• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снежная каралева  Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Снежная каралева

    Ханс Крьісціян Андэрсэн

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1998
    188.47 МБ
    — Ух, які я тоўсты! — скардзіўся студэнт.— А я дык думаў, што галаву прасунуць будзе цяжэй за ўсё. He, не пралезці мне!
    Ён хацеў адразу ж выцягнуць галаву назад, але не тут было: яна застрамілася безнадзейна, ён мог толькі круціць ёю колькі заўгодна і без усялякага толку. Спачат-ку лекар проста раззлаваўся, але хутка настрой у яго сап-саваўся дарэшты: галёшы паставілі яго прама-такі ў жахлівае становішча.
    На няшчасце, ён ніяк не здагадваўся, што трэба пажа-даць вызваліцца, і колькі ні круціў галавой, яна не пра-лазіла назад. Дождж усё ліў і ліў, і на вуліцы не было ні душы. Да званка, каб паклікаць дворніка, усё-адно нельга было дацягнуцца, а сам вызваліцца ён не мог. Ён баяўся, што, чаго добрага, давядзецца прастаяць так да раніцы, бо толькі раніцай можна будзе паслаць па каваля, каб ён пе-рапілаваў агароджу. I наўрад ці ўдасца перапілаваць яе хутка, а на шум збягуцца школьнікі, усе навакольныя жы-хары,— так, так, збягуцца і будуць дзівіцца на лекара, які скурчыўся, як злачынца каля ганебнага слупа; дзівіцца, як у мінулым годзе на велізарную агаву, калі яна расцвіла.
    — Ой, кроў так і прылівае да галавы. He, я так з розуму звіхнуся! Так, так звіхнуся з розуму! Ох, толькі б мне вы-зваліцца!
    Даўно ўжо трэба было лекару сказаць гэта: у тую ж хвіліну галава яго свабодна прайшла паміж прутамі, і ён стрымгалоў кінуўся назад, зусім звар’яцеўшы ад страху, у які яго ўвагналі галёшы шчасця.
    Але калі вы думаеце, што гэтым справа і скончылася, то глыбока памыляецеся. He, самае горшае яшчэ наперадзе.
    49
    Прайшла ноч, надышоў новы дзень, а па галёшы ўсё ніхто не з’яўляўся.
    Вечарам у маленькім тэатры, размешчаным на вуліцы Канніке, давалі прадстаўленне. Глядзельная зала была поўная. У ліку іншых артыстаў адзін чытальнік прадэкла-маваў верш пад назвай «Бабуліны акуляры»:
    Быў у маёй бабулі дзіўны дар, Якому пазайздросціў бы вядзьмар. Бо ёй вядома ўсё і нават болей: Магла ісці праз час уласнай воляй, Магла пранікнуць у вякі паглядам, Ды не канчаліся яе расказы ладам. «Якія нам,— пытаю, як і ўсе,— Наступны год падзеі прынясе? Што мае быць у нашым гаспадарстве?» Але бабуля, спрытная ў каварстве, Маўчыць упарта і ў адказ ні слова.
    I часам пасварыцца на мяне гатова. Ды як ёй выстаяць? I тут жа гнеў астыў, Бо я ў яе любімцам быў.
    «Хай будзе так, як просіш,— і свае Бабуля акуляры мне дае.— Цяпер, нябожа, паспяшы туды, Дзе просты люд збіраецца заўжды. Бліжэй да іх, як можаш, падыдзі, На гурт праз акуляры паглядзі. Калодай картаў раптам стануць людзі. Па картах зразумееш, што было, што будзе?»
    I я пайшоў, сказаўшы «дзякуй» згодна.
    Ды дзе знайсці натоўп? На плошчы, верагодна. На плошчы? He люблю, аднак, я сцюжы. На вуліцы? Там гразь, слата і лужы. А што, як у тэатры? Там, па-мойму, Шумлівую я напаткаю плойму.
    I вось я тут. Аракулам каб стаць, Патрэбна акуляры мне дастаць. А вы сядзіце ціха, без нуды, Бо кожны ляжа ў карты, і тады Вам будзе відна ўдалечы таемнай. Маўчанне — знак уцямнасці ўзаемнай. Я распытаю зараз лёс і не дарэмна — 3 карысцю для сябе, з карысцю для народа. Дык вось! Што скажа картаў нам калода?
    ( Надзявае акуляры)
    50
    Якую бачу я пацеху!
    Вы, праўда ж, лопнулі б ад смеху, Калі б зірнулі на тузоў бубновых, На гордых дам і каралёў суровых! Тут пікі, трэфы чорныя, як сажа, Ды карта кожная што-небудзь нам раскажа. Вось дама пік, аблашчаная светам, А закахалася ў бубновага валета.
    Аднак што ж болей карты прадракаюць? Для дома многа грошай абяцаюць I госця з чужаземнай стараны, А зрэшты, не патрэбны нам яны. Размову пажадалі б вы пачаць 3 саслоўяў? Лепей памаўчаць! Параду дам, які ж у ёй сакрэт: Вы хлеб не адбівалі б у газет. Ці аб тэатры? Сварцы закуліснай?
    Ну, не! 3 дырэкцыяй жыву бескампрамісна. Аб заўтрашнім быцці? Ды вось якая справа: Благое ведаць надта не цікава.
    Я знаю ўсё, але карысці мала, Пакуль часіна ведаў не настала! Што, што? Хто шчаслівейшы паміж вас? Ага! Шчасліўца вылучыць сам час... Яго па ўсмешцы лёгка падлавіць, Але прыйшлося б іншых засмуціць! Хто болей пражыве? Ах, ён? Цудоўна! Ды гаварыць пра гэта не тактоўна. Сказаць? Сказаць? Сказаць ці не? He, не скажу — адказ такі ў мяне! Баюся, што магу зняважыць вас, Лепш думкі вашы прачытаю ў гэты час, Сабраўшы чарадзейных сіл запас.
    Жадаеце вы знаць? Ды хопіць, пэўна, кпін: Здаецца вам, што я для вас адзін Мялю лухту з якіх ужо часін.
    Цяпер маўчу, і прыйдзе апраўданне, Цяпер хачу ўчуць ваша меркаванне.
    Дэкламаваў чытальнік цудоўна, у зале загрымелі воп-лескі.
    Сярод публікі знаходзіўся і наш злашчасны лекар. Ён, здавалася, ужо забыў свае смешныя прыгоды, пера-жытыя мінулай ноччу. Выпраўляючыся ў тэатр, ён зноў надзеў галёшы — іх пакуль яшчэ ніхто не запатраба-ваў, а на вуліцы была слата, так што яны маглі саслу-жыць яму добрую службу. I саслужылі!
    51
    Верш зрабіў вялікае ўражанне на нашага лекара. Яму вельмі спадабалася ідэя, і ён падумаў, што добра было б здабыць такія акуляры. Крыху патрэніра-ваўшыся, можна было б навучыцца чытаць у сэрцах людзей, а гэта намнога цікавей, чым заглядваць у буду-чы год,— ён жа ўсё-адно надыдзе рана ці позна, а вось у душу да чалавека інакш не заглянеш.
    «Узяць бы, скажам, гледачоў першага рада,— думаў лекар,— і паглядзець, што робіцца ў іх на сэрцы,— павінен жа быць туды ўваход, накшталт як у магазін. Чаго б я там не наглядзеўся, трэба меркаваць! У гэтай вось да-мы ў сэрцы, напэўна, змяшчаецца цэлая галантарэйная крама. А ў гэтай яна ўжо апусцела, толькі варта б яе як належыць памыць ды пачысціць. Але можна набрысці і на салідныя магазіны. «Ах,— уздыхнуў лекар,— ведаю я такі магазін, аднак, на жаль, прыказчык для яго ўжо знай-шоўся, і гэта адзіны яго недахоп. А ў многія іншыя, на-пэўна, заклікалі б: «Заходзьце, калі ласка, да нас, міласці просім!» Але ж, вось бы зайсці туды ў выглядзе дробнень-кай думкі, прагуляцца б па сэрцах!»
    Сказана — зроблена! Толькі пажадай — вось усё, што трэба галёшам шчасця. Лекар раптам увесь неяк змізар-неў, стаў зусім малюсенькім і пачаў сваё незвычайнае па-дарожжа па сэрцах гледачоў першага рада.
    Першае сэрца, у якое ён трапіў, належала адной даме, але бедачына лекар спачатку падумаў, што апынуўся ў артапедычным інстытуце, дзе ўрачы лечаць хворых, вы-даляючы розныя пухліны і выпраўляючы калецтвы. У па-коі, куды зайшоў наш лекар, былі развешаны шматлікія гіпсавыя злепкі з гэтых выродлівых частак цела. Уся розніца толькі ў тым, што ў сапраўдным інстытуце злепкі здымаюцца, як толькі хворы туды паступае, а ў гэтым сэр-цы яны вырабляліся тады, калі з яго выпісваўся здаровы чалавек.
    Сярод іншых у сэрцы гэтай дамы захоўваліся злепкі, знятыя з фізічных і маральных выродстваў і ўсіх яе сябро-вак.
    Лекар хутка перавандраваў у другое жаночае сэрца,— і на гэты раз яму здалося, што ён уступіў у светлы пра-сторны храм. Над алтаром лунаў белы голуб — увасаб-
    52
    ленне цнатлівасці. Лекар хацеў было схіліць калені, але яму трэба было спяшацца далей, у наступнае сэрца, і толькі ў вушах яго яшчэ доўга гучала музыка аргана. Ён нават адчуў, што стаў яшчэ лепшы і чысцейшы, чым быў раней, і варты цяпер увайсці ў наступнае свяцілішча, якое аказалася беднай каморкай, дзе ляжала хворая маці. Але ў адчыненыя насцеж вокны ліліся цёплыя сонечныя промні, дзівосныя ружы, што расцвілі ў скрыначцы пад акном, хіталі галоўкамі, ківаючы хворай, дзве нябесна-блакітныя птушачкі спявалі песеньку аб дзіцячых радас-цях, а хворая маці прасіла шчасця для сваёй дачкі.
    Потым наш лекар на карачках перапоўз у мясную кра-му; яна была завалена мясам,— і куды б ён ні памкнуўся, усюды натыкаўся на тушы. Гэта было сэрца аднаго бага-тага, вельмі паважанага чалавека,— яго імя, напэўна, можна знайсці ў гарадскім даведніку.
    Адтуль лекар перавандраваў у сэрца яго жонкі. Яно ўяўляла сабой старую, амаль разбураную галубятню. Парт-рэт мужа быў узняты ў ёй замест флюгера; да яе былі такса-ма прымацаваны ўваходныя дзверы, якія то адчыняліся, то зачыняліся —у залежнасці ад таго, куды паварочваўся муж.
    Потым лекар трапіў у пакой з люстранымі сценамі, такі ж, як у палацы Розенборг, але тут люстэркі былі па-велічальнымі, яны ўсё павялічвалі ў многа разоў. Пасярод пакоя ўзвышалася на троне маленькае «я» ўладальніка гэтага сэрца і захаплялася сваёй уласнай веліччу.
    Адтуль лекар перабраўся ў другое сэрца, і яму падало-ся, што ён трапіў у вузкі ігольнік, набіты вострымі іголкамі. Ён было вырашыў, што гэта сэрца якой-небудзь старой дзевы, але памыліўся: яно належала ўзнагаро-джанаму мноствам ордэнаў маладому вайскоўцу, аб якім гаварылі, што ён «чалавек з сэрцам і розумам».
    Нарэшце бедны лекар выбраўся з апошняга сэрца і, зусім ашалеўшы, яшчэ доўга ніяк не мог сабрацца з дум-камі. Ва ўсім ён вінаваціў сваю буйную фантазію.
    «Бог ведае што такое! — уздыхнуў ён.— He, я пэўна сходжу з розуму. I якая дзікая тут гарачыня! Кроў так і прылівае да галавы.— Тут ён успомніў аб сваіх уча-рашніх прыгодах каля бальнічнай агароджы.— Вось калі язахварэў! — падумаўён.— Патрэбна своечасова ўзяцца за лячэнне. Кажуць, што ў такіх выпадках больш за ўсё
    53
    карыснейшая руская лазня. Ах, калі б я ўжо ляжаў на палку».
    I ён сапраўды апынуўся ў лазні на самым верхнім пал-ку. Але ляжаў там зусім апрануты, у ботах і галёшах, а са столі на твар яму капала гарачая вада.
    — Ой! — закрычаў лекар і пабег хутчэй прыняць душ.
    Лазеншчык таксама закрычаў: ён спалохаўся, уба-чыўшы ў лазні апранутага чалавека.
    Наш лекар, не разгубіўшыся, шапнуў яму:
    — He бойся, гэта я на спрэчку,— але, вярнуўшыся дахаты, першым чынам паставіў сабе адзін вялікі пла-стыр са шпанскіх мушак на шыю, а другі на спіну, каб выцягнуць дурноту з галавы.
    Нараніцу ўся спіна ў яго набракла крывёю — вось і ўсё, чым яго аддзячылі галёшы шчасця.
    V.	Ператварэнне паліцэйскага пісара
    Наш знаёмы вартаўнік між тым успомніў пра галёшы, якія знайшоў на вуліцы, а пасля пакінуў у бальніцы, і за-браў іх адтуль.
    Але ні лейтэнант, ні суседзі не прызнавалі гэтых галё-шаў сваімі, і вартаўнік занёс іх у паліцыю.
    — Ды яны як дзве кроплі вады падобныя на мае — сказаў адзін з паліцэйскіх пісараў, паставіўшы знаходку побач са сваімі галёшамі і ўважліва яе разглядаючы.— Тут і вопытнае вока шаўца не адрозніла б адну пару ад другой.