3* X К. Андэрсен
    65
    — Ты ж бывала за горадам, там, дзе вялізны палац, у якім летам жыве кароль і дзе такі дзіўны сад з кветкамі? Памятаеш лебедзяў, якія падплывалі да цябе за хлебнымі крошкамі? Вось там і бываюць сапраўдныя балі!
    — Я яшчэ ўчора была там з мамай,— сказала малень-кая Іда,— але цяпер на дрэвах больш няма лісця, а ў садзе няма кветак. Куды яны падзяваліся? Улетку іх так багата!
    — Яны ўсе ў палацы,— адказаў студэнт.— Трэба табе сказаць, што як толькі кароль і прыдворныя пераедуць у го-рад, кветкі адразу ж уцякаюць з саду ў палац, і там для іх надыходзіць вясёлы час! Вось бы табе паглядзець! Дзве самыя прыгожыя ружы садзяцца на трон — гэта кароль з каралевай. А чырвоныя пеўнікавыя грабеньчыкі стано-вяцца каля іх, стаяць і кланяюцца,— гэта камер-юнкеры. Потым прыходзяць іншыя цудоўныя кветкі, і пачынаецца баль. Гіяцынты і крокусы робяцца маленькімі марскімі ка-дэтамі і танцуюць з паненкамі — блакітнымі фіялкамі; a цюльпаны і вялікія жоўтыя лілеі — гэта пажылыя дамы, і яны сочаць за тым, каб усе танцавалі адметна і наогул па-водзілі сябе прыстойна.
    — А кветачкам не перападзе за тое, што яны танцу-юць у каралеўскім палацы? — спытала маленькая Іда.
    — Дык жа ніхто не ведае, што яны там танцуюць! — адказаў студэнт.— Праўда, стары наглядчык іншы раз зазірне ў палац ноччу з вялізнай вязкай ключоў у руках, але кветкі, як толькі пачуюць бразгаценне ключоў, адра-зу ж сунімаюцца, хаваюцца за доўгія фіранкі, якія вісяць на вокнах, і толькі ледзь-ледзь выглядваюць адтуль ад-ным вокам. «Тут штосьці пахне кветкамі!» — бурчыць та-ды стары наглядчык, а бачыць нічога не бачыць.
    — Вось цікава! — сказала маленькая Іда і нават у да-лоні запляскала.— I я таксама не магу іх убачыць?
    — Можаш,— сказаў студэнт.— Варта табе толькі, калі зноў пойдзеш туды, зазірнуць у акенцы. Вось я сёння бачыў там доўгую жоўтую лілею; яна ляжала і пацягвала-ся на канапе — уяўляла, што з’яўляецца прыдворнай да-май.
    — А кветкі з Батанічнага саду таксама могуць прыйсці туды, хаця сад далёка ад палаца?
    66
    — Ну, канешне, могуць! — адказаў студэнт.— Бо яны ўмеюць лётаць і лётаюць, калі захочуць. Ці ж ты не заўважыла, якія прыгожыя матылькі, чырвоныя, жоўтыя, белыя? Яны зусім як кветкі і калісьці былі кветкамі. Ад-нойчы скочылі яны са сцяблінкі высока ў паветра, запля-скалі пялёсткамі, быццам малюпасенькімі крылцамі, і па-ляцелі. I, менавіта таму, што яны паводзілі сябе добра, ім дазволілі лётаць і днём. Цяпер ім ужо не патрэбна было вяртацца дадому і сцішана сядзець на сцяблінцы, вось іх пялёсткі і пераўтварыліся ўсапраўдныя крылцы. Ты ж гэ-та сама бачыла. Хаця, магчыма, кветкі з Батанічнага саду і не бываюць у каралеўскім палацы. Магчыма, яны нават не ведаюць, як там весела па начах! Вось што ты павінна зрабіць,— і няхай потым здзіўляецца прафесар батанікі, які жыве тут побач, ты ж яго ведаеш? — Калі прыедзеш у яго сад, раскажы якой-небудзь кветачцы пра вялікія балі ў каралеўскім палацы! Кветка раскажа пра гэта астатнім, і ўсе яны збягуць. Прафесар прыйдзе ў сад, а там ніводнай кветачкі! Вось ён здзівіцца! «Куды ж яны падзеліся?» — падумае.
    — Ды як жа кветка раскажа іншым? Кветкі ж не раз-маўляюць.
    — Вядома, не,— адказаў студэнт,— затое яны ўмеюць гаварыць знакамі. Ты сама бачыла, як яны пагойдваюцца, ледзь падзьме ветрык, як варушаць сваімі зялёнымі лісточкамі. I яны гэтак жа добра разумеюць адна другую, як мы, калі гутарым.
    — А прафесар разумее іх? — спытала маленькая Іда.
    — А як жа ж! Аднойчы раніцай ён прыйшоў у сад і ба-чыць, што высокая крапіва робіць знакі сваім лісцем цу-доўным чырвоным гваздзікам. Вось штоім казала крапіва: «Вы такія мілыя, я вас вельмі люблю». Прафесару гэта не спадабалася, і ён ударыў крапіву па лісці, а лісце ў яе — усё роўна, што ў нас пальцы,— ударыў і апёкся! 3 той па-ры ён не асмельваецца яе чапаць.
    — Вось цікава! — сказала маленькая Іда і засмяялася.
    — Ну ці ж можна забіваць дзіцяці галаву такой брыдо-тай? — абурыўся сумны саветнік, які таксама прыйшоў у госці да бацькоў Іды і сядзеў на канапе.
    67
    Ён цярпець не мог студэнта і вечна бурчэў на яго, асабліва калі той выразаў мудрагелістыя, забаўныя фігуркі, накшталт чалавека на шыбеніцы і з сэрцам у ру-ках — яго павесілі за тое, што ён краў сэрцы,— ці старой ведзьмы на мятле, з мужам на носе. Усё гэта вельмі не па-дабалася саветніку, і ён заўсёды паўтараў:
    — Ну ці ж можна забіваць дзіцяці галаву такой брыдо-тай? Дурныя выдумкі!
    Але Іду вельмі захапіў расказ студэнта пра кветкі, і яна думала пра гэта цэлы дзень.
    «Значыць, кветачкі павесілі галоўкі таму, што ста-міліся пасля балю!» I маленькая Іда пайшла да свайго століка, дзе стаялі ўсе цацкі; скрынка століка таксама бітком ляжала набіта розным дабром. Лялька Сафі ляжа-ла ў сваім ложку і спала, але Іда сказала ёй:
    — Табе прыйдзецца ўстаць, Сафі, і паляжаць гэтую ноч у скрынцы: бедныя кветкі хворыя, іх трэба пакласці ў тваю пасцельку,— магчыма, яны стануць здаровымі!
    I яна выцягнула ляльку з ложка. Сафі паглядзела на Іду вельмі незадаволена і не сказала ні слова,— яна раз-злавалася за тое, што ёй не даюць спаць у яе пасцелі.
    Іда паклала кветкі, ухутала іх старанна коўдрай і зага-дала ім ляжаць ціха, за гэта яна абяцала напаіць іх чаем, і тады яны ўстануць заўтра раніцай зусім здаровымі! По-тым яна зашморгнула шторы, каб сонца не свяціла квет-кам у вочы.
    Расказ студэнта не выходзіў у яе з галавы, і, кладучыся спаць, Іда не магла ўстрымацца, каб не зазірнуць за фіранкі, зашморгнутыя нанач; на акенцах стаялі цу-доўныя маміны кветкі — цюльпаны і гіяцынты, і малень-кая Іда прашаптала ім:
    — Я ведаю, што ў вас ноччу будзе баль!
    Кветкі стаялі як ні ў чым не бывала і нават не варух-нуліся, што з таго, што маленькая Іда штосьці такое ведала.
    У пасцелі Іда доўга яшчэ думала пра тое ж і ўсё ўяўляла сабе, як гэта павінна быць міла, калі кветкі тан-цуюць! «Няўжо і мае кветкі былі на балі ў палацы?» — па-думала яна і заснула.
    Але сярод ночы маленькая Іда раптам прачнулася; яна бачыла ў сне кветкі, студэнта і саветніка, які лаяў студэн-
    68
    та за тое, што той забівае ёй галаву абы чым. У пакоі, дзе ляжала Іда, было ціха, на стале гарэў начнік, і тата з ма-май моцна спалі.
    — Хацелася б мне ведаць: ці спяць мае кветкі ў пас-цельцы? — сказала маленькая Іда сабе і прыпаднялася з падушкі, каб паглядзець у паўрасчыненыя дзверы, за якімі былі яе цацкі і кветкі; потым яна прыслухалася,— ёй здалося, што ў тым пакоі іграюць на фартэп’яна, але вельмі ціха і пяшчотна; такой музыкі яна ніколі яшчэ не чула.
    — Гэта, пэўна, кветкі танцуюць! — сказала Іда.— Бо-жа, як бы мне хацелася паглядзець!
    Але яна не асмелілася ўстаць з пасцелі, каб не раз-будзіць тату з мамай.
    — Хоць бы кветкі ўвайшлі сюды! — сказала яна.
    Але кветкі не ўваходзілі, а музыка ўсё працягвалася, такая ціхая, пяшчотная, проста дзіва! Тады Іда не вытры-мала, яна паціху вылезла з ложка, падышла на дыбачках да дзвярэй і зазірнула ў суседні пакой. Што за дзіва было там!
    У тым пакоі не гарэў начнік, а было ўсё ж светла, як днём, ад месяца, які глядзеў з акенца прама на падлогу, на якой у два рады стаялі цюльпаны і гіяцынты; на вокнах не засталося ніводнай кветкі — адны гаршчкі з зямлёй. Кветкі вельмі міла танцавалі: яны то станавіліся ў круг, то, узяўшыся за доўгія зялёныя лісточкі, быццам за рукі, кружыліся парамі. На фартэп’яна іграла вялікая жоўтая лілея — гэта, пэўна, яе маленькая Іда бачыла летам! Яна добра памятала, як студэнт сказаў: «Ах, як яна падобна на фрэкен Ліну!» Усе пасмяяліся тады над ім, але цяпер Ідзе і на самай справе падалося, быццам доўгая жоўтая лілея падобна на Ліну; яна і на раялі іграла гэтак жа, як Ліна; паварочвала свой прадаўгаваты твар то ў адзін бок, то ў другі і ківала ў такт дзівоснай музыцы. Ніхто не заўважаў Іды.
    Раптам маленькая Іда ўбачыла, што вялікі блакітны крокус скочыў прама на сярэдзіну стала з цацкамі, па-дышоў да лялечнага ложка і адхінуў полаг, там ляжалі вялікія кветкі, але яны жыва падняліся і пахітнулі га-лоўкамі ў знак таго, што яны таксама хочуць танцаваць.
    69