• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная каралева  Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Снежная каралева

    Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1998
    188.47 МБ
    Праз дзве хвіліны саветнік ужо ехаў на рамізніку ў Хрысціянаву гавань. Усю дарогу ён успамінаў перажы-тыя ім жахі і ад усяго сэрца бласлаўляў шчаслівую рэ-альнасць і свой век, які, нягледзячы на ўсе яго заганы і недахопы, усё-такі быў лепшы за той, у якім яму толькі
    1 Пры каралі Гансе, у 1495 годзе, быў выпушчаны ўказ, па якім жанчыны лёгкіх паводзін павінны былі насіць чэпчыкі з яркай рас-фарбоўкай,каб кідалася ў вочы.
    43
    што давялося пабываць. I трэба сказаць, што на гэты раз саветнік юстыцыі разважаў упаўне разумна.
    ПІ. Прыгоды вартаўніка
    — Гм, хтосьці пакінуў тут свае галёшы! — сказаў вар-таўнік.— Гэта, напэўна, лейтэнант, што жыве наверсе. Вось бач які, кінуў іх каля самых варот!
    Сумленны вартаўнік, канечне, хацеў было адразу па-званіць і аддаць галёшы іх законнаму ўладальніку, тым больш, што ў лейтэнанта яшчэ гарэла святло, але па-баяўся разбудзіць суседзяў.
    — Ну і цёпла, відаць, хадзіць у такіх галёшах! — ска-заў вартаўнік.— А скура да чаго мяккая!
    Галёшы прыйшліся якраз яму на нагу.
    — I сапраўды як дзіўна ўладкаваны свет,— працягваў ён.— Узяць хоць бы гэтага лейтэнанта: мог бы зараз спа-койна спаць у цёплай пасцелі,— дык не ж, усю ноч ходзіць узад і ўперад па пакоі. Вось каму шчасце! Няма ў яго ні жонкі, ні дзяцей, ні трывог, ні турбот; кожны вечар па гас-цях раз’язджае. Добра б мне памяняцца з ім месцамі: я та-ды стаў бы самым шчаслівым чалавекам на зямлі!
    He паспеў ён гэта падумаць, як чароўнай сілай галё-шаў імгненна пераўвасобіўся ў таго афіцэра, што жыў на-версе. Цяпер ён стаяў пасярод пакоя, трымаў у руках лісток ружовай паперы з вершамі, якія напісаў сам лейтэ-нант. Ды і да каго іншы раз не з’яўляецца паэтычнае нат-хненне! Вось тады думкі і выліваюцца ў вершы. На ружо-вым лістку было напісана наступнае:
    КАБ Я БАГАТЫМ БЫЎ
    «Каб я багатым быў,— з маленства я жадаў,— Абавязкова б афіцэрам стаў, Насіў бы форму, шаблю і плюмаж!»
    Ды выйшла так, што мары ўсе — міраж.
    Сплылі гады — мундзір і я надзеў, Ды стаць, на жаль, багатым не паспеў.
    Вясёлым дзіцем, у вячэрні час, Калі ты помніш, я бываў у вас,
    44
    Цябе я смешнай казкай забаўляў — To быў мой капітал, які я сам збіраў. Узрушана сядзела ты ў акне I жартам губы цалавала мне.
    Каб я багатым быў, дык Бога б я маліў
    За тую, што навечна ўжо згубіў...
    Жывуць яе краса і дабрата,
    Аднак мая пустая каліта,
    А казкі не заменяць капітал, Бо паразіла беднасць напавал.
    Каб я багатым быў, я горычы б не знаў
    I на паперу боль не праліваў.
    У гэтыя ж радкі я ўсю душу ўлажыў
    I прысвяціў іх той, якую не забыў.
    У сумны верш уклаў я жар любві!
    I я — бядняк. Цябе ж Богблаславі!
    Так, закаханыя вечна пішуць падобныя вершы, але людзі разумныя іх усё-такі не друкуюць. Чын лейтэнанта, каханне і беднасць — вось злашчасны трохвугольнік або, дакладней, трохвугольная палавінка ігральнай косці, якая кінута на шчасце і якая раскалолася. Так думаў і лейтэнант, апусціўшы галаву на падаконнік і цяжка ўздыхаючы:
    «Бядняк вартаўнік і той шчаслівейшы, чым я. Ён не ве-дае маіх пакут. У яго ёсць хатні ачаг, а жонка і дзеці дзе-ляць з ім і радасці, і гора. Ах, як бы мне хацелася быць на яго месцы, бо ён намнога шчаслівейшы за мяне!»
    I ў той жа момант начны вартаўнік зноў стаў начным вартаўніком: афіцэрам жа ён зрабіўся толькі дзякуючы галёшам, але, як мы бачылі, не стаў ад гэтага шчаслівейшым і захацеў вярнуцца ў сваё ранейшае ста-новішча. Такім чынам, начны вартаўнік зноў зрабіўся на-чным вартаўніком.
    «Які благі сон мне прысніўся! — сказаў ён.— А зрэш-ты, даволі забаўны. Прыснілася мне, што я стаў тым са-мым лейтэнантам, які жыве ў нас наверсе,— і да чаго ж сумна ён жыве! Як мне не хапала жонкі і дзяцей: хто-хто, а яны заўсёды гатовы зацалаваць мяне да смерці».
    Начны вартаўнік сядзеў на ранейшым месцы і ківаў у такт сваім думкам. Сон ніяк не выходзіў у яго з галавы, a
    45
    на нагах усё яшчэ былі надзеты галёшы шчасця. Па небе пакацілася зорка.
    «Бач, як пакацілася,— сказаў сабе вартаўнік.— Ну, нічога, іх там яшчэ шмат засталося. А добра было б уба-чыць бліжэй усе гэтыя нябесныя штукенцыі. Асабліва ме-сяц: ён не тое што зорка, між пальцаў не праслізне. Сту-дэнт, якому мая жонка мые бялізну, кажа, што пасля смерці мы будзем пералятаць з адной зоркі на другую. Гэ-та, канечне, хлусня, а ўсё ж як было б цікава гэтак паван-драваць. Эх, калі б мне толькі ўдалося даскочыць да неба, а цела няхай бы ляжала тут, на прыступках».
    Ёсць рэчы, аб якіх наогул трэба гаварыць вельмі асця-рожна, асабліва калі на нагах у цябе галёшы шчасця! Вось паслухайце, што адбылося з вартаўніком.
    Мы з вамі абавязкова ездзілі на цягніку альбо на пара-ходзе, якія ішлі поўным ходам. Але ў параўнанні з хуткас-цю святла іх хуткасць усё адно што хуткасць ляніўца аль-бо смаўжа. Святло бяжыць у дзевятнаццаць мільёнаў ра-зоў хутчэй за самага лепшага скарахода, але не хутчэй за электрычнасць. Смерць — гэта электрычны ўдар у сэрца, і на крыллях электрычнасці вызваленая душа вылятае з цела. Сонечны прамень дваццаць мільёнаў міль прабягае ўсяго за восем хвілін з секундамі, але душа яшчэ хутчэй, чым святло, пакрывае велізарную прастору, якая раздзя-ляе зоркі.
    Для нашай душы праляцець адлегласць паміж двума нябеснымі свяціламі гэтак жа проста, як нам самім дайсці да суседняга дома. Але электрычны ўдар у сэрца можа каштаваць нам жыцця, калі на нагах у нас няма такіх га-лёшаў шчасця, якія былі ў вартаўніка.
    За некалькі секунд начны вартаўнік праляцеў прасто-ру ў пяцьдзесят дзве тысячы міль, што аддзяляюць зямлю ад месяца, які, як вядома, складаецца з рэчыва намнога болып лёгкага, чым наша зямля, і ён прыкладна такі ж мяккі, як і самы свежы снег.
    Вартаўнік апынуўся на адной з тых незлічоных меся-цавых кальцавых гор, якія вядомы нам па вялікіх месяца-вых картах доктара Мэдлера. Ты ж таксама бачыў іх, ці не праўда?
    У гары ўтварыўся кратэр, сценкі якога амаль верты-
    46
    кальна абрываліся ўніз на цэлую дацкую мілю, а на самым дне кратэра знаходзіўся горад. Горад гэты нагадваў яечны бялок, выпушчаны ў шклянку вады,— такімі празры-стымі і лёгкімі здаваліся яго вежы, купалы і ветразепадоб-ныя балконы, якія слаба пакалыхваліся ў разрэджаным паветры месяца. А над галавой вартаўніка велічна плыў велізарны вогненна-чырвоны шар — наша зямля.
    На месяцы было мноства жывых істот, якіх мы назвалі б людзьмі, калі б яны не так моцна адрозніваліся ад нас і па сваёй знешнасці, і па мове. Цяжка было чакаць, каб ду-ша вартаўніка разумела гэтую мову,— аднак яна цудоўна яе разумела.
    Так, так, можаце здзіўляцца, колькі хочаце, але душа вартаўніка адразу навучылася мове жыхароў месяца. Часцей за ўсё яны спрачаліся аб нашай зямлі. Яны вельмі і вельмі сумняваліся ў тым, што на зямлі ёсць жыццё, бо паветра там, казалі яны, занадта шчыльнае, і разумнае ме-сячнае стварэнне не магло б ім дыхаць. Яны сцвярджалі да-лей, што існаванне магчыма толькі на месяцы — адзінай планеце, дзе ўжо даўным-даўно зарадзілася жыццё.
    Але вернемся на Усходнюю вуліцу і паглядзім, што сталася з целам вартаўніка.
    Безжыццёвае, яно па-ранейшаму сядзела на прыступ-ках; кульбака з шыпамі на канцы — у нас яе празвалі б «ранішняй зоркай» — выпала з рук, а вочы ўтаропіліся на месяц, па якім цяпер падарожнічала душа вартаўніка.
    — Гэй, вартаўнік, які час? — спытаў нейкі прахожы; не дачакаўшыся адказу, ён пстрыкнуў вартаўніка па носе. Це-ла страціла раўнавагу і на ўсю даўжыню выцягнулася на тратуары.
    Прахожы вырашыў, што вартаўнік памёр, і жахнуўся, а мёртвы так і застаўся мёртвым. Аб гэтым паведамілі ку-ды трэба, і раніцай цела адвезлі ў бальніцу.
    Вось заварылася б каша, калі б душа вярнулася і, як і трэба чакаць, узялася шукаць сваё цела там, дзе расста-лася з ім, гэта значыць, на Усходняй вуліцы. Выявіўшы прапажу, яна хутчэй за ўсё адразу ж кінулася б у паліцыю, у адрасны стол, адтуль у бюро па вышуку рэчаў, каб даць аб’яву аб прапажы ў газеце, і толькі ў апошнюю чаргу накіравалася б у бальніцу. Зрэшты, аб душы турба-
    47
    вацца няма чаго — калі яна дзейнічае самастойна, усё ідзе цудоўна, і толькі цела перашкаджае ёй і прымушае яе рабіць глупствы.
    Дык вось, калі вартаўніка прывезлі ў бальніцу і ўнеслі ў трупярню, з яго першым чынам, канечне, знялі галёшы, і душы воляй-няволяй давялося перапыніць сваё пада-рожжа і вярнуцца ў цела. Яна адразу знайшла яго, і вар-таўнік тут жа ажыў. Потым ён запэўніваў, што гэта была самая вар’яцкая ноч у яго жыцці. Ён нават за дзве маркі не згадзіўся б зноў перажыць такія жахі. Зрэшты, цяпер усё гэта ззаду.
    Вартаўніка выпісалі ў той жа дзень, а галёшы за-сталіся ў бальніцы.
    IV.	«Галаваломка». Дэкламацыя.
    Зусім незвычайнае падарожжа
    Кожны жыхар Капенгагена шмат разоў бачыў га-лоўны ўваход у гарадскую Фрэдэрыксбергскую бальніцу, але паколькі гэтую гісторыю, магчыма, будуць чытаць не толькі капенгагенцы, нам давядзецца даць сякія-такія тлумачэнні.
    Справа ў тым, што бальніцу аддзяляе ад вуліцы даволі высокая агароджа з тоўстых жалезных прутоў. Пруты гэ-тыя расстаўлены так рэдка, што многія практыканты, асабліва хударлявыя, дахітраюцца праціснуцца паміж імі, калі ў няўрочны час хочуць выбрацца ў горад. Цяжэй за ўсё ім прасунуць галаву, так што і ў гэтым выпадку, як, зрэшты, нярэдка бывае ў жыцці, вялікагаловым пры-ходзілася туга... Ну, для ўступу гэтага хопіць.
    У той вечар у бальніцы якраз дзяжурыў адзін малады лекар, аб якім хоць і можна было сказаць, што «галава ў яго вялікая», але... толькі ў самым прамым сэнсе слова. Ішоў праліўны дождж; аднак, нягледзячы на непагадзь і дзяжурства, лекар усё-такі вырашыў збегаць у горад па нейкіх неадкладных справах,— хоць бы на чвэрць гадзінкі. «Няма чаго,— думаў ён,— звязвацца з брам-нікам, калі можна пралезці скрозь пруты». У вестыбюлі ўсё яшчэ валяліся галёшы, забытыя вартаўніком. У такі лівень яны былі вельмі дарэчы, і лекар надзеў іх, не зда-
    48
    гадваючыся, што гэта галёшы шчасця. Цяпер заставалася толькі праціснуцца паміж жалезнымі прутамі, чаго яму яшчэ ні разу не даводзілася рабіць.
    — Божа, толькі б праціснуць галаву,— прамовіў ён.
    I ў той жа момант галава яго, хаця і вельмі вялікая, удачна праскочыла паміж прутамі,— не без дапамогі га-лёшаў, зразумела.
    Цяпер справа была за тулавам, але яму ніяк не ўдавалася пралезці.